ab7 Паэтычныя фразы 855 двухрадко е
Не трэба горка плакаць аб мiнулым,
Лепш цалавацца горача цяпер.
6002 ЛЕПШ МIЛАВАЦЦА
Сказаць не удаецца горкiх слоў,
Калi рот затуляюць пацалункам.
6003 СПЯШАЦЦА
Пазнаць больш трэба i зрабiць,
Пакуль з iмпэтам сэрца б'ецца.
6004 ЗЕНIТ
Спяшацца трэба, ўжо зенiт,
I пойдзе сонейка на захад.
6005 ВОДАР САДУ
Пакуль яшчэ цвiце вясновы сад,
Своечасова трэба нюхаць водар.
6006 МЕЦЬ ВЫЙСЦЕ
Не трэба заганяць у кут сябе,
За саламiнку каб пасля хапацца.
6007 ПРЫЗНАЦЬ ВIНУ
Галоў меч вiнаватых не сячэ,
Таму баяцца не патрэбна зброi.
6008 ДАКЛАДНА ВЕДАЦЬ
Заходзiць небяспечна у ваду,
Бо можа апынуцца дно дрыгвою.
6009 ГАЛОЎНАЕ
Няз'едзены абед – i не бяды,
Бяда, калi праспанае каханне.
6010 МОЦ ЧАСУ
Сiлком падлеглых можна прымушаць,
Але нiкому час не падуладны.
6011 УЗНЁСЛЫЯ МАРЫ
Няхай не будзе нават i стаўка,
Ды ў марах добра мець ветразь пунсовы.
6012 ХЦIВЫ ПОЗIРК
Я позiркам цябе люблю,
Ў жаданнi ты не можаш мне адмовiць.
6013 ПУСТЫННАЯ ДУША
Засохне без дажджу зямля,
Душа пустыняй стане без кахання.
6014 СЛУШНЫ ВЫБАР
Мо лепш малога i рабога мець,
Чым быць адной, бо харашун адмовiў?
6015 ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ
За цудоўны яблык залацiсты
Падзяка шчырая не бачным караням.
6016 НЕЗАСЛУЖАНАЯ СЛАВА
Як люстэрка, можа быць гладзь славы,
Ды яе знiшчае ветрык малы.
6019 НУЛЯВЫ ВЫНIК
На жаль, ты пакахала жураўля,
Ды страцiла i сцiплую сiнiцу.
6020 ГОНАР МОЦНЫХ
Да долу гнецца хай трава,
Нiколi дуб не стане на каленi.
6021 ТРЭБА ПРАЦЯГ
Паставiць кропку немагчыма,
Як сказ не скончаны яшчэ.
6024 ВЫДАТКI АМАТАРАЎ КРАСЫ
Калючая заўсёды прыгажосць,
Трываць патрэбна, калi вабяць ружы.
6025 ЗIГЗАГI ДОЛI
Калi сканчаецца дарога,
Сцяжынкай прыйдзецца iсцi.
6029 ЖАДАННЕ АДНАЎЛЕННЯ
Даўно ачахлая душа
Ўсё роўна свой прамень чакае.
6030 ПАМЫЛКА
Iшла ў квiтучыя вясновыя сады,
Як аглянулась – апынулась ў цёрне.
6031 ВЕДАЦЬ ЗМЕСТ
Эпiлог можна ў кнiзе прачытаць,
Але i зместу прапускаць не варта.
6032 САЛОДКIЯ ЦЯЖКАСЦI
Пад'ёмнiк на вяршыню завязе,
Ды пешкi пакарыць яе прывабна.
6034 ПОЎЗАЦЬ ЦI ЛЯТАЦЬ?
Народ без мовы – птушка без крыла.
Мо паляцiм цi вечна поўзацць будзем?
6035 ПАДМАННАЕ ЎРАЖАННЕ
Блакiт вачэй – нiбы нябёсы ў студнi,
Але у ёй амаль няма вады.
6036 БАЯЦЦА ЦIХIХ
Зусiм нiкому гром не шкодзiць,
Хоць вельмi грозны гул яго.
