ab4. 7 Гукаюць лепшы лёс, але... 32 верша
Вядуць мары у дзiўную казку,
Вакол сонца прыгожы вянец,
Мара дорыць пяшчоту i ласку,
Ў добрай казкi цудоўны канец.
Але мары знiкаюць iмклiва,
Як вясёлка сярод чорных хмар,
I канчаецца вабнае дзiва,
Бо жыццё – антыпод ўзнёслых мар.
Жыццё хутка вяртае ў рэальнасць,
Вакол шэрасць або чарната,
Ў марах цяжка знайсцi аптымальнасць,
Замест ласкi цi боль, цi бяда.
Ў марах зоркi, адны толькi зоркi,
Ды рэальнасць другая заўжды,
Хаця лёс безнадзейны i горкi,
Але ў марах падчас залаты.
4.04.1997
2038 УДАВА
Не вельмi лёгка быць ў жыццi адной,
Тым болей, як жыццё ужо на схiле,
Не жонкай называцца, а ўдавой,
Бо нарачоны доўгi час ў магiле.
Не вельмi добра разам нам было,
I спрэчкi, i ад лаянак турбота,
Цяпер ужо ўсё кепскае прайшло,
Ды жыць адной чамусьцi не ахвота.
Што ёсць, заўсёды трэба зберагаць,
I кепскiм словам лепей не кiдацца,
Бо добра, калi ёсць каго кахаць,
I ёсць з кiм пасля сварак абдымацца.
I цяжка, i няўтульна быць адной,
Як птушцы, у якой зламаны крылы,
Раней здавалась, лёс нядобры мой,
Упэўнена: цяпер лёс стаў нямiлы.
16.04.1997
2076 САЛОДКI ЛЁС
Калi моц маюць крылы для апоры,
Якiя можна распрастраць штодня,
Высокiя бясконца вабяць горы,
I клiча, як каханне, вышыня.
Сустрэне перамога на вяршыне,
Здаецца, супакоiцца пара,
Ды неспакой нiколi не пакiне,
Наперадзе вышэйшая гара.
Жаданнi пашыраюцца бясконца,
Хаця пара цудоўная прыйшла,
I так занадта ярка свецiць сонца,
Ды значна болей хочацца цяпла.
Салодкi лёс – заўжды жыцця украса,
Няма нi ў чым нiякiх перашкод,
Але праходзiць асалода з часам,
Становiцца занадта горкiм мёд.
22.05.1997
2077 ПАМЫЛКI
Спадзявалась, што будзе пяшчота,
I пунсовы усход ў ветразi,
Бегла сцежка жыцця праз балота,
Апынулась па грудзi ў гразi.
Хоць iду, ды няўпэўнены ногi,
I сумуе душа ад маркот,
Не магу знайсць добрай дарогi,
Бо сцяжынка бяжыць мiж балот.
Падмарозiла, сыплюць сняжынкi,
Надыходзiць зiма у жыццi,
Ды разбеглiсь па долi сцяжынкi,
Невядома, якою пайсцi.
Першы раз памылiцца мажлiва,
Спадзявалась, што лепшы другi,
Маладосць прабягае iмклiва,
А ў душы толькi боль ад тугi.
23.05.1997
2078 ХТО КIРУЕ?
Здаецца, добры шлях, i крочыць варта,
Каб шчасце ён цудоўнае прынёс,
Ды штосьцi не дае iсцi упарта,
Бо за цябе шлях вызначае лёс.
А часам шанс заззяе выпадковы,
Але iдуць, не гледзячы на страх,
Бо пэўныя складаюцца умовы,
Адзiны толькi выпадае шлях.
Бясконца ў коле бегае вавёрка,
Прасунуцца не здатна нi на крок,
Здараецца ад лёсу вельмi горка,
Хоць ён спаткаўся, нiбы незнарок.
Ад лёсу не убегчы, не схавацца,
Змянiць яго яшчэ нiхто не змог,
Нiколi не патрэбна хвалявацца,
Бо лёсамi кiруе толькi Бог.
24.05.1997
2099 ГОРКАЯ ДОЛЯ
Не заўсёды радасць i спакой,
Вельмi часта смутак i трывога,
Часам – хоць ў палонку галавой,
З хiбамi жыццёвая дарога.
