ab4. 18 Карунк, сплеценыя з сло 68 верша

2001     ЧАТЫРОХСТРОФНЫ

Вось час прыйшоў, i надышла пара
Зрабiць яшчэ чарговы крок да мэты,
Паспрабаваць навостранасць пяра,
Пазнаць чатырохстрофнага сакрэты.

Было шмат строф, i сем, i шэсць, i пяць,
Ды мiнiмум прыцягвае упарта,
Навошта вельмi доўгi верш пiсаць,
Кароткi i дакладны складаць варта.

Ўжо вершаў трэццю тысячу пачаў,
Як iх пiшу, яшчэ не разумею,
Але яны дыктуюцца мiж спраў,
А слухаць музу я ужо умею.

У цяжкi шлях упэўнена iду,
I не стрымае ўжо мяне нiчога,
Пераплаўляць славесную руду
Ў метал каштоўны не прапала змога.

18.03.1997


2027     ТАЛЕНТ

Мо яны i прафесiяналы,
Нечаму навучыць iнстытут,
Але поспех будзе надта малы,
Ў творчасцi зусiм другi статут.

Мастака, паэта цi спявачку
Азам ведаў можна навучыць,
Ды няпроста вырашыць задачку,
Каб шэдэўры ў творчасцi стварыць.

Бо iдзе за ўсiмi у фарватэр,
Як вучылi, прафесiянал,
Ў новы шлях адправiцца аматар,
Калi крылы таленту прыдбаў.

Талент – i не розум, i не змога,
Як няма – i мець няма надзей,
Творчасць, што даруецца ад Бога,
Непадсудна крытыцы людзей.

2.04.1997


2036     ВЕРШ I МУЗА

У творчасцi ёсць розныя дарогi,
Для плённай працы мець патрэбна дар,
Абпальваюць гаршкi не толькi богi,
Але не кожны i з людзей ганчар.

I нават бескарысна намагацца,
Каб на душу зусiм не браць грахi,
Бо цяжкая няўдалай будзе праца,
Не пракладуцца творчасцi шляхi.

I талент – невялiкая падмога,
Хоць ён дапамагае дзе-нiдзе,
Бо вынiк плённы, як з дастатку рога,
Як муза ў госцi песнi пець прыйдзе.

Калi не выйдзе муза на спатканне,
То верш нiколi не напiшаш сам,
Бо гэта – нерэальнае заданне
Для тых, хто нават многа напiсаў.

14.04.1997


2040     ЦЯЖКА ПАПРАКНУЦЬ

Дыктуюцца. Паслухаю. Пiшу.
Не ведаю нi ямбаў, нi харэеў,
Ды словы прабягаюць праз душу,
Мой верш душу ачахлую сагрэе.

Аматар я, i буду iм заўжды,
Ды працаваў ў паэзii нямала,
Хоць вершам аддаў доўгiя гады,
Я не хачу быць прафесiяналам.

I толькi палка сцiплага хачу:
Аб вершах не спрачацца з цэлым светам,
Каб верш мой спадабаўся чытачу,
Не будзе да спадобы хоць паэтам.

Не ведаю, цi добрыя вершы
Складаю я ў лiтаратурным плане,
Ды ведаю: даходзяць да душы,
Iх вельмi цяжка папракнуць ў падмане.

17.04.1997


2065     КОЛА ФАРТУНЫ

Бяжыць ўвесь час фартуны вабнай кола,
Ды выйграшу чамусьцi не дае,
Хоць робiш стаўкi, ўжо застаўся голы,
Але барыш бярэ заўжды круп'е.

Здаецца: ўсё, не трэба болей брацца,
Каштуе меней свечак ўжо гульня,
Фартуне вельмi лёгка насмяяцца,
Давесцi: доля горкая твая.

Але заўжды iснуе верагоднасць,
Што прыйдзе перамога ў барацьбе,
Калi абараняць людскую годнасць,
Фартуна стане перадам к табе.

Хай цяжка, хай надзея будзе кволай,
Хай будуць здзекi, кпiны, нават смех,
Як талент ёсць, круцi фатуны кола,
Не даць яму дарогi проста грэх.

9.05.1997


2087     УМОВА ТВОРЧАСЦI

Калi лiхi спаткае час,
Паходня у душы згасае,
Сум запаўняе яе ўраз,
Душа ужо не заспявае.

Маўчыць душа, нiбы нямы,
Цi нават часам горка плача,
Шлях добры скончыўся прамы,
Бо адвярнулася удача.

Сцяжынка ўецца мiж балот,
Цi часам на куп'ё ўбягае,
I песню сумную чарот
Душы зняверанай спявае.

Патрэбна радасць мець ў душы,
Каб не рабiць над ёй прымусу,
Дыктуюцца ў той час вершы,
Калi пачуць магчыма музу.

30.05.1997


2094     СПРЫНТ

Адлегласць да вяршынi – аж нiчога,
I хочацца крануць адразу пiк,
Ды серпанцiнам цягнецца дарога,
Не кожны вынiк доўга чакаць звык.

Каб да мэты упэўнена дабрацца,
I на шляху пазбегнуць перашкод,
Не пешкi след ў дарогу адпраўляцца,
А крылы ўзяць i пачынаць палёт.

Раман вялiкi i чытаць цiкава,
Радкi бягуць, як плынь вясновых вод,
Ды расказаць, пра што iдзе ў iм справа,
Дакладна можа сцiплы анекдот.

Кароткi верш пра радасць цi пра гора,
Хоць хуткi спрынт – зусiм не марафон,
Ды здатны даць душы пачуццяў мора,
I здольны думак выклiкаць мiльён.

7.06.1997


2109     МОЙ ВЕРШ

Таксама цвiце цёрн, як слiва,
Вясною iмпэт малады,
Ўраз лета праходзiць iмклiва,
Ды ўвосень благiя плады.

Нялёгка адказ даць вясною
Таму, хто даўно к лесу звык:
Што будзе расцi пад сасною,
Паганка або баравiк?

Нiчога не зведаць адразу,
Спачатку схаваны сакрэт,
Цi пiша чароўную фразу,
Цi ў словах блукае паэт.

Не ведаю, верш ужо спелы,
Цi можа дарэмна пiшу?
Пявучы мой стыль, зразумелы,
Цi iншым быць трэба вершу?

26.06.1997


2137     РЫТМIЧНЫ ВЕРШ

Хто дзеля сваёй асалоды
К паэзii мае любоў,
Той верш разумее заўсёды,
Не шкодзiць iнверсiя слоў.

Бясконца iснуе пагроза
Рытм страцiць – i верша няма,
Гучаць верш пачне, нiбы проза,
Хоць прозу складаць не дарма.

