ab4. 11 Адз нства, непары нае з прыродай 44 верша
Хай знiшчае вецер кветкi ружы,
Хай залева iм учынiць скон,
Парастак расце упарта дужы,
Расцвiтае зноў на iм бутон.
Кветка распускаецца iмклiва,
I праходзiць цяжкi час пакут,
Бо душу i сэрца грэе дзiва,
Нiбы сонца, чырванее цуд.
З часам адцвiце i гэта кветка,
Быць не можа шчасця без мяжы,
Хоць яно прыходзiць надта рэдка,
Ды дае узнёсласць для душы.
Можна ад абразы горка плакаць,
Ад разлукi цяжка сумаваць,
Але гэта будзе плата, мабыць,
За мажлiвасць горача кахаць.
27.04.1997
2054 ЯК ПРЫРОДА
Лягло бурнае мора у штыль,
Прамень сонца палашчыў па скуры,
Але дзесьцi за тысячы мiль
Ў берагi б'юцца хвалямi буры.
То накрые прастору туман,
То насунуцца чорныя хмары,
Б'е перун, як магутны тыран,
Цi на захадзе ззяюць пажары.
I бясконцы iдзе карагод,
Бо такiя законы прыроды,
Ён складаецца з цяжкiх нягод,
Цi з шчаслiвай i вабнай нагоды.
Будуць буры, дажджы i снягi,
Не заўжды толькi сонейка ззянне,
Будзе ў сэрцы даволi тугi,
Як прырода, такое каханне.
29.04.1997
2055 ЦЯПЛО Ў СЭРЦЫ
Нясе сiвер замецi i сцюжы,
Хоць зiма – час смутку i тугi,
Аб вясне цудоўнай мараць ружы,
Не замiнка холад i снягi.
Ўжо вясна упарта робiць крокi,
Каб зямлю прамерзлую сагрэць,
Хоць жаданы час яшчэ далёкi,
Ды ён прыйдзе, ружам каб квiтнець.
Прамянямi шчодра грэе сонца,
I бутоны раскiдаюць цвет,
Каб дарылi кветкi цуд бясконца,
Вабiў прыгажосцю iх букет.
Вясной сонца моцна прыпякае,
Кветкi расцвiтаюць, iхнi час,
Калi сэрца ад цяпла адтае,
То каханне расцвiтае ўраз.
29.04.1997
2063 СПЯКОТНАЯ ВОСЕНЬ
Вясною вiшня распусцiла косы,
Убраўся ўжо ў завушнiцы арэх,
К цвiценню гатавалiсь абрыкосы,
Ды нечакана лёг на кветкi снег.
Ад халадоў заплакалi бярозы,
I застагналi волаты-дубы,
Капёж вясновы падаў, нiбы слёзы,
Раслiны знемагалi ад журбы.
Бяда, калi юнацтва за плячыма,
I маладосць пранеслась, як страла,
Бо ў адзiноце шчасце немагчыма,
Ды восень паступова надышла.
Вясна была зацяжнай i халоднай,
Стамiлася душа ад халадоў,
Затое восень выдалась пагоднай,
Нясе спякоту позняя любоў.
6.05.1997
2080 СВАБОДА I ЛЮБОЎ
Быў маленькi ручай i нязначны,
Бегла сцiплая плынь праз лугi,
А зiмою зусiм стаў нябачны,
Бо замерз, лёд схавалi снягi.
Ледзьве плынь прабiвалась пад лёдам,
Лёд, як волат, мацнеў ў халады,
Не было канца цяжкiм нягодам,
Бо у рэчышчы мала вады.
Сонца грэла, вада прыбывала,
Бо вясновы наблiзiўся час,
Плынь бязлiтасна лёд паламала,
I паводка пачалася ўраз.
Як бушуюць вясновыя воды,
Рэчцы мала сваiх берагоў,
Ад занадта вялiкай свабоды
Заўжды з рэчышча выйдзе любоў.
25.05.1997
2093 КВЕТКI I ПЛАДЫ
Кветкi сцiплыя мае сунiца,
Сваё кожнаму доля дае,
Ды чаму нават ў снах дзiўных снiцца
Смак i водар духмяны яе?
Красой казачнай вабiлi ружы,
Асаблiва бутон малады,
Хаця куст быў прыгожы i дужы,
На iм ўвосень калючкi заўжды.
