ab4. 20 Жыццё ц марнасць, ц вял к сэнс? 31 верш

2026     ТОЛЬКI НЕБЫЦЦЁ

Мудрацоў старажытных дагадкi
I фiлосафаў думкi пасля
Вырашалi аб смерцi загадкi,
Ды заўжды труп хавала зямля.

А яны абяцалi нябёсы
I цудоўны спакуслiвы рай,
Каб не лiць па нябожчыку слёзы,
Як iдзе ў невядомы ён край.

Ў тым краi толькi радасць чакае,
Бачыць ангелаў можна штодня,
Хоць няпраўда, але сагравае
Жывым сэрца такая хлусня.

Шлях зямны, ён канец цi пачатак?
Мо чакае другое жыццё?
Як памрэш, ўжо не трэба дагадак,
З небыцця шлях ляжыць ў небыццё.

2.04.1997


2042     ХIМIЯ

Цiкава назiраць вакол зямлю,
Яшчэ больш уражае выгляд мора,
Глядзець на дзiўны боскi свет люблю,
Цудоўная ў iм фауна i флора.

Няхай незразумелы нам сусвет,
Яго пазнанне – будучага справа,
Як збудаваны навакольны свет,
Цяпер карысна ведаць i цiкава.

Няма сумнення, што стварыў ўсё Бог,
Як – стане ясна позна або рана,
Жыццём Зямлю напоўнiць шчодра змог,
Ды як, пакуль нам зразумець складана.

Загадка ёсць, як вырашыць яе?
Што ў даўнi час рабiлi Бога рукi?
Адказ дакладны хiмiя дае,
Не зразумець нiчога без навукi.

18.04.1997


2044     ЛЕПШАЕ БУДУЧАЕ

Быў сад вясной ў цудоўных кветках белых,
Прыгожы вельмi, хоць i малады,
Увосень вабiў водар яблык спелых,
Але прайшлi чароўныя гады.

Састарылiся з часам ў садзе дрэвы,
Ужо няма нi кветак, нi пладоў,
Гудуць вятры, праносяцца залевы,
Ды сад шкада, жыве к яму любоў.

Каб новы сад мог расквiтнець вясною,
Хоць сэрца будзе цяжкi боль пячы,
Даецца ўсё вялiкаю цаною:
Без жалю трэба сад стары сячы.

Не трэба за мiнулае чапляцца,
Калi яно нядобрае было,
Патрэбна з iм рашуча развiтацца,
Каб будучае лепшае прыйшло.

21.04.1997


2064     ВЕЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

Бяжыць iмклiвы i нястрымны час,
Абмежавана ён ў жыццi даецца,
Каб нарадзiўся, свет пазнаў i згас,
Нiкому вечна жыць не удаецца.

Не трэба жыцця вечнага шукаць,
Не збераглiся нават фараоны,
Народжаны павiнен памiраць,
Бо у жыцця няўмольлныя законы.

Не застаецца цела i душы,
На час яны iснуюць ў людскiх згадках,
Ды вечнаму жыццю няма мяжы,
Бо кожны жыве вечна у нашчадках.

Непадуладнасць часу каб стварыць,
Асоба род прадоўжыць свой павiнна,
Каб жыць ў нашчадках, трэба нарадзiць
Дачку красуню цi асiлка сына.

8.05.1997


2074     АДЗIНСТВА

Адрознiць цяжка праўду ад iлжы,
Хоць ненадзённы хлеб такая справа,
Ёсць безлiч розных думак аб душы,
Ды дзе сярод iх слушная, цiкава?

Прымае цела смертнае зямля,
Душа, як птушка, вылятае ў неба,
Хай сярод думак будзе i мая,
Хаця яна мо i не надта трэба.

Але душа бяскрылая зусiм,
Нiколi самастойнасцi не мела,
Смерць прыйдзе к целу, знiкне душа з iм,
Бо душы – толькi уласцiвасць цела.

Няма нi супярэчак, нi мяжы,
I не iснуе нейкага падзелу,
Не здатна пражыць цела без душы,
Але душа належыць толькi целу.

19.05.1997


2075     ФОРМЫ ЖЫЦЦЯ

Стагоддзi за стагоддзямi бягуць,
Ды, як раней, цвiтуць кусты i дрэвы,
Дажджы жыццёдаючыя iдуць,
Як i раней, лунаюць птушак спевы.

