ab4. 13 Бацько скай мовы прыгажосць 19 верша

2008     МОВА ВЕРНЕЦЦА

Лясы свой голас маюць i лугi,
Калi падзьме зефiр цi моцны вецер,
Дуброва любiць спеў зусiм другi,
Бо непаўторны кожны голас ў свеце.

Журчыць ў цiшы прыветлiва ручай,
Ракочуць моцна ў буру рэчкi хвалi,
У галасах цi радасць, цi адчай,
Ды галасы нiколi не змянялi.

Ў чыёйсьцi песнi можа больш красы,
Ды ўзяць яе сабе няма спакусы,
Спяваюць на чужыя галасы
Адзiныя у свеце беларусы.

Як ёсць цяпер, не будзе так заўжды,
Дасць людзям розум Бог абавязкова,
Няхай не зараз, пройдуць хай гады,
Ды вернецца народу продкаў мова.

23.03.1997


2139     РОДНЫЯ СТРУНЫ

Сваю спявае вецер песню ў полi,
Шумяць iначай ад вятроў лясы,
Ў цудоўных гуках ёсць заўжды даволi
Адметнасцi чароўнай i красы.

Па-iншаму ракочуць ў моры хвалi.
I б'е няшчадна ў берагi прыбой,
Вятры заўсёды гукi выклiкалi
Цi з радасцю жаданай, цi з журбой.

Аднолькавы гуляе ўсюды вецер,
Ды ў кожнага гучыць свая струна,
Бо сумна было б жыць на белым свеце,
Каб песня у вятроў была адна.

У кожнага народа свая мова,
Кiтаец кажа, турак цi француз,
Чужое мы даўно галубiм слова,
Струн родных не кранае беларус.

17.07.1997


2212     СУРОВЫ ЛЁС

Шумiць заўжды лес ў буру адмыслова,
Вядзе iначай песню ў лузе хмыз,
У кожнага свая ад веку мова,
Зефiр зусiм iнакш пяе, чым брыз.

Напевам iншым стогнуць ў буру хвалi,
Мо так калiсьцi пелi бурлакi,
Пяскi на выспе свой матыў спявалi,
Шмат песень нават у адной  ракi.

Птушыны хор якi многагалосы:
Жаўрук, зязюля, бусел i сава!
А як пяюць цудоўным ранкам косы,
Калi кладзецца на пракос трава!

Пакуль у нас сваёй не будзе мовы,
Хаця не адчуваецца журбы,
Абавязкова будзе лёс суровы,
Бо будзем мы адвечныя рабы.

9.08.1997


2222     ПАВIННА СПАДАБАЦЦА

Заўжды, нiбы цуд, прыгажосць вабiць вока,
I хочацца бачыць бясконца,
Як зоры мiльгаюць у небе высока,
Ўсмiхаецца ветлiва сонца.

У сэрца нiколi не прыйдзе пяшчота
Ад слоты i жудаснай хмары,
Калi ад смярдзючага нудна балота,
Знiкаюць узнёслыя мары.

Прыгожае клiча, i песцiць, i вабiць,
Душа зiхацiць ад патолi,
Калi нецiкава, то сiлаю, мабыць,
Глядзець не прымусiць нiколi.

Каб жыла ў вяках беларуская мова,
I ёй не было пераводу,
Павiнна яе паэтычнае слова,
Як цуд, спадабацца народу.

13.08.1997


2223     КАГО ШАНУЕМ?

Яны шануюць Пушкiна, як бога,
Вялiкiм i магутным стаў народ,
У будучыню – ясная дарога,
Амаль няма для рускiх перашкод.

Шэўчэнка да спадобы Украiне,
У кожнай хаце ёсць партрэт яго,
I гонар украiнцаў не пакiне,
Яны шануюць генiя свайго.

Ад Бога мова ў кожнага народа,
Ды колькi трэба абяцаць спакус,
Каб роднай мовы нам было не шкода.
Так два стагоддзi робiць беларус.