6037 ВЫНIК НЕАБАЧЛIВАСЦI
Здалёк здавалася шаўковаю трава,
Але у ёй схавалася каменне.
6038 ПАДМАННЫ ВЫГЛЯД
Аднолькава заўжды люстэка вод:
Цi мелiна ляжыць пад iм, цi бездань?
6039 НЕ ПУСТОЕ СЛОВА
Як сталь, магутным можа слова стаць,
Калi яго пацвердзiць здатна справа.
6040 ЛЁС I КАХАННЕ
Бяда, як рэйкi разбягуцца, цягнiку,
Бяда каханню, як разбеглiсь лёсы.
6041 КРАСА МIНАЕ
I ружы з часам адцвiтуць,
Ды будуць дапякаць калючкi.
6042 САПРАЎДНАСЦЬ У КАРЭННЯХ
Не зведаеш, цi добры баравiк,
Пакуль яшчэ не бачна зрэзу корню.
6045 КIРУНАК ЖЫЦЦЯ
Каханне – лепшы компас у жыццi,
Бо нельга без яго знайсцi кiрунак.
6046 ЖЫЦЬ СЁННЯ
Расце раслiна i цвiце,
Хоць восень ўшчэнт яе знiшчае.
6047 ЦУД ЖАДАННЯ
Шлях да мэты – дзiвосны вабны цуд,
Бо можна толькi ўнiз iсцi з вяршынi.
6048 ЦУДОЎНЫ СПАКОЙ
Раку бясконца хвалявалi хвалi,
А ёй да твару лепш люстэрка вод.
6049 ЛЕТНIЯ ДАРЫ
Вясной ад цвету асалода знiкла ўраз,
Ды ўлетку вiшнi вабныя саспелi.
6050 УРАЖАННЕ
Здаецца, сам прывабны выбраў шлях,
Яго ж упарта вызначае доля.
6051 ТРЫМАЦЬ МАЦНЕЙ
Лёс кожнаму адрэзаў шчасця скiбу,
Але не кожны утрымаў яе.
6053 ПЫТАННЕ
Я радасць п'ю з глыбiнь тваiх крынiц,
Цi будуць жвава бiць яны заўсёды?
6054 ПАКУЛЬ ГАРЫЦЬ
У халады спяшацца трэба грэцца,
Пакуль не згасла вогнiшча зусiм.
6055 УСПАМIН
Не дае спакою папялiшча,
Бо верадзiць велiччу былой.
6057 ПЯШЧОТНАЯ АБЯЦАНКА
Душа – падлётак, што не выляцеў з гнязда,
Я цеплынёй сваёй яе сагрэю.
6059 РАСЧАРАВАННЕ ФIНIШУ
Што лепш: калi рака ўцякае ў мора
Або бяжыць ў мядовых берагах?
6060 НЕ ЗДАРЫЛАСЬ
Сляды ў душы пакiнула i знiкла,
А я чакаў, што сцежку пракладзеш.
6061 КОЖНАМУ – СВАЁ
Калi магутныя ёсць крылы,
Становiцца звычайнай вышыня.
6063 ЛЁГКАЯ НЕВЯДОМАСЦЬ
Заўжды прасцей па плынi плысцi,
Ды не пазнаць, куды яна нясе.
6064 ЗАЎЖДЫ З КАЛЮЧКАМI
Каханне – цуд дзiвосны ружы,
Але калючкi драпаюць праз час.
6065 МОЦ ВIРУ
Калi закружыць моцны вiр,
Страчаецца свабодны рух па плынi.
6066 ЦЯЖКАЕ ПЫТАННЕ
Сцяжынак многа i дарог,
Як выбраць тую, што вядзе да шчасця?
6067 БЕЗАБАРОННАЯ
Зусiм невiнаватая трава,
Што топчуць менавiта яе ногi.
6068 ВЫДАТКI ВЫШЫНI
Заўжды сам камень коцiцца з гары,
А на гару яго занесцi трэба.
6069 ТРЫМАЦЬ НАЯЎНАЕ
Што маеш, лепей трэба зберагаць,
Бо страцiш – будзеш жабраком адвечным.
