ab4. 22 Шчасця непаседл вая птушка 39 верша

2005     МЕЦЬ ШЧАСЦЕ

Не вельмi лёгкi i няпросты час,
Як шчасце прабягае мiма,
Яго лавiла ўпарта безлiч раз,
Схапiць надзейна немагчыма.

Шукала шчасце ўлетку у лугах,
I ў дзiўным вераснёвым лесе,
Выходзiла i на зiмовы шлях,
Вясной глядзела ў паднябессе.

Заходзiла i ў поле на мяжу,
I мне рамонкi падказалi,
Уважлiвей глядзець ў сваю душу,
Каб днi шчаслiвыя насталi.

Каб шчасце мець, патрэбна пакахаць,
Хай платанiчна, без адказу,
Бо шчасце – шчасце адчуваць,
Свет стане радасным адразу.

23.03.1997


2059     УСМЕШКА ШЧАСЦЯ

У кожнага было шмат добрых спроб
Або ў душы знямога ад чакання,
Яго не бачна нават ў мiкраскоп,
Але iдзе за шчасцем паляванне.

Ды як пазнаць таемныя шляхi,
Праклала шчасце дзе свае сцяжынкi?
Шукаю скарб для сэрца дарагi,
Ды не знайшоў пакуль яго супынкi.

Хадзiў i па лясах, i па палях,
Здавалась, што сустрэну хутка дзiва,
Амаль трымаў ужо яго ў руках,
Ды шчасце захавалася iмклiва.

Сустрэну цi яно зноў прамiне
I не пакiне ў сэрцы нават згадку?
Ды шчасце толькi усмiхнулась мне,
I знiкла, хоць прыцэл быў у дзесятку.

3.05.1997


2100     НЕВЯДОМАЕ ЛЕТА

Замецi, пякучыя марозы,
Аж ручай прамерз амаль да дна,
Iней пухам пабялiў бярозы,
Сумна вельмi мне, бо я адна.

Сонца ўвесну значна лепей грэе,
Збеглi заляжалыя снягi,
Хутка спела вера i надзея,
Сэрца ачышчалась ад тугi.

Маё шчасце распасцерла крылы,
Ў свет кахання з радасцю лячу,
Бо жаданы ёсць i сэрцу мiлы,
Вечна я яго кахаць хачу.

Безтурботна скончылась прадвесне,
Абяцае шчасця шмат вясна.
Сумнай цi вясёлай будзе песня,
Летам разам будзем цi адна?

14.06.1997


2108     ПРЫГАЖОСЦЬ ДУШЫ

У iх вельмi прыгожыя твары,
I фiгура – глядзець нездарма,
Застаюцца нярэдка без пары,
Iм жаночага шчасця няма.

Папялушкi на выгляд – другiя,
Ды цудоўны жыццёвы iх шлях,
Долi маюць яны неблагiя,
Сваё шчасце трымаюць ў руках.

Не сустрэць каб пашкоджанай долi,
I не зведаць ганебнай iлжы,
Прыгажосцi адной не даволi,
Трэба мець прыгажосць у душы.

Папялушку-душу вельмi шкода,
Шчасця мала заўжды у яе,
Прыгажосць у душы – нагарода,
Што жаночае шчасце дае.

26.06.1997


2117     ЗБЕРАГАЦЬ ДЛЯ ШЧАСЦЯ

Занадта моцныя дубы,
Мне маладзенькi дуб часамi снiцца,
Клён хоць прыгожы, ды слабы,
Ёсць ад чаго начамi зажурыцца.

Дуб быў вяршыняй ўзнёслых мар,
Але дубоў расло ў акрузе мала,
Убачыла цудоўны дар,
I ў сэрца ад яго прыйшла навала.

Ды боль сцiшаўся спакваля,
Бо зразумела: дубу я не трэба,
Зноў стала блiзкаю зямля,
Далёкай i халоднай велiч неба.

