ab4. 6 Якое рознае каханне! 131 верш
Хай лепшыя вершы складае паэт,
I вабiць празаiка справа,
Прыемна у творах адбiць дзiўны свет,
Натхненне ў душы мець цiкава.
Хай горныя пiкi здаюцца заўжды,
Скарацца марскiя глыбiнi,
Ў час вельмi высокай вясновай вады
Ёсць сiлы iсцi супраць плынi.
Дастатку няхай не сканчаецца рог,
Бяда не спаткае нiколi,
Бясконцымi будуць шляхi перамог,
Ды шчасця не будзе даволi.
Хай свет пакарыцца i ляжа ля ног,
Але, як не будзе кахання,
Нiхто быць шчаслiвым нiколi не змог,
Такое жыццё – iснаванне.
22.03.1997
2004 НЕ ПРОСТА
Не ў рэчах шчасце, ўсiм вядома,
Бо iх заўжды прасцей набыць,
Калi любоўная ёсць стома,
Не вельмi проста палюбiць.
Хаця iдуць бясконца спробы,
Знайсцi каханне не магу,
Бо нi адзiн не да спадобы,
I адчуваю зноў тугу.
Я не хачу ў каханнi згубы,
Шукаю, каб iмпэт не згас,
Не сустракаецца мой любы,
Ў душы бясконцы зiмнi час.
Мяне не вабяць болей рэчы,
Бо цалкам страцiлi цану,
Каханы лепш руку на плечы
Паклаў бы, i павёў ў вясну.
23.07.1997
2010 ДУША АДТАЕ
Душа ўвесь час халодная, як лёд,
Але цяплiцца кволая надзея,
Заклiча хто-небудзь яшчэ ў палёт,
Пяшчотаю сваёй мяне сагрэе.
Надзея ёсць, ды цяжка ўсё ж чакаць,
Аддадзена рашаць сляпой нагодзе,
Бо хочацца, нарэшце, пакахаць,
Тым болей, што вясна на падыходзе.
Нярэдка адбываецца ў жыццi:
Трываць патрэбна крыўду i абразу,
Нiяк сустрэч з каханнем не знайсцi,
А шчасце спаткаць хочацца адразу.
Жаданне ёсць, цi здзейснiцца яно?
Душа стамiлась, доўгi час чакае,
Халодная, як лёд, ды ўсё адно
Каханне прыйдзе, i яна адтае.
25.03.1997
2024 СТУКАЛА КАБ СЭРЦА
Мiма прабягае, не даецца ў рукi,
I абрыдла надта без яго трываць,
Хтосьцi ўжо кахае, а мне толькi мукi.
Ох! Няпроста вельмi шчасце адшукаць.
Ўсё, здаецца, маю, больш няма патрэбы,
Ды спакой шукаю ў сэрцы нездарма,
Бо душа у скрусе, не ўзлятае ў неба,
Мучыць адзiнота, мiлага няма.
Пакуль разбiралась, варты цi няварты,
Зноў пранеслась хутка, як страла, вясна,
Я не паспяшала, ён не быў упарты,
Засталась яшчэ раз ў вынiку адна.
Зноў вясны чакаю, знойдзецца мо любы,
Бо душа змярзае, хочацца кахаць,
Стукала каб сэрца, цалавалi губы,
I маглi каб рукi палка абдымаць.
1.04.1997
2035 СПРЭЧКI ЗАКАХАНЫХ
Здаецца, каханню пагрозы,
Як спрэчка хвалюе душу,
Бо горкiя коцяцца слёзы,
I твар надта сумны ў iмжу.
Хаця непрыемная спрэчка,
Ў душы ад яе – як ўначы,
Яна – дзiўнай схованкi вечка,
Дзе можна любоў зберагчы.
Калi абыякавасць душы
Запоўнiць, як шлюбу вянец,
Завяне каханне, як ружы,
I спрэчкам працяглым канец.
З прычыны смяялiся б куры,
Ды спрэчка пачалася зноў,
Праходзяць i штормы, i буры,
Калi не пагасла любоў.
13.04.1997
2045 КАХАННЕ I НЯНАВIСЦЬ
Кветкi ружы даруюць натхненне,
Светлы час без трывог i пакут,
Ды цвiценне мiнае ў iмгненне,
I спадаюць пялёсткi на бруд.
Высыхае паволi лiстота,
I стаяць, як сiроты, кусты,
Стан узнёслы прайшоў, яго шкода,
Але быў дзiўны час залаты.
Так устроена лёсу прырода,
Што сканчаецца радасны час,
Замiнае яму перашкода,
Сумам шчасце становiцца ўраз.
Мора шчасця ўдалося адчуць мне,
Але з часам – шмат цяжкiх нягод,
Вельмi шкода, што здатна пачуцце
Пераходзiць у свой антыпод.
23.04.1997
2046 ДОМ НА ПЯСКУ
Чаму горыч заўсёды у долi,
Падсалодзiць як можна яе?
Чаму шчасця дае не даволi,
I кахання замала дае?
Чаму лёс надта цяжкi дзявочы,
I як добрае выйсце знайсцi?
Адарваць з аднаго нельга вочы,
А за iншага трэба iсцi.
Ды iдуць, бо абрыдла чаканне,
Потым скардзяцца: лёс лiхадзей.
Мець заўсёды патрэбна каханне,
Доля будзе тады саладзей.
На пяску будаваць дом ганебна,
Як каменняў ў падмурку няма,
Замуж, пэўна, iсцi не патрэбна,
Чакаць шчасця ад шлюбу дарма.
23.04.1997
2048 ПЯШЧОТА I КАХАННЕ
Незнарок я табе усмiхнулась,
Бо пяшчотна са мной гаварыў,
На пяшчоту душа адгукнулась,
I каханне ты мне падарыў.
Ды сустрэча была выпадковай,
Як цябе ў людскiм моры шукаць?
Я аддаць табе сэрца гатова,
Мрою вельмi нялёгка кахаць.
Ад кахання цяжар лёг на плечы,
З сваiм сэрцам цяпер ў барацьбе,
Не забыць мне цудоўнай сустрэчы,
Бо спакою няма без цябе.
Iншых сэрцу майму не ахвота,
Так паводзiць яно нездарма,
Бо для сэрца патрэбна пяшчота,
Без пяшчоты кахання няма.
26.04.1997
2050 ЛЕПШАЯ АСАЛОДА
Калi бура ламае бярозы,
Доўга парасткi будуць расцi,
Як няшчасце знявечыла лёсы,
Цяжка стрыжань знайсцi у жыццi.
Хай цiкаваю будзе работа,
Настрой цяжка пасля зберагчы,
Цалкам знiкла былая пяшчота,
Сумна ў ложку халодным ўначы.
I шукаю, за што зачапiцца,
Не збiваў вельмi жорстка каб лёс,
Трэба час, каб маглi загаiцца
Раны бурай зламаных бяроз.
Не абдурыш эрзацам прыроды,
Хай душа ад яго аж пяе,
Бо няма ў свеце лепш асалоды
Той, якую каханне дае.
27.04.1997
2051 ВЯСНОВАЕ КАХАННЕ
Не чакала я шчасця такога,
Яго дорыць бязмежна вясна,
Каму мала, а iншаму – многа,
Многа мне, я цяпер не адна.
Трываць цяжка бясконцасць чакання,
I надзея пачала згасаць,
Ды вясна падарыла каханне.
Як цудоўна вясною кахаць!
Мне здавалась, што горкая доля,
Душы кепска было ад нягод,
Цяпер радасць прыйшла i патоля,
Асалода кахання, як мёд.
Нiбы цуд я ў душы адчуваю,
У мiнулым туга i мана,
Ён кахае, я палка кахаю,
Шчодра дорыць каханне вясна.
27.04.1997
2053 КРЫТЭРЫЙ КАХАННЯ
Паглядзiш, ўсё звычайна як быццам:
Просты твар, валасоў белы лён,
Позiрк добрай усмешкай iскрыцца,
Ёсць на свеце падобных мiльён.
Але сэрца чаму моцна б'ецца?
Хачу бачыць цябе зноў i зноў,
I дасюль зразумець не ўдаецца,
Як дзяўчат выбiрае любоў.
Мо iснуе крытэрый кахання,
Ды яго не патрэбна шукаць,
Сэрца стукае ад хвалявання,
Сведчыць, што надышоў час кахаць.
Як усе, ты на выгляд такая,
Чаму ты, я пытаю сябе?
Але позiрк мой больш не блукае,
Назаўжды выбiраю цябе.
27.04.1997
2060 МОВА КАХАННЯ
У свеце ёсць шмат вельмi розных моў,
Алфавiт свой амаль у кожнай мовы,
Але, як размаўляць пачне любоў,
Не трэба нi алфавiт ёй, нi словы.
Прывабнасць здатны позiрк выбiраць,
Дакладна ўсмешка пацвярджае згоду,
Гарачнасць вуснаў скажа цi кахаць,
Цi iншую яшчэ чакаць нагоду.
I цела здатна смелы крок зрабiць,
Агнiстыя каб запалалi страсцi,
Бо нельга на адлегласцi любiць,
Ў абдымкi лепей палкiя упасцi.
Не трэба аб каханнi гаварыць,
Бо ўсе амаль пустыя будуць словы,
Каб аб сваiм пачуццi абвясцiць,
То хопiць рук i губ выразнай мовы.
3.05.1997
2061 ГАЛОЎНАЕ ПАЧУЦЦЕ
Зямля. Яна цудоўней ўсiх планет,
Тут створана ўсё боскаю рукою,
Устроены цiкава дзiўны свет,
Ўражае ён матэрыяй жывою.
Бо ёй ўласцiва вечнае жыццё,
Змяняе нараджэнне завяданне,
Каб назаўжды не кануць ў небыццё,
Дарована жывым было каханне.
Каханне – галаўнейшая з асноў,
I для жыцця – апора i фундамент,
Ад старажытных велiчных часоў
Яно пляце бясконца свой арнамент.
Хай людзi будуць або зграя львоў,
Адзiны у пачуццях iх парадак,
Галоўнаю заўжды была любоў,
Яна спрадвек дае жыцця пачатак.
3.05.1997
2068 ПОЗIРК ЗБОКУ
Пачуцце шчырае узнёслае заўжды,
I палкае, як вогнiшча, жаданне,
Як смерч, праносяцца iмклiвыя гады,
Жаданне гасне, растае каханне.
I абыякавасць расце, як снежны ком,
Прыходзiць стома ад жыццёвай прозы,
Нiяк не утрымаць пачуцце пад замком,
I для кахання шырацца пагрозы.
Падчас здараецца, што стрэне iншы лёс,
Сыходзяцца узвышаныя душы,
Каханне моцнае не ведае пагроз,
Квiтнее, як вясной квiтнеюць ружы.
Пяшчота ў сталасцi, прыемна паглядзець,
Як галубкi, хаця немаладыя,
Цудоўна вельмi ўсё жыццё каханне мець,
Гады каб не мiналi залатыя.
11.05.1997
2069 СРЭБРАСКРОНЕВЫ АГОНЬ
Ўздым душы калi даруюць страсцi,
Каб удзень цяпло мець i ўначы,
Вельмi проста вогнiшча раскласцi,
Ды агонь няпроста зберагчы.
Полымя у вогнiшчы шугае,
Ляцяць iскры ўгору да нябёс,
Але паступова прагарае,
I нядобры сустракае лёс.
Калi попел толькi застаецца,
Не паможа абярэмак дроў,
Але прысак здатны разгарэцца,
Не згасае моцная любоў.
Ў маладосцi пакахаць папросту,
Ды пачуцце лепш не падсячы,
Каб да срэбраскроневага ўзросту
Агонь ў сэрцы цалкам зберагчы.
14.05.1997
2089 ХАЛАДЫ
Аб шчасцi доўжыцца гаворка,
Ды толькi горкi сум ў вачах,
Гарэць ў душы не хоча зорка,
Хоць i вялiкi Млечны Шлях.
Знiкае ад маркоты вера,
Бо лёс пастаўлены на кон,
Сама – прыгожая Венера,
Ды не знаходзiць Купiдон.
Хачу палаць, як на усходзе
Агнiста сонейка гарыць,
I згодна шчодра, пры нагодзе,
Агонь сваёй душы дарыць.