I каласуе жыта на вятрах,
Надзённага каб даць жывому хлеба,
Ўсе паўтараюць толькi звыклы шлях,
Зямлю ласкава грэе сонца з неба.

Ў гармонii знаходзiцца жыццё,
Яно – законамернае здарэнне,
Калiсьцi iснавала небыццё,
Яно было вытокам для стварэння.

I ўсё, што утварылась на Зямлi,
Не выпадковасць ад сляпой нагоды,
Такiя формы створаны былi,
Бо не iснуе iншых у Прыроды.

20.05.1997


2081     НЕ ДАГАРЭЛА

Дагарае свечка, дагарае,
Скончыўся даўно апошнi баль,
Хоць павольна, воск з яе збягае,
I падсвечнiк блiзiцца, на жаль.

Як далёка быў яшчэ падсвечнiк,
То здавалась: ёй канца няма,
Што жыццё бясконцым будзе, вечным,
Але спадзявацца так дарма.

Бо збягае воск, не супынiцца,
Кожнай кропляй трэба даражыць,
Што згарэла, ўжо не аднавiцца,
Ды яшчэ цяпло дае, каб жыць.

Дагарае, ды не дагарэла,
Хаця цемры блiзiцца мяжа,
Яшчэ радасць здатна знайсцi цела,
Яшчэ шчасце здольна мець душа.

25.05.1997


2161     НЯБОЖЧЫЦКIЯ ЛЁСЫ

Людская памяць здатна забываць,
Пачуццi пакiдаюць з часам душу,
Хоць клятву далi назаўжды кахаць
I жонцы муж, i жонка свайму мужу.

Сканчаецца калi жыццёвы шлях,
Жывы ад скрухi да зямлi прыгнуты,
Бясконца слёзы гора на вачах,
На часткi сэрца рвецца ад пакуты.

Але, калi праходзiць нейкi час,
Жыццёвае закалыхае мора,
I спакваля любiмы вобраз згас,
Больш сэрца не сцiскаецца ад гора.

На могiлках гаворкi не чуваць,
Бо забыццё – нябожчыцкiя лёсы,
Ад ветру цiха лiсце шапацяць,
Стаяць на варце белыя бярозы.

23.07.1997


2162     МАРНАСЦЬ

Змянiўся свет ад шэрагу вякоў
Цi сталым застаецца назаўсёды?
Бягуць па небе купкi аблакоў,
Збягаюць, як раней, у мора воды,

I марнасцi пануюць, як раней.
Ды сэнс жыцця вядомы Саламону,
Бо ад кахання свет быў весялей,
I будзе так для кожнага да скону.

Але Экклесiаст ў тупiк зайшоў,
Таму i марнасць марнасцей спаткала,
Бо не пазнаў жаночую любоў,
Хаця багацця назбiраў нямала.

Бо без кахання не мiнуць бяды,
I сэнс жыцця знаходзiць ёсць прычыны,
Ўсё з часам стане марнасцю заўжды,
Як не пазнаў кахання да жанчыны.

23.07.1997


2166     СЭНС ЖЫЦЦЯ

Заўжды стаяла цяжкае пытанне:
З якой мэтою людзi прыйшлi ў свет?
I сэнс якi ўяўляе iснаванне,
Знаходзiць ў чым i дзе яго сакрэт?

Чым людзi адразняюцца ад мошак,
I чым мэта вышэйшая у нас?
Iдзе працяглы i бясконцы пошук,
Але адказ не дапамог даць час.

Ў жыццi ўсё зведаў: горы i далiны,
Прыбоi хваль марскiх i гарады,
Душу мне вабiў белы цвет калiны,
I водарам дурманiлi сады.

Адвечна сэнс жыцця шукаюць людзi,
Нiколi яго звонку не знайсцi,
Калi каханне не ўздымае грудзi,
То не iснуе сэнсу у жыццi.

24.07.1997


2193     ЯК I РАНЕЙ

За праўду быў раней змагар зацяты,
Нiдзе яе нiколi не знайшоў,
Не знойдзеш, нават пойдзеш як за краты,
Цяпер мяне цiкавiць толькi клёў.