Паэзiя – тонкая справа,
Каб радасць здабыць ад верша,
Мець розуму мора – замала,
Павiнна быць чуткай душа.

Iснуе аматараў многа,
Iм вершы цiкава чытаць,
Як талент паэта ад Бога,
То песняю вершу гучаць.

16.07.1997


2145     ТВОРЧАЯ КРЫНIЦА

Калi бясконца б'е крынiца,
Здаецца, будзе так заўжды,
Ды можа горшае здарыцца,
Не дасць яна зусiм вады.

Удосталь вопыту, ёсць веды,
Ды крочыць творчасць ў небыццё,
Не пiшуць вершы больш паэты,
Ў крынiцы вырасла трысцё.

Паволi з'явiцца маркота,
Натхненне творчае пайшло,
З крынiчкi ўтворыцца балота,
Яе, як быццам, не было.

Не ссохла творчая крынiца,
Багаты дэбет у яе,
Такою можна ганарыцца,
Мне вершы кожны дзень дае.

19.07.1997


2160     КРЫНIЦА ТЭМ

Тысячагоддзi апiсаць iмкнуцца свет,
Жыццё людзей, iмкненнi i праблемы,
Ў шматлiкiх творах застаецца часу след,
Час розны, ды аднолькавыя тэмы.

Як i раней, цяпер прыгожая зямля,
Таксама ў шторм б'е хваляй ў бераг мора,
Час хуткi, ды жыццё змяняе спакваля,
Такiя ж ў душах радасцi i гора.

Але час кожны мае шмат сваiх прыкмет,
Зусiм аб iншым мараць сёння людзi,
Таму iснуюць i празаiк, i паэт,
Iх творчасць, безумоўна, вечна будзе.

Ўсе тэмы скончацца, пра што не напiшы,
Абавязкова трэба паўтарыцца,
Але пачуццяў безлiч ёсць ў людской душы,
Яна – невычарпальная крынiца.

22.07.1997


2168     ПАЭЗIЯ

Марскiя берагi, вяршынi гор,
Калi у творах ўсё, што бачаць вочы,
То вельмi нецiкавы такi твор,
Чытач браць ў рукi кнiгу не ахвочы.

Цiкавы твор кранае за душу,
Чытач заўжды сябе у iм адчуе,
Таму я пра пачуццi верш пiшу,
Мо зацiкавiць ён i зачаруе.

Пачуццяў у душы – як ў моры хваль,
Таму вершам няма канца i краю,
Пакуль мой не хвалюе верш, на жаль,
Бо свае творы толькi ў стос складаю.

I ў вершах можна прозу напiсаць,
Хоць здатна быць паэзiя i ў прозе,
Як здольны твор душу усхваляваць,
Паэзiяй назвацца ён у змозе.

25.07.1997


2173     ПРА ШТО ПIШУ?

Вялiкi вельмi свет сваёй душы,
Ў iм шчасце, радасць i ад болю раны,
Ды ён не больш, чым кропелька iмжы,
Другiя душы разам – акiяны.

У акiяне радасць ад красы,
Гуляюць на прасторы спрытна хвалi,
Пунсовыя ў блакiце парусы
Уяўленне заўсёды хвалявалi.

Таму цiкавы вельмi лёс чужы,
Як цёмны лес, ён не заўсёды цьмяны,
Каб верш для чытача быў па душы,
Ў iм трэба мець пачуццяў акiяны.

У вершах я не пра сябе пiшу,
Пра цёрн калючы i пялёсткi ружы,
Радкi верша спадаюць мне ў душу,
Бо здатны адчуваць другiя душы.

25.07.1997


2183     БIЛIНГВIСТ

Калi высокая гармонiя iснуе
У нотах, фарбах i радках са слоў,
Тады iмпэт слухач, глядач, чытач адчуе,
Не будзе марнай праца мастакоў.

Мяняць бясконца трэба фарбы, словы, гукi,
Каб твор пакiнуць ў душах мог уплыў,
Але, калi няўдала справу робяць рукi,
Твор нарадзiцца можа, ды без крыл.

Вучыцца дбайна трэба ў велiчнай прыроды,
На кожным кроцы – дзiва або цуд,
Вакол чароўная зямля, нябёсы, воды,
З красой нiяк не сумяшчальны бруд.

Як не складаюцца ў радок прыгожы словы,
Хоць будзеш ў сваёй справе, як артыст,
Звяртацца прыйдзецца да больш прыдатнай мовы,
Цудоўна, калi аўтар – бiлiнгвiст.

29.07.1997


2185     ГАРМОНIЯ

Ў карцiнах свет цiкава назiраць,
Хвалюючае ў музыцы адзначыць.
Ды словамi патрэбна так гуляць,
Каб верш адразу i пачуць, i ўбачыць.

Нялёгка саткаць словы ў палатно,
Каб не было на iм нiводнай латкi,
Ды гукавае доўжылась кiно,
Радок для чытача заўжды быў гладкi.

Карцiны трэба словам маляваць,
Уяўленне каб лёгка iх стварала,
Музычны рытм складамi адбiваць,
Каб слова песняй дзiўнаю кранала.

Сем колераў, сем нот i мора слоў,
Ў гармонii iснуе шмат сакрэтаў,
Але, як час пазнаць яе прыйшоў,
Гармонiя народжвае паэтаў.

29.07.1997


2189     IСКРЫНКI

Iскрынкi закаханых у вачах
Або ў лагоднай ветлiвай усмешцы,
У вогнiшчы, што выклiкае страх,
Цi ранкам ў росах на прырэчнай сцежцы.

Або ў начных нябёсах ў вышынi,
Цi у душы, што з гумарам знаёма,
Начамi без iскрынак будуць днi,
Прыблудзiцца замест натхнення стома.

Хоць у iскрынак i памер малы,
Але заўсёды радасцi багата,
Кароткi гумар надта удалы,
Ў душы iскрынкi выклiкаюць свята.

Каб вершык аднастрфны пачытаць,
Не трэба страцiць нават i хвiлiнкi,
Але ён здатны радасць дараваць,
Малыя вершы – добрыя iскрынкi.

30.07.1997


2194     ПIШУ

Як хлеб надзённы, кожны дзень даецца,
Каб падтрымаць узнёслы стан душы,
Паэзiя, бо музам удаецца
Мне праспяваць прыгожыя вершы.

Няма ў працэсе творчасцi сакрэтаў,
Нiколi б вершаў напiсаць не змог,
Сябе не далучаю да паэтаў,
Дыктуюць вершы музы або Бог.