Не скончылась да рускай мовы мода,
Сваiх паэтаў брыдка нам чытаць,
Але не будзе iснаваць народа,
Калi няма каго ушанаваць.

14.08.1997


2250     ПРЫЙДЗЕ ЧАС

Вы паслухайце, мова якая!
Нiбы рэчачка, цiха журчыць,
Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,
Трэба толькi на ёй гаварыць.

Лёс народу дастаўся суровы,
I вiны ў тым няма анi-нi,
Што ад роднай адмовiўся мовы,
Што забыўся свае каранi.

Хоць даўно ссохла моўнае дрэва,
А у рэчачкi – руская муць,
Мова першаснасць сталую мела,
Яе парасткi зараз растуць.

Прыгажосць беларускага слова!
З чым магчыма яго параўнаць?
Прыйдзе час, яшчэ вернецца мова,
Будзем толькi на ёй размаўляць.

12.09.1997


2269     МОВА ВЕРША

Дзень можа выдацца пагожы,
Цi неба чорным быць ад хмар,
Ўсё роўна кожны дзень прыгожы,
Бо ён – цудоўны божы дар.

Цi месяц свецiць ў небе яркi,
Цi рог паказвае ўначы,
Абодва – дзiўныя падаркi
I ад узнёсласцi ключы.

Красою вабiць лiст вясновы,
I золатам – асеннi лiст,
Знаходзяцца дакладней словы
Адбiць красу, як бiлiнгвiст.

Не выбiраю мову верша,
Яна сама iдзе ў душу,
Якi радок пачую першым,
Такою моваю пiшу.

5.10.1997


2318     УКРАСА МОВЫ

Абмежаная колькасць рыфм у мовы,
Але, калi адкрыецца сакрэт,
Звычайныя, аднолькавыя словы,
Ды здатны скласцi iншы верш паэт.

Якi вялiкi цуд людское слова!
Бо здатна вельмi шмат яно зрабiць.
Без слоў як атрымаецца размова?
Без слоў як ненавiдзець i любiць?

Ды верш для мовы – лепшая украса,
Ён – нiбы агранены дыямент,
Чароўнасць мовы чуецца адразу,
Для прозы верш – дастойны апанент.

Хаця малая колькасць рыфм у мовы,
Ды бачна прыгажосць яе ў вершы,
Бо ззяюць, як брыльянт цудоўны, словы,
Паэзiя – натхненне для душы.

22.10.1997


2426     КРЫНIЦА НАТХНЕННЯ

Беларуская песня, я люблю яе змалку,
Ў ёй чуць водгулле ветру, цiхi гоман лясоў,
Цi ранковую цiшу, цi начную рыбалку,
Як за мной поўны месяц следам хутка iшоў.

Адчуваю пяшчоту, калi песню пачую,
Ў ёй пляск рэчак цудоўных, сцiплы водар лугоў,
Адчуваю Радзiму, мне заўжды дарагую,
Разгараецца ў сэрцы к ёй ад песнi любоў.

Беларуская песня, ў ёй чароўныя гукi
Нашай роднай i любай, вельмi добрай зямлi,
Ў ёй гарачыя сэрцы i працоўныя рукi,
Не адно мы стагоддзе разам з ёю прайшлi.

Беларуская песня, ёю след ганарыцца,
Ды чамусьцi не часта мы спяваем яе,
Беларуская песня – для натхнення крынiца,
Што узнёсласць i радасць у жыццi нам дае.

24.02.1998


2508     IНШАЯ РАЗМОВА

Не магiстраллю, дзесьцi ровам
Iдзе гiсторыi цягнiк,
Дай Бог, каб засталася мова,
I каб народ зусiм не знiк.

Ды адрадзiцца магло слова,
Бо шанс гiсторыя дае,
Стварылась добрая умова,
Але праспалi зноў яе.

Сячэ нас руская завея,
Хаця пакуль беларусы,
Ды ў сэрцы ёсць яшчэ надзея,
Што прыйдуць лепшыя часы.

