7019 родная зямля

Нядаўна буслы адляталі ў вырай,
Бо маразы для іх – сапраўдны кат,
Праводзіў я іх ў шлях сваёю лірай,
Цяпер яны вярнуліся назад.

У цяжкі шлях паклікала каханне,
Заморскіх не патрэбна ім прынад,
Бо з роднаю зямлёй мілей спатканне,
Каб ўзгадаваць цудоўных буслянят.

Ідзе такі за цыклам цыкл упарта,
Як тысячы гадоў таму было,
Праз акіян пераляцець ім варта,
Каб буслянят паставіць на крыло.

І зноў яны адправяцца у вырай,
І я пачую суму галасы,
Праводжу зноў іх паэтычнай лірай,
Так будзе назаўжды, ва ўсе часы.

29.05.2003


Рецензии