ab4. 10 Бясконцая люз я надзе 16 верша

2032     КОЛЬКI ТРЫВАЦЬ?

Як абяцаюць зорачку дастаць,
Ў дзiвосную завесцi нават казку,
Душа пачне надзею адчуваць,
А разам з ёй нябачаную ласку.

Ды зорка – вынiк вельмi ўзнёслых мар,
I толк малы ад казкi вiртуальнай,
Усмешка пакiдае хутка твар,
Iначай ўсё ў сапраўднасцi рэальнай.

Ажыццявiцца казцы ўжо пара,
Абрыдла ад працяглых абяцанак,
Бо не прыносяць вабнага дабра,
Даўгачаканы не прыходзiць ранак.

Чакаць мажлiва год, хай два, хай пяць,
Калi паверыць у спакусы змея,
Ды ўсё цяжэй становiцца трываць,
Выпарваецца кроплямi надзея.

6.04.1997


2114     НАДЗЕЯ НА НАДЗЕЮ

Пяшчотай хто душу сагрэе
I вызвалiць яе ад слёз?
Апошнi згас прамень надзеi,
Ў душы i цемра, i мароз.

Цяжар няспынна цiсне грудзi,
Здаралась так ужо не раз,
Мо крыўду зноў душа забудзе,
Хаця прамень надзеi згас.

Але ў душы – як у прыроды,
За ноччу наступае дзень,
Таму праз нейкi час заўсёды
Ў душы запалiцца прамень.

Душу надзея пакiдае,
Ды будзе зноў прамень гарэць,
Яна павек не памiрае,
Надзея ёсць надзею мець.

1.07.1997


2126     ЧАСОВЫ СТАН

Калi у жыццi стан часовы,
Надзея прывабней ўсяго,
Бо хочацца мець прапановы,
Каб лёс змянiў хутка яго.

Як стома кране ад чакання,
То гонар забудзецца свой,
Змянiць стан хвалюе жаданне,
Хоць зараз – у вiр галавой.

Тады непраўдзiвыя словы,
Як чыстая праўда, гучаць,
I верыць ўсiм сэрцам гатовы,
Каб стан свой абрыдлы змяняць.

Нiколi не трэба спяшацца,
Чакае ганебны падман,
Бо горка ў бядзе памыляцца,
Часовы гарчэй стане стан.

8.07.1997


2205     З НАДЗЕЯЙ

Што ў будучым чакае – невядома,
Па долi разбягаюцца шляхi.
Сустрэнецца дзе радасць, а дзе стома,
Дзе шчасце, дзе пакуты ад тугi?

Бясконцыя таму патрэбны спробы
Iсцi наперад, не рабiць кругi,
Апынiцца такi шлях да спадобы,
Калi ён сэрцу надта дарагi.

Як побач крочыць любы i каханы,
Агульны шлях – найлепшая з украс,
Абавязкова будзе шлях паганы,
Як спадарожнiк з'явiцца на час.

Не спадарожнiк, а удзельнiк руху –
З надзеяй шлях магчыма пачынаць,
Аднолькавы па поглядах i духу,
Тады магчыма вернасцi чакаць.

7.08.1997


2370     IЛЮЗIЯ

Увесну вiшнi белы цвет
Даваў надзею i падставу,
Ды лета дачакацца след,
Каб ацанiць дакладна справу.

Чароўным быў вясновы час,
Але мароз вярнуўся жорсткi,
Надзея сумам стала ўраз,
На дол ссыпалiся пялёсткi.

Надзея знiкла, нiбы сны,
Сумуе вiшня i чакае
Наступнай радаснай вясны,
Бо зноў надзея саспявае.

Надзея слодыч здатна даць,
Прыемна радасць ў ёй знаходзiць,
Ды цяжка горыч адчуваць,
Калi iлюзiя праходзiць.

4.12.1997


2462     ЦЯЖКI ШЛЯХ

Як цяжкi i не вельмi зграбны шлях,
На кожны крок збiраць патрэбна сiлы,
I побач спадарожнiк – толькi страх,
Чамусьцi шлях нядобры i нямiлы.

