ab3. 2. Ляц ць нябачных думак рой 83 вершы
Шмат высокiх, як зорачкi мар,
I жаданне за шчасце змагацца,
Стан прыгожы, як сонейка твар,
Гэта час непаўторны юнацтва.
Як агеньчыкi згаслi ў вачах,
Бо суровая доля спаткалась,
Толькi цёрнам усцелены шлях,
Надышла ўжо сапраўдная сталасць.
Як знявечаць гады твар i стан,
Прыгажосцi былой не засталась,
Зразумела, што мары – падман,
Пачалась непатрэбная старасць.
19.03.1999
3091 НЕ АДШУКАЦЬ
Ў здаровым целе – дух здаровы,
Ды гэты дух не адшукаць,
Калi ўжо пра каханне словы
Не здатны болей вымаўляць.
Каханне, як здароўе, трэба,
Ў жыццi каб радасць адчуваць,
Духоўную скарынку хлеба,
Як вока, трэба зберагаць.
Бо шчасця не сустрэць нiколi,
Як не навучышся кахаць,
Шукай яго, як ветру ў полi,
Але ужо не адшукаць.
5.04.1999
3095 БОЛЕЙ НЕ САГРЭЦЦА
На дровы трэба доўга дзьмухаць,
Каб iх агонь пачаў лiзаць,
Пасля паленцы можна рухаць,
Бо, як шалёныя, гараць.
Працягла полымя палае,
Занадта моцна, аж гудзе,
Гарыць, ды з часам прагарае,
Ёсць толькi прысак дзе-нiдзе.
Нарэшце, попел застаецца,
Было спачатку многа дроў.
Згарэлi. Болей не сагрэцца.
Згарае так ў душы любоў.
7.04.1999
3096 СПАЧАТКУ КУДАХЧУЦЬ
Працэс спынiць няздатна i бяда,
Не вабiць нi пшанiца, анi грэчка,
Не вылятае курыца з гнязда,
Пакуль не ўдасца знесцi ёй яечка.
Нялёгка утрымацца у гняздзе,
Ды курыца ўсе цяжкасцi стрывае,
Бо справа вельмi важная iдзе,
А потым ўжо кудахтаць пачынае.
Нам абяцалi райскае жыццё,
Кудахталi, што будзем мы багаты,
Ды справы ўсе iдуць у забыццё,
Як выбралi, нарэшце, ў дэпутаты.
7.04.1999
3145 ХУТКI АДКАЗ
Жыццё амаль заўжды – гульня ў лато,
Бо без падстаў прымаюцца рашэннi,
I, невядома, выйграць можа хто,
А хто пазнае толькi паражэннi.
Бяда, як iнфармацыi няма,
Няма крыл, ёсць маленькiя падкрылкi,
На iх увышыню ўзлятаць дарма,
Таму ў жыццi здараюцца памылкi.
Дакладныя адказы дае час,
Было рашэнне добрым цi паганым,
Як вельмi хутка трэба мець адказ,
Здаецца кожны, як ў лато, жаданым.
30.04.1999
3154 ПРОБНЫ КАМЕНЬ
Пробны камень: цi здатна душа
Быць пяшчотнай i здольнай да згоды?
Зрабiць трэба чытанне верша,
Тэст адказ дасць дакладна заўсёды.
Як рамантыка ў душах гучыць,
Ёсць для добрага сэрца падставы,
Калi верш ўсёй душой не любiць,
На рамантыку шанс вельмi малы.
Пробны камень дасць добры адказ,
У жыццi юнака што чакае:
Яго лёс ў чорным брудзе уграз,
Цi ў блакiт пад аблокi ўзлятае?
3.05.1999
3164 ТРЭБА ЧАКАЦЬ
Нават ўдзень добра зорачкi бачны
На высокiх вяршынях ў гарах,
Але вынiк занадта няўдзячны,
Небяспечны заўжды горны шлях.
Аб каменнi параняцца ногi,
Пачне сэрца няшчадна пячы,
Няма сэнсу iсцi анi трохi,
Можна зоркi пабачыць ўначы.
Калi ўраз маладая красуня,
Не жадае каханне аддаць,
Час, як зоркi, той момант прысуне,
Трэба толькi упарта чакаць.
6.05.1999
3173 БЕЛЫ ЦВЕТ
Белы колер цвiцення вясной
Для душы i для вока жаданы,
Цвiтуць кветкi адна за адной:
Вiшнi, яблынi, грушы, каштаны.
Лiст не бачны, цвет толькi бялеў,
Як нявеста, на дрэвах чароўны,
Бо цвiценне – каханне для дрэў,
Час прыемны i вельмi цудоўны.
Не замiнка каханню гады,
Бо вясною цвет белы зноў будзе,
Дрэвы здатны кахаць назаўжды.
А цi здольны зрабiць гэтак людзi?
8.05.1999
3176 ЛЮСТЭРКА
Наглядзецца у люстэрка
У юнацтве ўсiм прыйшлсь,
Кожны раз была праверка:
Ці iснуе прыгажосць?
Ў сталасцi – другая мерка,
Зусiм iншыя часы,
Часам трэба ўжо люстэрка,
Бо няма былой красы.
Не патрэбна нават зверка,
Засталося што ад мар,
Старасць не глядзiць ў люстэрка:
Час знявечыў стан і твар.
9.05.1999
3181 ЦУДОЎНЫ ПАДАРУНАК
Жыццёвы цяжка выбiраць кiрунак,
Даецца ён ў нялёгкай барацьбе,
Нiколi лёс не зробiць падарунак,
Калi яго не зробiш сам сабе.
Ды як прыняць выдатнае рашэнне?
На ростанях прыходзiцца стаяць.
Цi дапаможа шчасце мець здарэнне
Або прымусiць гора атрымаць?
Не зблытаць каб iудзiн пацалунак
З тым, што пяшчотным будзе сапраўды,
Каб мець ў жыццi цудоўны падарунак,
Самому лепш яго рабiць заўжды.
10.05.1999
3192 ЖЫЦЦЁВАЕ РЭЧЫШЧА
Жыццёвы шлях, як рэчышча, заўжды,
Бо нельга ўжо змянiць амаль нiчога,
Здараецца, што мала ў iм вады,
А часам можа быць занадта многа.
Але яго кiрунак не змянiць,
Ён нават ўбок няздатны адхiлiцца,
Жыццё, як плынь, у рэчышчы бяжыць,
Вада то з каламуццю, то iскрыцца.
