ab4. 14 У мяне так характар 24 верша

2009     ВЫНIК

Калi спакой i цiша вабiць зрок,
Усе здаюцца добрымi сябрамi,
Ды небяспека добры дасць урок,
Пабачыць каб адметнасць памiж намi.

Навала надыходзiць незнарок,
Чарнеюць хутка белыя аблокi,
Ды хтосьцi ёй насустрач зробiць крок,
А хто назад паспешна робiць крокi.

Адны за праўду ў цяжкай барацьбе,
Хоць чыняць асабiста сабе шкоду,
Глядзяць другiя, каб прыдбаць сабе
Ў няпэўнай сiтуацыi выгоду.

Дадолу ў буру хiлiцца трава,
I падаюць, як скошаныя, дрэвы,
Заўжды з таго злятае галава,
Хто перад сiлай быў бясконца смелы.

23.03.1997


2030     Я I ДУША

Усё жыццё жыццё упарта вучыць,
Трымаўся за зубамi каб язык,
Нясправядлiвасць адначасна мучыць,
Таму цiхутка прамаўчаць не звык.

Прывыклi людзi зносiць здзек пакорна,
Калi начальнiк выказаў лухту,
На белае без страху скажуць чорна,
Каб абысцi цi страту, цi бяду.

Маўчальнiкi не адчуваюць шкоду,
Няма ад памяркоўнасцi журбы,
Страчаюць асабiстасць i свабоду,
Няздатныя яны для барацьбы.

Я iсцiну занадта разумею:
Плюеш пад вецер – будзеш мець тугу,
Але душы давесцi не умею,
Таму зрабiць iначай не магу.

5.04.1997


2079     НОНСЭНС

Кот ля нары чакаў упарта мышку,
Казаў: «Навошта цьмяная нара,
Заўжды лепш у пакоi жыць ў зацiшку,
Жадаю табе шчасця i дабра».

Хоць мышка не паверыла адразу,
Ды голас вельмi мяккi у ката,
Прайшло зусiм не вельмi многа часу,
Не засталось ад мышкi i хваста.

Калi знайдуць iлжывага кумiра,
Заўжды пакажа iклы ён свае,
Здаецца, абяцае вельмi шчыра,
Ды песеньку падманную пяе.

Не трэба нават думкай уцяшацца,
Што з часам стане добрым лiхадзей,
Бо поўны нонсэнс надта спадзявацца,
Каршак каб заспяваў, як салавей.

24.05.1997


2133     НЕПАМЕТНЫ СЛОН

Мо так няўдала збудавана вока,
Або яно з сумленнем ў барацьбе,
Што надта добра бачыць ўсё далёка,
Але не здатна бачыць ля сябе.

Адзначыць добра ўсе чужыя вады,
Ды не памецiць большыя свае,
Чужым памылкам беспадстаўна рады,
Спакою поспех iншых не дае.

Адна павiнна быць такою мерка,
Каб позiрк кiнуць на сябе здалёк,
Часцей глядзецца трэба у люстэрка,
Яно дае сапраўднасцi урок.

Грэх у другiх занадта добра бачны,
Хоць, як камар, няхай маленiкi ён,
Свой непаметны, хаця болей значны,
Як нават грэх вялiкi, нiбы слон.

13.07.1997


2174     НЕ ЎДАЕЦЦА

Ёсць непагадзь i добрая пагода,
Ласкавы штыль i буры неспакой,
Бо з антыподаў створана прырода,
Яна не можа быць нiяк другой.

Ёсць дзень i ноч, i захады, i ўсходы,
I цёплы дожджык, i халодны снег,
Ды i ў грамадстве ёсць, на жаль, заўсёды
Яшчэ з часоў бiблейскiх цяжкi грэх.

Злачынцы iншым робяць перашкоды,
Бо жорсткiя iх душы, з чарнаты,
Жывуць ў грамадстве побач антыподы
I белым душам чыняць шмат бяды.