Як хлеба, хочацца кахання,
Бягуць днi, месяцы, гады,
Прыходзiць стома ад чакання,
У душы блукаюць халады.
1.06.1997
2090 РАДАСЦЬ У НЯШЧАСЦI
Пачалась бура, нiшчыла дубы,
Галлё ламала, шмат ляцела трэсак,
Не вытрымалi дрэвы барацьбы,
Але цягнуцца к сонцу мог падлесак.
Вялiкай ў лузе вырасла трава,
А iншай ужо месца не хапала,
Але каса бязлiтасна прайшла,
I маладая паднялась атава.
Калi красуня цвёрда скажа: «Не»,
Павек не знiкне доля залатая,
Бо за душу яшчэ мацней кране
Сваiм каханнем любая другая.
Ў няшчасцi можна радасць адшукаць,
Як добра ў сэнсе рэчаў пакапацца,
Калi цябе не хочуць пакахаць,
У iншую магчыма закахацца.
4.06.1997
2095 ПУСТЫЯ СЛОВЫ
Ёсць у характары дэталь,
Што служыць сiмвалам даверу:
Цi слова цвёрдае, як сталь,
Цi вельмi мяккае праз меру.
Цярпець прыходзiцца ад слоў,
Бо ў iх схаваныя пагрозы,
Гавораць ўзнёсла пра любоў,
А дораць вельмi часта слёзы.
Пустыя словы слухаць звык,
Пра знiчку кажуць, як пра зорку,
Мацней лепш прытрымаць язык,
I весцi сцiплую гаворку.
Казала: «Я цябе люблю,
Не будзе спрэчак памiж намi»,
Давала клятву вераб'ю,
Цяпер спявае з салаўямi.
8.06.1997
2102 НАЙЛЕПШЫ ДАР
Вельмi розныя лёсы бываюць,
Нават казкi з iх можна складаць,
Ды заўсёды ў жыццi ўсе кахаюць,
Цi жадаюць яшчэ пакахаць.
Нiкуды ад кахання не дзецца,
Ў кожнай долi яно здатна быць,
Каб душой ў любы холад сагрэцца,
Сэрцу трэба аддана любiць.
Без кахання не радуюць ружы,
Свет не будзе ужо дарагi,
Кволым можа адчуць сябе дужы,
Сэрца ные ад цяжкай тугi.
Няма ў свеце каштоўней нiчога,
Чым палаючы ў сэрцы пажар,
Нам дана нагарода ад Бога,
Як найлепшы з усiх дароў дар.
20.06.1997
2107 АГУЛЬНЫ ШЛЯХ
Толькi цела калi да спадобы,
То кароткая вельмi любоў,
Захаваць яе – марныя спробы,
Не хапае сапраўдных асноў.
Калi знойдуцца родныя душы,
То каханне прыйдзе назаўжды,
Не замiнка нi спёкi, нi сцюжы,
Не згасае яно праз гады.
Хоць нядрэнна прыгожае цела,
Каб каханне не з'ела iржа,
Каб не тлела яно, а гарэла,
Трэба, каб пакахала душа.
Хоць для сварак iснуюць нагоды,
Ды жыццё здатна радасць дарыць,
Пакараюцца ўсе перашкоды,
Шлях агульны наперад ляжыць.
26.06.1997
2115 СНЫ АБ ЮНАЦТВЕ
Як лiсце ветрам, прамяло гады,
Ды сон завёў ў далёкае юнацтва,
Твой бачу твар прыгожы малады,
Прывабна мне з мiнулым сустракацца.
Жыццё на схiле, шмат было падзей,
Не ўсiм каханне ў сталасцi даецца,
А для мяне ты з часам маладзей,
Цi можа ў думках толькi так здаецца?
Вятры здаралiсь, буры, перуны,
Ды кепскае заўжды мiнае з часам,
Цудоўна мець каханне да труны,
Цiкава быць з табой заўсёды разам.
Хай сняцца аб юнацтве нашым сны,
Прыемна цябе бачыць маладую,
Не выклiкаюць горычы яны,
Якая ёсць, кахаю я такую.
4.07.1997
2127 БЕЗ КАХАННЯ
I без кахання iснаваць магчыма,
Для шчасця кожны на Зямлю прыйшоў,
Ды крыўдна, як яно праходзiць мiма,
Не стукае нiколi ў скронях кроў.
Магчыма iснаваць, але не трэба,
Бо здатны кожны лёс прыдбаць другi,
Каханне для душы – кавалак хлеба,
Яно патрэбна, каб не мець тугi.
Душы не да спадобы iснаванне,
Ёй трэба жыць i мора шчасця мець,
А паратунак здольна даць каханне,
Ў душы павiнна вогнiшча гарэць.
I без кахання можна жыць, вядома,
Ды шлях пакут – не вабная шаша,
Бо ад жыцця рзгубленасць i стома,
Шкада, калi халодная душа.
9.07.1997
2131 ПРЫЦЯЖЭННЕ
Вечны рух, бо да iншага цягнецца пол,
Ён, звычайна, не круцiць планету,
Называюць яго вельмi проста: «Любоў»,
Яна – цуд самы значны сусвету.
Дзiўны цуд прадаўжае бясконца жыццё
Ўсiх iстот на Зямлi ад стварэння,
Творчай думцы даваў i дае развiццё,
Бо каханне – крынiца натхнення.
Прыцяжэнне Зямлi. Моцна цягне любоў.
Адно вечна, другая – iмгненне,
Але колькi пяшчотных i радасных слоў
Выклiкае ў душы прыцяжэнне.
Прыцяжэнне людзей, лепей што ёсць ў жыццi?
Колькi ў iм захавана сакрэтаў!
Лепей тэмы для вершаў нiдзе не знайсцi,
Яна вабiць адвечна паэтаў.
13.07.1997
2135 МУЖЧЫНСКАЯ РУКА
Iснуюць для тугi заўжды прычыны,
Не кожная рашучы зробiць крок,
Калi рука пяшчотная мужчыны
Нясмела, ды кранае за сасок.
Прырода часам моцна заклiкае,
Ганебнай не патрэбна ёй iлжы,
Халодная душа хай не кахае,
Ды целу няма справы да душы.
Бо разам быць – такi закон прыроды,
Ды вельмi часта чынiць сатана
Тугу ў душы i боль ад адзiноты,
Калi жанчына доўгi час адна.
Блукае летуценнае каханне,
Ў рацэ тугi шукае астраўка,
Як цела ў цяжкай стоме ад чакання,
Пяшчоту дасць мужчынская рука.
16.07.1997
2136 ГОРКАЕ ПАХМЕЛЛЕ
Калi кроў пульсуе ад жадання,
I трыванне скончылась да дна,
Хоць няма сапраўднага кахання,
Але хмель прыходзiць без вiна.
Сэрца не жадае розум слухаць,
Будучыня марная тады,
Целам хмель упарта будзе рухаць,
Момант шчасця даражэй заўжды.
Але пройдзе хутка час экстазу,
Карацей ён чэрвеньскiх начэй,
Кепска на душы пасля адразу,
Ды няма куды дзяваць вачэй.
I прыходзiць горкае пахмелле,
Слёз пралiцца можа цэлы мех,
Але не адбудзецца вяселле,
Бо каханне разбурае грэх.
16.07.1997
2140 ДАКОРЫ
Твае дакоры недарэчы,
Цябе кахаю, як раней,
Адвечны вораг чалавечы,
Як Еву, спакушае змей.
Заўжды знаходзiць ён нагоду,
I шэпча, шэпча хiтры вуж,
Каб нарабiць бяду цi шкоду,
I загубiў ўжо безлiч душ.
Не трэба слухаць шэпт ганебны
I адцурацца ад лухты,
Дакор нiколi непатрэбны,
Каб не зазнаць лiхой бяды.
Калi шаптаць змей будзе часам,
Гнаць трэба ад сябе яго,
Каб быць заўсёды толькi разам,
Кахання не згубiць майго.
18.07.1997
2143 ЧУЖАЯ ЛАСКА
Калi ў жанчыны вельмi цяжкi лёс,
Трываць патрэбна крыўду i абразу,
Душа, заледзянелая ад слёз,
На ласку адгукаецца адразу.
I ад пяшчотных, ды нязвыклых, слоў
Чутлiвая душа ўраз страпянецца,
Зноў ўспомнiць, што на свеце ёсць любоў,
Пяшчотай на пяшчоту адзавецца.
Калi ўвесь час ганебна дакараць,
Заўжды без важкай абражаць прычыны,
Каханне вельмi цяжка зберагаць,
Яно знiкае хутка у жанчыны.
Калi сваё каханне зруйнаваць,
Даўнейшага юнацтва згубiць казку,
Душы бясконца хочацца кахаць,
Прыемна мець, хоць i чужую, ласку.
19.07.1997
2144 ЗОРНАЯ ЛЮБОЎ
Гараць яскрава зоркi, як манiсты,
I выгляд iх цудоўны залаты,
Ў юнацтве ўсе амаль максiмалiсты,
Таму на сэрцы непагадзь заўжды.
Жаданы любы вабiў, нiбы зорка,
Нялёгка зорку яркую дастаць,
I на душы таму занадта горка,
Бо цяжка некахаючых кахаць.
Хай хмара маю зорку затуляе,
Надвор'я буду добрага чакаць,
Аддана сэрца палкае кахае,
I не магу яго нiяк суняць.
Цудоўна зоркi неба аздабляюць,
Але заўсёды чарната вакол,
Кахаючыя сэрцы не кахаюць,
Хоць зорная дзявочая любоў.
19.07.1997
2159 ГОРКIЯ ДОЛI
Не глядзi, не глядзi на мяне,
Бо i так ужо ледзьве трываю,
Мо агонь ў маiм сэрцы мiне,
Паглядзiш – i мацней запалае.
Сэрца каб астывала, малю,
Ды спакой не прыходзiць у грудзi,
Хоць i нельга, пяшчотна люблю,
I не ведаю, што далей будзе.
Растрывожыў душу ты маю,
Нечакана для сэрца стаў мiлы.
Але як зберагчы мне сям'ю,
Дзе знаходзiць i волю, i сiлы?
Быць хачу цяпер толькi з табой,
У жанчын часта горкiя долi,
Згодна зараз хоць ў вiр галавой,
Але так не здарыцца нiколi.
22.07.1997
2164 ЛЕПЕЙ ЦЯЖКАЕ
Як рыбы не злавiў, хай будуць ракi,
Бо iмi можна голад ўтаймаваць,
Не будзе да спадобы лёс ўсялякi,
Ды немагчыма лепшы выбiраць.
Спантанна сустракаем свае лёсы,
Бо таямнiца – кожны iхнi крок:
Чакае толькi радасць або слёзы,
Цi гора прыйдзе ў госцi незнарок.
Цудоўны лёс жыве ў чароўнай мары,
Але жыццё – са смутку i тугi,
Замест блакiту ў небе толькi хмары,
Замест цяпла – халодныя снягi.
Не вельмi вабна цяжкае каханне,
Ды лепей, чым яго няма зусiм,
Iначай будзе толькi iснаванне.
Як для душы знаходзiць радасць з iм?
24.07.1997
2165 КРЫЖЫ КАХАННЯ
У марах – вабнае каханне,
Шлях дзiўны па алеi з руж,
Ды вельмi цяжкае яднанне
Ўжо апрыёры розных душ.
Занадта розная прырода
Душы узвышанай жанчын,
Таму здараецца нязгода
З душой прыземленай мужчын.
Але каханне, як магнiты,
Трымае моцна назаўжды,
Ў адну злiваюцца арбiты,
Ў адзiн складаюцца сляды.
Каханне лёгкiм не бывае,
Калi агонь гарыць ў душы,
Ўсё роўна нешта абгарае,
Ды цягнуць ўсе свае крыжы.
24.07.1997
2167 САПРАЎДНАЕ КАХАННЕ
Няпроста верных мець калег па працы,
Ды iх, як трэба, можна знайсцi зноў,
Калi занадта добра пастарацца,
То можна па душы знайсцi сяброў.
Ды радасцi не будзе адчування,
Вядомы вельмi просты ўсiм сакрэт:
Не прыйдзе як сапраўднага кахання,
То марнасць запаўняе белы свет.