Калi у душах холад i снягi,
Паводка хутка будзе ў час вясновы,
Пара пачаць жыццёвы шлях другi,
Бо ў рэчышча напрамак стане новы.
21.05.1999
3196 КАРАНI ЖЫЦЦЯ
Не здатна дрэва без карэння жыць,
Яму не iснаваць на белым свеце,
Вясною сок у iм не пабяжыць,
Лiста не будзе нават на прыкмеце.
Яно яшчэ стаiць, але гнiе,
I можа павалiцца у iмгненне,
Заўсёды небяспека настае,
Як падсячы ўшчэнт моцнае карэнне.
Дарэмна шчасця нейкага чакаць,
Нянавiсць дзе ў душы ужо саспела,
Жыццё паблякне, калi не кахаць,
Каханне – нiбы каранi для дрэва.
23.05.1999
3213 ПРЫГАЖОСЦЬ УРАТУЕ
Нiхто не зразумеў iдэй вялiкiх,
Што толькi прыгажосць ўратуе свет,
Не прышчапiць нахiльнасцей каб дзiкiх,
Iмкнецца i пiсьменнiк, i паэт.
Хай будзе чалавек занадта дужы,
Як ад красы яго душа пяе,
Ён не сарве з куста нiколi ружы,
I iншага нiколi не заб'е.
Незразумелы Дастаеўскi людзям,
Бо кажуць: сiла здатна ўратаваць,
Але ад сiлы толькi злоснасць будзе,
А дабрынi ў душы не адшукаць.
5.06.1999
3220 ЛЫЖКА ДЗЁГЦЮ
Не трэба вельмi шмат, зрабiць каб шкоду,
Наўмысна або нават незнарок,
Спсуе i лыжка дзёгцю бочку мёду,
I перакрэслiць шлях няслушны крок.
Ўзаемнае каханне – цуд вялiкi,
Прыемна кветкi радасцi дарыць,
Але праз невялiкiя пралiкi
Ўраз можна сваё шчасце разбурыць.
Прыемней быць душы заўжды ў зацiшку,
Лепш радасць мець, чым горка гараваць,
Нiколi не патрэбна дзёгцю лыжку
Ў цудоўны мёд кахання падпускаць.
9.06.1999
3223 ПIЛЬНА ЎГЛЯДАЦЦА
Iдзеш цi праз балота, цi па лесе,
Уважлiва ўглядайся у зямлю,
А не глядзi з натхненнем ў паднябессе,
Не наступi знянацку на змяю.
Наступiш – зведаць прыйдзецца атруты,
Сабе каб клопат лiшнi не знайсцi
I не цярпець ад болю i пакуты,
Лепш небяспеку бокам абысцi.
Таму не трэба нiкуды спяшацца,
Дарэмна долю не псаваць сваю,
Навокал лепей пiльна углядацца,
Не трапiць у дарозе каб змяю.
10.06.1999
3235 ЧУЖЫЯ IДЭI
Крутыя надта павароты
Ад неправераных iдэй,
Адны пакуты i маркоты
Ў жыццi дзяржавы i людзей.
Паверылi iдэям з боку
I будавалi камунiзм,
Было адразу бачна воку,
Што коцiмся упарта ўнiз.
Цяпер сядзiм ў глыбокай яме,
Напэўна, будзе так далей,
Ды ў гэтым вiнаваты самi:
Не трэба браць чужых iдэй.
13.06.1999
3264 ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ
Калi вера моцная, як сталь,
Шчасця можна атрымаць без меры,
Але у рэальнасцi, на жаль,
Вельмi мала ёсць сапраўднай веры.
Радасна заўжды на свеце жыць,
Калi ў душах свецiцца надзея,
На бяду, як ёсць, то не гарыць,
Толькi часам вельмi слаба тлее.
Прыйдзе хоць пяшчотная любоў,
Вера i надзея як знiкае,
Хутка, як агонь вялiкi з дроў,
Палкае каханне прагарае.
26.06.1999
3271 ЖЫЦЦЁВЫЯ КРЫЖЫ
Чаму адзiн слабы, як ў полi мыш,
А iншы моцны, нiбы лось у лесе,
Хто цягне на плячах жыццёвы крыж,
А хто яго вязе на мерседэсе?
Бядак нажыў ад працы мазалi,
А хтосьцi багацеем стаў ў iмгненне,
Шляхi зусiм iх розныя вялi,
Хто меў, а хто i не прыдбаў сумленне.
Хто ад галечы ўжо амаль знямог,
А хто п'е мёд вялiкiмi каўшамi,
Але чаму не бачыць сутнасць Бог
I надзялiў iх рознымi крыжамi?
28.06.1999
3303 ЛЕПШАЕ ПРЫЙДЗЕ
Не трэба рана рэквiем спяваць,
Бо можа так яшчэ ў жыццi здарыцца,
Што нешта, аб чым трэба шкадаваць,
Тым стане, чым прыемна ганарыцца.
Як кепска, лiць не трэба горкiх слёз,
Жыццё яшчэ змянiцца крута здатна,
I з часам стане зразумела: лёс
Ўжо загадзя зрабiў усё выдатна.
Каб веру i надзею не згубiць,
Адна ёсць вельмi добрая умова:
Заўжды такiм, як ёсць, жыццё любiць,
I лепшае прыйдзе абавязкова.
20.07.1999
3309 ЧАС ЮНАЦТВА
Юнацтва час – чароўны i далёкi,
Калi заўжды натхненне адчуваў,
Калi ўзлятаў у марах пад аблокi,
Калi недасягальнага жадаў.
Калi было ўсё ў колеры ружовым,
Зусiм не бачыў бруду i гразi,
Iлжывым без аглядкi верыў словам,
Пунсовыя ў снах бачыў ветразi.
Хай сапраўды жыццё i не такое,
Запал юнацтва у душы не згас,
Свой лёс я вельмi дзякую за тое,
Што быў наiўным ў даўнi дзiўны час.
25.07.1999
3317 ХРЫЗАНТЭМЫ КВIТНЕЮЦЬ
Мой ураджай прынеслi ўжо палеткi,
Нi пошукаў няма, анi дылем,
Асеннiя цяпер збiраю кветкi,
Прыйшла пара цудоўных хрызантэм.