Не трэба жураўля чакаць,
Пляваць не след ва ўласную крынiцу,
Мо лепш для шчасця зберагаць
Сваю, хаця маленькую сiнiцу.

5.07.1997


2146     НАДЗЕЙНАЯ АПОРА

Каб шчасце мець, зусiм не трэба рэчы,
А толькi шэраг добрых цёплых слоў,
Бо для душы яны заўжды дарэчы,
Ад iх мацней становiцца любоў.

Каб зберагчы сваю любоў бясконца,
Бо ў тым жыцця ўсяго галоўны сэнс,
I каб ў душы адвечна ззяла сонца,
Дапамагае значна шчасцю секс.

Няма яго – каханне прагарае,
Не затрымаць яго на многа год,
У будучынi шчасце не чакае,
На гарызонце бачыцца развод.

Сям'я нiколi не спаткае гора,
Хоць могуць быць крутыя вiражы,
Як секс – заўжды надзейная апора,
Ён шчасце дасць i радасць для душы.

19.07.1997


2163     ЖЫЦЦЁВЫ ЦЯГНIК

Як кожны дзень адна прачнешся зранку,
Далечынёй нястрымна вабiць пуць,
Стаiш бясконца ў марах на паўстанку,
А мiма цягнiкi ўвесь час бягуць.

Бягуць, ды не жадаюць супыняцца,
Пад рэйкамi зямля ад iх дрыжыць,
Ўсе едуць, а табе зноў заставацца,
На сэрцы боль i смутак на душы.

Хоць кожны дзень чакаеш цуд чароўны,
Не удаецца выехаць нiяк,
Ад роспачы становiцца ўсё роўна,
Паеду, калi стане таварняк.

Паехала, але лягчэй не стала,
Было б мо лепей пехатой iсцi,
Бо свой цягнiк жыццёвы не спаткала,
I шчасця не знаходзiцца ў жыццi.

24.07.1997


2200     НЕШЧАСЛIВАЯ ДОЛЯ

Бясконца нас жыццёвыя нягоды
Разводзiлi нахабна, як масты,
Здавалась, будзе шчасце ад свабоды,
А маю толькi здзекi ад бяды.

I лес ад буры жудаснай трывае,
I рэчку пакрывае моцны лёд,
Ў жыццёвым лёсе рознае бывае,
Ды нельга пiць адной духмяны мёд.

Стан добра разумею пасля буры,
Мог ветрык быць прыемны, як зефiр,
Ды з каменю паўсталi ў сэрцы муры,
I барацьбою стаў спакойны мiр.

Як ў маладосцi, моц палае ў целе,
Ды доля нешчаслiвая дана,
Ўдваiх яшчэ багата б шчасця мелi,
Яго няма, сумую я адна.

4.08.1997


2215     ШЧАСЦЕ НЕ ЎСМIХАЕЦЦА

Пiсаў i Багушэвiч, i Купала,
Паэты паўтаралi iх ў наш час,
Што доля нешчаслiвая спаткала,
I ўсё жыццё трымаецца ля нас.

Хаця былi i iншыя паэты,
Складальнiкi хлуснi або маны,
Пiсалi песнi, вершы i куплеты,
Жыццё ў калгасах славiлi яны.

Жыла краiна цяжка ў самай справе,
Перажывалi голад i вайну,
Ў сне шчасце сустракалась цi ў уяве,
Хаця плацiлi цяжкую цану.

Мо чалавек народжаны на мукi?
Бо шчасце зрэдку заглядала к нам,
Пабачаць, хiба што, яго унукi,
Яно не усмiхаецца сынам.

11.08.1997


2221     ВЯСНОВАЕ ЦВIЦЕННЕ

Прыйшла вясна, i зацвiлi палеткi,
Лясы, балоты, дзiўныя лугi,
Дыван цудоўны утваралi кветкi,
Вясновы час цвiцення дарагi.