Вясной кветкi – сапраўднае дзiва,
Ды змяняе уражанне час,
Бо вясна прабягае iмклiва,
Дае восень дакладны адказ.
Кветкi! Лепей няма прыгажосцi,
Ад iх радасцi шмат i бяды,
На любоў злом адклiкнецца хтосьцi,
Бо атрутай быць здатны плады.
7.06.1997
2106 БЛАКIТ
Абрыдлi бясконцыя хмары,
Як свята, блакiт над зямлёй,
Наяве жаданае з мары,
Ў душы ўсталяваўся спакой.
Змяняецца часта пагода,
I смутак цi радасць дае,
Пачуццi стварае прырода,
Бо людзi – часцiнка яе.
Заўсёды занадта цiкава
Змяняе надвор'е настрой,
Яно каб аднолькавым стала,
То людзi збяднелi б душой.
Не радуюць змены заўсёды,
Бывае даволi тугi,
Але свята ёсць у прыроды:
Для сэрца блакiт дарагi.
22.06.1997
2111 САДЫ
Сонца. Радасць. Прыгожыя кветкi.
Вясной хутка кахаюць сады,
Без кахання жывуць ужо ўлетку,
Толькi ўпарта гадуюць плады.
У iмгненне сканчаецца лета,
Бачаць дрэвы цвiценне у снах,
Адны буднi iдуць, iх багата,
Сваю радасць знаходзяць ў пладах.
Але плод, як становiцца спелы,
Пакiдае галiнку заўжды,
Застаюцца без радасцi дрэвы,
Iх чакаюць цяпер халады.
Ёсць у дрэваў для суму прычыны,
Будзе шмат ўзiмку ночак глухiх,
Як сады, пакутуюць жанчыны,
Многа лёсаў жаночых такiх.
27.06.1997
2124 НЯМА IНАКШАЙ
То дзьме занадта моцны вецер,
Цi лезе пад кару мароз,
Сумуе ствол, i плача вецце
Зiмой сцюдзёнай у бяроз.
Вясной як перажыць маркоту,
Бо з раны чысты сок цячэ?
I спёка мучае лiстоту,
Як сонца летняе пячэ.
Або асеннiя вiхуры,
Учыняць над бярозай глум,
Таксама ад жыццёвай буры
Ў душу прыходзiць цяжкi сум.
Нi кропелькi ў душы спакою,
Мо надта цяжкi час мiне?
Жыць трэба з доляю такою,
Няма iнакшай для мяне.
7.07.1997
2134 ПАЧУЦЦI Ў СЛОВАХ
Гляджу на свет шырокiмi вачыма,
I бачу значна болей ад таго,
Нiшто не прапускае позiрк мiма,
Усё цiкава ведаць для яго.
Для слыху вельмi шмат прыемных гукаў:
I ветру посвiст, i птушыны спеў.
Бясконца б я канцэрт дзiвосны слухаў,
Няспынна б на красу ўвесь час глядзеў.
Цяпло i холад скурай адчуваем,
Ды носам водар лiпы i лугоў,
I языком смак з iншым параўнаем,
Але мацней уражанне ад слоў.
Хоць ворганы пачуццяў вельмi значны,
Калi ў грудзях чутлiвая душа,
То словы маюць водар, смак i бачны,
Спаткаць iх можна у радках верша.
16.07.1997
2142 НЯБАЧНЫЯ ДЭФЕКТЫ
Цудоўны вельмi выгляд меў арэх,
Здавалась, зерне будзе залатое,
Яго разбiлi, але, як на грэх,
Лушпiнне апынулася пустое.
Як яблык цi чарвiвы, цi гнiлы,
Адразу вельмi добра бачны вады,
Хаця з дэфектам кошт яго малы,
Ды яблык у бядзе не вiнаваты.
Аднолькавыя ўсе мы да пары,
Як назiраць спачатку толькi звонку.
А што схавана ад вачэй ўнутры,
Як разглядзець людской душы скарбонку?
Дэфектаў ўсе саромяцца сваiх,
Тым болей, як дэфект занадта значны,
Як розуму замала у другiх –
Хужэй, адразу хоць дэфект не бачны.