Больш не сустрэну колер руж пунсовы,
Ды белы колер, колер хараства,
Яшчэ даць здатны падарунак новы,
Закруцiцца ад шчасця галава.
Хоць ззаду хваляваннi i праблемы,
Наперадзе зiмовы толькi час,
Але, пакуль квiтнеюць хрызантэмы,
Запал ў маёй душы яшчэ не згас.
3.08.1999
3322 ЖАНОЧАЯ ПРЫРОДА
То кошачка цудоўная заўжды,
Пяшчота да якой ў душы i вера,
Ды ў рысь ператварыцца праз гады,
Цi будзе, як драпежная пантэра.
Жанчын змяняе вельмi крута час,
Хаця адна, кацiная парода,
Ды кошка была лепшаю з украс,
Драпежнаю што стала, вельмi шкода.
Заўсёды кошкi акружаюць нас,
Пакуль у iх дзявочая свабода,
Ды рыссю цi пантэрай стануць ўраз,
Такая ўжо жаночая прырода.
9.08.1999
3351 НАДЗЕЙНАЯ АСНОВА
Iдзеш як лепшаю з дарог,
I доля – нiбы залатая,
Тады амаль не трэба Бог,
Увышыню душа ўзлятае.
Душа як цяжка забалiць,
Што не ўтаймуе ўжо нiчога,
Апору, каб на свеце жыць,
Заўжды шукаюць толькi ў Бога.
I здатны Бог дапамагчы,
Бо Ён – надзейная аснова,
Лепш, каб душу не абпячы,
К Яму прыйсцi своечасова.
24.08.1999
3384 КАЛОДЗЕЖ
Крынiчная вада – цудоўны дар,
Як серабро, яна заўжды iскрыцца,
I смак яе прыемны, як нектар,
Калодзеж вабiць i заве напiцца.
Калi не браць з калодзежа ваду,
Ўстрыманне будзе першаю прычынай,
Што ён спаткае цяжкую бяду,
Вада пазарасце зялёнай цiнай.
Смак страцiцца i срэбра чысцiня,
Ды часам каламуць пачне з'яўляцца,
Каб чыстаю вада была, штодня
Калодзежам патрэбна карыстацца.
19.09.1999
3387 ГОРКI ВЫНIК
Чамусьцi надта нецярплiвы Джын
З бутэлькi хоча вырвацца на волю,
А выйдзе – дасць падставу для прычын,
Зрабiць каб цалкам нешчаслiвай долю.
Сям'i шчаслiвай не пабудаваць,
Лёс церпiць ад заўчаснай асалоды,
Лепш Джына у бутэльцы утрымаць,
Хоць цела адчувае клiч прыроды.
Здаецца, раннi секс не дасць пагроз,
Ды вельмi горкi вынiк ад свабоды,
Праз час ў сям'i чакае мора слёз,
Амаль што непазбежныя разводы.
22.09.1999
3412 НАГОДА
Замiнкаю была пужлiвасць,
Лёс зрэдку выпадкi дае,
Я меў цудоўную мажлiвасць,
Але не скарыстаў яе.
Не буду болей мець такую,
Шанц знiк, як у пяску вада,
Сабе дагэтуль не дарую,
Шанц добры быў, яго шкада.
Каб не была ў душы маркота,
Каб толькi слодыч адчуваць,
Калi здараецца нагода,
Яе не трэба упускаць.
6.10.1999
3463 ЮНАЦТВА I СТАРАСЦЬ
Прыгожая бярозка маладая,
Краса яе не згасне праз гады,
Зялёная яна цi златая,
Сваёй красою радуе заўжды.
А у людзей, калi настане сталасць,
Калi сiвымi стануць валасы,
Прывабнасцi амаль што не засталась,
Ужо няма адзнак былой красы.
Юнацтва вабiць дзiўнаю красою,
Ды прыгажосць праз час не адшукаць,
Глядзiш, i сэрца поўнiцца журбою,
Бо старасць здатна смутак выклiкаць.
19.11.1999
3464 ЯК ВОБЛАКI
Бягуць аблокi над зямлёй,
Заўсёды вольныя, як вецер,
Душа не поўнiцца журбой,
Хоць шмат бяды iснуе ў свеце.
Таму жадаю я ўсмактаць
Урокi мудрасцi прыроды,
Каб толькi радасць атрымаць
Ад неабмежанай свабды.
Як воблакi, не мець мяжы,
I лёсам толькi ганарыцца,
Мець асалоду для душы,
I ўрэшце рэшт дажджом пралiцца.
21.11.1999
3483 СМАК
Iснуе рознай вельмi шмат яды,
Як рэдзька, горкай, i, як мёд, салодкай,
Хаця ядзiм яе мы не заўжды,
Ўсё хочацца пазнаць уласнай глоткай.
У кожнага свой асабiсты смак,
Ды з усяго зняць немагчыма пробы.
Тэарэтычна вызначыцца як,
Што будзе па душы i да спадобы?
Калi смак канчаткова не згубiць,
Пазнаць, што лепш, не будзе перашкоды,
Вядома, смачным можа тое быць,
Паспрабаваць што хочацца заўсёды.
7.12.1999
3498 АДМЕТНЫ СЛЕД
Ярчэй, чым зоркi, свецяць знiчкi,
Ды ззянне толькi манiць зрок,
Бо знiчка – камень невялiчкi,
Цi нават дробненькi пясок.
Палаюць знiчкi i знiкаюць,
А зоркi свецяцца заўжды,
Як нават зоркi памiраюць,
Святло ад iх iдзе гады.
Хай зоркi часам непаметны,
А знiчкi запалаюць ўраз,
Ды хто пакiне след адметны,
Заўсёды вызначае час.
12.12.1999
3500 ЛЕПШАЯ ЎКРАСА
Шкада, што кветкi адцвiтаюць,
Пялёсткi сыплюць на зямлю,
Ды як заўчасна iх зрываюць,
Глядзець на кветкi не люблю.
Бо церпiць нi за што прырода,
У кветках – цэлы боскi свет,
Ды вельмi хутка асалода
Завяне, нiбы з руж букет.
Зрыванне кветак – як абраза
Пачуццяў ўзвышаных маiх,
Бо кветкi – лепшая украса,
Ды мы не вельмi цэнiм iх.
12.12.1999
3509 ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА
Ужо даўно вярнулiся дахаты,
Афганцамi цяпер назвалi iх,
Але маўчаць аб той вайне салдаты
I медалёў саромяцца сваiх.