Ў адносiнах калег мажлiвы вады,
I здрадзiць здатны добрыя сябры,
Што ведаў iх, пасля зусiм не рады,
Бо вынiк звыклы, нiбы свет стары.
Калi кране сапраўднае каханне,
Яму не страшны буры i гады,
Вiруе толькi радасць ад спаткання,
Адданасць сэрца сэрцу назаўжды.
24.07.1997
2169 ГОНАР КАХАЮЧЫХ
Сабака злы заўсёды шчэрыць iклы,
I нават можа моцна укусiць,
Але бясконца лашчыцца ён звыклы,
Калi гаспадара пачне любiць.
Каля красунi можна прайсцi мiма,
Цi камплiменты смела гаварыць,
Ды ўтаймаваць трывогу немагчыма,
Калi ў душы агонь любвi гарыць.
Ў душу з каханнем прыйдзе асалода,
Ўдзень сонца бляск i зорачкi ўначы,
Ва ўсiм заўжды бясконца будзе згода,
Але як сваю годнасць зберагчы?
Калi ў душы каханне запалае,
То цалкам гонар прыйдзецца згубiць,
З таго, хто вельмi моцна пакахае,
Нiбы з пянькi, вяроўкi можна вiць.
25.07.1997
2172 НЕ АДМАЎЛЯЦЦА
Ёсць вельмi многа важных спраў ў жыццi:
Асвета i выдатная кар'ера,
Але, каб мiма шчасця не прайсцi,
У кожнай справе быць павiнна мера.
Закруцiць моцна у жыццёвы вiр,
Своечасова як не бiць трывогу,
То згубiцца зусiм арыенцiр,
Каб правiльную вызначыць дарогу.
Як справам аддаваць прыярытэт,
Каханню трэба наступiць на горла,
Пакiнуць ў справах можна значны след,
Ды шчасце чакаць будзе толькi прорва.
Адмовiцца найлепей ад ўсяго,
Ды радасна душы ад мiлавання,
Каб шчасця не згубiць ў жыццi свайго,
Не трэба адмаўляцца ад кахання.
25.07.1997
2176 СЕКСУАЛЬНЫЯ СНЫ
Сексуальнвя сны хоць i зданi –
Неад'емная частка быцця,
Яны – першая школа кахання
I узор палавога жыцця.
Хаця глупства, ды зроблена лоўка,
Бачым вабныя сны нездарма,
Для кахання яны – падрыхтоўка,
I рыхтуе прырода сама.
Ў глыбiнi генетычнага кода
Ўсе запiсаны тайны яе,
Да кахання нас клiча прырода
I урокi наяўна дае.
Хоць i глупства, але непагана
Паглядзець сексуальныя сны,
Бо заўсёды цi позна, цi рана
Ўжо рэальнасцю стануць яны.
27.07.1997
2177 ДУША АСТЫЛА
Нi размаўляць, нi дараваць
Яшчэ раз больш ужо не ў змозе,
Надзей не трэба гадаваць,
Каб па адной iсцi дарозе.
Каханне ёсць або няма,
Не трэба мне яго абломкi,
Iх нават зберагаць дарма,
Бар'ер цяпер мiж намi стромкi.
Што аб мiнулым ўспамiнаць,
Як ў душах вогнiшча гарэла,
Цяпла цяпер не адчуваць,
Каханне, нiбы прысак, тлела.
Няма цяпла, есць вочы дым,
Душа амаль зусiм астыла,
Бязглузда размаўляць аб тым,
Што сэрцу болей ўжо нямiла.
28.07.1997
2002 НЕ ЖАДАЮ IНАЧАЙ
Радасць ў сэрца iмклiва прыйшла,
Вельмi доўга яе я чакала,
Раней ў смутку бясконца была,
Ды, нарэшце, цяпер пакахала.
Невядома, што будзе пасля,
Можа шчасце – прыгожыя зданi,
Ды цудоўная доля мая,
Бо цяплом сагравае каханне.
З часам хай яно стане як тло,
Але сёння хвалюе мне душу,
Хаця ўспомню, што шчасце было,
Таму лёс свой падзякаваць мушу.
Як дзялiць на дваiх аднаго?
Хоць адказу не мае задача,
Не адмоўлюсь ад шчасця свайго,
Жыць цяпер не жадаю iначай.
6.08.1997
2203 ВЫБАР
Здавалась: кахаю,
Ды толькi здавалась,
Яе выбiраю,
Яна насмяялась.
Я выбраў другую,
Што мне да спадобы,
У думках цалую,
Ды марныя спробы.
Няма больш свабоды,
Я трапiў ў палонку,
Не маю нагоды
Знайсцi сабе жонку.
Не трэба кахання,
Хачу толькi волi,
Бо шчасця даць зданi
Не ў змозе нiколi.
6.08.1997
2206 ЗАДАЧА
Калi кахання вабнага няма,
Ў жыццi задача з сотняй невядомых,
Бо на душы бясконцая зiма,
I ад чакання цяжкi боль i стома.
Калi няма сапраўднага ў жыццi,
Знайсцi эрзац мажлiва пастарацца,
Ды ад эрзаца шчасця не знайсцi,
I марнаю заўсёды будзе праца.
Душы бясконца хочацца кахаць,
Не трэба ёй унiжальнага сексу,
Калi душу у кайданах трымаць,
Мэты ў жыццi не знойдзецца i сэнсу.
Задачу з невядомымi рашаць
Хаця нялёгка, але вельмi трэба,
Хутчэй душу на волю выпускаць,
Кахаць жадае, як галодны хлеба.
7.08.1997
2213 ЛЮБIЦЬ ПА-САПРАЎДНАМУ
Чаму хутка праходзiць каханне?
Адцвiло, як вясною сады,
Было палкiм занадта прызнанне,
Гром вялiкi, дажджу – як заўжды.
Што аддана кахаю, здавалась,
Колькi спроб ў жыццi можна рабiць?
Зноў ў пачуццях сваiх ашукалась,
I разбiтае сэрца балiць.
Што даць здатна наступная спроба,
Можа стрэнецца мора бяды?
Бо няўдачы гнятуць, як хвароба,
Але хутка сплываюць гады.
Што адразу ў жыццi не ўдаецца,
З кожным разам складаней зрабiць,
Можа доля калiсьцi ўсмiхнецца,
Па-сапраўднаму будуць любiць?
10.08.1997
2220 ЗДАТНА ПЕРАСПЕЦЬ
Жыта зелянее, на вятрах спявае,
Каласы iмклiва к небу выкiдае,
Каб хутчэй прыгожым легчы пад сярпамi,
На парозе восень з сумнымi дажджамi.
I натхненне мае колас ад пагонi,
Ў непагадзь жахлiва выглядаюць гонi,
Жыта аж дадолу хiлiцца ад буры,
Выгляд яго змрочны i настрой пануры.
А было калiсьцi зерне неблагое,
Ды стралой пранеслась лета залатое,
Жыта ў небяспецы, град iдзе з залевай,
Ураджай загiнуў на раллi змарнелай.
Пераспее колас, пачарнее зерне,
Гаспадар нядбалы, што было, не верне,
Як касец не прыйдзе, каб спынiць чаканне,
Пераспець, як колас, здатна i каханне.
12.08.1997
2246 ПАЗНЕЙ I ПОЗНА
Вясна спазнiлась i яшчэ марозна,
Сяўбы ўжо зачакалась ярына,
Абавязкова прыйдзе, хай i позна,
Чароўная жаданая вясна.
Але, як затрымаецца каханне
Ад пыхi або жудаснай маны,
Не здзейснiць запаветнае жаданне,
Ў душы не стрэнуць радаснай вясны.
Пачуцце, нiбы ружа у букеце
Цi ў жнiўнi ў жытнiм полi каласы,
Хоць вабiла мацней ўсяго на свеце,
Ды з часам ад яго ўсё менш красы.
Пазней заўсёды лепей, чым нiколi,
Але, калi працяглы час чакаць,
Сустрэць магчыма толькi вецер ў полi,
Як спадзявацца позна пакахаць.
31.08.1997
2270 ЯК ПТУШКI
Як крылы для птушкi – любоў для людзей,
Душа ад кахання лятае,
У шэразе iншых жыццёвых падзей
Каханне – пара залатая.
Найлепшае ў свеце, што людзям дано
З таго, што iснуе ў прыродзе,
Ды можа стаць кволым цi знiкнуць яно,
Патрэбна з каханнем быць ў згодзе.
Ў жыццi сустракаецца безлiч маркот,
Але не пужае нiчога,
Як крылы узнялi ў цудоўны палёт,
Каханне – ва ўсiм дапамога.
Для шчасця багацця не трэба складаць,
Ўсё з часам раз'есца iржою,
А трэба пяшчотна i палка кахаць,
Узлёт адчуваць каб душою.
6.10.1997
2271 ЦЯПЕР ЦАНЮ
Якiм цудоўным быў кахання ранак!
Расчараванне да мяне прыйшло,
Каханне, нiбы сёлетнi падранак,
Не здатна ўжо падняцца на крыло.
Цяпер душа у смутку i маркоце,
Мiнулы час па-iншаму цаню,
Як разам з любым мы былi ў палёце,
Як разам набiралi вышыню.
Але здавалась: нiзка ён лятае,
Другiя падымалiся вышэй,
Ён зараз ужо iншую кахае,
Адна я засталася надалей.
На жаль, даўно зусiм я не лятаю,
Ў бядзе душа стамiлась i балiць,
Цяпер у згадках толькi я кахаю,
Была не здатна шчасце ацанiць.
6.10.1997
2292 МОВА КАХАННЯ
Упарта дзелiць час па парах,
Кахаюць кволы i атлант,
Блукаюць позiркi па тварах,
Шукаюць лепшы варыянт.
Праз час сканчаецца шуканне,
Пераадолена мяжа,
I разгараецца каханне,
Агонь распальвае душа.
Калi ад моцнага пажару
Ў другой душы гарыць любоў,
Жаданую знаходзяць пару,
Не трэба для прызнання слоў.
Каб выказаць сваё каханне,
Не трэба нават моўны гук,
Бо зразумела i маўчанне,
Ды мова губ i мова рук.
10.10.1997
2293 ЛЮБОЎНЫЯ ВЕРШЫ
У вершах адкрываюцца паэты,
Ды шмат чаго хаваюць у душы,
Калi iснуюць важныя сакрэты,
Не пiшуцца любоўныя вершы.
А я душу другую адчуваю,
Мне лёс маiх герояў – не чужы,
Пра тое, як яны i я кахаю,
Пiшу свае любоўныя вершы.
Любоў мая – зусiм не таямнiца,
Яе адну на ўсё жыццё збярог,
I не iснуе для мяне гранiца,
Таму заўжды спяваць ёй песнi мог.
Для кожнага ў жыццi каханне – мэта,
Ў iм лепей мець высокую мараль,
Яна ёсць не у кожнага паэта,
I твораў мала пра любоў, на жаль.
10.10.1997
2314 ДОБРЫ ДЗЕНЬ
Запалала каханне калi,
Сны аб любай чароўныя сняцца,
Шляхi лёсу куды б не вялi,
Ад кахання не след адмаўляцца.
Калi жыць без кахання ў душы,
Шэрым будзе жыццё iснаваннем,
Хоць даступнасць ва ўсiм без мяжы,
Секс нiколi не стане каханнем.
З захапленнем няпроста кахаць,
Засталась як ад сцiпласцi згадка.
Дзе каханне сабе адшукаць,
Калi сэрца жанчын – не загадка?
Як каханне паходняй гарыць,
Каб не страцiць магутнасць гарэння,
«Добры дзень!» лепш яму гаварыць,
А не жорсткае: «Да пабачэння.»
20.10.1997
2325 БЕЗ ЦЯБЕ
Без цябе жыццё амаль спынiлась,
Нiбы ў перасадку на вакзале,
Радасць цiха у куток забiлась,
Смутак i туга апанавалi.
Хочацца, каб ты хаця прыснiлась,
Бо жадаю любы твар пабачыць,
Цяжка без цябе душа стамiлась,
Лёс хутчэй жадаю перайначыць.
Нiбы ноша цяжкая, чаканне,
Цягнуцца без сэнсу днi i ночы,
Праз гады не скончылась каханне,
Заглянуць жадаю ў твае вочы.