6070 НАДЗЕЙНАЯ АПОРА
Як пад нагамi вельмi моцны дол,
То можна часам паглядзець ў нябёсы.
6071 КАБ ПАЧУЦЬ
Журчыць у цiшу i маленечкi ручай,
У буру нават гучны спеў не чутны.
6072 ПАДМУРАК
Няшчасце зрэдку без падмурку можа быць:
На шчасцi учыняецца няшчасце.
6073 ПАКУТЫ ДУШЫ
Самотная душа – як раненая птушка,
Час трэба ёй, каб рану загаiць.
6077 НЕБЯСПЕКА
Ў каханнi ўсе – канатаходцы:
Яго знiшчае памылковы крок.
6078 РОЗНЫЯ ГАЛАСЫ
Спявае вельмi сцiпла скрыпка шчасця,
Ды грукае, як гром, набат бяды.
6079 РАДАСЦЬ ПРАЦЭСУ
Хоць вабiць, як вясна, жаданы фiнiш,
Дабег, нарэшце. Ну, а што далей?
6082 ВЯРТАННЕ ЦЯПЛА
Калi ў душы намерз таўшчэзны лёд,
Цяпла шмат трэба, зноў каб адагрэцца.
6085 РОЗНЫЯ ГУСТЫ
Мiлей бярэзiнка з лiстотай залатою
Або вечназялёная сасна?
6090 СКАРАСПЕЛАЕ КАХАННЕ
Занадта хутка кветкi адцвiлi,
I скончылiся ягадкi кахання.
6091 ЦЕРАЗ КРАЙ
Шмат кропель, ды апошняя – прыкметней,
Бо цераз край напоўнiць кубак i душу.
6092 РАДАСЦЬ I ТУГА
Чаму пагодная чароўная вясна
I сумная, з дажджом i слотай, восень?
6093 ВЫЗНАЧАНЫ ШЛЯХ
Бясконцую сцяжынку лепей мець,
Чым выйсцi па шашы на раздарожжа.
6095 КРЫЛЫ КАХАННЯ
Душа лятаць у змозе ў вышынi,
Калi каханне ёй падорыць крылы.
6096 ЧЫСТАЕ КАХАННЕ
Чысцей няма, напэўна, i крынiц:
Чысцейшае каханне без адказу.
6097 ЗВЫШМАГУТНАСЦЬ
Колькi сiл патрэбна мець душы,
Каб стойка пераносiць адзiноту?
6099 ЗДРАДА
Бяжыць сцяжыначка кахання,
Пакуль не стрэнецца шаша.
6100 ВIРТУАЛЬНАЕ ШЧАСЦЕ
Хвалюе рэальнасць, ды думкi мiлуюць,
Спакой для душы даражэй.
6101 ПРЫЗЕМЛЕНАСЦЬ
Душа – як быццам птушка ў клетцы,
Ўзлятае меней, чым на крок.
6102 ГАЛОЎНЫ РУХАВIК
Пачуццяў шмат i добрых, i благiх,
Ды светам рухае каханне.
6103 УЛАДА НАД БУДУЧЫНЯЙ
Засмяецца душа цi заплача,
Ўсё залежыць цяпер ад цябе.
6104 ПРЫГАЖОСЦЬ I КАРЫСНАСЦЬ
Бягуць аблокi – як карцiнкi,
Ды толькi хмара дасць дажджу.
6105 ЧАРЫ ПОЗIРКУ
Твой позiрк моцны, як ланцуг,
Схапiў i адпускаць не хоча.
6106 ЗАБЛУКАЛА
Заходзiла ў сунiчны бор,
Ды апынулася у нетрах.
6107 ПЯШЧОТНАСЦЬ
Хоць камень мохам абрастае,
Ды лепей лашчыцца мурог.
6108 ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ
Тады пазнаеш нораў рэчкi,
Як зведаеш яе выток.
6109 ВЫБАР ЗРОБЛЕНЫ
Зусiм другая можа лепш дарога,
Але яна вядзе у iншы бок.
6110 ДАЛЁКАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ
Здалёк i вогнiшча – як казка,
Ды дакрануцца нельга да агню.
