Роднай школе прысвячаю
Люблю я цябе, як свой дом.
Няма больш такіх ні ў адным наваколлі,
І кожнага ранку сюды мы ідзём.
У школе маёй нараджаецца талент
І песціцца тут, з кожным годам расце.
Тут сціпласць і годнасць – усё адкрываем,
Да ведаў імкнёмся ўсе.
Прымі, мая школа, ад нас віншаванні,
Гаду беларускага гонару гарт.
Хай ў сценах тваіх ад зары да змяркання
Гучыць звонкі смех ды настаўніка жарт.
(1996)
Прысвячаецца да 30-годдзя СШ №3 горада Вілейкі
1996г
Свидетельство о публикации №103051301191
Заходжу ў нетры Інтэрнета,
Шукаю ўпарта перш-наперш
Па духу блізкага паэта
І беларускай мовай верш.
Ад Вашых вершаў асалода,
Струмень цудоўных слоў цячэ,
Адначасова вельмі шкода,
Што надта мала іх яшчэ.
Жадаю Вам творчых поспехаў на ніве
адраджэння беларускай мовы.
З павагаю,
Anatoly Bolutenko 24.05.2003 06:48 Заявить о нарушении
І Вам жадаю поспехаў у творчасці і ў адраджэнні Беларусі!!!
З павагай Жэня
Жэка 24.05.2003 14:25 Заявить о нарушении