18.07.1997
2152 АДВЕЧНА ЖЫЦЬ
Шчодра зямлю сонца абпякала,
Хмары далi ёй даволi пiць,
Каб адвечна жыта красавала,
Бо нiяк iначай не пражыць.
Дзень i ноч змяняюцца бясконца,
Каб рабiць, пасля адпачываць,
I зямлi святло даруе сонца,
Каб змаглi раслiны вырастаць.
Кожны дзень змяняецца надвор'е,
Сумаваць душы каб не прыйшлось,
Ноччу ярка свецяцца сузор'i,
Каб адчулась свету прыгажосць.
У аблiчча дзьме ласкавы ветрык,
I аблокi гонiць над зямлёй,
Нам зямля свае аддала нетры,
Каб адвечна жыць маглi на ёй.
20.07.1997
2156 ТОЛЬКI МАЎЧАЦЬ
Падзьме магутны i няўмольны вецер,
Шумяць лясы i плёскае прыбой,
Жалобна шалясцiць лiстотай вецце,
Навокал ўсё напоўнена журбой.
Да долу моцны вецер гне бярозы,
Аж ад натугi стогнуць каранi,
Пануе жах ад жудаснай пагрозы,
А камень не турбуецца анi.
Ляжыць спакойна, горда i маўклiва,
I ён бы падаваць свой голас мог,
Але не згодны, вырас каб iмклiва
I заспяваў на iм ад ветру мох.
Агiдна ў супярэчцы разбiрацца,
I голас павышаць або крычаць,
Спакой каб зберагчы i захавацца,
Маўчаць патрэбна i яшчэ маўчаць.
21.07.1997
2257 ХОЦЬ ВОСЕНЬ
Пазалацiла восень дрэваў кроны,
Але не ўсiм прынесла смерць яна,
У iншых лiст яшчэ зусiм зялёны,
Нiбы не восень крочыць, а вясна.
Яшчэ зялёным будзе досыць часу,
На многiх дрэвах лiсця ўжо няма,
Зялёны лiст жаўцее не адразу,
Яго загубiць жорсткая зiма.
Так i ў людзей, як восень надыходзiць,
Пазнаць адзнакi старасцi прыйшлось,
З узростам старасць iншых не знаходзiць,
I восенню ў душы iх – маладосць.
Iдуць па небе снегавыя хмары,
Хоць восень, ды час летнi не прайшоў,
Як у юнацтве, ёсць аб шчасцi мары,
Як ў сталасцi, ў душы гарыць любоў.
30.09.1997
2272 НЯМА МЯЖЫ
Парадзiлiся клёны i дубы:
Быць трэба справядлiвымi бясконца,
Тым, хто занадта кволы i слабы,
Даваць магчымасць заглядаць на сонца.
Хоць сонца ззяла ярка кожны дзень,
Дубы i клёны паднялi галовы,
Падлеску даставаўся чорны цень,
Жахлiвыя i кепскiя умовы.
Падлеску гаварылi безлiч слоў
Магутныя, у пышных шатах, клёны,
Было шмат абяцанак ад дубоў,
Ствараюцца не для слабых законы.
Што нельга для другiх – самiм як раз,
Бо толькi кволым робяць забарону,
Было так, ёсць, не прыйдзе iншы час,
Няма мяжы для аўтараў закону.
6.10.1997
2275 ДАЦЬ БОЛЕЙ
Снягi вясной знiкаюць ў час кароткi,
Бо хутка адступаюць халады,
Ручай стаў паўнаводны ад паводкi,
Панёс у рэчку шпарка плынь вады.
Ручай вады вясновай не шкадуе,
I летам яго рэчышча без змен,
Рацы ваду ад шчодрасцi даруе,
Не вымагае нечага ўзамен.
Вады ручай меў летам вельмi мала,
Хоць ад дажджу патокi беглi ў роў,
Адданасць моцна плынь яго трымала,
Бо адчуваў да рэчкi ён любоў.
Ў каханнi пагадзiцца лепей з доляй,
Не след iначай нават пачынаць,
Каханне даць павiнна значна болей,
Чым для сябе ад iншага забраць.
7.10.1997
2298 ВЯСНОВАЯ КРАСА
Радуюць белыя кветкi красою,
Вабiць iмпэт малады,
Дзiўнае шчасце прыходзiць вясною,
Ды адцвiтаюць сады.