Спадзяваюсь, хутка будзем разам,
Каб душа магла павесялiцца,
Смутак нежаданы пройдзе з часам,
Моцна будзе бiць жыцця крынiца.
25.10.1997
2326 ПАДСТАВА ШЧАСЦЯ
Каханне – самародак залаты,
Пяску шмат мае залатая жыла,
Не кожнага яна i не заўжды
Сваiм багаццем шчодра абдарыла.
Маленькi часам знойдзецца драбок,
Што толькi ў мiкраскоп пабачыць можна,
Звычайна пападаецца пясок,
I на душы самотна i трывожна.
Бягуць, як хвалi па вадзе, гады,
Пясчынкi ў жыле зноў перабiраю,
Бо вабiць самародак залаты,
Найбольшага з надзеяю шукаю.
Калi для шчасця даў падставу лёс,
Каханне яшчэ стукае у грудзi,
Яго абаранiць лепш ад пагроз,
Магчыма, болей iншага не будзе.
25.10.1997
2330 ЗЯМНЫ ЦУД
Што лепей сексу можа быць ў жыццi?
Спаткаецца – то ўсё накшталт эрзаца,
Як дзiўны цуд не суджана знайсцi,
Секс вабны здатны шчасцем не здавацца.
Секс – моцны стрыжань, добры чарадзей,
Ён здатны цуд ствараць ў жыццi бясконца,
Трымае разам ўсё жыццё людзей,
I ў душах iм запальваць здатны сонца.
Каханню мо не трэба нiзкi секс?
Ды без падставы гэта разважанне,
Бо пачуццё без сексу страцiць сэнс,
I пройдзе, нiбы дым кастра, каханне.
А без кахання ўзнёсласцi няма,
Вядома, шчасце да таго прыходзiць,
Ў чыёй душы вясна, а не зiма,
Хто ў сексе лепшы цуд зямны знаходзiць.
27.10.1997
2332 НI СМУТКУ, НI ТУГI
Цяпер няма нi смутку, нi тугi,
Бо сэрца абыякавасць залiла,
Нарэшце, разарвала ланцугi,
Бо шмат гадоў я кайданы насiла.
Каханне хутка, як вясна, прайшло,
I пачалiсь абразы i пакуты,
Як быццам бы пяшчоты не было,
Няма больш нават радаснай мiнуты.
Жыццё было, як пекла, доўгi час,
Здавалась, што не зменiцца нiколi,
Прамень апошнi у кахання згас,
I зноў душа мая цяпер на волi.
Каханы быў i вельмi дарагi,
Але падрэзаў у кахання крылы,
Цяпер няма нi смутку, нi тугi,
Быў дарагi, а стаў зусiм нямiлы.
28.10.1997
2333 НЯМА МЯЖЫ
Не ведала. Паверыла. Не знала.
Бо вабiла бясконца вышыня,
Душу каханне моцна хвалявала,
Магутней яго ўплыў ставаў штодня.
Наперад шлях кахання невядомы,
Здавалась, што па кладачцы прайду,
Ды нечакана ад любоўнай стомы
Упала у сцюдзёную ваду.
Каханне мае жорсткiя законы,
Яго нявiннасць – мары або сны,
Бо вiнаваты спелыя гармоны,
I болей нiчыёй няма вiны.
Няма мяжы мiж сексам i каханнем,
Бо пад каханнем разумеем секс,
Не трэба сябе цешыць спадзяваннем,
Што чыстае каханне мае сэнс.
28.10.1997
2342 ЛЕПШАЯ ПАРА
Ў жыццi якая лепшая пара:
Маленства цi юнацтва, або сталасць?
Гадоў як назбiраецца гара,
Тады зрабiць аналiз здатна старасць.
Яны патрэбны вельмi людзям ўсе,
Надаць якому часу перавагу?
Сваю нагрузку кожны час нясе,
Не выклiкае нават старасць жаху.
Не вызначыць найпрыгажэйшы час,
Бо кожны з iх для сэрца вельмi мiлы,
Агонь кахання як ў душы не згас,
Калi яно не склала свае крылы.
Найгоршая пара ў жыццi тады,
Калi на шчасце пройдзе спадзяванне,
Замiнка быць шчаслiвым – не гады,
А стан, як не хвалюе больш каханне.
2.11.1997
2346 МIРАЖЫ КАХАННЯ
Бясконца ад рэальнасцi далёка,
Далёка нават ад яе мяжы,
Ды пару ўжо адзначыць здатна вока,
Пабачыць каб кахання мiражы.
Фантазiя пачне гуляць няспынна,
Такога не пабачыш i ў кiно,
Бо крочыць за карцiнаю карцiна,
I на душы ад iх заўжды вiдно.
Калi каханне вывучыць ў уяве,
I зразумець яго вялiкi сэнс,
Як прыйдзе час кахаць на самай справе,
Закрытай кнiгай ўжо не будзе секс.
Калi няма сапраўднага кахання,
Але жаданне да яго ў душы,
Лягчэй цяжар працяглага чакання,
Як мрояцца кахання мiражы.
9.11.1997
2355 ЗАКАХАНАСЦЬ
Наперадзе бяжыць к уцехам шлях,
Як позiрк выпадкова заблукае
На твары, вабных сцёгнах цi грудзях,
Прыгожае упарта выбiрае.
Ад прыгажосцi ўзнёслая душа,
I радасць б'е, як моцная крынiца,
Але прыходзiць сумная мяжа,
Краса жанчын у снах цудоўных снiцца.
Бо прыгажосць хвалюе да пары,
Душа ў нябёсах болей не лятае,
I позiрк, як паходня на ветры,
Гарэць не можа болей i згасае.
Ў жанчыну закаханасць i ў жыццё,
Як больш Амур не б'е стралою ў грудзi,
Прыходзiць абыякавасць ў быццё,
Жыць можна, але радасцi не будзе.
23.11.1997
2356 ЧАС РУЙНУЕ
Час няўмольны, iмклiвы i скоры
Быў такiм у любыя часы,
Ён знiшчае далiны i горы,
Сохнуць рэкi, знiкаюць лясы.
Час свае высувае законы,
Ды ён здольны i радасць дарыць,
Ад яго не знайсцi абароны,
Калi ў сэрцы каханне гарыць.
Нiбы ружа, саспее каханне,
Але шкодзiць калючак укол,
Час пачне горкi шлях руйнавання,
I ссыпае пялёсткi на дол.
Для душы раней меў асалоду,
Гарэў моцны агонь, але згас,
Не шукаю сустрэцца нагоду,
Ўсё руйнуе бязлiтасны час.
23.11.1997
2365 У НЕПАГАДЗЬ
Зноў непагадзь, дажджы iдуць, снягi,
I коўзкаю становiцца дарога,
Але, як клiча сэрцу дарагi,
Не здатна замiнаць ужо нiчога.
Хоць дзьме халодны вецер вельмi злы,
Але iду на вабнае спатканне,
Бо грэе сэрца стымул немалы,
У непагадзь вядзе мяне каханне.
Спатканне ў холад лютаю зiмой,
Мароз кусае i сячэ завея,
Але, як побач крочыць любы мой,
Сваiм каханнем ён мяне сагрэе.
Я ведаю: цяпло заўжды знайду,
Мацней каханне робiць мае сiлы,
Я на спатканне ў непагадзь iду,
Чакаць упарта будзе мяне мiлы.
1.12.1997
2366 ДОБРАЕ СЭРЦА
Занадта часта людзi робяць зло,
Каб з жорсткасцю здарылась развiтанне,
Каб сэрца толькi добрае было,
Павiнна ў iм заўжды гарэць каханне.
Кахаючая мяккая душа,
За iншых не сцiхае ў ёй турбота,
Зсуваецца каштоўнасцей мяжа,
Сэнс набываюць ласка i пяшчота.
Але, калi каханне знiкне ўраз,
I толькi крок застаўся да разводу,
Ў душу прыходзiць надта жорсткi час,
Бо нават ўласным дзецям чыняць шкоду.
Не здатна сэрца iншага любiць,
Калi яно знявечана ад злосцi,
Бо тое сэрца добрым можа быць,
Калi ў iм дабрыня ад прыгажосцi.
1.12.1997
2384 НЕ СУСТРЭНУ
Не сустрэну нiяк я кахання,
Дзе яго заблукалi шляхi?
Прага цела пячэ ад жадання,
Ў цяжкай стоме душа ад тугi.
Хоць з'яўляецца часам надзея,
Ды знiкае, як ранкам туман,
Спадабацца мо я не умею,
Што нi спроба – ганебны падман.
Ўжо змарнела душа ад маркоты,
Невядома, дзе выйсце шукаць,
Ды чакаю, як цуду, нагоды,
Можа доля дасць шанц пакахаць.
Шанц, магчыма, не прыйдзе нiколi,
Адзiнота турбуе мяне,
Вельмi хочацца радаснай долi.
Стрэну шчасце калiсьцi цi не?
15.01.1998
2392 ПРА КАХАННЕ
Пра каханне я песнi складаю,
Што быць можа цудоўней ў жыццi?
Бо дагэтуль яго адчуваю,
Лепш пачуцця павек не знайсцi.
Не iснуе на свеце паэта,
Пра каханне якi не пiсаў,
Ўсё, здавалась, да донца прапета,
Ды я сцежку сваю адшукаў.
Крочу любай прыемнай сцяжынкай,
Ёй нiколi не будзе мяжы,
Выбар тэмы не стане замiнкай,
Ёсць заўсёды падказка ў душы.
Нараджаюцца розныя вершы:
Ненавiдзець як або кахаць,
Хоць пiшу пра каханне не першы,
Верш узнёслы прыемна складаць.
27.01.1998
2395 ЯК ЗНАЙСЦI?
Не кожнаму ў жыццi дано каханне,
Ды кожнаму патрэба ёсць кахаць,
Душу турбуе цяжкае чаканне,
Не хочацца нi есцi, анi спаць.
Раней душа сама кахаць хацела,
Жаданню выйсця не знайшла свайму,
Ды спачувае, што ў пакутах цела,
I волю дазваляе даць яму.
Ды целу цяжка, як душы, таксама
Свайго партнёра хутка адшукаць,
I ад дылемы наступае драма,
Бо целу годнасць трэба зберагаць.
Iдзе i не сканчаецца хiстанне,
Бо невядома, як i што зрабiць,
Спакойна не дае пражыць каханне.
Ды дзе знайсцi яго i як здабыць?
31.01.1998
2408 ПУЦЯВОДНЫ МАЯК
Жыццёвы шлях згубiў, нiяк
Цяпер яго не адшукаю,
Бо пуцяводны згас маяк,
Працяглы час ужо блукаю.
Няма нi сцежкi, нi шашы,
Iду, раблю за колам кола,
Туга i смутак на душы,
Пяшчотнага не чую слова.
Але чаму здрылась так,
Што не сканчаецца блуканне?
Бо пуцяводны згас маяк,
Бо разбурылася каханне.
Каб шлях прыдатны зноў знайсцi,
Пустое скончылась шуканне,
Не заблукаць каб у жыццi,
Заўсёды трэба мець каханне.
14.02.1998
2421 ВЯРНУЦЦА НАЗАД
На ростанях не устаяць,
Кудысьцi трэба падавацца,
Рашэнне час прыйшоў прымаць,
Ды вельмi цяжка вызначацца.
Пайду направа – не люблю,
Пайду налева – не кахаю,
Таму на ростанях стаю,
I што рабiць, сама не знаю.
Наперад нельга мне iсцi,
Бо пападаю у нядолю.
Дзе iншы, добры шлях знайсцi,
Каб не пазнаць на сэрцы болю?
Не падыходзiць нiякi,
Бо можна з горам сутыкнуцца,
Iдуць дзявочыя дзянькi,
Ёсць час яшчэ назад вярнуцца.
20.02.1998
2423 ХОЧАЦЦА КАХАЦЬ
Душа у стоме, сэрца крояць здзекi,
I так iдзе не дзень, не два – гады,
Пяшчота гiне, слёз збягаюць рэкi,
Каханне памiрае назаўжды.
Здавалась, што няма зусiм пагрозы,
Што моцнае каханне, як скала,
Ды першыя праз час з'явiлiсь слёзы,
А з iмi i бяда у лёс прыйшла.
Раскрылiся нахiльнасцi благiя,
Дамоў ужо дарогi не шукаў,
Мiнулi днi кахання дарагiя,
Пачуцце на гарэлку прамяняў.
