Колькi iх, Сiмеона Полацкiх?

Колькi iх, Сiмеонаў Полацкiх*,
На маёй зямлi беларускай?
Мо ты ведаеш, наша Сонейка? -
Бо струменчыкi света льюцца

Зноў праз хмары, праз час – да Вечнасцi…
Iм i там не будзе спакою!
Гэтым носьбiтам чалавечнасцi,
Дабрынi, што цячэ ракою…

Цi патрэбны табе, Ефрасiньюшка**,
Нашай грэшнай душы паклоны? –
Надзялiла волатаў сiлушкай,
Да цябе ляцяць Сiмеоны.

I здаецца такiм летуценным
Трапяткое зямное шчасце…
Смерць не сыдзе сама са сцэны –
Праз яе… ды ў Вечнасць папасцi.

20.12.2002 г.
 

*Сiмеон Полацкi (1629-1680) – вядомы беларускi i рускi грамадскi i царкоўны дзеяч, пicьменнiк, асветнiк.

**Ефрасiньюшка –святая Ефрасiння Полацкая (XII cт.), выдатная асветнiца, нябесная апякунка Беларускай зямлi.


Рецензии
Таксама - вельмi добра!
Шчырае дзякуй Вам!

Игорь Лебедевъ   23.09.2012 13:18     Заявить о нарушении
I Вам - дзякуй!
Вы самi адкуль родам?

З цеплынёй,
Таццяна.

Татьяна Егоровна Полякова   23.09.2012 13:54   Заявить о нарушении
На это произведение написано 11 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.