Спала пялёсткаў бялюткая вата,
Ператварылася ў бруд,
Хутка сканчаецца дзiўнае свята,
Буднямi робiцца цуд.
Знiкла узнёсласць, пачалася праца,
Каб саспявалi плады,
Сокi аддаць свае трэба старацца,
Каб быў iх лёс залаты.
Сад адбiвае лёс ўзнёслы дзявочы
Дзiўнай вясновай красы,
Ды у жанчын вельмi сумныя вочы,
Ў марах цвiцення часы.
11.10.1997
2343 НЯЎРОКАМ
Жоўты лiст толькi скiнулi клёны,
Нечакана прыйшлi халады,
На таполях яшчэ лiст зялёны,
На бярозах пакуль залаты.
Ды зiма пачалася няўрокам,
Ў небе чорных дадалася хмар,
Наступае упэўненым крокам,
Як сапраўдны iдзе гаспадар.
Быць павiнна яшчэ толькi восень,
Бо правы ў гэты час ёй даны,
Каб у небе паззяць магла просiнь,
Каб лiстота лягла ў дываны.
I ў жыццi так здараецца часам,
Што вясновага шчасця няма,
Яшчэ восень магла быць украсай,
Ды няўрокам пачалась зiма.
5.11.1997
2359 ЦЯЖКА ЗРАЗУМЕЦЬ
Бег чысты, як сляза расы, ручай,
Але яму вады здавалась мала,
Прыходзiў часам да яго адчай,
Плацiна шмат вады над iм трымала.
Ручай падумаў, што здарыўся цуд,
Напор магутны разбурыў плацiну,
Вада панесла шматгадовы бруд,
Глей гразкi, непрываблiвую цiну.
Як росы на лугах, была вада,
Ды бег паток, i плынь равела грозна,
Спаткала непапраўная бяда,
Ды шкадаваць было занадта позна.
Хто болей хоча, меней будзе мець,
Бясконца журавель у небе снiцца,
Ды вельмi цяжка мудрасць зразумець,
Што лепш ў руках маленькая сiнiца.
25.11.1997
2364 АБЫСЦI НАГАМI
Хадзiў лясамi i лугамi,
Прайшоў прасёлак i бальшак,
Хто абышоў зямлю нагамi,
Той зведаў солi горкi смак.
Пазнаў узнёсласцi усходу,
Як першы сонечны прамень
Будзiў заснуўшую прыроду,
I пачынаўся новы дзень.
Той чуў цудоўны спеў птушыны,
I цiхi голас ручая,
Як у вясновы хор няспынны
Ўплятаўся голас салаўя.
Каб мець на сэрцы асалоду,
I шчасце атрымаць ў жыццi,
Не трэба упускаць нагоду
Зямлю нагамi абысцi.
30.11.1997
2377 ХАЛОДНАЯ КРАСА
Абрусам белым снег зямлю пакрыў,
Чысцютка, белiзною слепiць вочы,
Ён прыгажость прыродзе падарыў,
Але не кожны да яе ахвочы.
Насталi непрыемныя часы,
Узiмку птушкам кепска i жывёлам,
I церпяць яны цяжка ад красы,
Складана вельмi ў сцюжу выжыць кволым.
Абрус таўшчэзны i пячэ мароз,
Няма душу чым саграваць зiмою,
I для жыцця ўзнiкае шмат пагроз,
Турботы мучаць i няма спакою.
Краса для вока любая заўжды,
Ды прыгажосць душу не сагравае,
Наадварот, прыносiць шмат бяды,
Калi яна халоднаю бывае.
7.12.1997
2419 МУЗЫКА ЦIШЫНI
Мне да спадобы слухаць цiшыню,
Цi ветлiвы чароўны гук прыроды,
Высока ўзнёслы момант я цаню,
Не падабаўся грукат мне заўсёды.
Шум лесу i ласкавы пляск вады,
I звонкi гоман конiкаў у лузе,
Я палюбiў ў дзiцячыя гады
Цудоўную прыроду Беларусi.
Мяне натхняюць птушак галасы,
Ад iх душа пяшчотаю сагрэта,
Крынiца гукаў казачнай красы,
Я п'ю усё жыццё з крынiцы гэтай.
Мне вельмi да спадобы цiшыня,
Таму заўжды шукаю я нагоды,
Каб слухаць яе музыку штодня,
Цi радасць мець ад галасоў прыроды.