6111 СIЛА ЛЁСУ
Хоць клiчуць зоры, вабiць Месяц,
Але не адарвацца ад Зямлi.
6112 ВАБНЫ СПАКОЙ
Прыемней плысцi па спакойнай плынi,
Бяда прыйдзе, калi закруцiць вiр.
6113 ЦЯЖКI ПАЧАТАК
Заўсёды цяжкi толькi першы крок,
Пасля з слядоў i сцежка пракладзецца.
6114 УМОВА ПОСПЕХУ
Каб назбiраць сунiц паўнюткi збан,
Шукаць патрэбна лепшую палянку.
6115 СТРАЧАНАЕ
Калi адрэзаная скiба,
Нiяк не здатны бохан цэлым стаць.
6116 АДНОЛЬКАВАСЦЬ
Адкуль бы бегчы не пачаў ручай,
Абавязкова дабяжыць да мора.
6117 ВЫДАТКI IСНАГА
Душу i позiрк вабiць прыгажосць,
А колькi ёсць вакол непрыгажосцi.
6119 БЯЗВЫХАДНАСЦЬ
Душа – як птушка, ёй палёту трэба,
Ды моцна замiнаюць ланцугi.
6120 УСЁ ПРАХОДЗIЦЬ
Як нават доўгi час чарнеюць хмары,
Калiсьцi сонейка парадуе цяплом.
6121 УСМЕШКI ЛЁСУ
Занадта чорны небасхiл ўначы,
Хоць дзе-нiдзе, ды ярка ззяюць зоркi.
6122 ЛЕПШАЕ ПРЫЙДЗЕ
Хай хвалi уздымаюцца высока,
Трываць патрэбна, лягуць яны ў штыль.
6123 ДАРЭМНАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ
Далiна ўлетку зайздрыла гары:
Вяршыня восенню пакрылася снягамi.
6124 НЕ Ў ТЫМ СУТНАСЦЬ
Хутка адгучала медзь аркестра:
Свята не ўтрымалася ў душы.
6125 МАЎЧАННЕ – ЗОЛАТА
Гудуць бясконца правады,
Ды iх нiхто не слухае нiколi.
6126 КЕПСКI ВЫНIК
Калi стары занадта слабы конь,
Зусiм не вiнаватая дарога.
6127 ЗМЕНА СУТНАСЦI
I цень быць можа да спадобы,
Як спёка не дае дыхнуць.
6128 ШУКАЦЬ У САБЕ
Свой кожны сам руйнуе лёс,
Ды не жадае праўду бачыць.
6129 ВIРТУАЛЬНАЯ ВОЛЯ
Душа, як птушка, вольная заўжды,
Ды кайданы трымаюць моцна цела.
6130 МУДРАСЦЬ
Лепш прамаўчаць, як гаўкае сабака,
Каб iншыя не падымалi гвалт.
6131 ШЛЯХ ЛЁСАЎ
Нiбы насенне дзьмухаўца,
Ляцяць i лёсы шляхам невядомым.
6132 АГОНЬ ДУШЫ
Агонь пяшчотнага кахання
I ў сцюжу змерзнуць не дае.
6133 СТРАТА ЎЗНЁСЛАГА
Душа – разладжаная скрыпка,
Як абыякавасць запоўнiла яе.
6134 РАДАСЦЬ IМКНЕННЯ
Прыемны, хаця цяжкi шлях к мэце,
Горш нiкуды ўжо болей не спяшацца.
6135 АГIДНАСЦЬ ПРЫМУСУ
На выгляд ў пляшцы воцат – як вада,
Бяда прыйдзе, як пiць яго прымусяць.
6136 СТРАЧАНАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ
Няўдалы i гаротны лёс жанчын,
Калi каханне затуляла вочы.
6139 СТАЛАСЦЬ
Хоць хораша спяваюць салаўi,
Ды толькi вераб'i вакол узiмку.
6140 УЗАЕМАСУВЯЗЬ
Як стогне лес – не мёд i полю,
Хай лепей сцiшацца вятры.
6141 ПРЫЕМНАЕ
Як вабiць водар лiпавай прысады,
Хоць робiш круг, ёй хоча прайсцiсь.