I будзе iншаю размова
З цудоўных вабных родных слоў,
Жыць будзем, як не згiне мова,
Хай спее да яе любоў.

1.04.1998


2512     ГОРШАЯ З НЯГОД

Мовы розныя ведаць цудоўна!
Не iдзе к Магамету гара,
Магамет пойдзе к ёй усё роўна,
Сваю мову нам ведаць пара.

Але шлях не знайшлi мы да мовы,
Не жадаем iсцi да гары,
Да спадобы чужыя нам словы,
З чужой мовай цяпер мы сябры.

Гара мовы не пойдзе нiколi,
Трэба шлях адшукаць да яе,
Ёсць апошнiя кропелькi волi,
Калi мова ў народзе жыве.

Калi мова павек ужо згiне,
Прыйдзе горшая з цяжкiх нягод:
Беларускае сэрца астыне,
I памрэ беларускi народ.

2.04.1998


2513     ПАЭЗIЯ ВЫШЭЙШАГА ГАТУНКУ

Прайшло багата зiм, багата лет,
Свае ужо чужымi сталi словы.
Хоць гэта нонсэнс, ды у чым сакрэт,
Што мы зусiм не любiм роднай мовы?

Ды так прайшлi гiсторыi шляхi.
Як выправiць ганьбу, нарэшце, гэту,
Каб адмалiць мiнулыя грахi?
Належыць слова першае паэту.

Каб мову зноўку моцна палюбiць,
Адна ёсць, але важная умова:
Паэт павiнен мову не муцiць,
Чароўнае патрэбна людзям слова.

Не любiць мову ўласную народ,
Адкуль чакаць магчыма паратунку?
Пазбавiць мову здатна ад нягод
Паэзiя вышэйшага гатунку.

3.04.1998


2526     ПАКУЛЬ НЕ ГАВАРУ

Яшчэ не размаўляю я,
Бо не хапае штосьцi,
Хоць мова добрая мая,
Ў ёй безлiч прыгажосцi.

Не размаўляю, ды пiшу,
Натхненне адчуваю,
Бо словы радуюць душу,
Як справу з iмi маю.

Бо не хапае сябра мне,
Пакуль мой сябра – слоўнiк,
Калiсьцi кепскi час мiне,
I будзе суразмоўнiк.

Яшчэ пакуль не гавару,
Але пра мову дбаю,
Чакаю лепшую пару
I мову вывучаю.

6.04.1998


2545     УЛАСНАЯ МОВА

Сябе ганебна ашукалi,
Абрабавалi, як маглi,
Нiбы сiроты цяпер сталi:
Чужынцы на сваёй зямлi.

Хоць лёс прыйшоў да нас суровы,
Ды сорам сэрца не пячэ,
Адмовiлiсь ад роднай мовы.
Што горай можа быць яшчэ?

Як дараваць такую здраду?
Ад роспачы – у сэрцы сум,
Здзек робiм мы не па загаду,
Добраахвотна чынiм глум.

Цi прынясе, нарэшце, бусел
Свядомасць i праз колькi год,
Каб на Радзiме-Беларусi
Меў мову ўласную народ?

18.04.1998


2788     РОДНАЯ МОВА

Калi б я ведаў нават дзесяць моў,
Нiколi б ад усiх не адмаўляўся,
У кожнай прыгажосць сваю знайшоў,
I вершы напiсаць на iх стараўся.

Але прыйшлось дакладна ведаць дзве,
Ёсць ў кожнай заварожанае слова,
Што толькi з iм верш сцiплы ажыве,
Прыдатнай можа быць любая мова.

Якая падыходзiць больш вершу,
Каб ён для чытача быў да спадобы,
Той моваю складаю i пiшу,
Хаця складаць раблю на роднай спробы.

Пазнаў русiфiкацыю чытач,
Таму двухмоўе – не зусiм навала,
Як разам мовы – будзе ў дзвюх чытаць,
Каб родная, нарэшце, роднай стала.