Ўсё значна горш, чым толькi нам здаецца,
Адказ трывожны ў шэразе падзей,
Нiяк з сiвых часоў не удаецца
Змянiць прыроду злую у людзей.

26.07.1997


2196     СУРОВАЯ ПРАЎДА

Раскiнулiсь, як волаты, стагi
У задуменным вераснёвым лузе,
Мiж iмi без турботы i тугi
Гуляе смела белакрылы бусел.

Даўно ўжо людзi страцiлi давер,
Жывёлы больш не вераць чалавеку,
Iх бокам абыходзiць дзiкi звер,
I птушкi адчуваюць небяспеку.

Жывое можна назiраць здалёк
Або як захавацца за стагамi,
Калi зрабiць насустрач першы крок,
Лунае бусел ўжо пад аблакамi.

Чакае ад людзей заўсёды зло
Знаёмы добра з праўдаю суровай,
Ды не iмкнецца ўзняцца на крыло,
Спакойна бусел пасвiцца з каровай.

3.08.1997


2236     ТАКАЯ ПСIХIКА

Ўвесь час нядобрая  пагода,
Незадаволены заўжды,
То вельмi моцная спякота,
То дапякаюць халады.

То дождж, але яго не трэба,
То вецер ў комiнах гудзе,
То ў хмарах i аблоках неба,
То замець цэлы дзень iдзе.

Чаго няма – таго ахвота,
Было так, будзе i праз час,
Невiнаватая пагода,
Такая псiхiка у нас.

Змяняць яе – пустая справа,
I нават спрабаваць дарма,
Абрыдне ўсё, чаго нямала,
Прыемна ўсё, чаго няма.

22.08.1997


2334     СЛАБАСЦЬ

Здавалась, што яна мне ў рукi плыла,
Я сапраўды ёй хутка ў рукi плыў,
Бо выбар свой яна на мне спынiла,
Хоць непаметны быў яе уплыў.

Жанчынам не патрэбна перамога,
Ды не сыходзяць з выбраных дарог,
Iх слабасць здатна здзейснiць вельмi многа,
Мужчынам дораць лаўры перамог.

Бо слабасць iх заўжды вядзе да мэты,
З мужчынамi гуляюць ў паддаўкi,
Бо да спадобы вельмi метад гэты,
Зусiм другi не вабiць нiякi.

Здавалась, што не зроблена нiчога,
Мяне каб у палон ўзяць назаўжды.
Ды да каго схiлiлась перамога?
I слабасцю браць можна гарады.

29.10.1997


2341     БЫТ АСКЕТА

Нi мерседэс не трэба, нi хрусталь,
Мне болей да спадобы быт аскета,
Бо колькi не шыкуй, але, на жаль,
Узнёсласць не дае душы ўсё гэта.

Багацця можна мець i цераз край,
Ды для душы заўсёды будзе пекла,
Ствараць не толькi целу трэба рай,
Каб доля была шчодрай i не секла.

Бясспрэчна, трэба нейкая мяжа,
Душа каб для жыцця падставы мела,
Сама не здольна iснаваць душа,
Абавязкова ёй патрэбна цела.

Багацця целу колькi не збiрай,
Няўдзячнай i бязглуздай будзе мэта,
Сваёй душы ствараць патрэбна рай,
I ў тым не замiнае быт аскета.

2.11.1997


2348     КАПРЫЗ

Як пачнецца жудасны капрыз,
Глузду у паводзiнах – нi трохi,
I не ў дапамогу кампрамiс,
Цяжка збочыць з выбранай дарогi.

Злагады нi ў чым зусiм няма,
Бузпадстаўны гучны смех i слёзы,
Аргументы прападуць дарма,
А капрыз руйнуе цяжка лёсы.