Ды паднялося сонейка высока,
Сцюдзёны клаўся ранкамi туман,
То халады прыходзiлi, то спёка,
Квяцiсты спакваля згасаў дыван.

Але спазнiлась кветка пры дарозе,
Раскрыла венчык у спякотны час,
Ды зберагчысь без вiльгацi не ў змозе,
Яе пялёсткi ссыпалiся ўраз.

Цудоўнае вясновае цвiценне,
Каб не здаралась стомы i тугi,
Адчуць каб толькi шчасця зiхаценне,
Квiтнець патрэбна, як цвiтуць лугi.

12.08.1997


2240     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

Праходзiць моцная завея,
Ляжаць сумёты да пары
Пакуль вясна цяплом сагрэе,
I пабяжыць ручай з гары.

Ды не вярнуць ручай нiколi,
Назад не зробiць нават крок,
Так i ў каханнi крочаць долi
У вабны i жаданы бок.

Пачуцце не дае спакою,
Бо сiл няма стрымаць снягi,
Ручай становiцца ракою,
Паводка нiшчыць берагi.

Як побач у жанчыны мiлы,
Не трэба ёй нiякiх руж,
Бо адрастаюць шчасця крылы,
Спакойна, калi мiлы – муж.

24.08.1997


2247     ПРЫЕМНАЯ ГУЛЬНЯ

Вяршынi палка вабiлi бясконца,
Хоць па скалiстых сцежках у гарах,
Блiжэй заняць каб месца каля сонца,
Прайсцi патрэбна небяспечны шлях.

Карабкацца абрыдла на вяршынi
Без поспеху працяглы вельмi час,
Не горай жыць у сонечнай далiне,
Але пiк пакарыць iмпэт не згас.

Хоць клiча мара ў велiчнае неба,
Але, як непрыступная гара,
Самому толькi пакарыцца трэба,
Калiсьцi супакоiцца пара.

Цудоўна адчуваць, пяньку прадаўшы,
Хаця навокал – толькi мiтусня,
Шчаслiвы стаў, спакой свой адшукаўшы,
Жыццё цяпер – прыемная гульня.

7.09.1997


2252     НЯМА ШЧАСЦЯ

Ў жыццi будзённых дзён багата,
Бягуць, як шэрая шаша,
Ды зрэдку сустракалась свята,
Каб весялiлася душа.

Для шчасця кожны нарадзiўся,
Ды мае шчасце не заўжды,
Мо лёс сурова памылiўся,
Даў меней шчасця, больш бяды.

Бяда iдзе ў любыя лёсы,
А шчасце – зрэдку i на час,
Таму часцей туга i слёзы,
А весялосць мiнае ўраз.

Хоць кожны i жадае многа,
Ды спадзявацца так дарма,
Бо ў шчасце – вузкая дарога,
Таму яго амаль няма.

14.09.1997


2279     НАВАКОЛЬНЫ СВЕТ

Свет навакольны жорсткi i суровы,
Калiсьцi не згасаў к яму давер,
Бясконца ззяў ў душы ветразь пунсовы,
Ды чорным, нiбы сажа, стаў цяпер.

Нiколi не змянiць свет навакольны,
Страчаць бязглузда сiлы ў барацьбе,
Пафарбаваць ветразь свой кожны вольны,
Не свет змяняць патрэбна, а сябе.

Прыдбаць пакорнасць i адкiнуць пыху,
Адразу стане меней чарнаты,
Святлей свет навакольны будзе крыху,
Ў ветразь прамень засвецiць залаты.

Хай кпiны i нястачы церпiць цела,
Але душу каб не знiшчала гразь,
I шчасце ў ёй бясконца зiхацела,
У душы пунсовы лепей мець ветразь.

7.10.1997


2290     ПАРАЎНАННЕ

Кароткi дзень, нiбы курыны крок,
I сонейку заззяць няма нагоды,
На дрэвах жоўты лiст няшчадна змок,
Прыемнай ужо хочацца пагоды.