19.02.1998
2520 БЛАКIТ У ДУШЫ
Блакiт у небе, сонейка смяецца,
I на зямлю кiдае прамянi,
Не кожны дзень смех звонкi удаецца,
Часцей бываюць пахмурныя днi.
Дождж пойдзе цi бушуе навальнiца,
I вецер хмары над зямлёй нясе,
Цi ураган бязлiтасны здарыцца,
Спакою робiць шкоду i красе.
То, нiбы вата, сцелюцца туманы,
Цi снег зямлi падораць маразы,
Або капёж пачнецца нечаканы,
I зблытае прыродныя часы.
I на душы таксама, як ў прыродзе,
Блакiт часамi, а часцей – iмжа,
Таму удзячным трэба быць нагодзе,
Калi пяе ад радасцi душа.
4.04.1998
2544 ЧАРОЎНЫ ПРАМЕНЬ
Калi галiнка схiлiцца дадолу,
I пападае лiст у чорны цень,
Змянiць бясконца хочацца умову,
Каб хоць калi сагрэў яе прамень.
На iншую лiстоту свецiць сонца,
Жыве яна цудоўна без тугi,
У цемры вельмi цяжка быць бясконца,
I хочацца, каб час прыйшоў другi.
Галлё хай вецер моцна разгайдае,
Каб з ценю выйсцi на кароткi час,
Прамень лiстоце радасць пакiдае,
Папесцiў злёгку, але хутка згас.
Душу прамень чароўны сагравае,
Хаця у ёй – бясконцая зiма,
Хоць ззяе зрэдку, ды душа адтае,
Як сталага каханага няма.
17.04.1998
2583 ВЯСНОВАЯ ПРАГА
Аб чым цяпер гамонiць бор сасновы,
I шэпчуцца аб чым ў лагчынах мхi?
Што лесу трэба першы дождж вясновы,
Ад прагi каб не адчуваць тугi.
Здавалась, шчасце недзе недалёка,
Прыходзiла ўжо дастаткова хмар,
Ды, як раней, гняце нясцерпна спёка,
Рэальнасць адразняецца ад мар.
I чыстае вакол пакуль што неба,
Пячэ мацней несправядлiвы лёс,
Барам i мхам дажджу занадта трэба,
А ён хмурынкi нават не прынёс.
Замучыла бясконцае чаканне,
Не радуе цудоўная вясна,
Бо дапякае прага без кахання,
Няма патолi ў сэрцы, я адна.
2.05.1998
2586 ЛЕЧЫЦЬ ЧАС
Мо ад крыўды плакалi бярозы,
Бо пазналi жорсткую руку,
Сок вясновы горкi, нiбы слёзы,
Часам бег на белую шчаку.
Палымнелi зелянiнай ў траўнi,
Хутка лiст пакрыў iх малады,
Прыйшла радасць замест крыўды даўняй,
Але з часам лiст стаў залаты.
Жыццё ўсё змяняе рэзка з часам:
Шчасце, радасць, крыўда ад пагроз.
Бо жыццё – усе пачуццi разам,
I ў людзей таксама, як ў бяроз.
Калi кiнуць жорсткую абразу,
Каб запал ў душы зусiм не згас,
Слёзы могуць аблягчыць адразу,
Ды душу надзейней лечыць час.
3.05.1998
2590 ПЕРШЫ СНЕГ
Як пялёсткi яблыневай кветкi,
На далонь сняжынкi я лаўлю,
Снег накрыў асеннiя палеткi,
Лёг чароўнай коўдрай на зямлю.
А сняжынкi весела злятаюць,
Iмi ўвесь запоўнiўся абшар,
На маiх далонях хутка таюць,
Заляпiлi белым пухам твар.
Ззяюць ў праменях, як самацветы,
Назбiраць iх можна поўны мех,
Для душы цудоўны момант гэты:
Вабiць цудам самы першы снег.
Калi ляжа першы снег на скронях,
Хутка ў госцi з'явiцца зiма,
Але снег не растае ў далонях,
Радасцi ад замецi няма.
5.05.1998
2591 ПАЧУЦЦЕ ШЧАСЦЯ
Рэчка ўшыр амаль не разлiваецца,
Толькi разам крочаць берагi,
Хаця часам у жыццi здараецца:
Першы неласкавы цi другi.
