1647 удзячны лёсу

Гляджу на Львоў з птушынага палёту,
Хаця высотны дом не хмарачос,
Ды ў сэрцы адчуваю я маркоту,
Бо расставацца прымушае лёс.

Даўно у грудзі стукае Радзіма,
Правёў у Львові лепшыя гады,
Таму не пройдзе ён праз сэрца міма,
Са мной цяпер Львоў любы назаўжды.

Жыцця палова разам з ім пражыта,
Мне блізкі мілы, цалкам родны Львоў,
Але Радзіма сэрцам не забыта,
Адна на двух цяпер мая любоў.

Я – Украіны сын і Беларусі,
Няздатны сваё сэрца падзяліць,
Як затужу, у Львоў хутчэй прымчуся,
Мой лёс такі, абодвух каб любіць.

Радзіма кліча сціпла, ды упарта,
Але дае ў жыцці натхненне Львоў,
Прыйшоў час, на Радзіму ехаць варта,
Ды ўзячны лёсу: ў любы край прывёў.

30.09.1996


Рецензии