ab4. 16 Мы так я 21 верш
Не хоча птушка ў клетцы жыць,
Калi знаёма ёй свабода,
Не будзе есцi, пець i пiць,
I выляцiць, як ёсць нагода.
Ёй да спадобы вышыня,
Пераадолiць перашкоду,
Каб радасць адчуваць штодня
Ад вольнай песнi i палёту.
Нам стала звыклаю турма,
Здавалась, воля вабiць болей,
Але яе даўно няма,
Мы прымiрылiсь з рабскай доляй.
Ў Саюз Савецкi хочам зноў,
Хоць жылi там горш год ад года,
Бо да тырана ёсць любоў,
Што робiць здзекi для народа.
29.03.1997
2041 ДВА ПАЛЮСЫ
Быў трыццаць сёмы, i яшчэ не раз
Краiна сустракала лёс пракляты,
Прыходзiў у жыццё трывожны час,
Таму што у грамадстве былi каты.
I цар ад iх загiнуў, i кулак,
Ў Айчынную яны – загаратрады,
Яны стваралi сталiнскi гулаг,
Рабiць маглi такое толькi каты.
Iх кiлерамi сталi зваць цяпер,
Няма на iх сумлення анi ўлады,
Iх жорсткасцi не мае нават звер,
Жывуць без страху за адказнасць каты.
Iснуе два ў грамадстве палюсы,
Хоць з выгляду аднолькавыя твары,
Апрычнiкi былi ва ўсе часы,
А каты ёсць, то будуць i ахвяры.
18.04.1997
2349 ЭКСТРЭМАЛЬНЫ СТАН
Паглядзiш – нiбы добрыя людзi,
Позiрк выкрыць не здатны падман,
Ды дакладным адказ заўжды будзе,
Экстрэмальны як трапiцца стан.
Трыццаць сёмы. Злачынствы улады,
Подлым людзям да iх шлях прамы,
I знаходзiлiсь жорсткiя каты,
Бо такiя ў сапраўднасцi мы.
Кожны трэцi загiнуў ў Айыннай,
Ў тым не толькi фашыстаў вiна,
Мы злачынствы рабiлi няспынна,
Трыццаць сёмы вярнуўся спаўна.
Заклiкаць да сумлення бязглузда,
Свае сiлы растрачваць дарма,
Дзе сумленню быць трэба, там пуста,
Жорсткасць ёсць, спачування няма.
13.11.1997
2350 ЗГУБIЛI Ў СЕМНАЦЦАТЫМ
Не здатна думаць галава,
Рабiць не здольны добра рукi,
Iх памяркоўнасць – трын-трава,
Калi яны ў душы падлюкi.
Няма сумлення анi-нi,
Не ведаюць зусiм пра годнасць.
Чаму забылi ў нашы днi
Амаль зусiм высокароднасць?
У стан такi чаму прыйшлi?
Чаму такiмi сталi людзi?
Вярба, як толькi не хвалi,
Нiколi грушаю не будзе.
Была ў народа галава,
I рукi залатыя былi,
Ды рэвалюцыя прыйшла,
Усё ў семнаццатым згубiлi.
14.11.1997
2353 ЧУЖАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ
Пры дарозе расце кветка,
Нарадзiлась дзе, там i жыве.
Крапiва яе суседка,
Але хто ў букет яе сарве?
Ды пячэ заўжды трывога,
Што заўчасна згiне прыгажосць,
I вiной ў тым не дарога,
Проста сэрца жорсткае знайшлось.
Гэта сэрца ўсё руйнуе,
Так было спрадвек ва ўсе часы,
Знiшчыць прыгажосць чужую,
Бо не здатна ацанiць красы.
Чаму зло ляцiць над светам,
I няма нi кропелькi дабра?
Можа ў жорсткiм сэрцы гэтым
Мяккасць ад красы набыць пара?
16.11.1997
2420 СУМНЫ ВЫНIК
Сярод цвярозых, нiбы малпа, п'яны
Схiляецца дадолу ўсё нiжэй,
Не агрэсiўны нават, а рахманы,
Ды на душы становiцца цяжэй.
Як п'яныя усе, адзiн цвярозы,
Душа яго яшчэ мацней балiць,
Ад агрэсiўных для яго пагрозы,
Рахманыя жадаюць напаiць.
Сярод разумных дурань добра бачны,
Як ён адзiн, не будзе шмат бяды,
Калi iх безлiч, шкода будзе значнай,
Ды вынiкi не бачны iм заўжды.