Няма кахання i няма спакою,
I невядома, што далей чакаць,
Бо цяжка жыць з падраненай душою,
А хочацца не плакаць, а кахаць.
21.02.1998
2437 ЗДАЕЦЦА ВЯСНОЙ
Завея i злуе, i плача,
Сняжынкi стукаюць ў акно,
Ды да мяне прыйшла удача,
Яе чакаю ўжо даўно.
Не дапякае непагода,
Хай вецер снегам ў шыбы б'е,
Але здарылася нагода,
Сказаць, што я люблю цябе.
Зiма, мароз i вецер дужы,
Ды мне яны мiлей ўдвайне,
I расквiтнелi ў сэрцы ружы,
Бо закахалась ты ў мяне.
У непагадзь прыйшло прызнанне,
Ды смутку на душы няма,
Калi палаць пачне каханне,
Вясной здаецца i зiма.
28.02.1998
2441 ПАХОДНЯ КАХАННЯ
Каханне маладых – паходня,
Святло ў душу дае яно.
Палае, як раней, сягоння,
Цi згасла назусiм даўно?
Ў паходнi полымя аж б'ецца,
Спачатку моцна, як ў пячы,
Ды не бясконца удаецца
Яе гарэнне зберагчы.
То вецер полымя зрывае,
Або залье яго вада,
Паходня хутка прагарае,
Ў душу ўрываецца бяда.
Каханне – моцная паходня,
Ды лепш такое набыццё,
Каб ззяла, як ранней, сягоння,
I не згасала ўсё жыццё.
2.03.1998
2442 МАСТЫ КАХАННЯ
Цудоўны, дзiўны дар прыроды,
Каб апiсаць – не хопiць слоў,
Няма на свеце нагароды
Каштоўней значна, чым любоў.
Якое не было б багацце,
Высокi у грамадстве пост,
Працяглы смутак будзе ў хаце,
Як сэрцы не злучае мост.
Няшчасце прыйдзе у каханне –
Спаткае мора гаркаты,
На радасць згiне спадзяванне,
Калi ўжо спалены масты.
Абавязкова выйсце будзе,
Патрэбна добры брод шукаць,
Або, каб грэць каханнем грудзi,
Зноў новы мост пабудаваць.
2.03.1998
2443 ЗМАГАННЕ
Жанчына без кахання –
Як човен без вясла,
Замучыла чаканне,
Але вясна прыйшла.
Ўжо на сканчэннi сiлы
З жаданнем ў барацьбе,
Ды не ратуе мiлы.
Мо к берагу прыб'е?
Я човнам не кiрую,
Шлях невядомы мой,
Хоць плачу i гарую,
Нясе мяне з вадой.
Але змагацца буду,
Хоць доля чынiць зло.
Мо ў барацьбе здабуду
I я сваё вясло?
2.03.1998
2449 ПА ГУСТУ
Хачу кахаць, як хлеба лусту,
Не падыходзяць ўсе амаль,
А тыя, што заўжды па густу,
Не адгукаюцца, на жаль.
Раблю бясконца свае спробы,
Але стараюся дарма,
Душа балiць, як ад хваробы,
Ды вынiку зусiм няма.
Знайду цi не – мне невядома,
Ды вельмi хочацца кахаць,
Хай ў сэрцы боль, туга i стома,
Упарта буду зноў шукаць.
Па густу можа пападзецца.
Ды, можа, трэба густ змяняць?
Душой, нарэшце, каб сагрэцца,
Адказ дадатны атрымаць.
4.03.1998
2458 САПРАЎДНАЯ ЛЮБОЎ
Калi любоў iдзе праз вушы,
А сэрцам ў любы час сляпы,
Яна падобна вабнай ружы:
Калючкi раняць як сярпы.
Хаця прыгожыя пялёсткi,
Салодкi водару дурман,
Ў пяшчотных словах вельмi жорсткi
Магчыма захаваць падман.
Са слоў пляцецца гора сетка,
Ды верыць хочацца заўжды,
Яны б'юць ў сэрца надта метка,
А вынiк – поўны кош бяды.
Кахаюць сэрцам, не праз вушы,
А сэрцу не патрэбна слоў,
Рамонкi лепш прыгожай ружы,
Бо ў iх – сапраўдная любоў.
10.03.1998
2483 ХЦIВЫ ПОЗIРК
Змяняюць стан няўмольныя гады,
Мо толькi крок застаўся да магiлы,
Ды, як раней, душою малады,
I позiрк, як у маладосцi, хцiвы.
Калi няма натхнення ад красы,
Гады ў душы жаданне здатны сцерцi,
Наблiзiлiсь апошнiя часы,
Крок застаецца сапраўды да смерцi.
Расчаравання зведаць не прыйшлось,
Як прысак на вятры, душа не тлела,
Цудоўна, як квiтнее маладосць,
Хаця на выгляд i старое цела.
Прыемна хцiва пазiраць заўжды,
Чароўнае казаць жанчыне слова,
Каб шчасцем напаўнялiся гады,
Каханне трэба мець абавязкова.
24.03.1998
2505 ЗIМОВЫ СМУТАК
Каханне першае прыйшло
Знянацку, нiбы дождж асеннi,
I смутку – нiбы не было,
Ў душы цудоўныя iмгненнi.
Iмгненнi дорыць мне яна,
Адчуць прыемна хваляванне,
Бо прыгажосць яе – вясна,
Узiмку спее хоць каханне.
Ды ёсць падстава для тугi,
Каханне кепска выбiрае,
Ёй падабаецца другi,
Яна ужо яго кахае.
I скончылась мая вясна,
Бо сталi iншымi умовы,
Душу маю, амаль да дна,
Напоўнiў смутак зноў зiмовы.
31.03.1998
2523 ШЧОДРЫ ЛЁС
Лёс надта шчодра падарыў
Мне вельмi рэдкую удачу:
Я жыццярадасны матыў
Ў душы працяглы час не страчу.
Маё каханне не прайшло,
Яно непадуладна часу,
На скронi срэбра хоць лягло,
Ды маю у жыццi украсу.
Бягуць, як воблакi, гады,
Хоць выгляд трохi прытаптаны,
Але душою малады,
Бо ад кахання – нiбы п'яны.
Не прыйдзе у душу мароз,
Палае моцнае жаданне,
Бо падарыў цудоўны лёс
Душы на ўсё жыццё каханне.
6.04.1998
2532 ГАРМАНIЧНАЕ КАХАННЕ
Калi вясной агонь душу пячэ,
I льецца вакол радасная песня,
То не каханне стрэнулась яшчэ,
А толькi яго раннее прадвесне.
Ды цяжка зберагчы агонь праз час,
Каб полымя цудоўна зiхацела,
Касцёр каб паступова не пагас,
Як возьме у палон каханне цела.
Калi ў адносiнах гармонii няма,
Абавязкова дойдзе да маразму,
Бо намаганнi прападуць дарма,
Секс кепскi без жаночага аргазму.
Каб ад кахання толькi радасць мець,
Аб холад не разбiлася жаданне,
I сэрцу ад абразы не шчымець,
Патрэбна гарманiчнае каханне.
11.04.1998
2534 СЯБРЫ
Хаця на выгляд i стары,
Душа затое маладая,
Даўно спускаюся з гары,
Пара пакуль што залатая.
Хоць срэбра скронi замяло,
Ды ў сэрцы зiхацiць жаданне,
Бо, пэўна, часу не прыйшло,
Мiнулым стала каб каханне.
Як полымя гарыць ў душы,
На ўзрост кiваць яшчэ не трэба,
Бо для яго няма мяжы,
Калi душа ўзлятае ў неба.
Няхай сабе iду з гары,
Ды вышынi не забываю,
З каханем надалей сябры,
I назаўсёды, адчуваю.
11.04.1998
2537 ЧАРОЎНАЯ ЎСМЕШКА
Шаша грунтоўная – не сцежка,
У пекла шлях па ёй iдзе,
Твая чароўная усмешка
Любога з розуму звядзе.
Адкуль ў яе такая сiла,
Што полымем душа гарыць?
Магутнай зброяю любiла
Для жарту сэрца пакарыць.
I не iснуе абароны,
Каб моцны клiч перамагчы,
Браць душы здатная ў палоны,
Ды сэрцы болем абпячы.
Я варажу: арол цi рэшка,
Звядзеш ты з розуму цi не?
Твая чароўная усмешка
На хiбны шлях вядзе мяне.
13.03.1998
2540 ЦЯЖКI ВЫБАР
Вялiкi выбар – мала асалоды,
Апошнi крок спатрэбiцца зрабiць,
Нялёгкi ў справах ён амаль заўсёды,
Таксама, калi прыйдзе час любiць.
Калi адна сярод ўсiх каралева,
Адзiны шлях цудоўны да мэты,
Бо сэрца толькi па адной балела,
Яе зрок з iншых вылучаў заўжды.
Як гэта да спадобы або тая,
Цi сэрца iншай хочацца здабыць,
Бясконца позiрк прыгажосць гартае,
I невядома, дзе яго спынiць.
Як нават вельмi добрага багата,
Адну як выбраць або аднаго?
Нiколi у душу не прыйдзе свята,
Бо цяжкi выбар. Як зрабiць яго?
14.04.1998
2552 ЗА НЯЛЮБЫХ
Падразае жанчыне лёс крылы,
Ды ў бядзе вiнавата сама,
Пайшла замуж, хоць быў i нямiлы,
Чакаць шчасця з нялюбым дарма.
У душы толькi цемра i слота,
I бясконца халодзiць зiма,
Адзiнота, ўвесь час адзiнота,
Хоць ёсць муж, ды кахання няма.
Бо не згасла былое каханне,
I душа па каханым балiць,
Хаця тлела яшчэ спадзяванне,
Што удасца былое забыць.
Лёс няшчадна i горка смяецца,
Драбок шчасця нiяк не здабыць,
Бо душою павек не сагрэцца,
За нялюбых як замуж хадзiць.
20.04.1998
2587 ГАРКАТА
Растрывожыла сэрца вясна,
Смак на вуснах маiх гаркаваты,
Не мая у жаданнi вiна,
Ды каханне знявечылi вады.
Спакой хочацца мець для душы,
Бо абрыдлi размовы пра працу,
Ў пацалунках – прытулак iлжы,
Але прагне душа хоць эрзацу.
Мне ў душы залатая вясна
Паламала магутныя краты,
Буду п'янай цяпер без вiна,
Бо галодны скарыначцы рады.
Без кахання гасцюе бяда,
I бяссорамна доля смяецца,
Хоць на вуснах маiх гарката,
Душой хочацца часам сагрэцца.
3.05.1998
2588 НАВУКА I ЖЫЦЦЁ
Наказала мацi вельмi строга,
Што пара каханага прыдбаць,
Але не занадта маладога,
Значна лепш багатага шукаць.
Не патрэбна нават цалавацца,
Лепей яшчэ трохi пачакаць,
Небяспечна палка абдымацца,
Каб пасля адной не гараваць.
Адна справа – матчына навука,
Ды другая – бурнае жыццё,
Як спаткае ад кахання мука,
I навука пойдзе ў небыццё.
Маладога палка я кахаю,
Быць з сабой абрыдла ў барацьбе,
Выгады нiякай не шукаю
I каханню аддаю сябе.
4.05.1998
2593 ПЕРШЫ КРОК
Як да кахання ёсць нахiльнасць,
Але каханы – стары дзед,
Бядою стане сексафiльнасць,
Нямiлым будзе белы свет.
Назея крохкая згасае,
Бо больш няма чаго чакаць,
Ды сэрца беднае палае,
I хоча горача кахаць.
Цi можна вырашыць праблему
I страсцi пагасiць пажар?
Адказ даць трэба на дылему,
Што зберагаць: душу цi твар?
Ў душы ўжо д'ябал варушыцца,
На грэх штурхае незнарок.
Незразумела, як рашыцца
Зрабiць, нарэшце, першы крок?
7.05.1998
2601 ДА РАНКУ
Вечарэла. Птушкi ў гнёзлы селi,
Толькi плёскат чуўся ад ракi,
Вецер гойдаў дрэвы, як арэлi,
Вогнiшча палiлi рыбакi.