Не ведаю наперад нават зместу,
А слухаю уважлiва душу,
Выразна вельмi чую радкi тэксту,
Удзел мой толькi ў тым, што я пiшу.

Пiсаць цi не пiсаць? Няма дылемы,
Я дарам, што спаткаўся, даражу,
Збягаюць словы, рытмы, рыфмы, тэмы,
Пачую i дакладна запiшу.

2.08.1997


2195     ЗМЕСТ ВЕРШАЎ

Змест у вершах – як броунаўскi рух,
Незразумела, што яго чакае,
Бо словы, нiбы тапалiны пух,
Спадаюць вольна, рыфма змест змяняе.

Не ведаю, далей што напiшу,
Пра лес, раку або пра жытнi колас,
Радкi прыходзяць самi мне ў душу,
Выразна вельмi чую з неба голас.

Наперад невядомы сэнс верша,
Якiя будуць у канцы высновы:
Наезджаная тэма, як шаша,
Цi шлях праз цалiк абсалютна новы?

Адзiн заўсёды чуецца радок,
Натую i другога не чакаю,
Змест здатны моцна адхiляцца ўбок,
Бо вершы я пiшу, а не складаю.

2.08.1997


2207     ВЕРШЫ АБ ВЕЧНЫМ

Я хронiкi дня не пiшу,
На гэта iснуюць газеты,
Яна не хвалюе душу,
Для ўзнёслага трэба паэты.

Аб вечным iмкнуся пiсаць,
Напрамак свой выбраў адразу,
Заўжды можна вершы чытаць,
Яны непадлеглыя часу.

Змянялiсь князi i цары,
Хвалiць iх не трэба паэту,
Бо вершы лiслiвай пары
Без водгулля канулi ў Лету.

Грамадскi змяняецца лад,
Знiкаюць, як мары, iдэi,
Адвечнае знiкне наўрад,
Нiколi яно не старэе.

7.08.1997


2258     БУДАЎНIЧЫ МАТЭРЫЯЛ

З нiчога не народзiцца нiчога,
Нiхто без цэглы печы не паклаў,
Прыйшла каб ў будаўнiцтве перамога,
Патрэбны будаўнiчы матэрыял.

Але iснуе iншая будова,
Хоць воку i не бачная яна,
Матэрыялам служыць толькi мова,
Народу ад пачатку што дана.

Прыстасаваць не вельмi проста словы,
Дзе падгаблюй, дзе трохi падцяшы,
Магчымасцi такiя ёсць у мовы,
Каб нарадзiлiсь проза цi вершы.

У кожнага ў жыццi свая дарога,
I да складання твораў ёсць любоў,
З нiчога не народзiцца нiчога,
Майстэрнасць трэба будаваць са слоў.

1.10.1997


2277     МАЙСТЭРНАСЦЬ

Люблю чытаць другiх паэтаў,
Знаходзiць, што у iх не так,
Бо можна высветлiць пры гэтым,
Мастак ты сам цi не мастак.

Паправак выявiцца мала,
Амаль не зменяцца вершы,
Як слова у радку заззяла,
Лунае радасць на душы.

Факт без умоў прызнаць павiнны:
Адразу бачна мастака,
Як ён падойдзе да карцiны,
I зробiць хоць мазок рука.

Я выпраўляць памылкi рады,
Чужая ноша – не свая,
Але таму шукаю вады,
Каб адвастрыў майстэрнасць я.

7.10.1997


2281     КРАНУЦЬ ДУШУ

Ўсе словы мовы слоўнiк мае,
Мо, надта кепскiх апрача,
Але душу ён не кранае,
А ў сон кiдае чытача.

Не вельмi шмат слоў вершу трэба:
Аблокi паплывуць ўгары,
Заззяе ясна сонца з неба,
Расставяць словы як майстры.

Шум лесу, лiсцяў шапаценне
Каб чуць, патрэбна пара слоў,
Адчуць шчаслiвае iмгненне
Даць ў змозе словы пра любоў.

Багата слоў у кожнай мовы,
Ды, нарадзiцца каб вершу,
Расставiць трэба ў шэраг словы,
Кранулi каб яны душу.

7.10.1997


2283     ХОПIЦЬ НАДАЛЕЙ

Цiкавы надта навакольны свет
I вершы – пра яго апавяданне,
Але наўрад цi знойдзецца паэт,
Якi мiнуў тэматыку кахання.

Да кожнага яно ў жыццi прыйшло,
Або ужо чакае на парозе,
Кранае ўсiх анёльскае крыло,
Але не кожны зберагчы дар ў змозе.

Хоць пiшуць пра каханне доўгi час,
Хвалюе радасць або боль сардэчны,
Ды iнтарэс к тэматыцы не згас,
Ён быў заўжды i застаецца вечным.

Тэматыка кахання – як гара,
Яе ўвесь час паэты разраблялi,
Закончыцца не прыйдзе ёй пара,
Руды славеснай хопiць i надалей.

8.10.1997


2291     ХIБНАЯ ДАРОГА

У кожнага сваё ёсць крэда,
Плануе можа хто вершы,
Ды ў несапраўднага паэта
Яны складаюцца ў душы.

Пiшу мо добра, мо пагана,
Ды так, як у вушах гучыць,
Мо ў вершах тоiцца загана,
Ды лепш мяне не навучыць.

Навуку не прайшоў такую,
Каб мог над вершам працаваць,
Пiшу адразу, як пачую.
Iначай вершы як складаць?

Абраў мо хiбную дарогу,
Ды не выпiсваюсь, пiшу,
Хай не друкуюць, маю змогу
Сабе парадаваць душу.

9.10.1997


2319     СКАРБ ПАЭТА

Паэт. Калi ён надта малады,
Сказаць не вельмi многа здатны свету,
Каштоўны скарб – жыццёвыя гады,
Бо веды ў iх, патрэбныя паэту.

Бянтэжаць музы у юнацкi час
I адкрываюць творчасцi сакрэты.
Але пра што пiсаць? I талент згас.
Шмат маладых. Дзе сталыя паэты?

Няхай зусiм мiзэрны талент мой,
Ды ў сталасцi гасцюе ў мяне муза,
Як ў маладосцi, ў сэрцы неспакой,
Здабыткi ёсць ад сцiплага саюза.

Бо вершаў трэццю тысячу пiшу,
Плынь бурная бяжыць i не праходзiць,
Каб завiталi музы, не прашу,
Але яны маю душу знаходзяць.

23.10.1997


2324     ЛЁГКI ВЕРШ

Верш лёгкi мой, як тапалiны пух,
Заўжды пiсаць даступна – маё крэда,
Каб чытачу аж захапiла дух,
Патрэбнасць ў вершах – мара для паэта.