Але дажджы бясконцыя iдуць,
Свiнцовыя блукаюць ў небе хмары,
Душы хвiлiн цудоўных не даюць,
Высокiя прыйсцi не здатны мары.

Ды i такiм надвор'ю трэба быць,
Заўжды карысна вельмi параўнанне,
Каб шчасце ад няшчасця адразнiць,
Адмежаваць нянавiсць ад кахання.

Хай дзень кароткi, як курыны крок,
Ды, каб надвор'е добрае цанiлi,
I дождж, i холад здатны даць урок,
Каб шчасце нечакана не згубiлi.

9.10.1997


2306     ЗНАЙСЦI ШЧАСЦЕ

Лепей шчасце, вядома, знаходзiць,
Сустракаць чым бясконца бяду,
Толькi шчасце вакол недзе ходзiць,
I нiяк я яго не знайду.

Ды цяплiлась ў душы спадзяванне,
Што сустрэну яго незнарок,
Аказалась дарэмным чаканне,
Спакушала удача здалёк.

Намаганнi прапалi без толку,
Здалёк цiхая плынь, зблiзку – вiр,
На адлегласцi бачыш вясёлку,
А ў сапраўднасцi – мыльны пузыр.

Як у лёсе сваiм разабрацца,
Можа шчасце не трэба гукаць?
Яно здатна само сустракацца,
Як яго перастанеш шукаць.

15.10.1997


2310     ПАРУСЫ ШЧАСЦЯ

Жыццё людзей падобна цiхай плынi,
Што паўтарае звыклыя кругi,
Рака жыцця плыве заўжды ў далiне,
Дажджы вадою пояць i снягi.

Агульная не ўсiм плынь да спадобы,
Не кожны да яе спакою звык,
I хочацца рабiць бясконца спробы,
Каб пакарыць выдатны горны пiк.

Падняцца ўгору – цяжкая задача,
Будзённасцi трымаюць кайданы,
Ды хочацца жыццё пражыць iначай,
Каб цiшу памяняць на перуны.

Хай свежы вецер узнiмае хвалi,
I ў бурах досыць тоiцца красы,
Хачу, спакой каб буры пахавалi
I напаўнялi шчасцем парусы.

16.10.1997


2315     СПАТКАЦЬ ШЧАСЦЕ

Ты страшэннай бяды нарабiла,
Не кахала, а замуж пайшла,
Ад халоднасцi сэрца астыла,
Цяпер прорва мiж намi лягла.

Нiбы полымя, грэла каханне,
Я не мог без цябе жыць i дня,
На ўзаемнасць было спадзяванне,
Аказалась, што доля – гульня.

Без кахання паўсталi пагрозы,
Што не будзе трывалай сям'я,
Апазнiлiся лямант i слёзы,
Бо ў разрыве вiна не мая.

Каб бяду у жыццi не знаходзiць,
А сапраўднае шчасце спаткаць,
Замуж трэба дзяўчатам выходзiць,
Калi будуць аддана кахаць.

21.10.1997


2379     РУЙНАВАЦЬ ЛЯГЧЭЙ

Зруйнаваць лягчэй заўсёды,
Цяжэй значна збудаваць,
Злом рабiць прасцей шмат шкоды,
Чым дабром дапамагаць.

Разбiваюць рэчы людзi,
Сiл не трэба прыкладаць,
Склеiць – моцнасцi не будзе,
Рэч горш будзе выглядаць.

Бессэнсоўная абраза
Ад калючых, едкiх слоў
Сэрца разаб'е адразу,
I згасае ў iм любоў.

Лепей радасць, чым нягоды.
Калi шчасце зруйнаваць,
Збудаваць яго як потым,
Як руiны аднаўляць?