Месяц на зямлю глядзеў двухрогi,
Зоркi паглядалi з чарнаты,
Але бачыць нас не мелi змогi,
Бо пад дрэвам былi я i ты.
Хвалявала першае спатканне,
I пяшчотных не хапала слоў,
Але нас не мучыла пытанне,
Ёсць цi не ўзаемная любоў.
Нечакана дачакалiсь ранку,
Бо iмгненна з любай час бяжыць,
На свiтаннi слухаем заранку,
Ветрык лiсце дрэва варушыць.
9.05.1998
2603 ЗБЕРАГАЦЬ АГОНЬ
Раней вогнiшча зырка гарэла,
Спакваля нават прысак ачах,
Бо каханне, як сонейка, грэла,
Цяпер сцюжа, як ў лютым, ў вачах.
Так з каханнем здараецца часам,
Спадзяванне было – на жыццё,
Шчасце ззаду, што зведалi разам,
Напаўняе душу забыццё.
З вуснаў мёду багата папiта,
Струменiлась пяшчота з вачэй,
Шчасце ў думках яшчэ не забыта,
Ды жадаю забыцца хутчэй.
Камень здатны праз час руйнавацца,
Вельмi цяжка аддана кахаць,
Без турбот можна ўраз закахацца.
Як агонь ўсё жыццё зберагаць?
11.05.1998
2604 ДАБРЫНЯ Ў СЭРЦАХ
Скорапсавальныя прадукты,
Як iх магчыма зберагчы?
Не агароднiна, не фрукты,
Каханню як дапамагчы?
Стае каханне з часам кволым,
Знiкае радасць у душы,
Хоць пазайздросцiць след умовам:
Няма бактэрый i паршы.
Для шчасця трэба намаганне,
Што жонка зробiць, а што муж,
Каб свежым засталось каханне,
Нiбы бутоны росных руж.
Не стала каб былым каханне,
I збераглась ў iм вышыня,
Адно iснуе вымаганне:
Патрэбна ў сэрцах дабрыня.
11.05.1998
2607 ПАЛАЕ СЭРЦА
Як здатна сэрца запалаць
Лягчэй, чым падпалiць бяросту,
Прыйшла ў жыццi пара кахаць,
Яно непадуладна ўзросту.
Яшчэ малы або стары,
Душою хочацца сагрэцца,
Закруцяць моцныя вiры,
I нiкуды ад iх не дзецца.
Ў iх сiла моцная заўжды
Ўсё не сваiм шляху змятае,
Ды вiр – прытулак для бяды,
З яго не кожны выплывае.
Але каханне не суняць,
Яго няспынная навала,
Як сэрца здатна запалаць,
Каханне шчасця дасць нямала.
12.05.1998
2609 СОНЕЧНЫ ЗАЙЧЫК
Каб ты была маёй вясной
Хачу, мо шчасце нас спаткае?
А ты няшчадна круцiш мной,
I зайчык сонечны знiкае.
Не асвятляе любы твар,
Тваёй усмешкi я не бачу,
Цярплю чарговы зноў удар,
Ды спадзяваюсь на удачу.
Калiсьцi зайчык зазiрне,
I ты люстэрка не павернеш,
Павернеш, то запал мiне,
I прагi больш былой не вернеш.
Каб ты была маёй, хачу,
Другой такой я не спаткаю,
Пакуль настойлiва маўчу.
Мо шчасце з часам атрымаю?
12.05.1998
2616 ВОСЬ ШЧАСЦЯ
Каханне i зямная вось,
Вачамi iх зусiм не бачна,
Але, каму кахаць прыйшлось
Пацвердзяць, што каханне значна.
Яно – галоўнае ў жыццi,
Бо з iм ажыццявiцца мара,
Бо шчасця лепей не знайсцi,
Яно – як вось зямнога шара.
Усе жадаюць мець яго,
Каханне – дапамога справе,
Яно найдаражэй ўсяго
Ў сапраўднасцi, а не ў уяве.
Як толькi хораша жылось,
Каханню трэба быць удзячным,
Заўжды каханне – шчасця вось,
Здаецца хоць зусiм нябачным.
14.05.1998
2632 ВОГНIШЧА ЮНАЦТВА
Любоў i вернасць. Цяжкае пытанне
Амаль прад кожным ставiцца ў жыццi:
Цi пачынаць, цi зберагаць каханне?
Рашыць цяжэй, чым поле перайсцi.
Як вогнiшча амаль не сагравае,
Сухiх падкiнуць трэба толькi дроў,
Яно адразу моцна запалае,
Такiм, як у юнацтве, будзе зноў.
А нанава цяжэй касцёр раскласцi,
Ды можна хутка нацягаць лаўжа,
Хоць цела заспакоiцца ад страсцi,
Астылаю застанецца душа.
I выбар зноў апынецца паганы,
Бо змрок i холад будзе, як ўначы,
Ды сэрца ад памылкi стомяць раны,
Лепш вогнiшча юнацтва берагчы.
28.05.1998
2636 КРЫЛЫ НАТХНЕННЯ
Калi у маладосць душа вяртае,
Марзянкай сэрца стукаць зноў пачне,
Пара не у мiнулым залатая.
А мо яна нiколi не мiне?
Прыемна адчуваю хваляванне,
Галоўнае ў жыццi даруе лёс,
Бо не згасае здатнасць да кахання,
Душа таму ўзлятае да нябёс.
Наесцiся наперад нельга хлеба,
Кахаць таксама хочацца штодня,
Калi кахаеш – iншага не трэба,
Бо акрамя – ўсё толькi мiтусня.
Каханне здатна павялiчыць сiлы,
Таму я больш ўсяго яго цаню,
Каханне здольна даць натхнення крылы,
Каб узлятаць бясконца ў вышыню.
2.06.1998
2650 БРЫДКI ПАДМАН
Як пачынаецца раман,
Не паварожыш на рамонках,
Чакае вернасць цi падман,
Не пачытаеш на старонках.
Калi прыйшла пара кахаць,
Здаецца доля залатою,
Як пачынае цалаваць,
То цяжка думаць галавою.
Здаецца, што прыхiльны лёс,
Ўсё будзе надалей выдатна,
Не прыйдзе сум, не будзе слёз,
Але каханне крыўдзiць здатна.
Калi сканчаецца раман,
I без рамонак зразумела:
Быў брыдкi для душы падман,
Бо вырашала толькi цела.
13.06.1998
2654 КАХАЦЬ ВЕЧНА
Каханне – як мiнулагоднi снег,
Ўраз збегла, быццам не было нiколi,
Ды разам з iм прапаў вясёлы смех,
А смутку i тугi больш, чым даволi.
Магчыма, так заўсёды у жыццi,
Закон яго цыклiчны i суровы,
Павiнен з часам боль ў душы прайсцi,
Каб мог пачацца ўзлёт кахання новы.
Але iснуюць вечныя снягi,
Iм знiкнуць не прадбачыцца пагрозы,
Сезон мiнуў, сканчаецца другi,
Мароз у лёд ператварае слёзы.
Цудоўна пакахаць не на сезон,
Кароткае каханне недарэчна,
Цыклiчны дзее у жыццi закон,
Але кахаць прыемней толькi вечна.
18.06.1998
2659 ТЫ ПАКЛIЧ
Ты паклiч, я пайду за табою,
Крыўду сэрца магу дараваць,
Была доля няшчаснай i злою,
Без адказу прыйшлося кахаць.
Таму сэрца нямее ад болю,
Без адказу каханне – як бiч,
Каб знайсцi i спакой, i патолю,
Ты мяне хоць намёкам паклiч.
Я з пакронай прыйду галавою,
Буду сцiпла упарта чакаць,
Каб магла доля стаць залатою,
Калi будзеш пяшчотна кахаць.
Час iдзе, ды няма мне спакою,
Толькi ў мроях магу цалаваць,
Ты паклiч, я пайду за табою,
Бо заўжды цябе буду кахаць.
23.06.1998
2661 ДА СПАДОБЫ
Непрыкметна глядзiш на мяне,
Бо, напэўна, табе спадабаюсь,
Як цiкавасць твая не мiне,
Я сама у цябе закахаюсь.
Бо люблю позiрк светлых вачэй,
Рысы добрага мужнага твару,
Прызнавайся ў каханнi хутчэй,
Мы утворым прыгожую пару.
Ты глядзiш непрыкметна далей,
Я з надзеяй прызнання чакаю,
З кожным позiркам ты мне мiлей,
Бо сама ужо палка кахаю.
Ты маю развярэдзiў душу,
Бо балiць яна, як ад хваробы,
Не стрымаюсь, напэўна, скажу,
Што цяпер i ты мне да спадобы.
25.06.1998
2663 ЛЁС КАХАННЯ
Ты не кажы мне болей горкiх слоў,
I не вярадзь пакутнiцкую душу,
Кахання час ужо даўно прайшоў,
Кахаць сябе праз сiлу не прымушу.
Было каханне або не было?
Было, бо сэрца ад пяшчоты млела,
Ды ўсё мiнае, i яно прайшло,
Як свечка, да падсвечнiка згарэла.
Прыйшла да нас сапраўдная бяда,
Бо адкладалi любошчы на потым,
Сплыло каханне, як вясной вада,
Бо не хапала для душы пяшчоты.
Касцёр кахання лёгка распалiць,
Але чакае лёс яго суровы,
Касцёр абавязкова прагарыць,
Калi не падкiдаць сухiя дровы.
26.06.1998
2672 АШЫЙНIК
Ты мяне зачаравала,
Зараз водзiш пад руку,
Бег, куды хацеў, бывала,
Ды цяпер на павадку.
Ты мяне прываражыла,
Раней з хлопцамi хадзiў,
Мяне цалкам пакарыла,
Волю любую згубiў.
Але ты мне спадабалась,
Удваiх цiкава нам,
Адна доля заставалась,
Я надзеў ашыйнiк сам.
I цяпер мяне ты водзiш
На кароткiм ланцугу,
Хоць ашыйнiкам не шкодзiш,
Ды ўбок збегчы не магу.
2.07.1998
2677 ЦВIЦЕННЕ
Каб не прыйшло расчараванне,
Даць лепей справам пачакаць,
Хоць год, хоць два, але каханне
На потым нельга адкладаць.
Абмежаваны час даецца,
Таксама, як цвiценню руж,
Бо сэрца сэрцу адгукнецца,
Каб утварылась еднасць душ.
Ды хутка ружа адцвiтае,
Iмклiва прабягае час,
Жыве, але зусiм не тая,
Святковы выгляд цалкам згас.
Не трэба адкладаць на потым,
Хай ў час агонь ў душы гарыць,
Калi, вядома, не ахвота
Сваё цвiценне прапусцiць.
6.07.1998
2678 ПРАЗ ВЯСЁЛКУ
Я рукi цалую твае,
I губы, i шчокi, i вочы,
Каханне натхненне дае,
Заўсёды яно са мной крочыць.
Цудоўна бясконца кахаць
Цi жонку, цi нават сяброўку,
Бо можна на свет пазiраць
З iмпэтам заўжды праз вясёлку.
Вастрэй значна позiрк вачэй,
I радасць душа адчувае,
Бо зорачкi свецяць ярчэй,
I ветрык аб шчасцi спявае.
З натхненнем iду па жыццi,
Бо маю каханку такую,
Што лепей яе не знайсцi,
Ёй рукi i губы цалую.
6.07.1998
2680 ПРАЗ ГАДЫ
Я цалаваў бы ног тваiх сляды,
А ты мяне зусiм не памячаеш,
Мо пашкадуеш часам праз гады,
Праводзiць што дамоў не дазваляеш.
Калi кахаю – толькi назаўжды,
Сказаць аб тым рабiў я марна спробы,
Душа стамiлась цяжка ад бяды,
Чамусьцi я табе не да спадобы.
Сляды другога хочаш цалаваць,
Таксама ён цябе не памячае.
З кiм шчасце будзе лепей будаваць:
Каго кахаеш або хто кахае?
Адказ дакладна вызначаць гады:
Цi слушны выбар быў або не дужа?
Другую я кахаю, як тады,
Ты шмат гадоў адна жывеш без мужа.
8.07.1998
2689 БО КАХАЮ
Пяшчотных не хапае слоў,
Каб расказаць, што адчуваю,
Але жаданы час прыйшоў,
I я кахаю, я кахаю!