Як трывалым шчасце збудаваць,
Бо на час будова удаецца,
Як дарогу лепшую шукаць,
Дзе душой бясконца можна грэцца?
Хутка для душы праходзiць мёд,
Бо кахання вогнiшча згасае,
I яна становiцца як лёд,
Горкi смак палыну набывае.
Вельмi многа ёсць заўжды прычын,
Долю цяжка каб сваю пашкодзiць.
Чаму доля горкая жанчын,
Як яе магчыма падсалодзiць?
13.06.1997
2138 ХТО МАЦНЕЙ?
Прыгожае бясхмарнае жыццё
Быць можа толькi ў самай смелай мары,
Яму не уласцiва небыццё,
Ў сапраўднасцi заўжды iснуюць хмары.
А хмары выклiкаюць ураган,
Адзiн перанясе выпрабаванне,
Другi ў знямозе ад няшчадных ран,
Змагаецца заўжды за выжыванне.
У кожнага свой асабiсты лёс,
Спакой цудоўны толькi часам снiцца,
Зноў вецер хмары чорныя прынёс,
Маланкамi пужае навальнiца.
Вярба гнiлая жаласна рыпiць,
Але стаiць бясконца пры дарозе,
А волат-дуб ужо даўно ляжыць,
Бо перад бурай устаяць не ў змозе.
16.07.1997
2171 РОЗНЫЯ ЛЁСЫ
Гарачае праз час заўсёды стыне,
Цi з печы шкло, або з мартэна сталь,
Цяпло былое назаўжды пакiне,
I цяжка зноў разаграваць, на жаль.
Гараць няшчадна вогнiшчы кахання,
Бо моцна грэе маладая кроў,
Ды гаснуць хутка, i не апраўданне,
Што не хапала на кастрышчы дроў.
Хоць паднiмалась полымя да неба,
Яму зусiм быў невядомы страх,
Але дроў болей вогнiшчу не трэба,
Бо прысак паззяў трохi i ачах.
Як нават вельмi моцны быў мужчына,
То з часам стане проста чалавек,
На лёс не можа скардзiцца жанчына,
Час сексуальны цягнецца павек.
25.07.1997
2191 УДАЛЫ ЛЁС
Не назбiраў багацця у каморы,
Па кроплях сабе веды здабываў,
Асобны курс трымаў ў жыццёвым моры,
Ды багацей таму душою стаў.
Шчаслiвыя цi не бываюць долi,
Вялiкi шлях ужо ў жыццi прайшоў,
Кахання аднаго было даволi,
Душой багаты, як адна любоў.
Мне незалежнасць вельмi да спадобы,
Не раз сцяну хацеў прабiць iлбом,
Хоць скончылiсь няўдала тыя спробы,
Душой багаты, бо не стаў рабом.
Не лавелас, не раб i небагаты,
Людскую годнасць праз жыццё пранёс,
Таму, што так жыву, бясконца рады,
Лiчу удалым i прывабным лёс.
31.07.1997
2217 МАГЧЫМАСЦI
Любоўны час, прыйшоў яго пачатак,
У будучыню сцеляцца шляхi.
Якi прыярытэтны ў iх парадак,
Дзе шчасця шлях, дзе горкi шлях тугi?
Няпроста вельмi сэрцу растлумачыць,
Што золатам яму здаецца медзь,
Складаней значна будучае бачыць,
Чым потым у мiнулае глядзець.
Здаецца, што памылка ёсць заўсёды,
Юнацтва ўспамiнаецца нектар,
З другiм было б, бясспрэчна, болей згоды,
Няма спакою ўсё жыццё ад мар.
Магчымасцi жанчыны ўспамiнаюць,
Памылак не жадаюць дараваць,
Бязлiтасна сябе ўвесь час караюць,
Што кепска лёс умелi выбiраць.
12.08.1997
2218 САЦЫЯЛЬНЫ НУЛЬ
Цудоўная, прыгожая вясна!
Ў вясельны колер паўбiралiсь кветкi,
Любоў ў жыццi для радасцi дана,
Вясна ў душы, калi яшчэ падлеткi.
Бо кветкам вельмi лёгка пакахаць,
Заўжды iм дапаможа свежы вецер,
Ды вельмi цяжка пару адшукаць,
Жаданага, адзiнага на свеце.
Жанчына, што засталася адна,
Як пры дарозе кволая травiнка.
Але у чым i дзе была вiна,
Чаму здарылась кепская замiнка?