Пасля Айчыннай iмi ганарылiсь,
Пра баявы распавядалi шлях,
I нагароды кожны дзень iскрылiсь
У смелых пераможцаў на грудзях.
Вайна ўваходзiць у Расii ў моду,
Ды не жадаюць прызнаваць вiну,
Што хочуць адшукаць хутчэй нагоду,
Пачаць каб грамадзянскую вайну.
17.12.1999
3539 ЯК БАКСЁР
Папасцi ў друк зрабiў наступны раунд,
Але не атрымалася анi,
Бо я iмгненна атрымаў накаут,
Шлях цяжкi навiчкам да вышынi.
Здавалася, дайшлi да пэўнай згоды,
Што ўжо пераплялiся каранi,
Ды адгнiлi, так робiцца заўсёды,
Калi прыходзяць пахмурныя днi.
Я, як баксёр, прайшоў ужо навуку,
Папасцi не хачу пад моцны хук,
Ў накаут не упасцi каб ад круку,
Больш не жадаю рухацца у друк.
9.01.2000
3545 БРУД ЮНАЦТВА
Адвечныя каштоўнасцi маралi
Цяпер, напэўна, страцiлi свой сэнс,
Раней цнатлiвасць пiльна зберагалi
Ў наш час бяспечны выбiраюць секс.
Амаль зусiм бяссорамнымi сталi,
Не разабрацца ў шэразе падзей,
Гатуем сем'янiнаў, каб кахалi,
Цi для Еўропы геяў i ****зей?
Мо я i неправы, сцвярджаць не буду,
Ды прыйдзе час яшчэ пашкадаваць,
Хто зведаў у юнацтве безлiч бруду,
Сям'i таму ужо не збудаваць.
10.01.2000
3555 АДЗIНСТВА
Што лепей: рэчка або берагi?
Цi крона дрэва, цi яго карэнне?
Калi душа нямее ад тугi
Або яе шчаслiвае iмгненне?
Адзiнства немагчыма разарваць,
Не можа нават быць падзел умоўны.
Калi людзям прыйшла пара кахаць,
Хто другарадны з іх, а хто галоўны?
Ў адзiнстве толькi радасць i бяда,
Ў ландшафтах дол змяняецца гарамi,
I здатна не разбегцiся вада,
Абмежаваць яе як берагамi.
12.01.2000
3560 САКРЭТ
Ў травiнцы кожнай пэўны ёсць сакрэт,
Хоць шмат навук – не ведаем нiчога
Пра шлях, якiм яна прыйшла на свет,
Адказ адзiны – па жаданню Бога.
Ды недакладны вельмi той адказ.
Няма у iм надзейнай запарукi,
Стваралась паступова ўсё цi ўраз?
Майстэрныя былi патрэбны рукi.
Вялiкi свет раслiнны на Зямлi
Дагэтуль – таямнiца, вельмi шкода.
Таму цiкава, як шляхi вялi,
Каб утварылась дзiўная прырода?
15.01.2000
3568 СУТНАСЦЬ БОГА
I Зямлю, i сусвету бясконцы абшар,
Залаты дзiўны месяц двухрогi,
Ў начным небе ад зорак прыгожы пажар –
Ўсё стварылi магутныя богi.
Бог стварыў сонца шчодры гарачы прамень,
Кожны мець яго надта ахвочы,
На Зямлi утвараецца сонечны дзень
I цудоўныя зорныя ночы.
Нiхто б велічнасць лепей прыдумаць не змог,
Не зрабiць аптымальней нiчога,
Ўсёмагутны руку да ўсяго прыклаў Бог,
Свет навокал i ёсць сутнасць Бога.
18.01.2000
3584 СЫНЫ АЙЧЫНЫ
Малочныя рэкi ўжо знiклi,
Кiсельных няма берагоў,
Тавар прапануецца звыклы,
К яму не згасае любоў.
Ў любым месцы п'янаму мелка,
Заўсёды яму – ўсё адно,
Паводкаю льецца гарэлка,
Залевай збягае вiно.
Каб выпiць, на працы гнуць спiны,
Гарэлка для iх – кайданы,
Наперадзе сум у Айчыны.
Што змогуць такiя сыны?
23.01.2000
3585 ДВА ГАI
Арэхавыя два гаi былi,
Даўно аб iх не чутна нават рэха,
Краса жыла на крычаўскай зямлi,
Нiводнага цяпер няма арэха.
Не руйнавалi твар зямлi паны,
Ды ўсё змянiлась вельмi крута з часам,
Бо два гаi былi, як кайданы,
Што замiналi хлеб расцiць калгасам.
Пушкаршчыны, Красоўшчыны няма,
Бо гегемону прыгажосць не трэба,
Бульдозеры прайшлi па iм дарма,
Бо арахоў няма, няма i хлеба.
23.01.2000
3617 МАЛАДЫ ЯБЛЫК
Суровы, але праведны закон:
Ў свой час павiнна толькi ўсё адбыцца.
Заўчасна яблык кiслы, як лiмон,
Хай гэта будзе нават медунiца.
Заўсёды лепш настойлiва чакаць,
Каб апынулась райскай асалода,
Iнакш цудоўны мёд не атрымаць,
Расчараванне толькi дасць прырода.
Заўчасна ўсё – як яблык малады,
Цяплом душу нiколi не сагрэе,
Вясной прыгожа зацвiтуць сады,
Ды яблык толькi восенню саспее.
8.02.2000
3618 УСПАМIН ПРА КВЕТКI
Да кветак вабiць прыгажосць заўжды,
Як iм кахаць дапамагае вецер,
Ды могуць быць атрутаю плады,
Хоць кветкi былi лепшыя на свеце.
Цвiценне – для душы дзiвосны час,
Калi нектару хочацца напiцца,
Хоць кветка i найлепшая з украс,
Ад прыгажосцi можна памылiцца.
Каб у жыццi не зведаць перашкод,
I далi добры ураджай палеткi,
Глядзець патрэбна, будзе якi плод,
Бо не сагрэе успамiн пра кветкi.
8.02.2000
3619 СВАЁ КОЛА
Трава ў саванне высахла спаўна,
Але ўсё роўна есцi трэба штосьцi,
I добры леў магутнага слана
Знянацку запрасiў к сабе у госцi.
Ад блюд у льва ламiлiся сталы,
I ежа – як найлепшая украса,
Ды не знаходзiў слон нiдзе травы,
Бо стравы былi ўсе з сырога мяса.