Пройдзе час, i скончыцца капрыз,
Але, як раней, ўжо не кахацца,
Бо таму, скацiлася што ўнiз,
Цяжка зноў на горачку узняцца.

Лепей глузд здаровы зберагаць,
Не даваць сваiм капрызам волi,
I зачэпкi сварак не шукаць,
Каб не паламаць шчаслiвай долi.

11.11.1997


2411     РОЗНАЯ ПАРОДА

Адны не стануць на каленi,
Хоць дай рубель iм залаты,
Другiя зробяць, тым не меней,
I за капейку так заўжды.

Адным спiну сагнуць – абраза,
Не дазваляе годнасць iм,
Другiя робяць так адразу
Перад начальнiкам сваiм.

Адны, было хоць цяжка часам,
Не нахiлялi галавы,
Другiя ўсе схiлялi разам,
Бо пан для iх заўжды правы.

Iснуе розная парода:
Для рабства i для барацьбы,
Адным мiлей заўжды свабода,
Другiя – вечныя рабы.

15.02.1998


2430     ПОЎЗАЦЬ ЦI ЛЯТАЦЬ?

Што лепей: вельмi лёгкая дарога,
Затое надта доўгая заўжды,
Цi тая, што iсцi амаль нiчога,
Але на ёй чакае шмат бяды?

Адзiн паўзе, як вуж, на тлустым пузе,
Маўчыць, амаль не кажа моцным слоў,
Другi ляцiць ўгары ў iмклiвым русе,
I годнасць зберагае, як арол.

Адзiн гатовы у нару схавацца,
Ад небяспекi зберагчы сябе,
Другi за волю кiнецца змагацца,
I аддае ўсе сiлы барацьбе.

Адзiн бясконца усяго баiцца,
I поўзаць яму лепей, чым лятаць,
Другi сваёй адвагай ганарыцца,
За волю здатны i жыццё аддаць.

25.02.1998


2431     НА КАЛЕНI

Калi у спрэчцы я правы,
Спрачальнiк – дурань або генiй,
Схiляць не буду галавы
I станавiцца на каленi.

Калi упэўнены ў сабе,
Не паступлюся анi трохi,
Аддам ўсе сiлы барацьбе,
Каб дамагчыся перамогi.

Хоць згодны i на кампрамiс,
Не здраджу iсцiне нiколi,
Бо быць упартым – не капрыз,
Як ведаў назбіраў даволi.

Вёў бой за iсцiну заўжды,
Хоць ад яго быў ў мыльнай пене,
Пазнаў шмат болю i бяды,
Але не падаў на каленi.

26.02.1998


2435     НА ВЕРУ

Усё заўжды на веру можна браць,
Але самому лепш пераканацца,
Цi можна нешта праўдаю назваць,
Або хлуснёю будзе называцца.

Лепш з'яву або вестку прасачыць,
Цi iсцiне яны адпавядаюць,
Адказ прыдатны хочацца здабыць,
Здараецца, усё жыццё шукаюць.

Нялёгка таямнiцу разгадаць,
Вядуць на фiнiш цяжкiя дарогi,
Бо ведаў трэба многа назбiраць,
Абпальваюць гаршкi не толькi богi.

Але жыццё кароткае, таму,
Хоць часам i зусiм няма даверу,
Не разгадаць сакрэтаў аднаму,
I ўсё амаль патрэбна браць на веру.

27.02.1998


2530     ЛIСЛIВАСЦЬ ДА СПАДОБЫ

Лiслiвасць да спадобы без мяжы,
Хоць i не кожны да яе ахвочы,
Ад праўды помста спее у душы,
Бо праўда, нiбы шыла, колiць вочы.

Ды пахвалу няпроста гаварыць,
Душу трымаць лепш чыстай, як свiтанне,
Бо ад хлуснi душа заўжды балiць,
Ёй цяжка пераносiць катаванне.

Таму нялёгка утрымаць сяброў,
Хлусiць не мог, а праўды не жадалi,
Прадажная не вабiла любоў,
Таму сябры чужымi з часам сталi.