На жаль, ды незамужняя пакуль,
А хочацца, як жабраку скарынку,
Хутчэй змянiць свой сацыяльны нуль
Хоць на якую сцiплую адзiнку.
12.08.1997
2282 ПРЫЧЫНА
Была раўнюткай, нiбы шкло, дарога,
Ды час змяняць у змозе крута лёс,
Калдобiн утварылась на ёй многа,
Таму зламалась кола у калёс.
Стварылiсь непрыдатныя умовы,
Цягнулiсь ямы аж за гарызонт,
Ламалiсь часам восi або колы,
I пачалi гаспадары рамонт.
Мянялi колы, восi i атосы,
Каня, аглоблi, збрую i дугу,
Ды былi б непашкоджаны калёсы,
Каб засыпалi ямы на шляху.
Каб лёс, як конь няезджаны, не скiнуў,
Калi ў жыццi час цяжкi настае,
Патрэбна устраняць заўжды прычыну,
Без сэнсу нiшчыць вынiкi яе.
7.10.1997
2295 ДАНЕСЦI КРЫЖ
У кожнага ў жыццi асобны лёс,
I добры можа быць ён, i паганы,
Камусьцi шчасце сцiплае прынёс,
А iншаму – ад гора ў сэрца раны.
Лёс моцныя накiнуў ланцугi,
На цалю не жадае ён змянiцца,
Хоць вабiць, нiбы казка, лёс другi,
Ды з тым, што ёсць, патрэбна прымiрыцца.
Нязручны надта з цяжкiм лёсам шлях,
Бо кепскiя здараюцца падзеi,
Бо гаснуць шчасця зорачкi ў вачах,
I запалiць iх больш няма надзеi.
Крычы цi цiха памiрай, як мыш,
Свет любы для цябе або нямiлы,
Але данесцi свой патрэбна крыж,
Хаця i вельмi цяжка, да магiлы.
10.10.1997
2317 УЯВА I РЭАЛЬНАСЦЬ
Абрыдла ў смеццi корпацца i ў глебе,
Мець крылы, але крочыць па зямлi,
Аддалась марам курыца аб небе,
Ўгары ёй падабалiсь жураўлi.
I курыца пачала рабiць спробы,
Ды толькi удалось ўзляцець на плот,
Блакiт у небе быў ёй да спадобы,
Ды вельмi нiзкiм быў заўжды палёт.
I курасадня ёй здавалась бруднай,
I певень былой ўцехi не прынёс,
Ад мары доля стала шматпакутнай,
Хаця ў уяве быў блiскучы лёс.
Жыццё такiм, як ёсць, прымаць патрэбна,
Каб лёс быў, безумоўна, залаты,
Бо з тымi лёс паводзiцца ганебна,
Хто марамi сiлкуецца заўжды.
22.10.1997
2323 СВОЙ ЛЁС
Дае лёс шчасця меней або болей,
Прыносiць радасць ў сэрца цi тугу,
Ды нельга iншы лёс прыдбаць нiколi,
Трымае моцна свой на ланцугу.
Дазволiць крок налева цi направа,
Вядзе наперад цi падчас назад,
Але ланцуг прасторы мае мала,
Удасца разарваць яго наўрад.
Хаця узор дае чужая доля,
I хочацца мець поспех, як яны,
Ды ў кожнага ў жыццi другая роля,
Бо лёсы надта розныя даны.
Такiм, як ёсць, прымаць свой лёс патрэбна,
Прыносiць хай шмат гора i тугi,
Хоць будзе i паводзiць ён ганебна,
Ды не знайсцi нiколi лёс другi.
25.10.1997
2335 КУБАК З МЁДАМ
О! Колькi i сябровак, i сяброў
З атрутай кубак выпiлi да дна,
Сям'ю ствараць другую страшна зноў,
Каб больш не распадалася яна.
I я таму заўзяты халасцяк,
Мне да спадобы цiша i спакой
Баюсь не дапусцiць ў жанiцьбе брак,
I долi не хачу таму другой.
Зязюля хутка лiчыць мне гады,
I кажа, што прыйшла пара любiць,
Мо я таму дагэтуль халасты,
Што волю цалкам не хачу згубiць.
Сустрэнецца сапраўдная любоў,
Стварыцца назаўжды сям'я адна,
Не прыйдзе гора, як было ў сяброў,
I кубак з мёдам буду пiць да дна.