6142 РОЗНЫЯ ВЫНIКI
На мяккiх душах застаецца след,
Няма слядоў, калi душа – як камень.
6143 ПЕРАСЫЧАНАСЦЬ
I любае абрыдлым можа стаць,
Як спажываць яго ўвесь час праз меру.
6144 ЛАГIЧНАЯ СУВЯЗЬ
Калi ў чым-небудзь быў пачатак,
Абавязкова знойдзецца канец.
6145 УЛАСНIК
Неўрадлiвае хай поле,
Ды яно заўжды маё.
6146 ПАВАГА IНШЫХ
Не трэба каламуцiць ручая:
Нiжэй па плынi хтосьцi мае смагу.
6147 НЕБЯСПЕКА РОСТУ
Маленькая таполя – як анёл,
А вырасце, i стане небяспечнай.
6148 ЧАРОЎНЫ СВЕТ
Чаруе прыгажосцю свет
I вабiць сваёй дзiўнай таямнiцай.
6149 МЭТАНАКIРАВАНАСЦЬ
Хто рухацца ў сапраўднасцi жадае,
Той не баiць казкi пра хаду.
6150 ПРАДВЫЗНАЧЭННЕ
Прырода вымагае пэўных дзей,
I падмануць яе нiколi немагчыма.
6151 ЗАКОН ЖЫЦЦЯ
Падаюць дрэвы старыя,
Месца каб даць маладым.
6152 ПАСПЕШНАЯ АДМОВА
Каханне шчодра кожнага кране,
Але яго мы самi абмiнаем.
6153 МОЦ ПЯШЧОТНАСЦI
Не заўжды магутнасць ёсць у сiлы,
Часам i ў пяшчотнасцi яна.
6154 РАЗДВОЕНАСЦЬ
Хоць грэе, нiбы сонейка, агонь,
Ды ён адначасова спапяляе.
6155 СПАНТАННАСЦЬ
Свавольнiк лёс не слухае мяне,
То кiне ў вiр, то панясе па плынi.
6156 ВIДАВОЧНЫ ВЫНIК
Як назбiралась шмат страшэнных хмар,
Абавязкова будзе навальнiца.
6157 ПАДЛЕГЛАСЦЬ
Кахаю, па слядах тваiх iду,
Ты пакахаеш, i за мною пойдзеш.
6158 ЦЕПЛЫНЯ ПАЧАТКУ
Вясна кахання цёплая заўжды,
Халодным стаць у змозе нават лета.
6159 ПУСТАЯ СПРАВА
Прасiць не трэба што-небудзь нiколi
У тых, што, безумоўна, не дадуць.
6161 ЗАЛОГ КАНЦА
Хай зроблены пакуль што першы крок,
Але калiсьцi скончыцца дарога.
6163 МАГЧЫМАСЦI
Словы здатны мёд ў душу пакласцi,
Або ўзвесцi мiж людзьмi магутны мур.
6166 СЦЕЖКА КАХАННЯ
Ласкавы позiрк пракладае сцежку,
Па ёй каханне бегла каб ў душу.
6167 ЦЯЖКI ВЫБАР
Ў клубок пераплялiся ўсе сцяжынкi:
Якой iсцi, не ведаю сама.
6168 АБВЕСНЫ ЛАД
Жыццёвы шлях праходзiць па пустыне,
А бегчы мог заўжды сярод прысад.
6169 НЯПРОСТЫ АДКАЗ
Што лепей: кепскае каханне
Цi адзiноты горкi смак?
6170 ЖАДАНАЯ ЦIШЫНЯ
Чутлiвая душа падобна скрыпцы:
Яе не чутна, калi вые джаз.
6172 ЭКСТРЭМАЛЬНЫЯ ЎМОВЫ
Здараецца, што i глыток вады,
Каштоўней, чым усё багацце свету.
6173 РОЗНЫЯ ШЛЯХI
Ў жыццi бываюць розныя шляхi:
Ў тупік вядзе адзiн, ў абшар – другi.
6174 ЦЯЖКI ЧАС
Калi пачнецца грукат грому,
Душа перажывае стому.