Ў навуцы моцна вабiлi вяршынi,
Ды паступова iнтарэс прайшоў,
I з часам сэрца да навукi стыне,
Галоўнае, каб быў удалы клёў.

Паэзiяй пасля пачаў займацца,
Што годны ў ёй, без цяжкасцей давёў,
Ды не iмкнуся больш надрукавацца,
Цяпер мне трэба толькi добры клёў.

Як канчаткова сэрца не астыла,
Рыбалка не патрэбна, добры клёў,
Ўсяго не трэба, пакуль не стамiла,
Як ў маладосцi, палкая любоў.

1.08.1997


2227     ЗДАЛЁК I ЗБЛIЗКУ

Заўжды прыемна адшукаць элiту
Ў гарах высокiх, ў шырынi далiн,
Мох зелянее, нiбы з аксамiту,
У зорачках чырвоных журавiн.

Мох мяккi i ласкавы, нiбы дзiва,
I ў журавiн якая смаката!
Але, калi наблiзiўся iмклiва,
Пад дываном – смярдзючая вада.

Краса! Няма, напэўна, лепш прынады,
Яна занадта вабная здалёк,
Ды пачынаюць агаляцца вады,
Калi зрабiць насустрач першы крок.

Здалёк здаецца: нiбы казка з мары,
Ды зблiзку выяўляецца – не так,
I на душы чарнеюць толькi хмары,
Што быў раней зашораны прасцяк.

16.08.1997


2233     ЗАКОНЫ ПРЫРОДЫ

Змяняюцца i воды, i зямля,
Час да ўсяго няўмольны i суровы,
Хмыз вырас там, рунела дзе ралля,
I рэчка шлях сабе праклала новы.

Iдуць не бачна i не чутна днi,
Час не стрымаюць моцныя аковы,
Як сiраты, стаяць панура пнi,
Дзе быў цудоўны стромкi лес яловы.

Усё зрабiць старым iмкнецца час,
I нават згадку аб мiнулым сцерцi,
Жыў, плакаў i кахаў, смяяўся, згас,
Ад нараджэння шлях прайшоў да смерцi.

Бягуць, як цягнiкi, жыцця гады,
Знiкаюць i дзяржавы, i народы,
Старым заўсёды будзе малады,
Няма другiх законаў у прыроды.

19.08.1997


2234     ХУТКАБЕЖНАСЦЬ

Руйнуецца i камень ад пагоды,
Змяняецца прыгожы твар зямлi,
Час iснавання розны у прыроды
Для ўсiх, што для жыцця у свет прыйшлi.

Адзiн сезон пабачаць сонца травы,
Для дрэў дано больш ста гадоў жыццё,
Жывому час прызначан вельмi малы,
Iдуць жывыя хутка ў небыццё.

Растуць дубы, бярозкi, бэз ля хаты,
Як iзумруд, ляжыць вакол мурог,
Бясконца людзi, як ў баi салдаты,
Iдуць на смерць, бо так стварыў свет Бог.

Зямля – экран, якi стаiць адвечна,
Ўсё iншае – як кадры у кiно,
Адных чакае з стужкаю сустрэча,
Другiя паглядзелi фiльм даўно.

20.08.1997


2284     ЧАС ЖУРБЫ

Заплакала вялiкая вярба,
Паскардзiцца яна жадала дубу,
Што цяжкая з вятрамi барацьба,
Ёй ураган гатуе, пэўна, згубу.

Дуб-волат зазiрнуў ёй у дупло,
На кволы ствол, даўно ужо трухлявы,
I вырашыў, што гора к ёй прыйшло,
Бо ззаду час яе красы i славы.

Хоць дуб лiчыў, што добры яго стан,
А кволая вярба загiне днямi,
Але пачаўся грозны ураган,
Дуб лёг на дол угору каранямi.

Прыходзiць час маркоты i журбы,
I дрэвы на вятры ўстаяць не ў змозе,
Ламаюцца магутныя дубы,
Рыпiць вярба старая пры дарозе.

8.10.1997


2294     IДЗЕ ЗIМА

Хаця ужо зусiм сiвыя скронi,
Снег галаву пакрыў, iдзе зiма,
Ды ўсё жыццё маё, як на далонi,
Амаль правалаў памяцi няма.