Але плынь яе заўжды ласкавая,
Бо на берагах стаяць бары,
Часам прабягае хваля малая,
Калi разбушуюцца вятры.
Вада ў рэчцы чыстая, глыбокая,
Ёй не дакучае мелiна,
Сэрцайка ад вiру часам ёкае,
Ды не берагоў у тым вiна.
Рэчка цi шырокая, цi вузкая,
Але даўжынёй на ўсё жыццё,
Ў берегах мурог цi глеба грузкая,
Ды ад плынi шчасця пачуццё.
6.05.1998
2624 ДАЛЁКА ДА СНЯГОЎ
Вясна прабегла, як у сне,
Стралою прамiльгнула лета,
Ды восень паказала мне,
Што песня цалкам не дапета.
Зрывае вецер з дрэў лiсты,
Ссыпае золата пад ногi,
Саспелi добрыя плады,
Хоць восень крочыць рана трохi.
Ды ззяе сонейка ўвесь час,
Яшчэ не надышлi марозы,
Запал вясны ў душы не згас,
Пакуль няма такой пагрозы.
Яшчэ далёка да снягоў,
Падобна восень на прадвесне,
Таму бясконца зноў i зноў
Складаю аб каханнi песнi.
18.05.1998
2631 ТУМАН
Хоць дзень, вакол туман – як з малака,
Усюды расстаўляе свае гацi,
Раскiнуўся, як моцная рака,
Не бачна нi лясоў, нi сенажацi.
Не вызначыць кiрунак ў смутны час,
Знайсцi арыенцiр не здатна вока,
Бо сонечны праменьчык нават згас,
Ў тумане расчынiлась ўсё навокал.
Асфальт аж непаметны на шашы,
Хаця туман бялюткi, нiбы вата,
Арыенцiр страчаецца ў душы,
Як смутку набярэцца ў ёй багата.
Душа ў знямозе ад няшчадных ран,
Ды з часам пройдзе цяжкi боль сардэчны,
Хаця навокал ўсё схаваў туман,
Сум знiкне хутка, бо туман не вечны.
27.05.1998
2656 ЛЕТНIЯ ХАЛАДЫ
Дождж, хмары, вецер, халады –
Як быццам восенi прыкмета,
Так ў чэрвенi амаль заўжды,
Цяплом не хоча песцiць лета.
Ды зелянее ўсё вакол,
Дзень цягнецца амаль бясконца,
Адсуне вецер хмары, зноў
З нябёс ласкава гляне сонца.
I дасць жаданае цяпло,
Адчуць каб радасць ад патолi,
Бо лета шлях свой пачало
I шчасця прынясе даволi.
Так i каханне халады
Студзiць няўрокам могуць часам,
Перачакаць iх лепш заўжды,
Бо летам быць прыемна разам.
20.06.1998
2676 ЦУДОЎНЫЯ НОЧЫ
Ноч прыйдзе, i зорачкi ззяюць,
Абрыдлiвы вецер зацiх,
I хмары далёка гуляюць,
Як быццам зусiм няма iх.
Прыгожа i надта цiкава,
I настрой лагодны такi,
Бо зорачкi свецяць ласкава,
I зрэдку бягуць аблакi.
А ўдзень вецер моцны гуляе,
Ды хмары нясуць чарнату,
I настрой яна пагаршае,
Душа адчувае бяду.
Начамi да ласкi ахвочы,
Але ўдзень пяшчоты – анi.
Такiя цудоўныя ночы!
Такiя паганыя днi.
4.07.1998
2688 МАК I МАЦЯРДУШКА
Хоць сiмвал прыгажосцi – мак,
Але ў яго сцяблах атрута,
Таго, хто зведаў яе смак,
Чакае цяжкая пакута.
I кветкi дробныя яе,
Над ёю злосна мак смяецца,
Сцябло цудоўны смак дае,
Як мацярдушка ў чай кладзецца.
Бясконца вабiць прыгажосць,
Ды не дае яна карысцi,
Каму яе сустрэць прыйшлось,
Часамi локцi будзе грызцi.
Пунсовы мак душы мiлей,
Калi красу пабачыць звонку,
Ды мацярдушка даражэй.
Якую лепей выбраць жонку?