30.10.1997
2367 ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА
Кожны лепшы лёс шукае,
Ды не кожнаму ў жыццi
Шанц нагода пасылае
Кветку-папараць знайсцi.
Хто знаходзiць – мае свята,
Радасць, шчасце i любоў,
Ды знаходзяць небагата,
Кожны шчасця не знайшоў.
Хтосьцi ўсё жыццё блукае,
Шчасце каб сабе здабыць,
Хто змарыўся, не шукае,
I без шчасця згодны жыць.
Не здараецца нагоды,
Каб ў душы заззяў прамень,
Кветка-папараць заўсёды
Адцвiтае ў адзiн дзень.
2.12.1997
2373 КРОПКI НАД «I»
Разбеглiся вакол шляхi, дарогi,
Сцяжынкi, магiстралi, бальшакi,
Iдуць ў жыццё праз родныя парогi.
Але кiрунак выбiраць якi?
Цудоўна, калi побач магiстралi,
Цi нават брукаваная шаша,
Каб поспехi бясконца сустракалi,
Была ад шчасця ўзнёслая душа.
Здабыць шчаслiвы лёс усiм ахвота,
Як падарунак самы дарагi,
Але, калi вакол ляжыць балота,
Рабiць па гразi прыйдзецца кругi.
Як пад нагамi грунт бясконца топкi,
А выбраць трэба лепшую з дарог,
Над «i» расставiць вельмi цяжка кропкi,
Той пераможац, хто расставiць змог.
5.12.1997
2375 ЗАКОН ЗIГЗАГА
Амаль заўжды лёс – як зiгзаг:
На хвалю хутка падымае,
Пакруцiць ўверсе так i сяк,
I ў прорву стромкую кiдае.
Не дасць нiколi шчасця воз,
Абавязкова – тачку гною,
Такi амаль заўсёды лёс,
Зiгзаг не хоча стаць прамою.
Iдуць шчаслiвыя гады,
Не будзе ў шчасця перавага,
Бо прывядзе лёс да бяды,
Гаворыць так закон зiгзага.
Ў душы то спёка, то мароз,
Брыз лёгкi або вецер дужы,
Усмешак шмат цi мора слёз,
Калючы цёрн цi водар ружы.
5.12.1997
2389 УСЁ РОЎНА
На дрэве ўсе падобныя лiсты,
Ды так здаецца ў першую хвiлiнку,
Зусiм для iншых тыя не браты,
Што занялi высокую галiнку.
Яны глядзяць з пагардай з вышынi,
Тых, што нiжэй, амаль не памячаюць,
Бо лiчаць, што не скончацца iх днi,
Лiстоту з долу злосна абражаюць.
Ды спакваля асеннi крочыць час,
Якi фарбуе ў жоўты колер лiсце,
Мароз зухваты ссыпле iх ураз,
Тым, што ўгары, няма другога выйсця.
Пападаюць на гразь усе яны,
Цi знiзу быў, цi зверху жыў шыкоўна,
Аднолькавыя долi ўсiм даны,
Чакае ўсiх адзiн канец ўсё роўна.
23.01.1998
2488 ЛЁС УСМIХАЕЦЦА
Час iмгненна iдзе, ужо сталi дарослымi,
Як ў дзяцiнстве, пачуццi вясной не стрымаць,
Усмiхаецца лёс шчыра раннiмi вёснамi,
Час прыйшоў, каб каханых сабе выбiраць.
Абыякавасць прэч, шчасця хочацца светлага,
Бо каханне ў жыццi – той адзiны маяк,
Якi здатны знайсцi сярод iншых адметнага,
Без яго не спаткаецца шчасця нiяк.
Ды лёс надта сляпы, выбiрае з памылкамi,
Нiбы знiчку, каханне запалiць ўраз,
Шчасце мець каб заўжды, а не толькi урыўкамi,
Забяспечыць не здольны дадатны адказ.
Без адказу няхай, ды каханне чаканае,
Хоць шмат горычы, болю, няпрошаных слёз,
Ды заўсёды яно сэрцу вельмi жаданае,
Бо ласкава ўсмiхаецца вёснамi лёс.
26.03.1998
2558 ШЫРОКI ПРАКОС
Ад смутку i тугi няма пагрозы,
I моцна вабiць, як раней, краса,
Раблю ў жыццi шырокiя пракосы,
Спявае i звiнiць мая каса.
