7009 мо ны выток беларуск м а тарам

Прысвячаю аўтарам, якія складаюць ці могуць
складаць вершы на беларускай мове.

Б’е для мовы крынічка надзеі,
Ды бяжыць толькі кволы ручай,
Бо пайшлі кепскім шляхам падзеі,
І сяброў мовы мучыць адчай.

Бо стаіць ў наваколлі спякота,
І турбуе душу неспакой:
Утварыцца з крынічкі балота
Ці ручай стане моцнай ракой?

Ды пакуль што няшчасная мова,
Ад пакут яе боль на душы,
Бо не чуць зусім роднага слова,
А гучыць вакол гоман чужы.

Цуд спантанна ніяк не здарыцца,
І рашучы спатрэбіцца крок,
Паўнаводнай каб стала крыніца,
Расчышчаць трэба моўны выток.

19.05.2003


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.