Калi чытаеш – хочацца спяваць,
Ў радках няма пустой славеснай плеснi,
Склады рытм добра могуць адбiваць,
Пяюцца лёгка вершы, нiбы песнi.

Спяваю на самоце iх ў цiшы,
Ды невядомы тэксты мае свету,
Хоць хораша ад спеваў на душы,
Але замала радасцi паэту.

Цярплiва я чакаю светлы час,
Нарэшце, вершы каб надрукавалi,
Спяваў свае радкi ужо не раз,
Хачу, каб вершы iншыя спявалi.

25.10.1997


2337     АЎТАВЕРШЫ

Вакол чуць какафонiю гукаў,
Але вызначыць трэба такi,
Якi будзе заўсёды парукай,
Што дыктуюцца вершаў радкi.

Момант важны i вельмi адказны,
Бо радок узнiкае ў душы,
I становiцца з часам выразны,
Так складаюцца аўтавершы.

Неабходна у час здагадацца:
Верш дыктуецца, трэба пiсаць,
Радок доўга не будзе трымацца,
Пойдзе рэхам па свету гуляць.

Адлятае радок – вельмi шкода,
Бо пасля ўжо яго не дагнаць,
Какафонiя – не перашкода,
Ў моры гукаў верш добра чуваць.

31.10.1997


2347     «Я»

«Я» ў вершах не адносiцца к паэту,
Калi любыя тэмы па плячы,
Нiякага няма у тым сакрэту,
Што «Я» – амаль заўсёды чытачы.

Пад «Я» быць могуць дзецi i жанчыны
У светлым шчасцi або у бядзе,
Ды не пiсаць пра iх няма прычыны,
Бо адчуваю, як iх лёс iдзе.

Мне да спадобы вершы пра каханне,
З натхненнем iх таму заўжды пiшу,
Раблю упарта ў вершах намаганне
Убачыць, нiбы праз рэнтген, душу.

Цiкавыя паводзiны людскiя,
Бо доля амаль ў кожнага свая,
Гавораць праз мяне таму другiя,
У вершах «Я» – занадта рэдка я.

9.11.1997


2380     УМОВА ТВОРЧАСЦI

Калi з'яўляецца турбота,
Цяжарам сцiснута душа,
Пяро браць ў рукi не ахвота,
Не напiсаць нiяк верша.

Тады паэзiя – абуза,
Для творчацi – прапашчы час,
Не завiтае ў госцi муза,
Раней здаралась так не раз.

Калi ў душы няма парадку,
Цудоўны страцiцца сакрэт,
Даваў мне вершы рог дастатку,
Цяпер я – нiбы не паэт.

Ўзнiкае верш пiсаць хаценне,
Ды, як захмарана душа,
Знiкае верш, як летуценне,
Бо радасць трэба для верша.

21.12.1997


2444     НЯМА ПРАБЛЕМЫ

Жыццё бясконца тэмы падкiдае,
Iх безлiч ёсць, бяры пяро, пiшы,
Стос вершаў паступова вырастае,
Зусiм  няма для творчасцi мяжы.

Якая разнастайная прырода!
Даруе шчодра тэмы кожны крок,
I не пакласць красу на вершы шкода,
Яны ўзнiкаюць самi незнарок.

А акiян пяшчоты i кахання!
У кожнага яны заўжды свае,
Як нават верш складаць няма жадання,
Каханне тэмы ўзнёслыя дае.

I не ўзнiкае ў творчасцi праблемы,
Калi натхненне з'явiцца ў душы,
Прыходзяць самi, нiбы ранак, тэмы,
Бяры пяро, паперу i пiшы.

2.03.1998


2455     ДА ГЛЫБIНI

Шкада, ды лiрыкi не маем,
Каб мець натхненне для душы,
Хаця працяглы час чытаем
У тоўстых зборнiках вершы.

Гартаюць зборнiкi гурманы,
Шукаюць лiрыкi радок,
Каб быў ад радасцi, як п'яны,
Iнакш адсунуць кнiгу ўбок.

Там для паэзii пагроза,
Дзе слоў набор абы-якi,
Бо ў тэме верша толькi проза,
Хоць вершаваныя радкi.

Не рыфма вершы вызначае,
Цяпер, як i ў былыя днi,
Бо толькi лiрыка кранае
Душу да самай глыбiнi.

7.03.1998


2482     МОВА ПАЭТА

Паэта мова чыстай быць павiнна,
Нiбы вада у горным ручаi,
Без ўкрапiнаў, як для фарфоры глiна,
Або разора свежая зямлi.

Коснаязыкасць – як ў гародзе зелле,
Як у крынiцы чыстай каламуць,
Або – нiбы без музыкi вяселле,
Каб прачытаць, язык патрэбна гнуць.

Калi у вершах з каламуццю мова,
А ў чытача ёсць добры густ i зрок,
З паэтам не адбудзецца размова,
Чытач адсуне кнiгу вершаў ўбок.

Як мова, нiбы дыямент, iскрыцца,
Чытач не кiне вабны верш чытаць,
Паэзiя – цудоўная крынiца,
Глыток вады у спёку здатна даць.

23.03.1998


2489     ЛЮБЛЮ ЛIРЫКУ

Хто болей любiць лес, хто поле,
Хто рэчкi цiхую ваду,
Хто кажа, што ў жыццi нiколi
Нi ў лес, нi ў поле не пайду.

Каму больш яблык да спадобы,
А хто да грушы мае смак,
Залежаць густы ад асобы,
Хто ружу любiць, а хто мак.

Да прозы нехта схiльнасць мае,
Хто любiць белыя вершы,
А хто паэзiю спявае,
Каб мець прыемнасць для душы.

Хоць розных вершаў ёсць нямала,
Люблю паэзiю чытаць,
Такую, каб душа спявала,
Што можна лiрыкай назваць.

26.03.1998


2498     НАШУ Ў ДУШЫ

Пакуль яшчэ пачуццi ёсць ў душы,
Пакуль яшчэ хвалююць успамiны,
Пiшу бясконца сцiплыя вершы,
I буду iх складаць да дамавiны.

Нi рыфмы i нi рытму не прашу,
Для iх заўжды адкрытая дарога,
Яны прыходзяць самi мне ў душу,
Пiшу, але не друкаваў нiчога.

Лепш значна сотню вершаў напiсаць,
Бо творчасць мне распасцiрае крылы,
Цяжэй, хаця адзiн, надрукаваць,
Не хочацца страчаць дарэмна сiлы.

Iдуць, як цягнiкi, радкi ў душу,
Занадта многа крочыць iх, без меры,
Ашчадна верш ў сваёй душы нашу,
Час прыйдзе – выкладаю на паперы.

