7008 мо нае дрэва v. luchenko

V.Luchenko прысвячаю – вернаму сябру
беларускай мовы, перакананаму ў яе
светлай будучыне.

Каб родную мову сваю зберагчы,
І каб не папасці ёй ў згадкі,
Удзень верш складаю, складаю ўначы,
Яго прачытаюць нашчадкі.

Для мовы бяда – нелюбоў да яе,
Ляжыць на паверхні прычына,
Ды нам трэба ведаць карэнне свае,
Якая без мовы Айчына?

Павінна вярнуцца да мовы вясна,
Жаданае вельмі імгненне,
Бо мова народам ад Бога дана,
Сок ў крону пагоніць карэнне.

І моўнае дрэва пачне ажываць,
Лістота ўпляцецца ў карону,
Мы роднаю мовай пачнем размаўляць,
Не будзе ганебнага скону.

19.05.2003


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.