Пабачыў госць суровую ману,
Не ведаў, што ёсць простая умова,
Якую зразумець прыйшлось слану:
Трымацца трэба толькi свайго кола.
8.02.2000
3631 ЗАЎЖДЫ ЗДАЛЁК
Калi душа блукае па далiне,
Яна заблудзiць часам незнарок,
Але, калi глядзець на свет з вяршынi,
Дакладна бачны ёй наступны крок.
Бо компас у жыццi – вяршыня ведаў,
Таму яе патрэбна пакарыць,
Хто заблудзiў, той боль i горыч зведаў,
I здатны лепей компас ацанiць.
З далiны ўгору лепш iсцi высока,
Хаця зрабiць нялёгка кожны крок,
Вялiкае пабачыць здатна вока,
Як на яго глядзець заўжды здалёк.
13.02.2000
3640 ВIШНЯ СУМУЕ
Разам вясной песцiк i тычынка,
Ды вішаняк чырвоных няма летам,
Прыйдзе нечаканая замiнка,
Бялюткі цвет злятае пустацветам.
Мiнаюць хуткаплынныя гады,
А пустацвет раз-пораз ападае,
У летуценнях – спелыя плады,
Не стане явай мара залатая.
Магло не быць зусiм ў жыццi бяды,
Пылок заўжды папасць на песцiк ў змозе,
Цудоўныя плады даюць сады,
Сумуе толькi вiшня пры дарозе.
18.02.200
3646 ДА СПАДОБЫ
Якi мужчына для жанчын па густу:
Калi ён надта вытанчаны франт,
Багаты, каб мець з маслам хлеба лусту,
Або магутны вельмi, як атлант?
Або артыст вядомы i выдатны,
Цi ўдачлiвы сучасны супермэн?
Любы цудоўны, калi толькi здатны
Усё жыццё адну кахаць без змен.
Не трэба нават супермэн прыгожы,
Атлант, што можа шар зямны трымаць,
Не любяць прадпрымальнiка за грошы,
Той да спадобы, здольны хто кахаць.
20.02.2000
3648 ЗОЛАТА
Нялёгка прамываць заўжды
Пясок залатаноснай жылы,
Бо трэба вельмi шмат вады,
Каб вынiк працы быў шчаслiвы.
Пяску таксама трэба шмат,
Вада яго iмклiва мые,
Але заўжды бясконца рад
Крупiнкi бачыць залатыя.
Ды цяжка золата знайсцi,
Не пападае самародак.
Чаму нiколi у жыццi
Амаль няма такiх знаходак?
20.02.2000
3649 ТЭОРЫЯ I ПРАКТЫКА
Дзе iсцiна, а дзе адна хлусня?
Ў пытанні вельмi цяжка разабрацца,
Але, як нешта паўтараць штодня,
Яно ўжо можа iсцiнай здавацца.
Тэорыя заўжды – як мёртвы леў,
Сваёю царскай постаццю пужае,
Драпежнiка здаўна ён iмiдж меў,
Хоць iклы ёсць, ды нешта не кусае.
А практыка – магутны леў жывы,
Працяглым можа спрэчкам край пакласцi,
Застацца можна i без галавы,
Калi яе у пашчу льву закласцi.
20.02.2000
3650 СТАРЫЯ ПРАВIЛЫ
Невырашальную задачу
Жыццё нязрэдку задае,
Смяецца можа, не iначай,
Няма адказу на яе.
На першы погляд так здаецца,
Што не рашаецца, хоць плач,
Калi дакладна прыглядзецца,
Няма зусiм такiх задач.
Каб вынiк атрымаць выдатны,
I ад вузлоў ачысцiць нiць,
Старыя правiлы няздатны,
Карэнна трэба iх змянiць.
20.02.2000
3652 НАМЕРЫ
Праходзiць час ў бясконцай мiтуснi,
Па iм нiхто нiколi не журыцца,
Ў нябыт, як дым кастра, збягаюць днi,
Ды, што прайшло, не здатна паўтарыцца.
Шмат спраў кiдаем часта на пасля,
Не бачым ў падыходзе недарэчнасць,
Ды разам з целам iх бярэ зямля,
Бо час прыходзiць адысцi у вечнасць.
Былi намеры добрыя штодня,
Ды доля за бяздзейнасць цяжка секла,
Як путы, замiнала мiтусня,
Намерамi шлях вымашчаны ў пекла.
21.01.2000
3655 СIНЬ У ЗОЛАЦЕ
Спее колас, жыта налiвае,
Хутка надыходзiць час жнiва,
Ў золаце валошка расцвiтае,
Аж ад сiнi кругам галава.
Каб калоссе не страчала зерне,
Жыта зрэжа хуткая каса,
Сiнь сваю валошка ўжо не верне,
Прападзе дзiвосная краса.
З золатам валошка сябравала,
Але разам згiнула дарма,
Хай бы лепш прытулак выбiрала
Там, дзе поруч золата няма.
23.02.2000
3656 ПЫТАННI БЕЗ АДКАЗУ
Час i прастора – цалкам іх даволi,
У чым не разабрацца да канца,
Адказ не будзе знойдзены нiколi,
Бо таямніца ў дзейнасцi Тварца.
Рух ў атамах для вока непрыметны,
Як месяц ходзiць, кожны бачыць звык,
Iснуе вечны рухавiк сусветны,
Нам не зрабiць падобны рухавiк.
Пытанню, цi ёсць Бог, няма падставы,
Бо сiлаю сваёй магутнай Бог
Вялiкi рухавiк зрабiў i малы,
Дакладна працаваць каб вечна мог.
23.02.2000
3662 МАЛАЯ РЭЧКА
Казаць заўчасна не патрэбна «Гоп»,
Хоць рэчка, як ручай, была малою,
Тэарэтычна, нават i без спроб,
Нiяк не захлынуцца ў ёй вадою.
Нязначнаю здавалася здалёк,
Ды глыбiнi адтуль зусiм не бачна,
I нават першы быў няўдалы крок,
За пыху пакарала доля значна.
Чакалася, што хутка на шляху
Адчынiцца ў скарбонцы славы вечка,
Прыйшлось пазнаць i гора, i тугу,
Хаця малой здалёк здавалась рэчка.