Мне лепш не гаварыць, i я маўчу,
Хоць гаварыць рабiў бясконца спробы,
Няшчырага сяброўства не хачу,
Амаль заўжды лiслiвасць да спадобы.

9.04.1998


2612     УРОК ЗЛА

Маёй душы прыносiць смутак шкода,
Прыемней ў сто разоў дабро рабiць,
Дапамагчы камусьцi ёсць нагода
Цi ў спёку дрэўца кволае палiць.

Цi птушанятка у гняздо пакласцi,
Каб вырасла i стала на крыло,
Ды часта людзi любяць шчасце красцi:
Замест дабра рабiць бясконца зло.

Хто дрэўца пасадзiў, а хто – зламае,
Цi шыбкi у пад'ездах разаб'е,
Дабро рабiць не кожны пажадае,
Бо зло ў душы, як звыклае, жыве.

Маю душу ад зла пячэ пакута,
Але зло сустракаецца што крок,
Добро – лякарства, зло – горш чым атрута,
Жыццё дае бясконцы зла урок.

13.05.1998


2641     ПАЛОН ПАДМАНУ

Палон падману добры або не?
Мо лепей толькi праўду рэзаць ў вочы?
Падман, як дым цыгаркi, абмiне,
Хто боль ад праўды мець ў душы ахвочы?

Падману словы значна саладзей,
А праўда – недарэчная i злая,
Ды выявiцца ў шэразе падзей,
Што праўда ад бяды абярагае.

Калi салодкi, нiбы мёд, падман,
То з часам бяда горкая прыходзiць,
Бо нечакана крыўдзiць цяжкi стан,
А сэрца паратунку не знаходзiць.

Хоць праўда здатна горыч сэрцу даць,
Ды значна горш салодкая лiслiвасць,
З падзякай праўду лепш заўжды прымаць,
Ад роспачы душа каб не стамiлась.

4.06.1998


2652     ДАБРО I ЗЛО

Лягчэй прымусiць гаварыць гару,
Хаця такога цуду не здарылась,
Чым нахiлiць душу людзей к дабру,
Бо зло адразу з целам нарадзiлась.

Жывем ўвесь час ў вялiкiм моры зла,
Ды вельмi цяжка злыя ўчынкi бачыць,
Як ў хвалях плыць на човне без вясла,
Злачынны свет ужо не перайначыць.

Зусiм няма уплыву добрых слоў,
Ад выхавання вынiк – толькi скруха,
Гавораць iх бясконца зноў i зноў,
Ды добрых слоў не успрымае вуха.

Наўмысна цi няўрокам робяць зло,
Чаму душу такую маюць людзi?
Ужо з часоў бiблейскiх зло жыло,
Так ёсць цяпер i далей, пэўна, будзе.

15.06.1998


2708     У МIНУЛЫМ

Калi каханне у мiнулым,
I нельга iншага чакаць,
Не будзе болей сэрца чулым,
Ахвота iншых дапякаць.

Бо знойдзецца благая вестка
Цi штучна змога ёсць знайсцi,
Таму – паганая нявестка,
Таму – нягожыя зяцi.

Нявесткi плакаць не павiнны,
Зяцi – бясконца дараваць,
Бо раздражняюць успамiны,
I пачынаюць рэўнаваць.

Зрабiць не ўдасца сэрца чулым,
Злуе i цёшча, i свякроў,
Калi каханне у мiнулым,
Пяшчота глухне i любоў.

30.07.1998


2751     ЗДРАДНIК

Хто здрадзiў раз, той здрадзiць i другi,
Няма псiхалагiчнага бар'ера,
Нi роспачы ад здрады, нi тугi,
Нi болю ад таго, што знiкла вера.