Але бясконца на шляху каменне,
Хоць намагаюсь адкiдаць iх ўбок,
Не гледзячы на ўсё маё уменне,
Туплю касу на валунах праз крок.
А хочацца, каса была каб вострай,
Ды на каменнi я яе саджу,
Рабiць пракос становiцца няпроста,
Хаця вакол уважлiва гляджу.
Але кашу жыццёвыя нягоды,
Таму няма нi смутку, нi тугi,
Раблю пракос шырокi свой заўсёды,
I лёс не намагаюсь мець другi.
22.04.1998
2613 ЖЫВЕ Ў СЭРЦЫ
Падвойнае жаночае жыццё,
Нязгаснае юнацкае каханне
Не здатна адысцi у небыццё,
Ды на яго няма больш спадзявання.
Няўпэўнены, нявызначаны шлях,
На iм бясконца п'ю тугу i горыч,
З адным у марах i дзiвосных снах,
Другi наяве вымушана поруч.
Хоць вабны жораў i блакiт нябёс,
Цнатлiвага кахання клiчуць чары,
Але вядзе не тою сцежкай лёс,
Ў руках сiнiца, ў небе толькi хмары.
Ды трэба цяжкай сцежкаю iсцi,
На шлях страчаць iмпэт душы i сiлы,
Раздвоеная доля у жыццi,
Калi жыве бясконца ў сэрцы мiлы.
13.05.1998
2629 РАЗАМ
Часам лёс завядзе ў лабiрынты,
Ад каго дапамогi чакаць?
Вельмi добра, калi не адзiн ты,
Разам выйсце надзейней шукаць.
Бо здаецца лягчэйшай дарога
Ад сяброўскай рукi на плячы,
Хоць нязначная, ды дапамога,
Сэрца боль будзе меней пячы.
Весялей на душы, калi разам,
Бо сяброўства мацней у бядзе,
Лабiрынт адчыняецца з часам,
Зноў жаданая радасць прыйдзе.
Мiне скруха, адны успамiны
Застаюцца ад цяжкай пары,
Палка дзякаваць лёсу павiнны,
Калi знойдуцца ў горы сябры.
26.05.1998
2630 РАСПЛАТА ЧАКАЕ
Шчупак драпежны быў занадта злым,
I кожны дзень спраўляў сабе ён свята,
Таму жыцця не дараваў малым,
З'еў пячкуроў i плотачак багата.
Гаспадаром ўсеўладным быў шчупак,
Знаходзiўся ў зенiце вабнай славы,
Яму быў да спадобы рыбкi смак,
Нiхто над iм не мог знайсцi управы.
Ды невад зацягнулi рыбакi,
Шчупак пазнаў час жорсткi i пякельны,
Бязлiтасны тыран усёй ракi
Засмажаны быў ў масле на патэльнi.
Лёс зменлiвы i круглы, нiбы мяч,
Хто iншым зла ў жыццi рабiў багата,
Ад помсты не ўратуецца, хоць плач,
Чакае немiнучая расплата.
26.05.1998
2655 СВАЯ СЦЯЖЫНКА
Я вузкай сцежкаю iду,
А дзесьцi побач шлях шырокi.
Знайду яго цi не знайду,
Мо да яго засталiсь крокi?
Але запал зусiм ачах,
Упарта болей не шукаю
Шырокi i прыгожы шлях,
I цуд дзiвосны не чакаю.
Знайду яго цi не знайду?
Нiшто наперад невядома,
Ад пошукаў цярплю бяду,
Бо ад няўдач на сэрцы стома.
Iду сцяжынкаю сваёй,
Кiрунак вабны не змяняю,
Ёсць безлiч радасцей на ёй,
Таму шлях iншы не шукаю.
20.06.1998
2658 СУРОВЫ ЛЁС
Магчыма лётаць цi паўзцi памалу,
Любы ў жыццi шлях можна выбiраць,
Ўсё роўна не дабрацца к п'едэсталу,
Таму мо поўзаць лепей, чым лятаць?
Замест таго, каб зведаць небяспеку,
Спакойна i прыстойна можна жыць,
Хто да мэты iмкнуўся, тым адвеку
Не дазвалялi вышыню здабыць.