6175 АДНАСТАЙНАСЦЬ
Бясконца як адно i тое,
Аскома з'явiцца праз час.
6176 РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
Траве не толькi трэба ззянне сонца,
Ёй неабходны хмары i дажджы.
6177 ДАЛЕЙ – ГОРАЙ
Калi разбеглiся шляхi,
Час павялiчвае адлегласць памiж iмi.
6178 ЧЫСТЫ БРУД
Занадта брудна можна наслядзiць
I вельмi чыстымi нагамi.
6179 ПЕРАЎВАСАБЛЕННЕ
Як вугаль, чорная зямля,
Ды родзiць хлеб падобна снегу – белы.
6180 ХУТКАБЕЖНАСЦЬ
Краса падобна кветцы ружы:
Падорыць радасць – знiкне назаўжды.
6181 НАТХНЕННЕ
I цяжкая дарога будзе лёгкай,
Як побач чутны пошчак салаўя.
6184 АБАЧЛIВАСЦЬ
Ў рачулку з глейкiм дном лепш не заходзiць:
Абавязкова пойдзе каламуць.
6185 МIРАЖ
Iмкненне генералам стаць – пустое,
Не трэба столькi генералаў, як салдат.
6186 КЛIЧА МЭТА
Калi наперадзе мэта,
Жыццёвы шлях заўжды лягчэйшы.
6187 ВАБНЫ ЧАС
Спадае хутка яблынь цвет,
Спяшацца трэба зведаць асалоду.
6188 НАДЗЕЙНАСЦЬ
Ў каханнi вельмi важны парытэт,
Бяда, калi знiкае раўнавага.
6189 ПРАЗОРЛIВЫ ПОЗIРК
Глядзi уважлiва на свет,
Абавязкова ўбачыш Бога.
6190 ПАРАЗУМЕННЕ
Як крочаць па дарозе двое,
Адзiн павiнен кiраваць.
6191 РАДАСЦЬ МРОI
У мрой заўжды пунсовы колер,
Хоць чорна-шэрае жыццё.
6192 ЭРЗАЦ
Хай мроi сэрца саграваюць,
Як iншага няма цяпла.
6193 ВЫНIК
Устойлiвы заўсёды стан,
Калi надзейная апора.
6195 НА ВЫБАР
Мо лепш ружовы мець падман,
Чым надта чорную сапраўднасць?
6196 МОЦНЫЯ СРОДКI
Ад шчодрай ласкi i пяшчоты
Мякчэе сэрца i душа.
6197 ЛЕПШ
Лепш на замку трымаць язык,
Чым сеяць iм насенне крыўды.
6198 ЗОРНАЕ ЖАДАННЕ
Хацелась лёс прыдбаць мне стромкi:
Душу гнятуць яго абломкi.
6199 ЖАНОЧЫ БОЛЬ
Быць кiнутай – найгошая абраза
З усiх магчымых кпiнаў i абраз.
6200 СВАБОДА ВЫБАРУ
Спяваць асанну – самы горшы лёс,
Якi быць толькi можа у паэта.
6202 ЛЕПШ МЯККАСЦЬ
Прыемна крочыць па траве,
Бо жорстка пад нагамi на асфальце.
6203 БЕРАГЧЫ ДУШУ
Любому воргану нанесцi лёгка траўму,
Але найбольш ранiмая – душа.
6205 СIЛА СЛАБАСЦI
Ласкавасць ў голасе мацней,
Чым сiлай цi пагрозай прымушэнне.
6206 СХАВАНЫЯ ВАДЫ
Хай рэчка будзе вельмi паўнаводнай,
Ды мелiна ўсё роўна дзесьцi ёсць.
6207 НАДЗЕЯ
Хай мочыць дождж,
Ёсць сонейка i ветрык.
6208 ДОБРЫ ПАЧАТАК
Абмыўся ранак чыстаю расой,
Каб дзень мог ззяць цудоўнаю красой.
6209 НЕБЯСПЕЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ
Хоць шкодзiць зрок элекразварка,
Прыемна паглядзець на прыгажосць.
6210 РОЗНЫЯ РЫСЫ
Наперадзе нахабства месца мае,
А сцiпласць прытулiлася ў канцы.