Шмат помню лiтаральна ад маленства,
I сумных, i вясёлых бег падзей,
Гадоў дзiцячых любае шаленства,
Знаёмых цэлы шэраг мне людзей.

Ды дзеяслоў змяняе час свой з часам,
Шляхi жыцця сумеснымi былi,
Па iх жыццё праходзiлi мы разам,
«Жывуць» – казаў раней, цяпер – «Жылi».

Шлях свой сканчае наша пакаленне,
Прайшлi сезоны ўсе, iдзе зiма,
Маленства i юнацтва, i сталенне,
Чакае старасць, iншага няма.

10.10.1997


2301     ПАКУЛЬ ЖЫВЫЯ

Ралля рунела, час збягаў iмклiва,
I думак не ўзнiкала пра снапы,
Ды залатою хутка стала нiва,
Зразалi жыта жорсткiя сярпы.

I радасцi прабеглi, i турботы,
Пяшчоты дзiўны час i барацьбы,
Ад спёкi знемаганне i ад слоты,
Наперадзе час смутку i журбы.

Счарнела хутка пожня залатая,
Лунае песня сумная вятроў,
Клiн жураўлiны ў вырай адлятае,
Не чутна шапацення каласоў.

Бацькоў шануй, пакуль яшчэ жывыя,
I ёсць яшчэ пакуль з кiм размаўляць,
Як вецер над магiлкаю завые,
Занадта позна памяць шанаваць.

12.10.1997


2322     ШЛЯХ К ШЧАСЦЮ

На вятры шапацела сасна кожны дзень,
Ды спаткалась лiхая гадзiна,
Дрэва бура зламала, тырчыць толькi пень,
I гнiе без патрэбы драўнiна.

А здавалась раней: жыццё мае цану,
Паднiмалась да неба бясконца,
Чарвякi ядуць жвава былую сасну,
Нi зямля ёй не трэба, нi сонца.

Як раней, ззяе сонца, дождж мые зямлю,
I з насення расце цуд дзiвосны,
Вятры зноў пра каханне гавораць галлю,
Ды ад буры пападаюць сосны.

Завiтае знянацку у лёс небыццё
Ў час суровы, жахлiвы, асеннi,
Але зноў пачынае шлях к шчасцю жыццё,
Бо вясной прарастае насенне.

24.10.1997


2327     ПАЧАТАК I КАНЕЦ

Спачатку растуць яблынькi паволi,
Ды нечакана расцвiтуць сады,
Здавалась, што ў такой шчаслiвай долi
Не знойдзецца падставы для бяды.

Бо яблыкi саспелi залатыя,
Дзесятак год прабег, пасля другi,
Ды сумам кроны дыхалi пустыя,
I спакваля прыходзiў час тугi.

Сукi ссыхалi, i знiкала вера,
Што калi-небудзь з'явяцца плады,
Ўзялась за справу грозная сякера,
Час скончыўся для яблынь залаты.

Аб нараджэннi мы не маем згадак,
Але, чаму задумаў так Тварэц,
Што ў цяжкiх муках у жыцця пачатак,
Ў пакутах жорсткiх i яго канец?

26.10.1997


2358     АДНОЛЬКАВАЯ РОЛЯ

Iдзе за пакаленнем пакаленне,
Але куды спяшаюцца, куды?
Жыццё – адно кароткае iмгненне,
А далей толькi цемра назаўжды.

Жыццё гарыць, як на кастрышчы дровы,
Дадуць цяпло i пойдуць ў небыццё,
Закон жыцця бязлiтасна суровы,
Мэта жыцця – не даць згубiць жыццё.

Нас пры жыццi адрознiць можна толькi,
Паны ёсць сярод нас i мужыкi,
Але, як пройдзе пакаленняў колькi,
Аднолькавымi будзем праз вякi.

Хай пры жыццi любая будзе доля,
Ды з часам ўсiх чакае забыццё,
У кожнага аднолькавая роля,
Бо разам зберагаюць ўсе жыццё.

25.11.1997


2376     ЛЕПШЫ АРГУМЕНТ

Як цiкава глядзець ноччу ў неба!
Вабяць зоркi к сабе нездарма,
Ведаў больш мець аб iх ёсць патрэба,
Ды адказаў прыдатных няма.