Не зразумець, як доўгi час
Мая душа упарта спала,
Але прачнулася ураз,
Прыйшло каханне, як навала.
Але яго утаймаваць
Не удалося мне адразу,
Не вельмi радасна кахаць,
Калi каханне без адказу.
Адказ пакуль што не прашу,
Але настойлiва чакаю,
Страсць перапоўнiла душу,
Бо я кахаю, я кахаю!
20.07.1998
2694 ЖАДАНЫ
Спытайся, не скажу табе я «Не»,
Ды ты пытацца нават не жадаеш,
Каханне ўжо замучала мяне,
А ты зусiм чамусьцi не кахаеш.
Жыць без цябе я болей не магу,
Але, хутчэй ўсяго, так жыць прыйдзецца,
Хаця б развеяў ты маю тугу,
Хоць на iмгненне каб душой сагрэцца.
Але ў мой бок глядзець не хочаш ты,
Хаця кахаю я ўжо досыць часу,
Ты папытай, i згодна я заўжды,
Бо «Так» хачу сказаць табе адразу.
Мо з часам страсць мая к табе мiне,
I загаяцца цалкам ў сэрцы раны,
Спытайся, не скажу табе я «Не»,
Бо я кахаю, i ты мне жаданы.
22.07.1998
2696 ЖЫВЕШ БУДУЧЫМ
Калi не знiкла праз гады каханне,
Натхненне, як ваду з крынiчкi, пьеш,
Зусiм няма узросту адчування,
Кахаеш – толькi будучым жывеш.
Хаця на скронях снег разлёгся белы,
Не здатны замiнаць зусiм гады,
Таксама, як раней, ў каханнi смелы,
Як ў зорны час, калi быў малады.
Душа не плача, а заўжды смяецца,
I робiць толькi радасным жыццё,
Калi кахаць бясконца удаецца,
Каханне адсувае небыццё.
Цудоўна зберагчы сваё каханне,
Не распылiць без сэнсу на шляху,
Засталiсь страсць i палкае жаданне,
I ў будучым яшчэ кахаць магу.
23.07.1998
2698 СПАЧАТКУ
Пры расставаннi я сказала «Так»,
Але, напэўна, вельмi паспяшалась,
Боль у душы не ўтаймаваць нiяк,
Напэўна, назаўжды адна засталась.
Як чарада гадоў ужо мiне,
Змяняецца i погляд моцна з часам,
Цяпер бы я крычала толькi «Не»,
Бо лепей быць ў жыццi заўсёды разам.
Шкадую вельмi, бо адной – не мёд,
Але сказала «Так» ў той час адразу,
Ў душы няма цяпла, а толькi лёд,
Сабе нанесла цяжкую абразу.
Ў жыццi каханне даражэй ўсяго,
Аб iм я зберагаю толькi згадку,
Мой мiлы! Так хачу вярнуць яго,
Каб пачынаць па-добраму спачатку.
23.07.1998
2702 САРВЕ ДРУГI
Прыемна, калi ёсць каму кахаць,
Душа пачуццем iншых здатна грэцца,
Найлепшага магчыма выбiраць,
Ды не заўсёды выбраць удаецца.
Цудоўна, калi ёсць каго кахаць,
Ды доля часта кепская i злая,
Бо цяжка i унiжальна чакаць,
Калi цябе каханы пакахае.
Яго кране каханне не заўжды,
I каб адной навекi не застацца,
Калi ўжо цiснуць, нiбы прэс, гады,
За некаханых прыйдзецца трымацца.
Адзiн быў сэрцу вельмi дарагi,
Ды час iдзе, i можа звянуць ружа,
Таму сарве яе зусiм другi.
Цi будзе добрым лёс такога мужа?
26.07.1998
2705 ЗАЛАТЫ ЎЗРОСТ
Не iснуе ў каханнi узросту,
Кожны ўзрост можа стаць залатым,
Хоць адкрыта казаць i папросту,
Быць прыемней заўжды маладым.
Маладосць вельмi хутка знiкае,
Час iдзе, кожны сталым стае,
Ды ў каханнi пара залатая,
Калi ўзрост яшчэ сiлы дае.
Маладосцi магчыма здавацца,
Што каханне – яе набыццё,
Бо не ведае, што закахацца
Можна ў час, калi бачыў жыццё.
Мо даверу не будзе мець хтосьцi,
Ды каханнем калi даражыць,
Як пачнецца яно ў маладосцi,
То i старасць з iм можна дажыць.
27.07.1998
2719 НIБЫ ЗНIЧКА
Ад кахання я згарала,
Вельмi хцiва глядзеў ты,
Жыта спелае схавала
Нашы лёгкiя сляды.
Зоркi ў вочы мне глядзелi,
Ночка цёмная была,
Знiчкi на зямлю ляцелi,
Не шкадую, што пайшла.
Бо саспела, нiбы жыта,
Час даўно прыйшоў кахаць,
Сэрца любаму адкрыта,
Больш няма чаго чакаць.
Замуцiлася крынiчка,
Боль i радасць на душы,
Я згарэла, нiбы знiчка,
Ў спелым жыце на мяжы.
4.08.1998
2738 ВАЛОШКI
Твае вочы – як валошкi,
Яны вочы маiх мрой,
Я цябе саромлюсь трошкi,
Ды жадаю быць з табой.
Па табе даўно ўздыхаю,
На душы нашу тугу,
Можа я цябе кахаю,
Разабрацца не магу.
Не магу нiяк прызнацца,
За табой хаджу, як цень,
А пакуль валошкi сняцца
Ў спелым жыце кожны дзень.
Вельмi доўга не рашаўся,
Трэба мне цябе сустрэць,
Каб сказаць, што закахаўся,
I ў валошкi паглядзець.
17.08.1998
2739 СМУТКУЮ
Смуткую часта па тваiх руках,
Што так пяшчотна палка абдымалi,
Але кахання разбурыўся гмах.
Цяпер мяне хто песцiць будзе далей?
Успамiнаю аб тваiх губах,
Што так салодка вабна цалавалi,
За долю адчуваю боль i страх.
А як прыгожа мы з табой кахалi!
Тужу аб мiлых дарагiх вачах,
Што з ласкай на мяне заўжды глядзелi,
Ды позiрк твой амаль зусiм ачах.
Раней якое мора шчася мелi!
Цяпер адна i адчуваю жах,
Бо час iдзе няўмольна ды iмклiва,
Смуткую па руках, губах, вачах.
Цi буду я яшчэ калi шчаслiва?
18.08.1998
2748 ТОЛЬКI «НЕ»
– Ты не кажы мне болей «Не»,
З адмовай цяжка заляцацца,
Бо хутка мой запал мiне,
Адной ёсць шанц табе застацца.
– А як скажу табе я «Так»,
Калi няма ў душы кахання?
Мне цяжка ад тваiх атак,
Але зусiм няма жадання.
Ды нецiкава мне з табой,
I сэрца ные, нiбы рана,
Напэўна, будзеш ты герой,
Але не для майго рамана.
Лепш буду я яшчэ чакаць,
А зараз толькi «Не», не болей,
Бо палка хочацца кахаць,
Для сэрца хочацца патолi.
25.08.1998
2761 РОЗУМ I СЭРЦА
Знiкла i апошняя надзея,
Прыйдзецца цяпер бяду сустрэць,
Розум вельмi добра разумее,
Сэрца не жадае разумець.
Бо каханне толькi ледзьве тлее,
А яму даўно пара гарэць,
Розум вельмi добра разумее,
Сэрца не жадае разумець.
Паступова роспач ў душы спее,
Больш ў аблокi, пэўна, не ўзляцець,
Розум вельмi добра разумее,
Сэрца не жадае разумець.
Скончыцца душэўная завея,
I каханне зможа абагрэць,
Розум вельмi цяжка разумее,
Сэрца здатна лепей разумець.
9.09.1998
2778 ДЗЕ ТЫ?
Маё каханне! Скажы, дзе ты?
Даўно хачу цябе сустрэць,
Не маю зараз iншай мэты,
Душу iмкнуся абагрэць.
Душа сцюдзёная бясконца,
Пара нялёгкая прыйшла,
Бо без кахання – як без сонца,
Няма жаданага цяпла.
Маё каханне, адгукнiся!
Прашу ўначы, благаю ўдзень,
Душу маю сагрэць iмкнiся,
Дай ёй хаця б адзiн прамень.
Даўно збянтэжана чакаю,
Душа балiць ад гаркаты.
Калi, нарэшце, пакахаю,
Каханне, калi прыйдзеш ты?
26.09.1998
2780 ЛОГIКА I АРГУМЕНТЫ
Каханню логiка не трэба,
Хоць аргументаў ёсць мiльён,
Яно спадзе, як знiчка з неба,
I сiлай забярэ ў палон.
Бездапаможныя парады
Любоў другому падарыць,
Не дапамогуць i загады
Свайго каханага забыць.
Плод саладзей ад забароны,
I лепей даць паспрабаваць,
Калi адбыўся шлюб законны,
Ўжо так не хочацца кахаць.
Хто логiку лiчыў няўдалай,
I аргументы – за нулi,
Любвi не ведалi трывалай,
Таму няшчаснымi былi.
27.09.1998
2781 АБЯЦАННЕ
Зорку абяцаў з вышынь дастаць,
Каб яна была маёй украсай,
Палка i аддана пакахаць,
Ўсё жыццё прайсцi каб поплеч разам.
Ды не так ў сапраўднасцi iдзе,
Больш няма на шчасце спадзявання,
У душы набат бяды гудзе,
Прагарае вогнiшча кахання.
Часам яшчэ полымя цярплю,
Хоць не рада кпiнам i абразам,
Здзекаў над душою не люблю,
Кайданы кахання знiкнуць з часам.
Абяцаў мне зорку падарыць,
Каб магла крануць яе рукою,
Лёгка абяцаць, ды цяжка жыць,
Як няма кахання i спакою.
27.09.1998
2796 СНЯЖЫНКА НА ДАЛОНI
Сняжынка. Колкi прыгажосцi ў ёй!
Не меней, чым ў брыльянтавай кароне,
Але яна становiцца вадой,
Як пападзе на цёплыя далонi.
Час здатны ўсё на свеце разбураць,
Закон прыроды вечны i суровы,
Каб прыгажосць працягла зберагаць,
Ствараць патрэбна добрыя умовы.
Краса безабаронная заўжды,
Хоць зберагчысь ёсць у яе жаданне,
Наперадзе чакае шмат бяды,
Руйнуецца прыгожае каханне.
Таму, як першы снег зазiхацiць,
Разляжыцца сумётамi на скронi,
Красу пачуццяў лёгка разбурыць,
Каханне – як сняжынка на далонi.
3.10.1998
2805 БЕЗ РАДАСЦI
Здавалась, шчасце сцiплае знайду,
Ды не сустрэла ласкi i пяшчоты,
Спаткала нечаканую бяду,
I ёй прыйшлося адчынiць вароты.
Жадала быць каханай i кахаць,
I без аглядкi аддавацца страсцi,
Не ведала, саломкi дзе паслаць,
Каб не разбiцца, ды прыйшлось упасцi.
Сумую, бо засталася адна,
I адчуваю боль расчаравання.
Мая цi не мая ў бядзе вiна,
Што нават няма следу ад кахання?
Без радасцi ўжо доўгiя гады,
Сама, напэўна, нарабiла шкоды.
Як мне цяпер пазбавiцца бяды,
Каб зачынiць хутчэй за ёй вароты?
8.10.1998
2820 ТАК ДОБРА!
Праносяцца iмклiвыя гады,
Даўно снягi на скронi раскiдалi,
Але няма нi смутку, нi нуды,
Бо мы з табой яшчэ не дакахалi.
Ў маёй душы бясконца ты адна,
Адзiнай, безумоўна, будзеш далей,
Вiруе восень, ды для нас вясна,
Таму, што мы з табой не дакахалi.
Запал юнацтва праз гады не згас,
Цудоўна, што узнёсласць захавалi,
Для нас спынiўся хуткабежны час,
Бо вельмi шмат яшчэ не дакахалi.
Наперадзе суровая зiма,
Але дарэмна ёю нас пужалi,
Прычын не дакахаць зусiм няма.
Так добра, што яшчэ не дакахалi!