14.12.1997


2385     СТАН ШЧАСЦЯ

Шчасце. Што яно? Хто яго мае?
Дзе няшчасця праходзiць мяжа?
Той шчаслiвым сябе адчувае,
У каго весялiцца душа.

Як душа без супынкi спявае,
То i целу жыццё – нездарма,
Калi смутак душу напаўняе,
Шчасця сцiплага нават няма.

Хай для цела надмерны дастатак,
Ды, калi халадок у душы,
Непрыемнай часiны пачатак,
I пачатак нядобрай iлжы.

Лепей трэба ў душы разабрацца,
Толькi ў ёй можна шчасце шукаць,
Шчасцем стан здатны той называцца,
Як душа пачынае спяваць.

17.01.1998


2399     КАЗКА З МАРЫ

На душы бясконцая пяшчота,
Нi турбот няма больш, нi тугi,
Справамi займацца ёсць ахвота,
Бо са мною побач дарагi.

Дапякала моцна адзiнота,
Было цяжка шчасце адшукаць,
Не мiнае на душы турбота,
Калi ёй няма каго кахаць.

А цяпер заўсёды побач мiлы,
Скончыўся час смутку i маркот,
Адраслi, як быццам ў птушкi, крылы.
Як прыемна адчуваць палёт!

Разышлiсь над галавою хмары,
I блакiт бясконца бачу зноў,
Завiтала ў госцi казка з мары,
Шчасце адчуваю i любоў.

7.02.1998


2479     ЯК ЗБЕРАГЧЫ?

Шчасце вельмi сцiпла стукае у дзверы,
Кволае бясконца, бачнае амаль,
У няшчасця надта буйныя памеры,
I нахабна лезе ў дом яно, на жаль.

Лёс дае заўсёды шчасця вельмi мала,
Непаметна нават, цi наогул ёсць,
Калi ёсць, то дзесьцi ў нетрах заблукала,
А няшчасце побач, нежаданы госць.

Можа заблудзiла шчасце ў полi, ў лесе,
Хочацца, прыйшло каб, а яго няма,
Гасцяваць няшчасце безупынна лезе,
Баранiцца нават ад яго дарма.

Шчасце зрэдку бачна, яно – толькi мроя,
Але часам ззяе зорачкай ўначы,
Ветлiвае вельмi, сцiплае такое.
Як яго бясконца можна зберагчы?

22.03.1998


2504     ШЭРЫ КОЛЕР

Цi болей белай фарбы у жыццi,
Цi чорнай назбiралася без меры,
Цi колераў абодвух не знайсцi,
I ёсць адзiн заўсёды – толькi шэры?

Хай чорнай фарбы будзе шмат заўжды,
Але хоць зрэдку ззяе колер белы,
Бо шэры колер – сведчанне бяды,
Ён – нiбы колас жыта недаспелы.

Каб шчасце, хоць на час, але прыйшло,
Прыемна з белым колерам спаткацца,
Бо белы – як буслiнае крыло,
Душы дазволiць ўвышыню падняцца.

Калi ў жыццi не зведаць вышынi,
Не страцiць як тады на шчасце веры?
Жахлiвыя аднолькавыя днi,
Калi бясконца колер толькi шэры.

30.03.1998


2531     НЕТРЫВАЛАЕ ШЧАСЦЕ

Шчаслiвае, бясхмарнае каханне
Ў раманах нават нельга адшукаць,
Прыдбаць такое – палкае жаданне,
Ды шчасце вельмi цяжка зберагаць.

Агонь ў душы мiнае за iмгненне,
А потым i не тлее, не гарыць,
Пачуцце знiкне, нiбы летуценне,
Душа пасля ад роспачы балiць.

Шчаслiвае каханне толькi ў мары
Цi завiтае часам у кiно,
Адразу шчасце бачнае на твары,
Не можа прыхавана быць яно.

Ды на аблiччы зрэдку шчасце ззяе,
Часцей – адзнака смутку i бяды,
Бо шчасце нетрывалае знiкае,
А хочацца каханне мець заўжды.