19.07.1998
2710 ЯК ДОЖДЖ
Без дажджу сохнуць дрэвы i травы,
Паўнацэнна не спеюць плады,
Дачакацца не ўдасца атавы,
Толькi жаль выклiкаюць сады.
Абмялелi азёры i рэкi,
Перасохлi зусiм ручаi,
Для жывога – ганебныя здзекi,
Не пяе салавей у гаi.
Дождж жаданы i надта чаканы,
Каб пазбегнуць страшэннай бяды,
Загаiць каб ад засухi раны,
Вельмi трэба хоць кропля вады.
Каб раса была кожнае ранне,
Дождж патрэбны зямлi не адзiн,
I, як дождж, неабходна каханне,
Каб не ссохла душа у жанчын.
30.07.1998
2712 ЗНОЎ ХМАРЫ
Зранку захмарыла зноў,
Сонейка дзесьцi схавалась,
Нiбы кастрычнiк прыйшоў,
Лета хаця пачыналась.
Дождж без супынку iдзе,
Нудзiць агiдная слота,
Ды не схавацца нiдзе,
Хоць прамакаць не ахвота.
Як не дажджы, то туман
Ўвесь далягляд закрывае,
Сэрца стамiлась ад ран,
Доля чамусьцi такая.
Час, каб кахаць, залаты,
Ды не здзяйсняюцца мары,
Нiбы кастрычнiк заўжды,
Зранку зноў чорныя хмары.
1.08.1998
2789 РЭХА
Як дрэва ад узросту упадзе,
Ляжыць, галiнкай нават не гайдае,
А рэха доўгi час яшчэ iдзе,
I лесу аб тым дрэве абвяшчае.
Пагасне зорка – як i не было,
Не вечныя i зрокi ў белым свеце,
Працяглы час дае яна святло,
Iдзе яно, як рэха, па сусвеце.
Iмкнуся рэха распазнаць сакрэт,
Каб пачыталi з часам вершы людзi.
Калi, як знiчка, упадзе паэт,
Ад вершаў рэха будзе цi не будзе?
Калi, як дрэва, моцныя вершы,
Абавязкова рэхам адгукнуцца,
Калi яны, як траўка на мяжы,
Зусiм не трэба iх пiсаць iмкнуцца.
1.10.1998
2845 СЦЮЖА
Прайшлi снягi, вакол лёг белы пух,
Зiма пачалась у адно iмгненне,
I лес ад цiшынi амаль аглух,
Палi убралiсь ў цёплае адзенне.
Ды дапякаюць моцна халады,
Таму жыццё зiмой амаль спынiлась,
Няўтульна i нявесела заўжды,
Як пазбаўленне, лета часта снiлась.
Але кладуцца i далей снягi,
Трашчыць мароз, знiкае спадзяванне,
Што калi-небудзь прыйдзе час другi,
I што калiсьцi белы пух растане.
Калi ў душы халодная зiма,
Нiколi расквiтнець не здатны ружы,
Надзеi шчасце атрымаць няма,
Калi душа сцiскаецца ад сцюжы.
20.11.1998
2863 ПРАЗ ПЕРАШКОДЫ
Хоць кволая трава, ды празе жыць
Асфальт не стане нават перашкодай,
Расток яго iмкнецца разбурыць.
Якая моц закладзена прыродай!
Або бярозка ўчэпiцца за дах,
На кепскi лёс яна не наракае,
Жыве, не непакоiць яе страх,
Хоць горкi фiнiш ў будучым чакае.
Жыццё праходзiць кожны толькi раз,
Ад нараджэння i да развiтання,
Нашчадкi каб былi, i род не згас,
Людзям дано цудоўнае каханне.
Закруцiцца ад прагi галава,
I прыйдзе час абавязковай згоды,
Каханне, нiбы праз асфальт трава,
Да фiнiшу iдзе праз перашкоды.
14.12.1998
2869 АДЛIГА ДУШЫ
Снягi, сумёты, халады,
Зiмовае абрыдне лiха,
Але здараецца заўжды
Сярод любой зiмы адлiга.
Хай замець будзе i мароз,
Сцюдзёны вецер хай злуецца,
Але мiне час ўсiх пагроз,
Адлiга прыйдзе, каб сагрэцца.
I пойдзе у нябыт бяда,
Мароз з баямi адступае,
Снег знiк, вакол бяжыць вада,
Бо сонейка праз хмары ззяе.