29.03.1998


2499     ЛЮБОЎ ДА ПАЭЗII

Калi каротка можаш, то скажы,
На доўгае чытач прыйдзе рахманы,
Чытаць мiлей кароткiя вершы,
Чым тоўстыя працяглыя раманы.

Як ёсць пра што, то карацей пiшы,
Чытач каб не страчаў багата часу,
Усё, што набалела на душы,
Адной страфой ў вершах скажы адразу.

Як надта доўгi твор – хоць горка плач,
Навошта аўтар тэкст цягнуць ахвочы?
Страчае стрыжань спакваля чытач,
Ды толькi забаляць дарэмна вочы.

Хоць верш малы, ды думак шырыня,
Малыя вершы – як шэдэўры моды,
Iх сотню можна прачытаць штодня,
Мець радасць ад паэзii заўсёды.

29.03.1998


2501     IМЁНЫ ГЕРОЯЎ

Язэпы дзе цяпер i Янкi?
Прыйшла пара для iншых мод,
Яны у творах – як падманкi,
Каб шчыра апiсаць народ.

Такiх пiсьменнiкаў аж шкода,
Яны жадаюць цуд зрабiць,
Ды не за iмя у народа
На покуць могуць запрасiць.

Для твора iмя – вельмi мала,
Не трэба цуда без патрэб,
Галоўнае не iмя – справа,
Генадзь быць можа, не Язэп.

Твор будзе сапраўды народны,
Як будуць скрозь яго чытаць,
Усе iмёны быць ў iм годны,
Ўсё роўна, як герояў зваць.

29.03.1998


2515     ЗАЛАТОЕ ПЯРО

Аб чым пiшуць звычайна паэты?
Што, як пуп, на паверхнi ляжыць,
Мне чужы падыход заўжды гэты,
Я пiшу аб чым сэрца балiць.

Пра душу, што у неба iмкнецца,
Як каханне ёй крылы дае,
I пра боль, што ў душы адгукнецца,
Калi брудна пакрыўдзiць яе.

Пра цудоўную родную мову,
Як магчыма яе ўратаваць,
Як зрабiць у грамадстве умову,
Каб нам зноў беларусамi стаць.

Я пiсаць намагаюсь пра тое,
Што цi песцiць душу, цi пячэ,
У мяне ёсць пяро залатое,
Што багата напiша яшчэ.

3.04.1998


2524     ПАЭЗIЯ

Каб душу чытачу слова грэла,
Каб паэзiяй былi вершы,
Пiсаць лепей не толькi пра цела,
А пра стан i пачуццi душы.

I пра трактар чытаць нецiкава,
Калi сэрца каханне пячэ,
Цi нянавiсць прыйдзе, як навала,
Цi другiя пачуццi яшчэ.

Зразумець вельмi цяжка адразу,
Адбываецца што у душы,
Таму часта шукаюць адказу,
I яго даць павiнны вершы.

Як чытач нават вельмi рахманы,
I той кiне паэту дакор,
Бо калi ад кахання – як п'яны,
Пачытае, як робiць матор.

6.04.1998


2548     ЛIРЫЧНЫ ГЕРОЙ

Калi душа балiць ў паэта,
Бяда яму не па плячы,
Хоць трапяткiя вершы гэта,
Чытаць не будуць чытачы.

У чытача свае праблемы,
Туга цi радасць на душы,
Яму патрэбны тыя тэмы,
Каб пра яго былi вершы.

Хай пра каханне цi пра слёзы
Чытач жадае мець урок,
Як пра яго – няма пагрозы,
Што ён адсуне кнiгу ўбок.

Мой верш – як з чытачом размова,
Хоць пра сябе пiшу парой,
Але заўсёды мае слова
Ў радках лiрычны мой герой.

18.04.1998


2554     СЯБРЫ

Гарэлку пiць з прапойцам трэба,
У карты з шулерам гуляць,
Агульнай быць павiнна глеба,
Каб асалоду адчуваць.

I у паэта роспач будзе,
Як верш абы-каму чытаць,
Бо не ўсхвалюе лiра грудзi,
Ацэнку твору цяжка даць.

Не трэба нават намагацца
I не кiдаць ў паветра слоў,
Бо можа у душы застацца
Да апанентаў нелюбоў.

Знайсцi каб сэрцу асалоду,
Каб час натхнення не прайшоў,
I не пазнаць тугу i шкоду,
Мець трэба ў лiрыцы сяброў.

20.04.1998


2555     ПАЭТ I ВЕЧНАСЦЬ

Хай скончыцца прасёлак пад нагамi,
Ды пыл не замяце павек мой след,
Спыню хаду жыццёвымi шляхамi,
Але пайду далей, бо я – паэт.

Не змые бура след мой, нi цунамi,
Пакуль Зямля iснуе i сусвет,
Бо песня застаецца мая з вамi,
Бо нехта ўспомнiць: быў такi паэт.

Хоць зрэдку, хто паэзiю чытае,
Пазнае i маiх герояў свет,
Як кнiжку сцiплых вершаў пагартае,
Праз час гаворыць з чытачом паэт.

Было раней i ёсць паэтаў многа,
I кожны, хоць малы, пакiнуў след,
Бо паэтычны дар iдзе ад Бога,
Таму сябруюць вечнасць i паэт.

21.04.1998


2565     СВОЙ ЧЫТАЧ

У кожнага паэта – свой чытач,
Але паэтаў многiх вельмi шкода,
Каб творы iх аднойчы пачытаць,
Нiколi не знаходзiцца нагода.

Стаяць ў пылу магутныя тамы,
Прывабна выглядаюць i прыгожа,
Але паэт застанецца нямы,
Нiчога чытачу сказаць не можа.

Да кнiг не прыкранаецца чытач,
Старонкi iх нiколi не гартае,
Чаму няма ў паэзii удач,
Пакуль адказ нiхто даць не жадае.

Дзе захаваны i у чым сакрэт?
Чакаць цi не ад чытача адлiгi?
Народ заўжды прызнае – ты паэт,
Калi пачне чытаць хоць крыху кнiгi.

24.04.1998


2566     АСЕННIЯ ВЕРШЫ

Прайшла вясна, ўсё лета налiвалi
На галiнах ад нiзу да вяршынь,
А восенню, як яблыкi, спадалi
На дол мае саспелыя вершы.

Асеннiя антонаўкi заўсёды
I водар маюць, i цудоўны смак,
Але яшчэ iснуюць перашкоды,
Iх нельга спрабаваць пакуль нiяк.