Усё створана вельмi выдатна:
Поўны месяц, пасля малады,
Зямля кола праходзiць дакладна,
Лепш зязюлi адлiчыць гады.

Зоркi свецяць бясконца з сусвету,
На пытанне, зрабiць хто так змог,
Прыгажосць даў чароўную свету,
Ёсць адзiны адказ: толькi Бог.

Атрымаць каб даверу да Бога,
Яго сiлу бясспрэчна прызнаць,
Аргументаў выдатных ёсць многа,
Лепшы – зоркi ўначы назiраць.

6.12.1997


2503      ДЗIЦЯЧЫ ГАЛАСОК

Ў каханнi ёсць заўжды мэта,
Бадай, вышэйшая на свеце,
Спаткае iсная бяда,
Калi не нарадзiлсь дзецi.

Дзiцячы голас не гучыць,
Жыццё становiцца пустое,
Няма каму любоў дарыць,
Жыццё ў сям'i, ды халастое.

Багата розных ўласных спраў,
Каштоўных рэчаў на прымеце,
Ды Бог ў душу каханне даў,
Маглi каб свет пабачыць дзецi.

Гучыць дзiцячы галосок,
I лёс, як шкло, цудоўна-гладкi,
Труну пакрые як пясок,
Жыць будуць за цябе нашчадкi.

30.03.1998


2509     НАВОШТА НАРАДЖАЦЦА?

Змывае ўсiх з жыцця паток гадоў,
Каб iншым даць магчымасць нарадзiцца,
Бясконца новы цыкл прыходзiць зноў,
Не здатна кола смерцi супынiцца.

Бязлiтасны таму закон жыцця,
Жыццё – амаль прыкметнае iмгненне,
Шлях кожнага адзiн – да небыцця,
Ды ён – адзiны шлях да аднаўлення.

Збягаюць ў Лету хуткiя гады,
Ў маленствае руху iх не адчуваем,
А ў старасцi ляцяць стралой заўжды,
Наперадзе ўсе прорву смерцi маем.

Незразумелы часам сэнс жыцця,
А сэнс – хада наперад аж да смерцi.
Няўжо адзiн напрамак развiцця,
Навошта нараджацца, каб памерцi?

1.04.1998


2525     АСАЛОДА МАЛАДОСЦI

Упаў увосень з дуба спелы жолуд,
З вялiкаю надзеяю адной,
Каб перажыць зiмой суровы холад
I стаць дубком маленечкiм вясной.

Гады пабеглi добрыя iмклiва,
Дуб хутка рос без болю i журбы,
Прыгожым быў, як казачнае дзiва,
I волату зайздросцiлi дубы.

Галлё пачала сохнуць паступова,
Магутны ствол пашкодзiла дупло,
Парушылась жыццёвая аснова,
Расчараванне горкае прыйшло.

Прыемна ад жыцця мець асалоду,
Расцi дубком зялёным маладым,
I маладосць цанiць, як нагароду,
Знiшчае хуткi час iмпэт i ўздым.

6.04.1998


2559     КОЛА ЖЫЦЦЯ

Iдзе вечна замкнутае кола,
Цвiтуць кветкi, каб раслi плады,
Ды жыццё бязлiтасна сурова,
Спее плод, каб згiнуць назаўжды.

Як анёлы, вабяць вока дзеткi,
Час мiне – i кожны ўжо стары,
Напачатку людзi – нiбы кветкi,
Гiне плод, як шлях бяжыць з гары.

Круцiцца бязлiтаснае кола,
Сутнасць яго цяжка зразумець,
Бо iснуе для жыцця умова:
Квiтнець вечна нельга, трэба спець.

Спелы плод – для сэрца асалода,
Ззяе ён красой, як iзумруд,
Ды, як пераспее, глянуць шкода,
Бо ператвараецца у бруд.

23.04.1998


2563     ЖЫЦЦЁ СЦВЯРДЖАЕ

Жыццёсцвярджальны аргумент:
Жучок маленькi поўз без страху,
Зiма жыццё знiшчала ўшчэнт,
Вясна ўсiх аднаўляе з праху.