11.04.1998


2547     НАПАР ШЧАСЦЯ

Сэрца моцна балела,
Далей цяжка балiць,
Зусiм шчасця не мела,
А хацелась любiць.

Не гарэла, а тлела,
Знемаглася ад мар,
Бо зрабiць не умела
З кветак шчасця напар.

Часам кветкi збiраю,
Намагаюсь дарма,
Сваё шчасце шукаю,
А яго ўсё няма.

Сэрца мо заспакою
Або будзе цяжар?
Можа гэтай вясною
Зраблю шчасця напар.

18.04.1998


2567     ШЧАСЦЕ I БЯДА

Шчасце цяжка здабываць заўсёды,
Толькi завiтала – ўжо няма,
Ды iмгненна i без перашкоды
Ў лёс бяда ўрываецца сама.

Каб мець шчасце, трэба намагацца,
Але не адбiцца ад бяды,
Шчасце не жадае адшукацца,
А бяда сустрэнецца заўжды.

Шчасце крочыць сцiпла i няўмела,
Вочы апускаючы на дол,
А бяда iдзе нахабна, смела
Запаўняе ўсё сабой вакол.

Шчасце проста ў рукi не даецца,
Яго вельмi цяжка здабываць,
Але лёс бязлiтасна смяецца,
I бяду iмкнецца дараваць.

24.04.1998


2611     ДУШЭЎНЫ БОЛЬ

Таму пiшу аб шчасцi вершаў мала,
Бо радасцi амаль што не знайсцi,
У многiх яно зрэдку начавала,
Другiя з iм не бачылiсь ў жыццi.

А бачылiсь калiсьцi, то забылi,
Мо ў зорны час, вяселле як гуло,
Ды шчасце назаўжды пасля згубiлi,
Зусiм яго, як быццам, не было.

I нават адрас шчасця невядомы,
Каб ў госцi да яго калi пайсцi,
Душа паўнютка толькi горкай стомы,
Шукаць яго дарэмна, не знайсцi.

I кожны крыж жыцця нясе свой цiха,
Ды слухае збалелую душу,
Ў ёй досыць месца знойдзецца для лiха,
Таму я пра душэўны боль пiшу.

13.05.1998


2633     ЛЕПШ ЗАПЫТАЦЬ

Мо шчасце прамiльгнула поруч?
Ад смутку сэрца зашчымiць,
А на душы адчай i горыч,
Што не рашыўся супынiць.

Што не знайшоў такое слова,
Якое аб'яднала б нас,
Хай лепш суровая адмова,
Чым невядомасць цэлы час.

Ды цяжка вельмi запытацца,
Трымае сцiпласцi мяжа,
Была нагода закахацца,
Каб радасць зведала душа.

Хай ад адмовы сэрца плача,
Ды лепш аб згодзе папытаць,
А мо спаткаецца удача?
I можна шчасце атрымаць.

29.05.1998


2634     ДВА КРЫЛЫ

Быць аднаму шчаслiвым немажлiва,
Бо шчасце – як птушынае крыло,
Калi адно – апусцiцца тужлiва,
Iмкненне зведаць вышыню прайшло.

Для птушкi два крылы заўсёды трэба,
Бо з iмi не спаткаецца маркот,
Без клопату узняцца можна ў неба,
Прыемным будзе у блакiт палёт.

Калi адзiн – няшчасны, як падранак,
Хоць рану ад вачэй прыкрые пух,
Сустрэнецца цудоўны шчасця ранак,
Калi ў адно складзецца шчасце з двух.

Тады няма для шчасця перашкоды
У вышыню ляцець, як журавы,
З птушынай шчасце вынiкла пароды,
Яму патрэбны толькi два крылы.

29.05.1998


2651     БЫЦЬ РАЗАМ

Раздзiрае глотку драч,
Ды крычыць зусiм без тольку,
Крык журботны, нiбы плач.
Страцiў мо сваю сяброўку?