6211 ГАЛОЎНАЕ
Ручай вясновы хоць вялiкi,
Ды знiкне, бо вытока не прыдбаў.
6212 ВЯСНОВАЯ ПАМЫЛКА
I цёрн цвiце падобна слiве,
Ды вельмi даўкi смак пладоў.
6213 РОЗНЫЯ ШЛЯХI
Трывожны ўзнёслы шлях наперад,
Спакойны i засмучаны – назад.
6214 ПЫХА
Грымяць страшэнна перуны,
Ды дождж з нябёс iдзе зусiм звычайны.
6215 НЕЎТАЙМАВАНАСЦЬ
Хоць нельга неабсяжнасць ахапiць,
Iмкнуцца трэба абдымаць бясконца.
6216 СIЛА НА СIЛУ
Калi нагрэеш дастаткова,
Падатлiвай становiцца i сталь.
6217 ВЫБРАЦЬ ГАЛОЎНАЕ
Хай грузкi бераг у ракi,
Ды вабiць плынь магутнай сiлай.
6218 ВАДЫ Ў ЖАДАНЫМ
Заўжды ў вятры шумяць лясы,
Не па душы – не трэба ў лес заходзiць.
6219 СКАРЫСТАЦЬ ШАНЦ
Пакуль бяжыць ручай вясновы,
Патрэбна чэрпаць ў iм ваду.
6221 НЕ ЗАЎЖДЫ РАМАН
Знаёмства – непрачытаны раман,
Пачнеш чытаць, i выявiцца драма.
6222 АДЗНАКА
Як з кроны дрэва першы лiст упаў,
Свой першы крок ужо зрабiла восень.
6223 УЗАЕМАСУВЯЗЬ
Капаць глыбока трэба студню,
Каб была чыстаю вада.
6224 ПУСТЫЯ НАМАГАННI
Свiнню хоць кожны дзень руплiва мыць,
Яна нiколi не мiнае гразi.
6225 ВАБНАСЦЬ ПРЫГАЖОСЦI
На коранi зжаўцелую траву
I вострая каса касiць не хоча.
6226 IСТОТНАЯ ЯКАСЦЬ
Каб ў рэчцы была чыстаю вада,
Дно рэчышча павiнна быць з пясочку.
6227 СВАЕ
Змяя змяю нiколi не чапае,
Бо кожная атруты досыць мае.
6229 IМКНЕННЕ ДА ЛЕПШАГА
Выпяраджае мроя яву,
Яна – бясконцая мэта.
6230 ЖАХЛIВЫ СТАН
Адны – як хлеб надзённы для другiх,
Прыгожы свет, але занадта жорскi.
6232 ПРОЦIЛЕГЛАСЦI ЗМЫКАЮЦЦА
Мець хочацца што-небудзь, як няма,
Калi праз меру ёсць, то зноў нядобра.
6233 СПРАВА НЕ Ў КРАСЕ
Кветкi непаметныя пшанiцы,
А якi з яе цудоўны хлеб!
6334 НЕПРАЎДЗIВАСЦЬ
Прыгожым мыльны быў пузыр,
Ды нельга да яго крануцца.
6235 ПАМЫЛКА
Цудоўна ззяла, як вясёлка,
Аптычны чараваў падман.
6236 АБМЕЖАВАНАСЦЬ
Ключ быў на iншыя падобны,
Ды адчыняў адзiн замок.
6237 УЗНЁСЛАСЦЬ
Грэе добра вогнiшча агонь,
Ды агонь душы выдатна грэе.
6238 НЕПIСЬМЕННАСЦЬ
Жыццё дае ўсё новыя урокi,
Хоць вучышся упарта ўсё жыццё.
6239 ЦУД УЯЎЛЕННЯ
Мроi – нiбы цудоўная казка,
Адпачынак даюць ад пакут.
6240 ЧЫСЦIНЯ СЦIПЛАСЦI
Хоць маленькая рачулка,
Ды ў ёй чыстая вада.
6241 СКРЫТНАСЦЬ
Смак яблыка на выгляд не пазнаць,
Пакуль не возьмеш i не паспрабуеш.
