Не хайку

Гэта не хайку, а так, пародыя. На форму не звяртайце ўвагі, галоўнае – змест.


***
Неба ўпала на зямлю.
На лужынах сотні бурбалак,
А ў іх – мой шматпавярховы дом.

***
Сёння няма гарачай вады,
На стале брудны посуд.
І пыл у маёй душы.

***
Мне прыснілася сонца,
А ў ім вочы Маці Боскай.
Я прачнулася.

***
Шэрыя палоскі на экране.
Расплываюцца твары.
Снег цісне на правады.
(30/04/2002)

***
Сёння згарэла сонца.
І ў лужынах закіпела вада.
Засохлі дрэвы.

***
Мне дрэнна, баліць галава.
Высокая тэмпература.
Забыла памыць душу.

***
Бачу след ваўкалака,
Чую плач перапёлкі.
Гэта рэха літаратуры.

***
– Чаму ты плачаш?
– Кіно глядзела.
– Гэта добра.

***
Памехі на радыёхвалі.
Мне не чутна слоў.
А раптам, што важнае?

***
Другі дзень не ходзіць пошта.
Другі дзень пустая скрыня.
Другі дзень лье як з вядра.

***
Сёння знікла апошняя мурашка.
Заўтра знікне апошняе дрэва.
Што-небудзь яшчэ?
(май 2003)

***
На акне расколіна
Працягласцю ў жыццё
Адзінокае.
(2003)


Рецензии
На это произведение написано 11 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.