Калi душу зацягне лёд,
І нават моцнай будзе крыга,
Хоць вельмi цяжка ад нягод,
Час прыйдзе – вызвалiць адлiга.
19.12.1998
2877 ЗIМА
Мора шчасця прынесла вясна,
Амаль кожны дзень сонейка грэла,
Але скончылась хутка яна,
Бо каханне, як лоўж, прагарэла.
Так хацелася пiць вабны мёд!
Ды няма больш цудоўнай крынiцы,
У душы толькi холад i лёд,
На губах брыдкi прысмак гарчыцы.
Незнарок пачалася зiма,
Прамiнулi i лета, i восень,
Iх не вернеш, i марыць дарма,
Ў чорных хмарах шукаць трэба просiнь.
Калi мала цяпла цi няма,
На вачах блiшчаць горкiя слёзы,
Завiтала у сэрца зiма,
А ў душы гаспадараць марозы.
22.12.1998
2942 АХВОТА ВЫШЫНI
Вада у ручаi ўвесь час журчыць,
Аб чым яна гамонiць з берагамi?
Не вызначыцца ёй, якi любiць,
Пад хмызам што цi што зарос лугамi?
Ваду зусiм ўжо не цiкавiць дно,
Бясконца хоць пясок перамывае,
Маўчыць, вады набраўшы ў рот, яно,
Хаця ваду пакорлiва трымае.
I цягнецца бяссорамна мана,
Хоць плынь папесцiць можа дно часамi,
Нiяк вада не пабяжыць без дна,
Ды флiртаваць жадае з берагамi.
Калi б дно вельмi кепскае было,
Ручай ператварыўся б у балота,
Але вада журчыць i робiць зло,
Бо ёй прыгожай вышынi ахвота.
18.01.1999
2965 СЛОВЫ I КВЕТКI
Сiл многа вымагае творчы дар,
Каб iншы атрымаць мог асалоду,
Пчала збiрае цэлы дзень нектар,
З яго каб атрымалась кропля мёду.
Iнстынкт магутны клiча у палёт,
Хаця вакол чакае небяспека,
Не вельмi проста здабываць ёй мёд,
Працуе для карысцi чалавека.
Ляцiць пчала, вядомы ёй сакрэт,
Бо iншым цяжка прыйдзецца iначай,
Так, як нектар, збiрае верш паэт,
Каб асалоду даць, яго задача.
Каб асалода iншаму прыйшла,
Працуюць вельмi цяжка днi i ночы
Паэт са словам, з кветкамi пчала,
Пакуль ёсць сiлы, пакуль бачаць вочы.
3.02.1999
2983 МАГУТНАЯ САСНА
Ад суму iдзе кругам галава,
Нiхто не пашкадуе i не гляне,
Адна, як пры дарозе мурава,
Бо на яе, хто пажадае, стане.
Калi адна – гаротнае жыццё,
Не трэба нi багацце, анi слава,
Мець хочацца у сэрцы пачуццё,
Ад долi горкай каб не гаравала.
Калi кахаеш – п'яны без вiна,
Вiруе ў сэрцы толькi асалода,
Пакуль з тугою цэлы час адна,
Жыцця, што крочыць мiма, вельмi шкода.
У муравы пахiлае сцябло,
Быць цяжка пры дарозе муравою,
Хачу, каханне каб хутчэй прыйшло,
I ў лесе стаць магутнаю сасною.
10.02.1999
2988 ЛЁД ДУШЫ
Калi намерзне моцны лёд зiмою,
У рэчцы не сканчаецца жыццё,
Як сэрца напаўняецца тугою,
У iм жыве таксама пачуццё.
Хай кволае яно, амаль прыкметна,
Бо моцным стаць не здатна ад нягод,
Ды сонейка прыгрэе як прыветна,
Ў душы растане нават тоўсты лёд.
Ўраз скончыцца працяглае чаканне,
I сцюжа адыходзiць ў небыццё,
Прыйдзе вясна цудоўнага кахання,
I дакарэнна зменiцца жыццё.
Пад моцным лёдам халадзеюць душы,
Духоўны лёд – абраза i мана,
Але няма нiколi месца сцюжы,
Калi ў душы бясконцая вясна.
14.02.1999
Свидетельство о публикации №103051000200