25.02.2000
3673 У ТУМАНЕ
Будучае скрылася ў тумане,
Ды туман садзiцца ўсё гусцей,
Невядома, шлях якiм мой стане:
Добрым будзе лёс цi лiхадзей?
Ды iду навобмацак, блукаю,
Нават добрай сцежкi не знайду,
Можа, сабе шчасце адшукаю
Цi сустрэну горкую бяду.
Ды, магчыма, лепей супынiцца,
Трохi каб рассеяўся туман,
Цяжка каб ў жыццi не памылiцца,
Каб душу не прыгнятаў падман.
4.03.2000
3690 НАДЗЕЙНЫ ТЫЛ
Атака поспех дасць заўжды малы,
Не будзе як падтрымкi хаця трохi,
Надзейныя i моцныя тылы –
Бясспрэчная умова перамогi.
Бо вельмi хутка сядзе бойкi пыл,
Ды як на вышынi замацавацца?
Калi слабы i ненадзейны тыл,
Не трэба трацiць сiлы i змагацца.
Душа iмклiва можа рвацца ў бой,
I ёй не перашкодзiць хваляванне,
Бо моцны тыл дае заўжды спакой,
Надзейны тыл – пяшчотнае каханне.
11.03.2000
3691 ПУСТАЦВЕТ
Вясна – iмклiвы i трывожны час,
Для кветак час пяшчотнага кахання,
Любоўны настрой вiшнi каб не згас
Ад цяжкага працяглага чакання.
Прыемна, калi ясна i вятры,
Але бяда, як непагадзь здарыцца,
Тады не хопiць радаснай пары,
Не згiнуць кветкам каб, а апылiцца.
Але, як празяваць цудоўны час,
Пладоў ужо не дачакацца летам,
Бо вiшня скамянее ад абраз,
Калi спадзе цвет белы пустацветам.
11.03.2000
3699 МУДРАЯ ПРЫРОДА
Заўжды ўсё ў злагадзе ў прыроды,
Ёй не па густу барацьба,
Сасне пясок мiлей заўсёды,
Каля вады расце вярба.
Але чаму не ў згодзе людзi?
Заўсёды знойдзецца кумiр,
Якi дае натхненне ў грудзi,
Каб разбурыўся кволы мiр.
Мо лепш наследаваць прыродзе,
Бо вельмi мудрая яна?
Хоць лепей жыць у сталай згодзе,
Але ўвесь час iдзе вайна.
13.03.2000
3707 НЕ АДРАЗУ
Нектар ў лугах збiраюць з кветак пчолы,
Хоць на шляху iх вельмi шмат нягод,
Не гледзячы на цяжкiя умовы,
Яны нясуць руплiва ў вулей мёд.
Будаўнiкi кладуць цаглiнкi ў сцены,
I кожная свой сцiплы ўклад дае,
Адразу непрыкетны нават змены,
Бы дом, як Фенiкс з поплу, паўстае.
У кожнай справе трэба мець цярпенне,
Iначай не пазбавiцца бяды,
Бо нельга мёд здабыць ў адно iмгненне,
Адразу не будуюць гарады.
15.03.2000
3717 ДРУГ
Цемра, гразь i ямы на дарозе,
Я iду у восеньскай начы,
Але крок далей зрабiць не ў змозе,
Каб сваю душу не абпячы.
Хочацца, каб дзень настаў i лета,
Пад нагамi бегла магiсраль,
Ды з атрутнай траўкай цыгарэта
Не жадае лёс змянiць, на жаль.
Хто надаць мне здатны дапамогу,
Каб заганны разарваўся круг?
Ёсць цудоўны шлях: звярнуцца к Богу,
Ён сапраўдны i адзiны друг.
22.03.2000
3722 АПОШНЯЯ СТРУНА
Спявала скрыпка, як квартэт цудоўны,
Ды не яе вялiкая вiна,
Што часам вынiк спеву быў адмоўны,
Бо нечакана лопала струна.
Хоць восень крочыць, скрыпка не пакiне
Спяваць узнёсла, як было вясной,
I вось яна, як скрыпка Паганiнi,
Ужо спявае на струне адной.
Бо пачалiсь працяглыя нягоды,
I кожнай песнi вырасла цана,
Але замоўкла скрыпка назаўсёды,
Бо лопнула апошняя струна.
25.03.2000
3723 ГУЛЕЦ
Гулец гуляць не стане без падставы
Бо вельмi жорсткi у гульнi закон,
Як вынiк прагназiруецца малы,
Не будзе ставiць iмiдж свой на кон.
Бо нельга дараваць сабе пралiкi,
Хоць кожны ход не будзе залаты,
Ды стымул трэба надта мець вялiкi,
Любой цаной каб дамагчысь мэты.
Бо лепш гуляць, калi мэта – забава,
I сiл не вымагае кожны ход,
Прыйдзе аўтарытэт, магчыма, слава,
I зберажэцца iмiдж ад нягод.
25.03.2000
3734 НЯМА МЕСЦА
Вялiкае побач не бачна,
Мо бачыць не хочуць знарок,
Ды вельмi становiцца значным,
Калi прыглядзецца здалёк.
Нiколi нiхто не жадае
Прыняць ад другога урок,
Парады, як бруд, адкiдае,
Хоць даў iх выдатны прарок.
Калi рэчка знiкне ў пустынi,
Ў ёй прагу здавольваць дарма,
Належнага месца ў Айчыне
Нiколi прароку няма.
28.03.2000
3756 ЧОРНЫ КРЫЖ
Загiнуў хтосьцi, iншыя ўбаку,
Учынак назавуць геройствам смелым,
Не спадзявацца лепш на талаку,
Выконваць справы дзеяннем умелым.
Але упарта зноў ад часу час
Прыходзiць рукатворная навала,
Бо падыход адказны цалкам згас,
Бо засталося мудрасцi замала.
Шыпулькi скiнуў, стогне мёртвы лес,
Як чорны крыж, раскiнуў вецце топаль,
Бо д'ябал, пэўна, людзям ў душу ўлез,
Не навучыў яшчэ, на жаль, Чарнобыль.
4.04.2000
3757 СЛОДЫЧ УЯВЫ
Салодка ў радаснай уяве,
Цудоўны сон прыходзiць ўдзень,
Ды, як палын, на самай справе,
Як сажа, чорны цуду цень.
Ажыццяўлю ў уяве змогу
З нябёсаў глянуць на зямлю,
Здабыць прыемна перамогу,
Ў абвесным ладзе быць люблю.