Цi засталася адна,
Плача ў хмызняку драчыха,
Хоць не скончылась вясна,
Ды яе сустрэла лiха.

Каб душу не абпячы,
Пакарыць аб шчасцi мару,
А не плакаць, як драчы,
Зберагаць патрэбна пару.

Лепей радасна спяваць,
Каб не знiкла шчасце з часам,
Каб не плакаць, а кахаць,
Трэба быць заўсёды разам.

14.06.1998


2664     АСНОВА ШЧАСЦЯ

Красой чаруе незнаёмы дзiўны плод,
Схавана ў невядомым небяспека,
Бо ад атруты ў iм быць можа шмат нягод,
I рызыкуе толькi недарэка.

Плынь моцная ракi, ды калi добры брод,
Каб перайсцi на бераг сэрцу любы,
Сярод iмклiвых i бурлiвых надта вод,
Не зведаць можна нi бяды, нi згубы.

Пачуццi смела урываюцца ў душу,
Бо па шляхах жыцця вядзе жаданне.
Але цi сонейка сустрэне, цi iмжу
Наперадзе узнёслае каханне?

Калi пачуццi верх над розумам бяруць,
Прыемна на душы, але часова,
Але, як думкi прад пачуццямi бягуць,
Для шчасця закладаецца аснова.

26.06.1998


2695     КРАСА I ШЧАСЦЕ

Цi ёсць каханы у цябе
Або краса дарэмна гiне?
Цi з доляй горкай ў барацьбе
I сэрца паступава стыне?

Ты годна мора шчасця мець,
А цi яно цябе спаткала?
Прыемна на красу глядзець,
Такiх прыгожых вельмi мала.

Заўжды там шчасце, дзе краса,
Або яно хутчэй знiкае,
Нiбы срабрыстая раса,
Як сонца моцна прыпякае?

Ды сум у позiрку тваiм,
I абыякавасць, i стома,
Ты размiнулась, пэўна, з iм,
Цi стрэнеш шчасце, невядома.

22.07.1998


2814     ЧАС

Для кожнай справы свой патрэбны час,
Але iснуе пэўная умова,
Каб ад тугi запал ў душы не згас,
Павiнен час прыйсцi своечасова.

Калi дакладных змен часоў няма,
А прыйдзе час запозна цi зарана,
То спадзявацца шчасце мець дарма,
Складаецца жыццё заўжды пагана.

З часоў бiблейскiх ведалi пра час,
Калi збiраць i раскiдаць каменне,
Ды час дае урокi кожны раз,
Як падвядзе у выбары уменне.

Калi дакладна зменяцца часы,
Працяглым будзе шчасце i нязгасным,
Як не – ў жыццi не стрэнецца красы,
Зрабiць час можа шчасным i няшчасным.

15.10.1998


2831     ПРАВЫ НА ШЧАСЦЕ

Калi спаткаеш лёс абы-якi,
Цi будзе ён незразумелы нейкi,
То заклiкальна клiчуць цягнiкi,
Мажорныя спяваюць песнi рэйкi.

Бо хочацца душы ўдалечыню,
Мо шчасце там жаночае чакае?
Сяброў не шкода кiнуць i радню,
Калi нiчога лёс не абяцае.

У кожнага на шчасце ёсць правы,
Нялёгка адчуваць ў душы маркоту,
Жыццё без шчасця – нiбы у травы
Цi у бяскрылай птушкi без палёту.

Магутнай побач хочацца рукi,
Пакуль начамi не змыкаю вейкi,
Таму i клiчуць вабна цягнiкi,
I музыкай гучаць бясконца рэйкi.

31.10.1998


2836     ВЕДЫ

Навобмацак рабiць патрэбна крокi,
Лёс часта заганяе ў глухi кут,
Жыццё дае цудоўныя урокi,
Нi школа iх не дасць, нi iнстытут.