Магчыма, ў iншых лёгкiя шляхi,
Здалёк цi збоку часам так здаецца,
У кожным лёсе досыць ёсць тугi,
Шлях не змянiць i нiкуды не дзецца.

Не трэба клiкаць роспач у душу,
Не гнуцца ад цяжару i маркоты,
Бо выйдзе з часам сцежка на шашу,
Але пакуль бясконцыя балоты.

Няхай цяпер не вельмi лёгкi шлях,
На кожны крок збiраць патрэбна сiлы,
Ды з часам будзе радасць у вачах,
I за спiной, як у анёла, крылы.

13.03.1998


2507     ЗАЛАТАЯ НАДЗЕЯ

Надзея вабiла бясконца,
Бо пачынаўся светлы дзень,
Але пайшло на захад сонца,
Стаў вельмi доўгiм чорны цень.

А сонца ўвечары не грэе,
Iдзе працяглая iмжа,
Не хоча пакiдаць надзея,
Чакае вышынi душа.

Надзею кожны мець ахвочы,
Прамень апошнi сонца знiк,
Душу накрыла коўдра ночы,
I стаў не бачным вабны пiк.

Надзея клiча як святая,
Жаданы i чароўны цуд,
Спачатку – нiбы залатая,
Ды сапраўды – як чорны бруд.

1.04.1998


2635     ШЛЯХ К ФIНIШУ

Надзей на шчасце кожны безлiч мае,
Але амаль заўжды няўдалы лёс:
Як кволую траву на дол згiнае,
I зрэдку падымае да нябёс.

Спачатку мары клiчуць толькi ў неба,
Памiж аблокаў хочацца лятаць,
Лёс ведае, што ўзнёслага не трэба,
Пачне патрохi мары забiраць.

Знiкаюць без астатку летуценнi,
Жыццё пачне даваць бяды урок,
I скончацца шчаслiвыя iмгненнi,
Сум сустракацца будзе кожны крок.

Маленства i юнацтва, сталасць, старасць –
Шлях кожнага, i шмат на iм падзей,
Чым к фiнiшу блiжэй, тым менш засталась
Высокiх мар i казачных надзей.

30.05.1998


2745     УЖО НЕ ДАКРАНУЦЦА

Жыве ў душы надзея на цяпло,
Яна трываць працягвае упарта,
Хоць ведае, што лета ўжо прайшло,
А восенню чакаць цяпла не варта.

Выкарыстоўваць трэба добры час,
Нi ў чым нiколi надта не спазняцца,
Бо шансы, што былi, знiкаюць ўраз,
А потым ўжо дарэмна спадзявацца.

Бо лета раз здараецца ў жыццi,
I больш нiколi ўжо не паўтарыцца,
А шлях жыццёвы трэба так прайсцi,
Каб радасць мець i горка не журыцца.

Жадаць бязглузда добрага цяпла,
Бо да яго ужо не дакрануцца,
Спяшацца лепш, каб восень не прайшла,
Бо можна прад зiмою апынуцца.

23.08.1998


2770     НАДЗЕЯ НА ВЯСНУ

Гатовы за цяпло заўсёды
Аддаць высокую цану,
Халоднай не люблю пагоды,
Жыву надзеяй на вясну.

Хачу, каб добра грэла сонца,
Ды больш хачу, каб без мяжы
Заўжды, ва ўсе часы, бясконца
Было цяпло ў маёй душы.

Не церпiць крыўду i абразу
Душа, i так заўжды было,
Яна, як лёд, стае адразу,
Таму, што сонейка зайшло.

Мне непрыемны час халодны,
Чакаю, як цяпло крану,
Бясконца лета мець я згодны,
Жыву надзеяй на вясну.

23.09.1998


2776     НЕ ЗГУБIЦЬ НАДЗЕЮ

Да берага жаданага прыбiўся,
I болей не хачу у мора плыць,
Але часова толькi прыпынiўся,
Каб назаўжды надзею не згубiць.

Абрыдлi штылi вечныя i штормы,
Чакаю ветру – бура вые зноў,
Няма нiколi любай сэрцу нормы,
Таму не след кранацца ветразёў.

Даўно надвор'я добрага чакаю,
Але, напэўна, ў мора плыць дарма,
Я карабля надзейнага не маю,
Таму пакуль i поспеху няма.