Хоць смак i водар яблыкаў цудоўны,
Ды iх патрэбна выкарыстаць ў час,
Няхай гатунак лепшы i шыкоўны,
Ды лежаныя фрукты гiнуць ўраз.

Каб асалоду мець, не трэба многа,
Для яблыкаў – з галiнкi пазрываць,
Для вершаў – трохi iншая дарога:
Абавязкова iх публiкаваць.

24.04.1998


2569     АДЛIТЫЯ З БРОНЗЫ

Пачуў або пабачыў – усё роўна
Пачуццi утвараюцца ў душы,
Пасля пераплаўляюцца грунтоўна,
Адлiць, як з бронзы, можна з iх вершы.

Пачуць або пабачыць – надта мала,
У кожнага цудоўны дар такi,
Ды, каб пачуцце добрым вершам стала,
Патрэбны паэтычныя радкi.

Паэзiя адметная ад мовы,
Галоўнае ў ёй – рытмiка складоў,
Хоць, як ў размове простай, яе словы,
Ды рыфмы быць павiнны зноў i зноў.

Хто паэтычны дар цудоўны мае,
Пачуцце ў словах каб магло ажыць,
У вершы словы той пераплаўляе,
Верш, нiбы з бронзы памятнiк, стаiць.

25.04.1998


2570     ГЛЫБОКАЯ РАЗОРА

Калi ад плуга след, як ад мяцёлкi,
Добра ад поля нават не чакай,
Бо замест жыта вырастаюць зёлкi,
Хоць тлела спадзяванне на ўраджай.

Паэт складаць верш здатны пра адзенне,
Цi формы цела здольны апiсаць,
Хоць прыкладае талент i уменне,
Ды верш такi не будзе хваляваць.

Мiж тым, што бачыш i што адчуваеш,
Нiбы праз прорву, моцная мяжа,
Калi разору мелка пракладаеш,
Не страпянецца ад радкоў душа.

Глыбокую патрэбна мець разору,
На доўгi час каб заставаўся след,
Да вершаў каб пазбавiцца дакору,
Каб вызналi, што iх пiсаў паэт.

25.04.1998


2584     ПРАЙГРАНЫ БОЙ

Прайграны у баi не першы раунд,
Ў байца – нiчога, пыхi апрача,
Даўно лiтаратурны андаграунд
Амаль зусiм не мае чытача.

Спрачаюцца: хто лепшы з iх, хто першы,
Хто зборнiкi друкуе, хто тамы,
Нi прозу не чытаюць, анi вершы,
Бiблiятэчны фонд амаль нямы.

Змагаюцца памiж сабой паэты,
Пад дых б'юць моцна або з-за пляча,
Ды бой зусiм не мае сэнсу гэты,
Змагацца разам лепш за чытача.

Мабыць, цяпер iдзе апошнi раунд,
Чытач не хоча кнiг зусiм чытаць.
Нарэшце, схамянецца андаграунд?
Макулатуру лепш не выпускаць.

2.05.1998


2585     ПАЧАЎ ПОЗНА

Пачаў я позна, часу вельмi мала,
I да апошняй блiзка ўжо мяжы,
Таму упарта муза дыктавала
Мне кожны дзень прыгожыя вершы.

I спадчына вялiкая набралась,
Яе нiхто пакуль што не кране,
Бо ўся яна яшчэ стаяць засталась
У папках на палiцах у мяне.

Ды лёс такi, хоць я зусiм не першы
Надрукаваць не здатны, а пiшу,
Даваць мне асалоду здольны вершы,
Бо могуць шчасцем напаўняць душу.

Пачаў я позна, i хоць мала часу,
Ды iм, як зрэнкай вока, даражу,
У вершах ўсё хачу сказаць адразу,
Калi успею – многа раскажу.

2.05.1998


2592     БАЙСТРУКI

Доля шматпакутная,
Бусел iх прынёс,
Свае вершы футраю
Захiну ў мароз.

Як дзiця, няпрошана
Яны выйшлi ў свет,
Iм шаша нямошчана,
Аўтар – не паэт.

Вершы мне – як крэўныя,
Лёс у iх такi,
Бо жывуць, няпэўныя,
Нiбы байструкi.

Ў свет прыйшлi прыгожымi,
Ўсiх я iх люблю,
Байструкам няпрошаным
Метрыку зраблю.

7.05.1998


2594     ЗРАБIЦЬ ДОБРЫМI

Вершы мае – як тэарэмы,
Ды ясны ў iх рашэння ход,
Бо разрабляемыя тэмы
Мяне хвалююць i народ.

Здаецца мне, што адчуваю
Я на адлегласцi душу,
Няма для тэм канца i краю,
Бо аб душы заўжды пiшу.

Прыходзяць вершы нечакана,
Як ўвесну спевы салаўя,
Мне боль чужы – на сэрцы рана,
Чужая радасць – як мая.

Здаецца мне, што разумею,
Хто добры, а хто лiхадзей,
Складаю вершы, як умею,
Зрабiць каб добрымi людзей.

7.05.1998


2608     САПРАЎДНЫ ПАЭТ

Чытаючы
Сяргея Грахоўскага

Iду па паэтычным лесе
I знемагаю ад журбы,
Бо не гляджу у паднябессе,
А ў верасы, дзе ёсць грыбы.

Баравiкi заўжды шукаю,
Ды намагаюся дарма,
Надзею палкую страчаю,
Бо iх амаль зусiм няма.

Ваш лес, нарэшце, мне сустрэўся,
Але зусiм ён не такi,
Там сапраўды душой сагрэўся,
Наўкол адны баравiкi.

У Вас цудоўны бор сасновы,
I праз яго ўвесь бачны свет,
Хоць лёс Ваш цяжкi i суровы,
Грыбоў ў iм шмат, бо Вы – паэт.

12.05.1998


2637     ЧАКАЮ ПАРЫ

Не прыходзiць муза ў госцi,
Можа лiчыць, што я дзед?
Перайняў шляхi ёй хтосьцi,
Маладзейшы мо паэт?

Яна можа памылiлась,
Мо нашэптваў лiхадзей?
Ды ад рук зусiм адбiлась,
А прыходзiла раней.

Песнi радасцi спявала,
Весялiла ад душы,
I працягла гасцявала,
Даравала мне вершы.

Не раблю зусiм прымусу,
Ды чакаю той пары,
Запрасiць каб ў госцi музу,
Бо не вельмi я стары.

2.06.1998


2668     ГОЛАС МУЗ

Пiшу – як быццам размаўляю,
Прыемна вершы мне складаць,
Бо не працую, а гуляю,
Каб асалоду атрымаць.