Як дурнi ўсе, ды сярод iх разумны,
Нiбы цвярозы сярод п'яных, горш,
Ад зносiн вынiк будзе надта сумны,
Бо коле ўсiх ён розумам, як ёрш.
20.02.1998
2459 ПРЫКЛАД
Яшчэ маленькiя дзяўчаткi,
Яшчэ малыя хлапчукi.
Якiя будуць яны маткi?
Якiя будуць з iх бацькi?
Якое будзе выхаванне,
Так i складзецца iхнi лёс:
Ў сям'i пяшчотнае каханне,
Цi у разводзе мора слёз.
Мець трэба лепшыя узоры
Iм у паводзiнах бацькоў.
Каму звяртаць пасля дакоры,
Як не складзецца iх любоў?
Свяцiлiсь каб ў вачах iскрынкi,
I не прыйшла ў жыццё туга,
Даць трэба прыклад для дзяўчынкi,
I прыклад даць для хлапчука.
10.03.1998
2463 БЕЗ АКУЛЯРАЎ
Цудоўна жыць, як бачыш свет праз акуляры,
Калi ружовае цi чорнае iх шкло,
Ў ружовым колеры ў нябёсы ўзносяць мары,
Цi толькi ў чорным, дзе мар нават не было.
А што рабiць, калi не трэба акуляраў,
Калi ад генаў ёсць занадта добры зрок?
Жыццё становiцца амаль пякельнай карай,
Бо мой узор не супадае з iм што крок.
Каб мець спакой, хачу к жыццю прыстасавацца,
Ды адчыняе ключ выключна свой замок,
Як добры зрок, калi зусiм не намагацца,
Няма ружовага святла, а толькi змрок.
Але ўсiм добра i спакой душэўны маюць,
А нада мной вiсiць ўвесь час бяды крыло,
Хачу мець погляд свой, ды ўпарта прымушаюць
Заўжды ў ружовае глядзець навокал шкло.
13.03.1998
2480 УСЕНАРОДНАЯ БЯДА
Здаецца, або дурань, або п'яны,
Ад макавай саломкi забыццё,
З'явiлiсь у грамадстве наркаманы,
Iх вызначыны шлях – у небыццё.
У родных i каханых – толькi слёзы,
I сэрца пачынае боль пячы,
Ламаюцца, як лёд вясновы, лёсы,
Iх болей немагчыма зберагчы.
Свайго жыцця нi кропелькi не шкода,
З атрутай шпрыц – адзiная мэта,
Гульня са смерцю – велiчная мода,
Фактычна – ўсенародная бяда.
Здаецца, што бяскрыўдная забава,
Але псуецца генетычны код.
Чарнобыля было яшчэ нам мала,
Чакае што наперадзе народ?
22.03.1998
2598 ЛЯЦЕЦЬ ДА ШЧАСЦЯ
Бяда або аб шчасцi мары?
Уважлiвей паназiрай,
Усё напiсана на твары,
Хавай адказ цi не хавай.
Бо твар – цудоўнае люстэрка,
I бачна праз яго душа,
Цi шчасця поўная ў ёй мерка,
Цi толькi ад тугi iмжа.
Вакол упарта назiраю,
Ды зрэдку бачу твар такi,
Якi усмешка асвятляе,
Больш твараў хмурых ад тугi.
Хто робiць нам бясконца шкоду
I не дае чароўных крыл?
Да шчасця каб ляцець народу,
Хто б людзям ўсмешку падарыў?
9.05.1998
2605 БЯДА
Я задаваў дарэмныя пытаннi,
Аматараў паэзii шукаў,
I нiбы ёсць яны, але, як зданi,
У рукi кнiг амаль нiхто не браў.
Iдуць на рынак, ў магазiн, ў аптэку,
У кожнага заўсёды безлiч спраў,
Ды не iдзе нiхто ў бiблiятэку,
Нiхто паэтаў родных не чытаў.
Тамы па дваццаць год стаяць, я першы
Даволi зацiкаўлены чытач,
Паэты пiшуць вершыкi i Вершы,
Ды не жадаюць людзi iх чытаць.
Старонкi асцярожна разрываю,
I сэрца боль сцiскае ад бяды,
Дай Бог, каб памылiўся, адчуваю,
Што страцiм беларускасць назаўжды.