Ва ўяве добра i цiкава,
Ў ёй не сумую, слёз не лью,
Яна душу расхвалявала,
З натхненнем слодыч яе пью.
5.04.2000
3768 РОЗУМ I IНСТЫНКТ
Не трэба ведаць, трэба адчуваць,
Iнстынкту пакарыцца, а не ведам,
Iнстынкт дакладна здатны кiраваць,
За выняткам людзей, ўсiм белым светам.
Здаецца, сiла розуму вядзе,
Ды помач часам ад яго благая,
Не зробiць перашкоды ён бядзе,
I за памылкай крочыць ўжо другая.
Стварае часам розум вiражы,
Кiруе справай не зусiм удала,
Iнстынкт – парыў i дзеянне душы,
I ён ўсё зробiць, каб прайшла навала.
8.04.2000
3778 РАЙ У ШАЛАШЫ
Калi пачуцце палкае ў душы,
Надмернай нават не патрэбна працы,
Стварыць каб з мiлым рай у шалашы,
Заўжды з нямiлым пекла ў палацы.
Шалаш ператвараецца у рай,
Але нястачы падразаюць крылы,
I паступова бачны пекла край,
Быў мiлы, а становiцца нямiлы.
Iсцi прасёлкам горш, чам па шашы,
Заўжды ў каханнi безлiч аберацый,
Не будзе з мiлым раю ў шалашы,
Рай з мiлым можна збудаваць ў палацы.
16.04.2000
3782 ЛЕПЕЙ ПАЧАКАЦЬ
Паверыла дням сонечным вясновым,
Распесцiлась прыемна ад цяпла,
Ў адказ пакрылась вiшня лiсцем новым
I нечакана хутка расцвiла.
У кроны колер быў вясельна-белы,
I не было трывогi i пагроз,
Але падняўся вецер ашалелы,
Пасля ударыў жудасны мароз.
Мароз знiшчае белы цвет без меры,
Не удалося вiшнi пакахаць,
Бо да цяпла было багата веры,
Заўсёды лепей трохi пачакаць.
21.04.2000
3793 ВЫСОКАРОДНЫЯ
Сасновы лес на розных месцах рос,
Ды вельмi адразнялiся умовы,
Адзiн падняў макушкi да нябёс,
Другi i нiзкарослы быў, i кволы.
Лес кволы лёс свой праклiнаў, як мог,
Здавалася яму – жыве у пекле,
Ды пад сякеру жорсткую не лёг,
А добры лес спатрэбiўся, i ссеклi.
Заўжды несправядлiвае жыццё,
Жыць застаецца толькi непрыгодны,
Але iдзе заўчасна ў небыццё
За якасцi свае высокародны.
25.04.2000
3797 ХВАЛI
Дагнаць не ў стане хваля iншых хваль,
Каб ў зносiнах праводзiць час цiкава,
Яна бяжыць адна ўвесь час, на жаль,
Хваль безлiч, ды нiводнай не спаткала.
А хваля ўсё настойлiвей бяжыць,
Ад гарызонта к берагу iмкнецца,
Але шлях цяжкi ў небыццё ляжыць,
Як пройдзе ўвесь, аб скалы разаб'ецца.
Наперадзе руйнуючы прыбой,
У адзiноце хвалi на прасторы,
Ды не сустрэцца з роднаю душой,
Хаця людзей, як хваль, у бурным моры.
27.04.2000
3802 ВЯСНОВЫЯ ПЕСНI
Безліч песень вясновых прапета,
Збегла ў рэчкi шмат талай вады,
Пачалося спякотнае лета,
Яно лiчыць упарта гады.
Снег нядаўна лавiў на далонi,
Снег пялёстак скiдаюць сады,
Бо сезоны, як хуткiя конi,
Без супынак бягуць. А куды?
Хутка восень прыйдзе залатая,
Зiма рэчку скуе ў кайданы,
Зноў сняжынка ў далонях растае,
I чакаць буду новай вясны.
29.04.2000
3804 ВIНАВАТА БЕЗ ВIНЫ
Бушуе мора, б'юць у бераг хвалi,
I ў пырскi разбiвае iх прыбой,
Яны зусiм надзею пахавалi,
Што прыйдзе штыль жаданы i спакой.
I бераг вiнавацiць ў гвалце мора,
Бо хвалi яго жудасныя б'юць,
Пакуты, мабыць, скончацца не скора,
Ракоча мора, ветру не пачуць.
А вiнаваты вецер быў iмклiвы,
Руiны што на беразе адны,
Штыль надышоў, калi склаў вецер крылы,
Ды мора вiнавата без вiны.
30.04.2000
3816 ВЕЧНАЯ ЛЮБОЎ
Глядзiш на неба або на зямлю,
Цудоўныя адносiны прыроды,
Табе пяшчотна кажа ўсё: «Люблю»,
Каб толькi людзi не рабiлi шкоды.
Але жывуць злачынцы памiж нас,
Людзей трывожаць i прыроды цiшу,
Чакаюць з нецярпеннем пэўны час
I дзеяннем абвесцяць: «Ненавiджу».
Нянавiсць i любоў былi павек,
I будзе толькi так далей заўсёды,
Хоць часам палка любiць чалавек,
Ды вечная любоў к нам у прыроды.
8.05.2000
3817 СЛАВУТЫ ЗБАН
Збан моцны i прыгожы вельмi быў,
Здавалася, што ён – памочнiк вечны,
Ў акрузе славу добрую набыў,
Ды час прыйшоў, нарэшце, небяспечны.
Бо да пары ваду насiць мог збан,
Ад ўзросту рэшткi славы захiталiсь,
Адкрыўся прыхаваны ўраз падман:
Разбiўся, чарапкi з яго засталiсь.
Прынесцi каб жаданую ваду,
Магутнасць трэба, не былая слава,
Спаткаў збан нечаканую бяду,
Бо слабасць горш, чым моцная навала.
8.05.2000
3833 MC2
Працяглы час абрыдла ўжо чакаць,
Бо часам, як кароль, цяпер багаты,
Яго мне не патрэбна зберагаць,
Бо доля жорстка кiнула за краты.
Зусiм не трэба хуткасi святла,
Каб на сабе адчуць ход iншы часу,
Ляцеў час птушкай, воля як была,
Ў турме пайшоў прыцiшана адразу.