Шукаць радкi не намагаюсь,
Як адчуваю – так пiшу,
Пра ўсё, з чым часта сустракаюсь,
Што растрывожыла душу.

Не трэба нават тэм знаходзiць,
Усё дыктуюць музы мне,
Ўдзень да мяне яны прыходзяць,
Гасцююць часцяком у сне.

Я моцна з музамi сябрую,
Яны даюць жыццё вершу,
Як толькi голас вабны чую,
Абавязкова запiшу.

1.07.1998


2709     СЛЕД ЗНIЧАК

Спадаюць вершы – нiбы знiчкi,
Або з асеннiх дрэваў лiст,
Iх выдумляць не маю звычкi,
Я не такi спецыялiст.

Амаль над вершам не працую,
I не страчаю марна час,
Яго радкi выразна чую,
Запiсваць трэба iх ураз.

Складаць я вершы не вучыўся,
Але без цяжкасцей пiшу,
Шмат напiсаў, ды не стамiўся,
Мне творчасць радуе душу.

Iх цэлы стос ўжо хутка будзе,
А знiчкi пакiдаюць след.
Цi пачытаюць вершы людзi,
Пакуль жыве яшчэ паэт?

30.07.1998


2749     СВЕТ ПАЧУЦЦЯЎ

Не вельмi добра збудаваны свет,
Ў адносiнах багата каламуцi,
Я не хiрург – непрызнаны паэт,
Ды прэпарую у вершах пачуццi.

Паволi адкрываецца сакрэт,
Якi уплыў пачуццяў на учынкi,
Я не псiхолаг, ды i не паэт,
Апiсваю пачуццi без замiнкi.

Пачуццi не памацаеш рукой,
Але жыццё яны змяняюць значна,
I фотавершы – хлеб зусiм не мой,
Пiшу пра тое, вокам што не бачна.

Нябачнае пабачыць каб маглi,
З сакрэтаў ў вершах падымаю полаг,
У свет пачуццяў тэмы завялi,
Хаця я не хiрург i не псiхолаг.

26.08.1998


2753     ПЕРАПЛАЎЛЯЮЦЦА Ў ВЕРШ

Калi замардаваны цяжкай працай,
Цi адчуваеш стому на душы,
Як нават i праз сiлу намагацца,
Не пiшуцца нiякiя вершы.

Як не хвалюе моцнае каханне,
Цi перайшоў ужо яго мяжу,
Пiсаць аб iм – пустое спадзяванне,
Не зразумееш iншую душу.

Бо тэму вельмi добра ведаць трэба,
Як ззаду ўжо жыццёвая шаша,
Падстава ёсць i ўгноеная глеба,
Каб слушны змест складаўся у верша.

Як ёсць пачуццi палкiя i веды,
Запал стрымаць не здатны кайданы,
Складаць страфу не ставiш нават мэты,
Ды ў верш пераплаўляюцца яны.

1.09.1998


2795     УДЗЯЧНЫ МУЗЕ

Ўкладаюцца словы, як ў торбе гарох,
Цi лушчаная кукуруза,
Я сам напiсаць верш нiколi б не змог,
Яго пяе шчодрая муза.

Не ведаю, як адбылося, што мне
Радкi добра чуюцца з неба,
Удзень я iх чую i нават у сне,
Запiсваць хутчэй толькi трэба.

Уважлiва слухаю струны душы,
I тэма знаходзiць дарогу,
Бо строфы, як хвалi, ўзнiкаюць ў вершы,
Слоў маю – як ў торбе гароху.

Не трэба працяглы час рыфмы шукаць,
Iх – нiбы зярнят ў кукурузе,
Мне вершы бясконца прыемна складаць,
За шчодрасць удзячны я музе.

3.10.1998


2797     ВУЗЫ З КОСМАСАМ

Я вопыт маю ўжо нямалы,
Як прыйдзе час складаць вершы,
Iнфармацыйныя каналы
Выводзяць файлы да душы.

Iдуць патокi слоў з сусвету,
I прыняць iх няма праблем,
Зусiм не трэба Iнтэрнету,
I не патрэбна ЭВМ.

Як сувязь з космасам iснуе,
То адкрываецца сакрэт:
Выразна словы вуха чуе.
I кожны пiша, як паэт.

Раней здавалась, нiбы музы
Мне вершы хочуць дыктаваць,
Але, як з космасам ёсць вузы,
Верш можна з файла запiсаць.

3.10.1998


2801     КЛАДУЦЦА РАДКI

У цемразi вершы складаю,
I ручка скрабецца, як мыш,
Выразна радкi адчуваю,
Калi нiбы спiш i не спiш.

Не трэба мне стол i умовы,
Мой стол – як ў пасцелi ляжу,
Знаходзяцца рыфмы i словы,
Навобмацак я iх пiшу.

Радкоў зусiм ў цемры не бачна,
Рытм добра трымае душа,
Калi памылюсь, то нязначна,
Памылка не схiбiць верша.

Да цемры больш маю даверу,
Яна не замiнка – дабро,
Кладуцца радкi на паперу,
Як мышка, скрабецца пяро.

4.10.1998


2821     НА ВЫСОКАЙ НОЦЕ

Не трэба першых вершаў друкаваць,
Калi яшчэ майстэрства вельмi мала,
Нi кроплi каб пасля не шкадаваць,
Што зрэбным фальшам песня прагучала.

Чаго ад першых вынiкаў чакаць?
Паэт заўжды падобны на спартсмена,
Патрэбна вельмi ўпарта працаваць,
Каб дамагчысь у справе фенамена.

Не вельмi лёгка майстрам спорту стаць,
Яшчэ цяжэй мець ў вынiках рэкорды,
Такi верш трэба толькi друкаваць,
Каб аўтар за яго заўжды быў горды.

На трэнiроўках можа быць правал,
Ў спаборнiцтвах патрэбна перамога,
Каб на высокай ноце верш гучаў,
К майстэрству вядзе доўгая дарога.

19.10.1998


2824     УСЁ АДРАЗНЯЕЦЦА

Нiяк падобных кропель не зрабiць,
Калi разлiць па кроплях нават мора,
Адны заўсёды лепей могуць быць,
Другiя кроплi будуць значна горай.

Аднолькавыя рэчы не знайсцi,
Калi для параўнання iх багата,
Усё занадта рознае ў жыццi,
Аднолькавым быць здатны толькi атам.

Бяжыць па небе безлiч аблакоў,
Лiстоў на дрэве можа быць мiльёны,
Але няма падобных зноў i зноў,
Такiя статыстычныя законы.

Таксама адразняюцца вершы,
Iм кожны аўтар тэму выбраць вольны,
Хоць цэлы стос вялiкi напiшы,
Аднолькавымi быць яны не здольны.

