Купальскае...

Папараць-кветку шукалі ў лесе мы разам,
Не пажадаўшы прывабiць нiкога з сабой.
I па шчаслівых вачах нашых бачна адразу,
Трапілі ночкай мы гэтай у пастку з табой.

Пастка чароўная проста завецца каханнем.
Мы не шкадуем, што далi сябе заманiць.
Дай Бог, каб кожны ахвярай зрабiўся таго палявання.
Гэтую ноч нам нiколi цяпер не забыць.


Рецензии
На это произведение написано 11 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.