19.10.1998
2846 БЕРАГI КАХАННЯ
Кахаю, ды сумую ад тугi,
Ў душы няма спакою i патолi,
Як у магутнай рэчкi берагi,
Напэўна, мы не сыдземся нiколi.
Чым далей плынь у велiчнай ракi,
Адлегласць значна больш мiж берагамi,
А час бажыць, няўрымслiвы такi,
I пашырае прорву памiж намi.
Як плынь кахання моцная заўжды,
То берагi ўсё далей час ад часу,
Лепш мець у рэчцы значна менш вады,
Каб бераг мог крануць другi адразу.
Каб ад кахання не было тугi,
Не трэба рэчцы вельмi моцнай плынi,
Ды побач бегчы змогуць берагi,
Не будзе суму нават i ў памiне.
24.11.1998
2862 САПРАЎДНЫ СТАРТ
Без крыл ўзляцець не ўдасца на падкрылку,
Не трэба поспеху чакаць,
Ў жыццi зрабiла цяжкую памылку:
Не навучылася кахаць.
Каханне па кавалках раздавала,
Як першакрасавiцкi жарт,
Ды засталось яго зусiм замала,
Калi прыйшоў сапраўдны старт.
Пачалася суровая навала,
Яе памылкi прывялi,
Дарэмна палац шчасця будавала,
Бо ўжо падмуркi пагнiлi.
Калi б ў мяне спачатку былi веды,
Магла б памылак пазбягаць,
Нiколi б шчасце не кранулi беды,
Бо шчасце ўзнёслае – кахаць.
13.12.1998
2872 НЯРОЎНАЯ ГУЛЬНЯ
За геймам гейм iдзе гульня,
Дзе я – мышонак ў лапах кошкi,
Хоць прагуляўся да нуля,
Яшчэ згуляць жадаю трошкi.
Мо невязенне прамiне,
З надзеяй палкаю чакаю,
Гуляць цiкава для мяне,
Бо гэту кошку я кахаю.
Яна ж халодная, як сталь,
Ды з лап мяне не выпускае,
Няма сiл вырвацца, на жаль,
Таму далей гульня трывае.
Сумую i тужу штодня,
Чакаю шчасця ад нахабы,
Iдзе няроўная гульня:
Мяне трымаюць моцна лапы.
20.12.1998
2881 ЦУДАДЗЕЙНЫ КОМПАС
Каханне – компас надта цудадзейны,
Яго, як зрэнку вока, берагу,
Яно пракласцi здатна курс надзейны,
Не збiцца каб з жыццёвага шляху.
Хто не кахае – па жыццi блукае,
Заўжды незадаволены сабой,
Расчараванне сэрца напаўняе
Аж цераз край тугою i журбой.
Без компаса заўсёды невядома,
Якi кiрунак выбраць, каб iсцi,
Куды не подзеш, там чакае стома,
Няма мэты i сэнсу у жыццi.
Калi душа у прыцемках блукае,
Бясконца цяжка ад пакут балiць,
Хто цудадзейны компас адшукае,
Той здатны шчасце вабнае здабыць.
24.12.1998
2898 АДКАЗНАСЦЬ
Заззяла сонца, ветрык нават сцiх,
Усмешкай яснай усмiхнулась места,
У шлюб ўступаюць радасны жанiх
I значна больш шчаслiвая нявеста.
Шмат сваякоў сабралiсь i сяброў,
Жадаюць шчасця i пяшчоты пары,
Была каб у iх рада i любоў,
Усмешка ззяе ў маладых на твары.
Але чаму праз невялiчкi час
Мiнае радасць i каханне стыне?
Калi яго агеньчык цалкам згас,
Амаль без жалю жонку муж пакiне.
Цудоўны дотык рук i ног, i губ,
Ў адносiнах яшчэ патрэбна яснасць,
Бо недарэчным стане вабны шлюб,
Калi ў каханнi страчана адказнасць.
3.01.1999
2913 ДА СПАДОБЫ
Твае вочы – як валошкi,
Ды у позiрку туман,
Я ад сiнi п'яны трошкi.
Згода будзе цi падман?
Ты прызнацца не жадаеш
Падабаюся цi не,
Можа палка ўжо кахаеш,
Але толькi не мяне.
Ды настойлiва чакаю,
Што разыдзецца туман,
Я валошкi пакахаю,
I пачнецца наш раман.
Не ўдалiся яшчэ спробы
Мне валошкi цалаваць,
Але вельмi да спадобы
Iх з пяшчотай назiраць.
6.01.1999
2923 ПАДАРАК
Каханне не пытаецца: «За што?»
Плюсы i мiнусы не вызначае,
Без логiкi, як быццам бы лато,
Каханую з мiльёнаў выбiрае.
Таму яго высокая цана.
Каханая! Мець шчасце можна з ёю,
На цэлым свеце толькi ёсць адна,
Душу зрабiць што здатна трапяткою.
Як доля шанс такi ў жыццi дае,
Што шчасце цалкам напаўняе грудзi,
Паслухаць трэба ўважлiва яе,
Другога шансу можа больш не будзе.
Яно заўжды падобна на лато,
Бо логiкi ў каханнi i не трэба,
Калi свой шанс не выкарыстаў хто,
Хай ведае: любоў – падарак неба.
8.01.1999
2935 ЖАДАЮ ЗБЕРАГЧЫ
Табе сваё каханне аддаю,
Але ў адказ свядома не чакаю,
Бо перад цяжкiм выбарам стаю,
Iначай я цябе не утрымаю.
Бо волю амаль страцiла сваю,
I гордасцi – як быццам не бывала,
Ужо ля прорвы на краi стаю,
Каханне моцна цiсне, як навала.
Нялёгка без адказу пакахаць,
Заўжды каханы мае перавагу,
Бо сэрца ад парыву не стрымаць,
Зусiм няма нi сцiпласцi, нi страху.
Цнатлiвасцi сваёй не берагу,
Бо, як вар'ятка, горача кахаю,
Я жыць ўжо без кахання не змагу
I зберагчы каханага жадаю.
13.01.1999
2941 САМАЯ ЖАДАНАЯ
Ты для мяне жаданая заўжды,
Нiколi мне не трэба iншы хтосьцi,
Каханне мы пранеслi праз гады,
Яно палае, як у маладосцi.
Нялёгка зберагаць ўвесь час агонь,
Пачуцце каб зусiм не задрамала,
Калi бяру ў далонь тваю далонь,
Яно бушуе моцна, як навала.
Цудоўна, калi вогнiшча гарыць,
Яго даўно расклалi мы з табою,
Ад палкага цяпла прыемна жыць,
Хоць часам доля i бывае злою.
Ляцяць, як звар'яцелыя, гады,
Ды вогнiшча згасiць не здатны вецер,
Застанешся каханаю заўжды,
Ты – самая жаданая на свеце.
18.01.1999
2951 ПРАБАЧЫЦЬ НЕ МАГУ
Даруй, але прабачыць не магу,
I не хачу рабiць другой высновы,
Ды разганяць цяпер маю тугу,
Ужо, бясспрэчна, будзе сябар новы.
Iснуе небяспечная мяжа,
Сцярпець што непрыемнасць дазваляе,
А далей абураецца душа,
Абавязкова гневам пакарае.
Хай лiшнiм будзе толькi адзiн крок,
Здаецца, было крыўды небагата,
Ды ён ураз дае ганьбы урок,
I прыйдзе немiнучая расплата.
Я гонар ад нахабства берагу,
Аб горкай недарэчнасцi шкадую,
Але даруй, прабачыць не магу,
Знаходзь сабе рахманую другую.
24.01.1999
2957 ПОЛЮСЫ КАХАННЯ
Калi кахаеш, але некаханы,
То толькi боль падорыць пачуццё,
Душа не вельмi хутка лечыць раны,
Здараецца, што нават ўсё жыццё.
Каханне – дзве неадэкватных маскi,
Ва ўсе часы з каханнем так было,
Адна – пяшчота, пацалункi, ласкi,
Другая – горыч, цяжкасцi i зло.
Адным каханне – толькi асалода,
I шчасце, якiм трэба даражыць,
Другiм – туга бясконцая i шкода,
З каханнем без адказу цяжка жыць.
Два полюсы – пачуццi рознай пробы,
Адзiн – давер'е, а другi – падман,
Адзiн для сэрца вельмi да спадобы,
Другi пакiне безлiч цяжкiх ран.
27.01.1999
2968 ВЯСНА СКОНЧЫЛАСЬ
Здавалася, не прыйдзецца нiколi
Свайму каханню гатаваць труну,
Ды розныя сустрэцца могуць долi:
Каханне пражыло адну вясну.
Квiтнела, нiбы вiшня, цветам белым,
Цудоўным для душы быў цэлы свет,
Ды не ўдалося стаць, як вiшнi, спелым,
Ў пачуццi быў сапраўдны пустацвет.
Як летам пачалася суш i спёка,
Каханню згiнуць хутка час прыйшоў,
Хоць марыла узняцца з iм высока,
Ды брудам пустацвет упаў на дол.
Не стаў яшчэ бок вiшнi нават буры,
Ўдваiх не пiць вiшнёвага вiна,
Свайму каханню я раблю хаўтуры,
Хаця нядаўна скончылась вясна.
5.02.1999
2970 ЗАЦЯТАЯ ВАЙНА
Вакол адвечная вайна,
Закон суровы у прыроды.
Чый будзе ён, чыя яна?
Знайсцi нялёгка шлях да згоды.
Iдзе змаганне цэлы час,
Хоць звонку непрыкметна воку,
Да прыгажосцi густ не згас,
I бой кiпiць на кожным кроку.
Ўсе хочуць лепшых для сябе,
Але хто многага жадае,
З ганьбой прайграе ў барацьбе,
Рэальнасць збочыць вымагае.
Iдзе зацятая вайна,
Вядзе ў бой палкае жаданне,
Прыродай барацьба дана,
Яе мэта адна – каханне.
5.01.1999
2972 ТОЛЬКI РЭХА
Для сэрца вельмi любая уцеха,
Ды у каго яе не папрашу,
Крычу аб ёй, ды з часам толькi рэха
Вяртаецца мне болем у душу.
Як хораша, калi ёсць побач мiлы,
Як песцiць ёсць каму i цалаваць!
Калi няма, то дзе знаходзiць сiлы,
Каб дзень за днём боль ў сэрцы адчуваць?
Душа гарыць, ад жару высыхае,
I хутка здатна высахнуць да дна,
Нiхто са мной сустрэчы не шукае,
I пакутую я дасюль адна.
Абрыдла слухаць водгалас ад рэха,
Няхай трывання скончыцца мяжа,
Хачу, каб да мяне прыйшла уцеха,
Няхай спявае i мая душа.
6.02.1999
2981 РАЗУМЕННЕ
Калi ўсё зразумела i без слоў,
Як позiрку адзiнага хапае,
То ў сэрца завiтала ўжо любоў,
Цi толькi шлях цудоўны пракладае.
Агульнае тады – яна i ён,
Адна мэта, адзiнае iмкненне,
Дакладна сэрцы б'юцца ў унiсон,
Час настае жаданага натхнення.
Ды часцяком здараецца ў жыццi:
Мiнаюць нечаканыя сустрэчы,
I сэрцу сэрца болей не знайсцi,
Хаця б спатканне i было дарэчы.
Прыемны след застанецца ў душы,
Не знiкне ён, як знiчка, у iмгненне,
Як чыстае, без кропелькi iлжы,
У душах утварыцца разуменне.
10.02.1999
2990 ПРЫРОДНАЯ ПЛЫНЬ
Каханне – нiбы лёгкае вiно,
Ды галаву заўжды закруцiць дужа,
Людзям яно прыродаю дано,
Знаходзiць жонку каб сабе цi мужа.
Але п'янець не трэба ад вiна,
Таму, як падыход не будзе тонкi,
Каханне пройдзе хутка, як вясна,
Не знойдзецца нi мужа, анi жонкi.
Пяшчотным у каханнi лепей быць,
Як галава закружыцца праз меру,
То сэрцу любасць прыйдзецца згубiць,
Каханне прападзе ад недаверу.
Хай будзе лёгкi хмель у галаве,
Душу узлёт натхнення не пакiне,
Каханне цiха к фiнiшу плыве,
Не трэба падганяць прыроднай плынi.
14.02.1999
Свидетельство о публикации №103050500270