21.10.1998


2904     ЯК ГАРОХ

Сыплюцца вершы мае, як гарох,
I на душу проста з неба спадаюць,
Не запiсаць iх, вядома, не змог,
А яны далей спадаць абяцаюць.

Толькi б цудоўных радкоў не праспаць,
Сочыць за гукамi чуткае вуха,
Як пачне хтосьцi мне тэкст дыктаваць,
Трэба, каб ручкай настойлiва рухаў.

Рытмы, як звон, напаўняюць душу,
Рыфмы па месцах стаць хутка iмкнуцца,
Словы гатовыя толькi пiшу,
Сказы, як лiст абляцелы, кладуцца.

Хто мне дыктуе: цi муза, цi Бог?
Не удаецца адказ даць дакладны,
Вершы спадаюць мае, як гарох,
Iх пад дыктоўку пiсаць кожны здатны.

3.01.1999


2912     ТВОРЧАЯ МЭТА

Я расслабляцца не магу,
За вершам верш пiшу упарта,
Хоць час свой вельмi берагу,
Паэта праца свечак варта.

Жадаю дасягнуць мэты,
Пяць тысяч вершаў – вось задача,
Таму складаю iх заўжды,
I не магу ужо iначай.

Як толькi дзень ад шуму сцiх,
I сон амаль прыходзiць першы,
Што вечар чутка чую iх,
Запiсваць хутка трэба вершы.

Цудоўны вельмi творчы шлях,
Хоць ёсць здабыткаў надта многа,
Наперадзе вялiкi гмах,
Хай будзе лёгкаю дарога.

5.01.1999


2916     IНТЭРНЕТ

Няма надзей надрукавацца,
Ды не на клiн сышоўся свет,
Бо можна цвёрда спадзявацца,
Што пападу у Iнтэрнет.

Душэўныя затухнуць буры,
Спакой здабуду для душы,
Бо без абразлiвай цэнзуры
Надрукаваць змагу вершы.

Мне творчасць станавiлась карай,
Бо вершаў назбiраўся стос,
Амаль ўжо развiтаўся з марай,
Ды выйсце Iнтэрнет прынёс.

Цяпер здабуду сваю мэту,
Запал тварыць яшчэ не згас,
За шчодрасць «Дзякуй» Iнтэрнету,
Што мара здзейснiцца праз час.

8.01.1999


2961     ФIЗIКА I ЛIРЫКА

I фiзiка, i лiрыка ў душы,
Аб еднасцi мяркую, як аб норме,
Бо не iснуе месца для мяжы,
Хоць кажуць ўсе аб непраходнай прорве.

Наадварот, яны заўжды – сябры,
Хоць амплуа змяняецца часамi,
Залежыць ад умоў i ад пары,
Цi прозаю пiшу, або вершамi.

Артыкулы пiсаў працяглы час,
Але не змог нiяк публiкавацца,
Пасля пачаў пiсаць вершамi ўраз,
I трэба зноў за чытача змагацца.

I фiзiку, i лiрыку люблю,
Ды рознiцы зусiм не адчуваю.
Кiдаю зерне шчодра у раллю,
Але цi дачакаюсь ураджаю?

29.01.1999


2997     АСАЛОДА АД ВЕРШАЎ

Ў паэтаў голас радасны i звонкi,
Вершы гучаць, як у аркестры медзь,
Ды ў кнiгах не разрэзаны старонкi,
Хаця ужо iм чвэрць стагоддзя ледзь.

Чытач не хоча прызнаваць паэта,
I кнiгi не чытае, хоць заплач,
Аб чым засведчыць можа з'ява гэта:
Паэт паганы цi благi чытач?

Паэзii каб падабалiсь кнiгi,
I каб запал чытаць зусiм не згас,
Каб ў душы чытачоў прыйшлi адлiгi,
Трымаць паэтам ў вершах трэба клас.

Што не чытаюць вершаў, вельмi шкода,
Паэзiя растопiць ў сэрцах лёд,
Ад добрых вершаў прыйдзе асалода,
Да роднай мовы вернецца народ.

16.02.1999


2998     ПАЛЮ МАСТЫ

Я не змяню лiрычнага героя,
Ён будзе ненавiдзець i кахаць,
Трохстрофны верш зусiм ужо не мроя,
Хаця складаней ўсё ж яго складаць.

Ён падышоў, чакае на парозе,
Ды пераходзiць прыйдзецца мяжу,
Вялiкiя вершы пiсаць быў ў змозе,
Трохстрофны, спадзяваюсь, напiшу.

Браць новыя вяршынi да спадобы,
Бо вабiць, як каханне, вышыня,
Iсцi ўгару рабiць прыйдзецца спробы,
Дзе менш радкоў, а думак шырыня.

Але iду зусiм без хвалявання,
Палю надзейна за сабой масты,
Нянавiсць мая тэма i каханне,
Цiкава мне пiсаць аб iх заўжды.

17.02.1999


2999     КАЛЯРОВЫ КIНЕСКОП

Як мара з самых смелых летуценняў,
Вясёлка ў iх – прасцейшая са спроб.
Тры колеры, а колькi з iх адценняў
Даць здатны каляровы кiнескоп!

Таксама i ў трохстрофным вершы строфы
Пачуццi здатны ўсе адлюстраваць,
Не прыйдзе час пазнаць пакут Галгофы,
Як прыйдзецца трохстрофны верш складаць.

Патрэбна надта эканомiць слова,
Такi закон кароткага верша,
Бо ён – абавязковая умова,
Каб адгукнулась чытача душа.

Што пераскочу рэчку, адчуваю,
Хаця казаць раней не трэба «Гоп»,
Ды тры страфы цяпер у вершах маю,
Як быццам каляровы кiнескоп.

17.02.1999


3000     ШАСНАЦЦАТЫ РАДОК

Тры тысячы, цудоўная адзнака!
Вось колькi вершаў на маiм шляху,
Але я не спыняюсь, небарака,
Пiшу далей, складаць яшчэ магу.

Мой шлях прамы, не трэба мне завулак,
Ў хадзе свой крок упэўнена трымаў,
Чатырохстрофны верш быў мой прытулак,
Ды тысячу ужо iх напiсаў.

Дапамагае ў творчасцi мне неба,
Дае святло натхнення для душы,
Але наступны крок рабiць ўжо трэба,
Пiсаць больш карацейшыя вершы.

Цяпер зноў на парозе пачынанне,
Ў трохстрофны верш раблю упарта крок,
З табой прыйшло, нарэшце, развiтанне
Апошнi мой шаснаццаты радок.

17.02.1999


Рецензии