11.05.1998
2628 ЧАКАЮЦЬ ЧАС
Даўно прайшлi часы савецкай ўлады,
Iдэйна моцным быў, як сталь, народ.
Чаму знайшлiсь у трыццаць сёмым каты,
I кожны трэцi быў чаму «сексот»?
Тым вылюдкам жылося непагана,
Iх шмат было i знiзу, i ўгары,
А iншых каго позна, каго рана
Чакалi у Сiбiры лагеры.
Адкуль бралiсь з душою чорнай людзi,
Знiшчаць другiх каб з светлаю душой?
Здавалась, болей страшных дзён не будзе,
Закон усталяваўся i спакой.
Але як стройным можа стаць гарбаты?
Змянiцца генам немагчыма ўраз,
Сярод нас i «сексоты» ёсць, i каты,
Чакаюць з нецярплiвасцю свой час.
26.05.1998
2653 ЛЕБЯДЗIНЫ ПАЛЁТ
Лябёдкаю вароне цяжка стаць,
Хаця зрабiць ёй крылы трохi болей,
I ў белы колер iх пафарбаваць,
Не будзе ў яе грацыi нiколi.
А лебядзей ўсё менш i менш стае,
Вакол гракi i шэрыя вароны,
Высокароднасць годнасць надае,
Ды сродкаў не дае для абароны.
Тых лебядзей, што засталiсь, дзяўбуць
Вароны i гракi ўвесь час бясконца,
I распрастаць iм крылы не даюць,
Не засланiлi каб для iншых сонца.
Куды не глянь – ўсё шэрае вакол,
А лебядзi хоць ёсць, ды не лятаюць.
Адновiцца палёт iх з часам зноў?
На жаль, ў iх i далей яшчэ страляюць.
16.06.1998
2716 ПАДМАН
Чаму вакол цвiце адзiн падман?
Не ведаем амаль iнакшай моды,
I сэрца боль пячэ ад цяжкiх ран.
Няўжо манюкi людзi ад прыроды?
Суровая выснова, але факт,
Бо сваё слова людзi не трымаюць,
I парушаюць этыку i такт,
Калi занадта многа абяцаюць.
Але так ёсць, i далей будзе зноў,
Натуру ўжо нiяк не перайначыць,
Таму вакол падманная любоў,
Ману i ў справах часта можна бачыць.
Ды немагчыма стан такi змянiць,
Але, дарэмна каб не хвалявацца,
Мо вочы на падман зусiм закрыць,
I да абставiн лепш прыстасавацца?
2.08.1998
2724 ТАК ДОБРА
Плакаць хочацца – трэба смяяцца,
Нiбы клоун у цырку руды,
Ў такiм стане прыйшлось заставацца,
Не спектакль, не сезон, а гады.
З чалавека рабiлi жывёлу,
Бо праводзiўся эксперымент,
Гуманiзму знiшчалi аснову,
Разбуралi асобу ушчэнт.
I цярпелi маўклiва абразу,
Бо iначай – гулаг цi турма,
Камунiзм разбурыўся адразу,
Ды свабоды i далей няма.
А таму, што мы самi такiя,
Па свабодзе не маем журбы,
Карыстаюцца ёй хай другiя,
Нам так добра, далей мы рабы.
9.08.1998
2758 ВАРОНЫ I АРЛЫ
Не забаронiш каркаць варанню,
Ды, як аб нечым каркаюць упарта,
Няма нiколi дыму без агню,
Прыслухацца да голасу iх варта.
А кажуць, што нахабныя арлы,
Што робяць ўсё яны не па закону,
Дастатак што ў варон цяпер малы.
Няўжо i застанецца так да скону?
Цяпер арлы, але ж з варон яны,
Вароны iх арламi выбiралi,
Накiнулi спачатку кайданы,
А потым каркаць аб бядзе пачалi.
Хоць каркай або не – бяда прыйшла,
Уголас каркаць зараз ўжо баяцца,
Каб добрым мець галоўнага арла,
На выбарах за розум трэба брацца.
6.09.1998
2819 ЦI ЗНОЙДЗЕМ?
Не хопiць самых жорсткiх слоў,
Каб апiсаць, што робяць людзi,
О, колькi зла заўжды вакол,
Боль на кавалкi кроiць грудзi.
Бог спадзяваўся, зробiць Ной,
Што людзi зменяць сваю сутнасць,
Што прыйдзе шчасце i спакой,
Дарма i боская магутнасць.