Без горкiх спроб хачу чакаць удачу,
Мо з часам пажадаю ў мора плыць,
Абавязкова паплыву, няйначай,
Каб назаўжды надзею не згубiць.

25.09.1998


2779     НАДЗЕЯ I РОСПАЧ

Хоць маю я ў душы надзею,
Што ўдасца  пакахаць яшчэ,
Ды роспачы схаваць не ўмею,
I сэрца полымем пячэ.

Ужо трывалая надзея,
Ў душы яна жыве гады,
Пакуль што трохi сэрца грэе,
Але не будзе так заўжды.

Чакаць яшчэ прыйдзецца колькi?
Мо шчасце прынясе вясна?
Не прынясе, то распач толькi
Ў душы застанецца адна.

Якую лёс мне дасць дарогу,
Хачу даведацца хутчэй?
Здабудзе роспач перемогу
Цi прыйдзе шчасце ад надзей?

26.09.1998


2792     НАДЗЕЯ НА ЦЯПЛО

Лiст не спадае з клёна i бярозы,
Яны стаяць ў адзеннi залатым,
Ды дапякаюць моцныя марозы,
Надзея гiне на цяпло, як дым.

Бо вецер вые, нiбы воўк галодны,
Зрывае сiлай золата з галля,
Лiст, пэўна, не ўтрымаецца нiводны,
I золатам пакрыецца зямля.

Хоць, нiбы летам, ярка свецiць сонца,
Ды ў халадах яго вiны няма,
Магло быць лета бабіна бясконца,
Але прыйшла суровая зiма.

Неспадзяванасць i ў жыццi бывае,
Яшчэ каханне ў ззяннi залатым,
Ды, нiбы лiст асеннi, прападае,
Надзея знiкне на цяпло, як дым.

2.10.1998


2880     ВЯСНОВЫЯ КАПЯЖЫ

Хаця мароз лютуе i злуецца,
Аж слёзы ледзянеюць у душы,
Прыйшла пара цудоўная сагрэцца:
Вясновыя пачалiсь капяжы.

Няхай цяпло з'яўляецца часова,
Жыве надзея – сонейка ўгары,
Яна – мая магутная аснова,
Што дачакаюсь радаснай пары.

Не будзе доля болей надта злою,
I настрой кепскi стане лепшым ўраз,
Бо ветлiвае сонейка вясною,
Чакаю з нецярпеннем вабны час.

Чакаю, ды нялёгка дачакацца,
Пакуль растане цалкам лёд ў душы,
Ды ёсць падстава шчыра спадзявацца:
Вясновыя пачалiсь капяжы.

24.12.1998


2917     ЖАДАНЫ ЧАС

Прамень надзеi у патрэбны час
Даць здатны сэрцу радасць i натхненне,
Ён даражэй, чым лепшая з украс,
Змяняе настрой у адно iмгненне.

Прамень з'явiўся –  сонейка ўзыдзе,
Забыць магчыма i тугу, i скруху,
Бо месца не знаходзiцца бядзе,
Прамень – падстава для уздыму духу.

З плячэй звалiлась цяжкая гара,
Вялiкая i важная падзея,
Пачалася жаданая пара,
Паходняй засвяцiлася надзея.

Зазiхацеў прамень у цемры ўраз,
Як добры цуд, як першае каханне,
Прыйшоў жаданы i адказны час,
Як нагарода за маё чаканне.

8.01.1999


2939     ПРЫЦЕМКI

Абрыдла ў прыцемках блукаць,
I адчуваць заўжды трывогу,
Бясконца горшага чакаць,
Ды цяжка выйсцi на дарогу.

А мо шляхоў зусiм няма,
Не трэба нават намагацца,
Шукаю выйсце, ды дарма,
Хоць не прайшоў запал змагацца.

Ўсё перашкоды на шляху:
Кусты, канавы ды балоты,
Iду, пакуль iсцi магу,
Ды непраходны шлях ад слоты.

Мо сонца выгляне праз час,
I праяснiцца неба трохi,
Ды знiкнуць прыцемкi ураз,
Знайду цудоўныя дарогi.

15.01.1999


Рецензии