Зiма халоднаю была,
Таго жучка – амаль нiчога.
Вясна жыццё ў рух прывяла,
Якая сiла у жывога!

Лятаюць матылькi, як пух,
Iх да жыцця вярнула сонца,
Вакол руплiвы, жвавы рух,
Так будзе доўжыцца бясконца.

Жыццё не ведае пагроз,
Вясна прыроду абуджае,
Зiма не страшна i мароз,
Само жыццё аб там сцвярджае.

23.04.1998


2576     ВОСЕНЬ

Скончыўся iмгненна час вясновы,
Што лiстоту дараваў галлю,
Вось ужо i першы лiст кляновы
Лёг яшчэ на цёплую зямлю.

Крона пышна расквiтнела летам,
Цешылась, што лiст яе разны,
Любавалась дзiўным боскiм светам,
Бачыла аб светлым шчасцi сны.

Але крочыць восень залатая,
I гатуе непаметна скон,
Лiст упарта на зямлю злятае,
Вельмi жорсткi у жыцця закон.

Не паспееш нават аглянуцца,
Шлях асеннi клiча ў небыццё,
Восень трэба працягнуць iмкнуцца,
Люба i асенняе жыццё.

28.04.1998


2731     ЯК БЫЦЦАМ НЕ БЫЛО

Быў i няма, як быццам не было,
I, як усiх раней, зямля схавала,
Прыйшло прызнанне або не прыйшло,
Нi кроплi болей ўжо не хвалявала.

На шчасце цi бяду лёс талент даў?
Не змог iсцi за iншымi нiколi,
Заўсёды цалiк з цяжкасцю араў,
Каб гаспадарыць на уласным полi.

Нiчога не здабыць без барацьбы,
Змагацца трэба, рухалась каб справа,
I таленту адвечныя рабы
Сiл i здароўя аддаюць нямала.

Падняцца вельмi цяжка на крыло,
Усё жыццё патрэбна хвалявацца,
Быў i няма, як быццам не было.
А можа лепей з талентам расстацца?

13.08.1998


2842     КОЛА ЖЫЦЦЯ

Ад небыцця да небыцця
Праходзяць ўсе абавязкова,
Такi шлях кожнага жыцця,
Смерць замыкае цалкам кола.

Бяжыць няўмольна хуткi час,
Канец з пачаткам наблiжае,
Цi паступова, або ўраз
Жыццё ў нябыт ператварае.

I чалавек, i нават звер
Аддаць усе iмкнуцца сiлы,
Зрабiць каб большым 2πR,
Пазней каб трапiць да магiлы.

Жыць трэба тым, што ёсць цяпер,
Не судзяць людзi хай сурова,
Бо здатна ўраз змянiцца R,
Замкне канец з пачаткам кола.

16.11.1998


2947     ЦЯПЕР

Жаданая, ды цяжкая пара,
Калi усё заўжды бясконца трэба,
Цяпер багацця – цэлая гара,
Ды укусiць няма чым лусты хлеба.

Чароўныя, ды цяжкiя часы
Вярнуць жыве нязгаснае iмкненне,
Бо голай была, як узор красы,
Цяпер – бездапаможнае адзенне.

Цудоўныя, ды цяжкiя гады,
Не ведала, што доля кепскай стане,
Жадала я каханага заўжды,
Цяпер гляджу каханне на экране.

Прыгожае, ды цяжкае жыццё,
Ва ўсiм рабiць рэкорды былi спробы,
Адзiнае засталась пачуццё:
Цяпер боль адчуваю ад хваробы.

22.01.1999


2975     ПРЫВАБНАЯ МАЛАДОСЦЬ

Ўсё застаецца у мiнулым:
Струмень з крынiчкi бег заўжды,
Ды зацягнуўся выток мулам,
Няма нi кропелькi вады.

Варба над ёй ужо сухая,
Вакол пажоўклая трава,
Пара прабегла залатая,
Бяда нязваная прыйшла.

Жыццё згасае нiбы знiчка,
Былое ўжо не аднавiць,
Ваду давала мне крынiчка,
Ды прагу больш не спаталiць.

Таму сумуе сэрца штосьцi,
Ручай з крынiчкi бег заўжды,
Няма прывабнай маладосцi,
Мул зацягнуў яе гады.

7.02.1999


Рецензии