1.10.1998


2790     ПРЫЙДЗЕ ЧАС

На Беларусi ўсё па-руску,
З кiм размаўляць мне не прыйшлось,
Не ведаюць па-беларуску,
Не бачаць мовы прыгажосць.

Усе: дарослыя i дзецi
Не хочуць кнiгу ў рукi браць,
А мова – лепшая у свеце,
Як песнi, словы ў ёй гучаць.

Шкада. На сэрцы – нiбы рана,
Душа ахутана тугой,
Гаворым рускаю пагана,
Ды не жадаем на сваёй.

Час прыйдзе – больш ужо не будзе
Для мовы здзекаў i нягод,
I загаворыць, як ўсе людзi,
На роднай мове мой народ.

1.10.1998


2874     АБАВЯЗКI

Ёсць грамадзянскiя правы,
Ды ёсць яшчэ i абавязкi,
Народ, вялiкi цi малы,
Ды мову мае з боскай ласкi.

I нам сваю даў мову Бог,
Ды мы яе не паважаем,
Найшлi хужэйшую з дарог,
Далей па ёй iсцi жадаем.

Вядзе дарога ў нiкуды,
Таму нашчадкаў вельмi шкода,
Забудзем мову назаўжды,
Не будзе болей i народа.

Каб не загiнуў беларус,
Не трэба слухаць рускай казкi,
I не iмкнуцца у хаўрус,
Выконваць трэба абавязкi.

21.12.1998


2892     ВIНА I БЯДА

I бяда наша ў тым, i вiна,
Што мы мовай сваёй пагарджалi,
Была зброяю моцнай яна,
Ды без бою даўно зброю склалi.

Каб уласнасць чужую здабыць,
Трэба бiцца у бойцы суровай,
Вайну рускiм не трэба чынiць,
Пакараюць не зброяй, а мовай.

Нiбы iх Залатая Арда,
Ставяць рускiя нас на каленi,
I вiна наша ў тым, i бяда,
Ды пакорна стаiм, тым не меней.

Трэба мову сваю шанаваць,
I сапраўдныя будзем героi,
Ў свеце будуць народ паважаць
Без наяўнасцi атамнай зброi.

29.12.1998


2953     ТОЛЬКI НАПЕРАД

Валоссе зберагаць заўжды дарма,
Бо iм ужо даваць не трэба рады,
Як галавы амаль зусiм няма,
Яе каб адсячы, ўжо меч падняты.

Нiдзе не чутна беларускiх слоў,
Таму прыносiць шкоду пачынанне,
Пiсалi тарашкевiцай каб зноў,
Без мовы не патрэбна напiсанне.

Цяпер назад не след вяртацца нам,
Каб не папасцi ад адчаю ў нерат,
Дачкам Радзiмы любай i сынам
Iсцi iмклiва трэба толькi ўперад.

Бо шлях назад – памылка i падман,
Бушуе спрэчак аб пiсьменстве мора,
Пераканаўчы прыклад англiчан:
Зусiм не па-пiсьмоваму гавораць.

26.01.1999


Рецензии
Я не пыталася ў бацькі, якую мову выбіраць.
Я стала проста і з душою на роднай мове размаўляць.

А ў сваім паўсядзённым жыцці Вы на беларускай мове размаўляеце?

З павагай Жэня.

Жэка   18.05.2003 14:19     Заявить о нарушении
Я шмат гадоў пражыў за межамі Беларусі, але нечакана
для сябе пачаў пісаць вершы менавіта на роднай мове.

НЯМА СУРАЗМОЎНІКАЎ

Не ведаў добра роднай мовы,
Ды ў беларускую душу
З глыбінь часоў прыйшлі мне словы,
Іх добра чую і пішу.

Але пакуль не размаўляю,
Надзею гадаваў дарма,
Хоць суразмоўнікаў шукаю,
Ды іх, на жаль, пакуль няма.

З павагаю,

Anatoly Bolutenko   21.05.2003 08:11   Заявить о нарушении