Пiсаць, чытаць, лiчыць, рашаць навучаць,
I як двайныя iнтэгралы браць,
Ды невядома, як душу не мучыць,
Трывалае як шчасце атрымаць.

На шчасце спадзяванняў вельмi многа,
Ды невядома, як яго знайсцi,
Таму не вельмi легкая дарога
Для кожнага сустрэнецца ў жыццi.

Цудоўна браць любыя iнтэгралы,
I значна лепш камп'ютэра лiчыць,
Толк ад выдатных ведаў вельмi малы,
Лепш добра ведаць, як шчаслiвым быць.

6.11.1998


2860     ДАЛЁКI ШЛЯХ

Калi ў шлях далёкi адпраўляўся,
Каб агонь прайсцi, праплыць ваду,
Поспеху здабыць не спадзяваўся,
Думаў, што на фiнiш не дайду.

Цяжкi шлях быў, але вельмi любы,
Роспачы было шмат i бяды,
Медныя не замiналi трубы,
Крок трымаў упэўнены заўжды.

Фiнiш наблiжаўся крок за крокам,
Бо вяршынi смелыя бяруць,
Цяжкасцей спужацца здатна вока,
Хоць нагам балюча, ды iдуць.

Калi шанц ёсць, нельга адмаўляцца,
Трэба ўсё прайсцi праз «не магу»,
Лепей ў шлях далёкi адпраўляцца,
Шчасце можа быць ў канцы шляху.

7.12.1998


2931     БУДУ ВЕКАВУХА

Шчасце хочацца знайсцi
Лепшае на свеце,
Замуж трэба ўжо пайсцi,
Будуць муж i дзецi.

Але надта кепскi лёс
Не дае нагоду,
Часцей маю мора слёз,
А не асалоду.

То высокi, то малы,
Тоўсты або тонкi,
Толькi боль для галавы,
Не пайду iм ў жонкi.

Пакутую ад тугi,
Прыгнятае скруха,
Не патрэбны мне такi,
Буду векавуха.

11.01.1999


2932     КАШТОЎНАЯ ПРЫПРАВА

Насустрач шчасцю я бягу,
Але яго занадта мала,
Сустрэць чамусьцi не магу,
Яно даецца, як прыправа.

Шукаю, як ў бару грыбы,
Гляджу налева i направа,
Ды сустракаю больш журбы,
Хоць шчасце мне знайсцi цiкава.

Не ведаю, дзе ўжо шукаць,
Надзея – марная забава,
Лепш шчасцем гора затаўкаць,
Яно – каштоўная прыправа.

Але настойлiва бягу,
Бо шчасце сцiплае шукаю,
Яго мо стрэну на шляху,
Калi пяшчотна пакахаю.

11.01.1999


2948     БЕЛАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ

Прыемна на шчаслiвых паглядзець,
Цi зрэдку у жыццi, цi на экране,
Бо асабiста шчасце цяжка мець,
Паабяцае лёс, ды кепскiм стане.

Амаль што крок здараецца падман,
Бо шчасце заўжды крохкае задужа,
Любоўны пачынаецца раман,
Ды радасцi дарма чакаць ад мужа.

Збягаюць нецiкавыя гады,
А шчасце можа зрэдку толькi снiцца,
Яно патрэбна, як глыток вады,
Але у шчасця высахла крынiца.

Таму я з белай зайздрасцю гляджу,
На шчасце, што дзе-небудзь прыкмячаю,
I вельмi горка у душы тужу,
Што ўласнага даўно ужо не маю.

22.01.1999


Рецензии
В настоящее время ФВС проводит конкурс стихов о Беларуси.
Григорий (учредитель фонда) очень просит помочь с судейством. И, конечно, поучаствовать в конкурсе. Вот его адрес:
http://www.stihi.ru/2006/03/19-2123

Экологиня   21.03.2006 17:30     Заявить о нарушении