Быць можна вельмi цiхiм, непрыкметным
I поўзаць перад моцнымi штодня,
Ды вымушае доля быць адметным,
Бо клiча безупынна вышыня.
Ды не даруюць годнасцi нiколi,
Чакае шмат ганенняў i пагроз,
Але не трэба мне спакойнай долi,
Я выбраў для сябе суровы лёс.
22.06.1998
2691 УДАЧА
Iдзе за няўдачай няўдача,
Зусiм не шанцуе з жыццi,
Душа то сумуе, то плача.
Як шлях да удачы знайсцi?
Нялёгкая вельмi задача,
Бо дзе яго трэба шукаць?
Калi адвярнецца удача,
То лепей ўсяго пачакаць.
Упарта калi не шукаеш,
Хавацца ёй сэнсу няма,
Калi вельмi доўга чакаеш,
Яна адгукнецца сама.
Удача капрыза такая,
Якую патрэбна чакаць,
Нахабная з тымi i злая,
Хто хоча яе гвалтаваць.
21.07.1998
2715 ЯК ЖЫЦЬ?
Прыемна, як здаровы i багаты,
Зусiм няма чаго ў жыццi тужыць,
Такi да гора iншых глухаваты.
А беднаму i хвораму як жыць?
Цудоўна, як прыгожы i прывабны,
Усе ў жыццi адкрытыя шляхi,
Як непрыгожы, ды не вельмi зграбны,
Душа балiць i плача ад тугi.
Нiколi не спаткаць расчараванне,
Заўжды вышэйшы можна сэнс знайсцi,
Калi ў душы пяшчотнае каханне,
Шчаслiвы лёс сустрэнецца ў жыццi.
Найлепей, як багаты i здаровы,
Шчаслiўчыкам зайздросцяць нездарма,
Ды лёс спаткае жорсткi i суровы,
Калi кахання ўзнёслага няма.
2.08.1998
2811 ЖАНОЧЫ ЛЁС
Жаночы лёс – як быццам латарэя:
Цi мора шчасця, цi рака бяды,
Адных бясконца вабна сонца грэе,
Другiм лот дорыць толькi халады.
Чым болей выбар, меней верагоднасць,
Што лёс гатуе радасць для душы,
Бо хочацца сустрэць высокароднасць,
Жаданню шчасце мець няма мяжы.
Але схавалась дзесьцi шчасця мора,
Знайсцi няпроста самы лепшы лёс,
Вялiкая рака пакут i гора
Яшчэ паўней становiцца ад слёз.
Хто выбраць долю лепшую не ўмее,
На лёс не вельмi трэба наракаць,
Жаночы лёс – заўсёды латарэя:
Тым шчасце, хто лепш здатны выбiраць.
13.10.1998
2852 УРОК РЭАЛЬНАСЦI
Быць цяжка памiж небам i зямлёй,
Узнёсласць для душы даць здатна неба,
Ды на зямлi быць лёс адвечны мой,
Бо крылы, каб ўзляцець ў паветра, трэба.
Ды крыл, як не было, далей няма,
Але душа увышынi лятае,
Таму i целу цяжка нездарма,
Бо часам душа цела пакiдае.
Душа ўзляцiць, ды хутка сядзе зноў,
Бо як яна абыдзецца без цела?
Нiколi мо не створыцца умоў,
На крылах каб ў блакiт душа ўзляцела.
Каб крылы мець, раблю за крокам крок,
Але шукаць iх – нiбы ветру ў полi,
Жыццё дае рэальнасцi урок:
Жадаць сабе не трэба iншай долi.
30.11.1998
2940 ЗОРНАЯ ДОЛЯ
Няшчасная доля не трэба,
Заўсёды ёй чыняць праклён,
Начное хоць чорнае неба,
Ды зорак ў iм ззяе мiльён.
Святло мець прыемней бясконца,
Цудоўна яго зберагчы,
Адзiнае ўдзень бачна сонца,
Сусвет на далонi ўначы.
Хай доля сустрэнецца злая,
Ды ў сэрцы жыве пачуццё,
Хоць ноч, ды яна неблагая,
Бо ведаў дасць шмат пра жыццё.
Хай злосная доля смяецца,
I горкiя будуць часы,
На зоркi глядзець удаецца,
Не ўбачыць ўдзень дзiўнай красы.
17.01.1999
Свидетельство о публикации №103050600276