Усё адносна вельмi на Зямлi,
I хочацца, каб ўзялi на парукi,
Каб зразумець mc2 маглi,
Не трэба ведаў матухны-навукi.
17.05.2000
3839 ПАМЫЛКА
Як непрыемны выпадак здарыцца,
Не трэба вельмi цяжка гараваць,
Бо i на шчасце можна памылiцца,
I вады не патрэбна выпраўляць.
Хаця душу гнятуць адразу вады,
I вельмi крыўдна часам аж да слёз,
Але праз нейкi час бясконца рады:
З памылкай шчасце выпадак прынёс.
Заўжды зрабiць памылку надта шкода,
I хочацца, каб знiкла яна ўраз,
Памылка можа быць, як нагарода,
I вырашае сутнасць яе час.
20.05.2000
3849 АЛЬПIНIСТ
Быў альпiнiстам, пакараў вяршынi,
Змяняе крута ўсё няўмольны час,
Запал магутны паступова стыне,
Нарэшце, ён зусiм амаль што згас.
Раней ляцеў к вяршыням, як на крылах,
I безтурботна-лёгкiм быў мой шлях,
Ды вырашыў – пад'ём мне не па сiлах,
Таму прыйшоў ў душу бязглузды страх.
Я перажыў сумненне, як хваробу,
Здавалась, стаў цяпер ужо турыст,
Але, калi зрабiў, нарэшце, спробу,
То апынулась, што я альпiнiст.
24.05.2000
3855 НАЙВЫШЭЙШЫ СТЫМУЛ
Калi ў любiмай справе робiш старт
Пасля даволi доўгага чакання,
К мэце iмкнешся спрытна, як гепард,
Трапеча моцна сэрца ад жадання.
Не трэба нават выгадных умоў,
Хоць вельмi цяжкiм будзе шлях далейшы,
Ды справай моцна рухае любоў,
Любоў да справы – стымул найвышэйшы.
Калi любоў засвецiцца ў вачах,
Яе нiяк адразу не пакiнеш,
Як пух таполi, лёгкiм будзе шлях,
Чакае толькi пераможны фiнiш.
25.05.2000
3857 ЧАРНАТА
Ураз чарнее ворыва на полi,
Ды чарнату шануюць не заўжды,
Не замiнае чарната нiколi,
На ёй саспее колас залаты.
Вясёлкай дзiўнай бурбалкi iскрацца,
Вада i мыла – ды да iх любоў,
Хоць выглядам чароўным ганарацца,
Калi крануць, знiкаюць без слядоў.
Прыемна, каб вясёлка ярка ззяла,
Але патрэбны доўгiя гады,
Каб вынiкамi праца узвышала,
Ад чорнай працы добрыя плады.
26.05.2000
3858 ПРЫБАВАЧНАЯ ВАРТАСЦЬ
Зрабiў памылку цяжкую Карл Маркс,
I ад яе для нас дагэтуль шкода,
Бо творцам ён лiчыў рабочы клас,
Тварэц ўсяго – Вялiкая Прырода.
Садоў багацце i багацце нiў,
Дажджы для iх i акiян паветры.
А хто калi дакладна ацанiў
Лясы каштуюць колькi, колькi нетры?
Зрабiць з нiчога нешта хто бы змог?
Пустое, безпадстаўнае жаданне,
Бо вартасць прыбаўляе толькi Бог,
А мы вядзем яе размеркаванне.
26.05.2000
3861 РАЗЗЛАВАНАЯ ПРЫРОДА
Вятры, тайфуны, страшнае цунамi,
Калi ўсё разбурае ураган,
Далiны ўраз становяцца гарамi,
Як ажывае жудасны вулкан.
Ваду гарой прыпадымаюць хвалi,
Б'юць моцна, як гарматы, перуны,
Ўраз землятрусы могiлкi стваралi,
Ў навалах людзi гiнуць без вiны.
Жыццё на шчасце для людзей даецца,
Спакой бясконца сэрцу дарагi,
Але, калi прырода раззлуецца,
Бяда прыходзiць на свае кругi.
28.05.2000
3867 СВОЙ ЧАС
Ўсяму свой час, ўсяму свае iмкненнi,
Не ведаю, дзе страчу, дзе знайду?
I самыя шчаслiвыя iмгненнi
Ператварыцца могуць у бяду.
Няхай ласкава надта свецiць сонца,
Блакiт у небе доўжыцца штодня,
Ды дапякае засуха бясконца,
Хоць вабiла раней гарачыня.
Здараюцца жыццёвыя памылкi,
Ды дзеям даць ацэнку цяжка ўраз,
Што радавала – выклiча ухмылкi,
Усё дакладна вызначае час.
30.05.2000
3944 ВЕРА ПРОДКАЎ
Перад сiлай няма абароны,
Малi лiтасцi цi галасi,
Дакарэнна змянiлiсь законы,
Як хрышчэнне прайшло на Русi.
Князь-хрысцiцель ўжыў жорсткiя меры,
Чаму выбар яго быў такi?
Адрачыся прымусiў ад веры,
Што праносiў народ праз вякi.
Мо дабро князь прынёс, а мо шкоду?
Вера продкаў пайшла ў небыццё,
Зараз губiм iх Бога – Прыроду,
Што дае вiдавочна жыццё.
6.07.2000
3952 ЛЕПШ ЗБОЧЫЦЬ
Калi сапраўды вiнаваты,
Хоць невялiкiя грахi,
Не ўратавацца ад расплаты,
Бо не даруе лёс даўгi.
Зрабiць грэх можна за iмгненне,
У багну ўскочыць з галавой,
Ды мець лепш чыстае сумленне,
I ў сэрцы радасць i спакой.
Грахi бясконца побач крочаць,
Жадаюць спакусiць яны,
Але ад iх заўжды лепш збочыць,
Каб бачыць радасныя сны.
10.07.2000
3986 УРОКI ЖЫЦЦЯ
Жыццё вучыць, заўжды, што нi крок,
Можа быць сiтуацыя новай,
I дае за урокам урок
Не падману, а праўды суровай.
Разаб'е казку дзiўную ў прах,
Прызямлiць хутка ўзнёслыя мары,
Задзьмуць здатна агеньчык ў вачах,
I ружовыя зняць акуляры.
У жыццi не павернеш назад,
Калi мары палёт быў высокi,
Яно жорсткiм бывае, як кат,
Лепш давала б пяшчоты урокi.
18.07.2000
Свидетельство о публикации №103080900277