Бо лепшых ўратаваў каўчэг,
Зло пакараць зрабiў Бог спробу,
Ды, як раней, рабiлi грэх,
Было далей, як да патопу.
Саткана ўсё жыццё са зла,
Цi знойдзем слушную дарогу,
Каб мiж людзьмi любоў была?
Зло не ўдалося знiшчыць Богу.
18.10.1998
2828 НЕ ПРАБIЦЬ
Яшчэ ў жыццi ёсць планаў вельмi многа,
Ды спраў няма, якую не крану,
Не удалось ажыццявiць нiчога,
Бо нельга галавой прабiць сцяну.
Працяглы час безвынiкова бiўся,
Часамi цяжка, нібы ў пастцы звер,
Ды ад няроўнай барацьбы змарыўся,
I стаў ўжо абыякавы цяпер.
Хацелась веды аддаваць народу,
Чым болей намаганняў я рабiў,
Тым болей адчуваў ад ведаў шкоду,
Патрэбным па-сапраўднаму не быў.
Прыйшоў мне нечакана дар паэта,
Не скончу справу я яшчэ адну,
Напэўна, не патрэбна здольнасць гэта,
Бо нельга галавой прабiць сцяну.
30.10.1998
2865 АДЗIНОКI
Непрыемна, калi адзiнокi,
Вельмi цяжка iсцi па Зямлi,
Значна болей цяжэйшыя крокi,
Як прыйдзе адзiнота ў сям'i.
Няма роднай душы ва ўсiм свеце,
Не пачуеш спагадлiвых слоў,
Як чужыя, i жонка, i дзецi,
Паратунку няма ад сяброў.
Бо сябры ёсць, як штосьцi iм трэба,
А як кепска – няма iх заўжды,
На душы без духоўнага хлеба
Адаб'ецца адзнака бяды.
Шлях жыццёвы адкрыты шырокi,
I людзей на iм шмат, без мяжы,
Але кепска, калi адзiнокi:
Побач роднай нiводнай душы.
14.12.1998
2977 ВЕЧНЫЯ ПАКУТЫ
Хто з талентам – няшчасныя яны,
Хiтаецца пад iх нагамi глеба,
Трымае талент, нiбы кайданы,
Але нiкому вынiкаў не трэба.
Заўсёды талент ў вечнай барацьбе,
Бо звыклую змянiць iмкнецца моду,
Для ўсiх працуе, а не для сябе,
Але ад працы мае толькi шкоду.
Праз пекла ўсiм прыходзiцца прайсцi,
Пакут прыняць прынiзлiвых праз меру,
Не вельмi лёгка вынахад знайсцi,
Ды на душы туга ад недаверу.
У вынахадзе бачаць шмат маны,
Нiколi шэрасць талент не даруе,
Ён замiнае, нiбы кайданы,
Хто талент мае, вечна пакутуе.
9.02.1999
2989 ШЛЯХ У ПРОРВУ
Прайшла вайна, i загаiлiсь раны,
Марнелi ў паваенныя гады,
Быў настрой у народа непаганы,
Хоць перажыў пакут шмат i бяды.
Упарта сваёй працай аднаўлялi
Заводы, будавалi гарады,
Разгубленасць зусiм не адчувалi,
Цяпер нас шлях вядзе у нiкуды.
Не ведаем, што з намi заўтра будзе,
I як навалу лепей перажыць,
Амаль ўсе жабракамi сталi людзi,
Не ведаем, дзе к шчасцю шлях ляжыць.
Час доўгi выпрабоўваюць цярплiвасць,
Але абрыдла ўжо ад перашкод,
Калi не стане нормай справядлiвасць,
У прорву будзе весцi шлях народ.
14.02.1999
Свидетельство о публикации №103051500249
Буду заходить ещё и потихоньку осваивать язык. :)
С уважением,
Unicorn 17.05.2003 23:33 Заявить о нарушении
ПОРАДОВАТЬ ДУШУ
Оценку получить приятно,
Но дорог отзыв Ваш вдвойне,
Хотя не всё для Вас понятно,
Но мой родной язык в цене!
Владею опытом отличным,
Возможно, что и ворожу,
Стихом певучим и ритмичным
Хочу порадовать душу.
У меня в Стихах.ru есть русская страничка, заходите,
пожалуйста.
С уважением,
Анатолий Болутенко 21.05.2003 08:08 Заявить о нарушении
С уважением,
Unicorn 22.05.2003 02:33 Заявить о нарушении