Хто здрадзiў нават вельмi у малым,
Шлях да вялiкай здрады тым адкрыты,
У здраднiка сумленне – нiбы дым,
I гонару няма, цi ён забыты.

Ды ёсць даволi здраднiкаў, на жаль,
А зносiны патрэбна мець заўсёды,
Тым, у каго сумленне, нiбы сталь,
Яны прыносяць болю шмат i шкоды.

Хто здрадзiў раз або другi сябрам,
Той i сваiм каханым здрадзiць здольны,
Калi прыйзе выгодная пара,
Ад абавязкаў здраднiк цалкам вольны.

28.08.1998


2847     ЛЁГКIЯ КРОКI

Ёсць лёгкiя крокi i цяжкiя крокi,
Каму як шанцуе ў жыццi,
Iснуе шлях блiзкi i надта далёкi,
Што лёс прапануе прайсцi.

У кожнага свой шлях i ўласная доля,
Ды зрэдку ёсць радасны шлях,
Яшчэ радзей ў госцi прыходзiць патоля,
Часцей блiшчаць слёзы ў вачах.

Чамусьцi упарта ўвесь час не шанцуе
Найлепшую долю спаткаць,
Бо лёс шчодра шчасця нiяк не даруе,
I марна дарунак чакаць.

Каб мець у жыццi толькi лёгкiя крокi,
Iх з цяжкiмi трэба звяраць,
Шлях будзе i блiзкi, i надта шырокi,
Як зайздрасць ў душы ўтаймаваць.

24.11.1998


2859     МАКСIМАЛIСТ

Калi ў жыццi заўжды максiмалiст,
Не многа знойдзеш, ды багата згубiш,
Бо мара упадзе, як жоўты лiст,
Пабачыш, што зусiм не тое любiш.

Ды зразумець памылку дае час,
Бо мудрасць цяжка спасцiгаць адразу,
Пакуль запал душы яшчэ не згас,
Iнакшы погляд лiчыш, як абразу.

Юнацтва – вельмi дзiўная пара,
Бо клiча да узнёслага няспынна,
Яму мiлей бясплодная гара,
Чым вельмi урадлiвая далiна.

Ды пагадзiцца з нiзкiм не магу,
Жыццё амаль пранеслася са свiстам,
Запал юнацтва ў сэрцы берагу,
I застаюсь далей максiмалiстам.

7.12.1998


2901     ШЧАСЛIВАЕ IМГНЕННЕ

За грахi плацiць трэба заўсёды,
Але злом адгукаецца зло,
Бо дабром разлiчыцца нагоды
Мо нiколi яшчэ не было.

Грашыць людзям прыходзiцца часта,
Неўмiручым грэх будзе павек,
Бо iснуе злачынная каста,
Без сумлення у ёй чалавек.

Са злачынцам дарэмна змагацца,
Бо у зле ён не бачыць бяды,
Выпадкова калi ашукацца,
То знiкае спакой назаўжды.

Але тым, хто не страцiў сумленне,
Упадзе з душы грэху гара,
I шчаслiвае прыйдзе iмгненне,
Як за зло зрабiць кроплю дабра.

3.01.1999


2909     Я ГОРДАЯ

Я гордая, я ўсё перацярплю,
Хоць на самоце часам i рыдаю,
Нялёгка перажыць бяду маю,
Але мець спачуванняў не жадаю.

Душу сваю не буду адчыняць,
Мой лёс заўжды для iншых – таямнiца,
Тым болей, як прыйшлося раскахаць,
Такое можа ў кожнага здарыцца.

Таму аб непрыемнасцях маўчу,
Хаця душу верадзiць робяць спробы,
Але я успамiнаў не хачу,
Яны мне, як палын, не да спадобы.

Пытаннi б'юць i плакаць не даюць,
Калi маўчу, хутчэй бяду забуду,
Ў дапытлiвых яны ўсё ж паўстаюць,
Я гордая, адказ даваць не буду.

5.01.1999


Рецензии