6242 РОЗНЫЯ ЛЁСЫ
Не ўсе шляхi вядуць на магiстраль,
Сканчаецца iх частка тупiкамi.
6243 БЕЗ ПАМЫЛАК
Мець трэба вытрымку у справах,
Чакаць упарта лепшы шанс.
6244 ЖЫЦЬ СУЧАСНЫМ
Лепш сёння к вабнаму iмкнуцца,
Бо заўтра можа не настаць.
6245 КАШТОЎНАСЦЬ
Што цяжэй ўсяго ў жыццi даецца,
Значна болей цэнiцца заўжды.
6246 АГУЛЬНАЕ ПАДАБЕНСТВА
Аднолькавы для ўсiх заўсёды фiнiш,
Хоць розныя жыццёвыя шляхi.
6247 ЗМЕНА СТАНУ
Як доўга грэць, заўжды кiпiць вада,
Як дапякаць – i душы закiпаюць.
6248 ЛЕПШ БЯСПЕЧНАСЦЬ
Для многiх – ружы па душы,
Але ж рамонкi – без калючак.
6249 НЯЎВАЖЛIВАСЦЬ
Цудоўны i дзiвосны свет,
Але красу не кожны бачыць.
6250 САКРЭТНЫ СОН
Такое часам вабнае прыснiцца,
Што стане нават больш, чым таямнiца.
6251 ЗАЎЖДЫ ВЯСЁЛКА
Хай кепска будзе ўсё на самай справе,
Але выдатна зiхацiць ў уяве.
6252 ГОДНАСЦЬ
Хто ведае сабе цану
Не гне каленi i спiну.
6253 ЗIГЗАГI ЛЁСУ
Не вельмi яркiм быў усход,
Святлом затое ззяе захад.
6254 ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ
Калi таптаная дарога,
На ёй не вырастуць грыбы.
6256 НАДЗЕЯ
Не бяды, што вiшня адцвiла,
Цвет яшчэ другой вясною будзе.
6257 УПЭЎНЕНАСЦЬ
Свежы вецер трэба, без сумнення,
Калi ў добрым стане ветразi.
6258 МУДРЫ ПАДЫХОД
Хай побач няма мора цi ракi,
Ўсё роўна трэба плаваць навучыцца.
6259 СВАБОДА ПРЫЙДЗЕ
Якой бы не была свякруха,
Яна на шмат гадоў старэй.
6260 ПОЎЗАЦЬ ЦI ЛЯТАЦЬ?
Што лепей: бура або цiша?
Б'е хваля бераг, часам лiжа.
6261 ВОРАГ
Малым або вялiкiм будзе шчасце –
Яго руйнуюць языком.
6262 ДАРУНКI ЛЁСУ
Што лепш: вясновыя пралескi
Цi ў кветках ўвосень верасы?
6263 БЫЦЬ ГАТОВЫМ
Не будзе роўнай, як страла, дарога,
Ўсё роўна зробiць лёс круты зiгзаг.
6264 КВОЛАСЦЬ ЖЫВОГА
I сталь карозiя руйнуе,
Не можа быць адвечнай плоць.
6265 ДАСТАТКОВАСЦЬ
Для шчасця патрабуецца не шмат,
А толькi, каб кахаў жаданы.
6266 ПЛЁТКI
Са шчасця лепшыя сукi
Заўжды ссякаюць языкi.
6267 ВАБНАЯ ПЕРШАСНАСЦЬ
Сяброўства паўтарыцца i любоў,
Ды копiя не лепш арыгiналу.
6268 АСЦЯРОЖНАСЦЬ
Як ў рэчцы круцяць моцныя вiры,
Лепш у яе нiколi не заходзiць.
6269 ЗАКАНАМЕРНАСЦЬ
Калi навокал жвава ходзяць хмары,
Шукаць прытулак трэба ад дажджу.
6270 БЕЗ РОСПАЧЫ
Няхай сканчаецца дарога,
Пачатак iншай я знайду.
6271 ВЫМУШАНАСЦЬ
Як есцi хочацца даўно,
I жытнi хлеб не горай, чым пшанiчны.
6272 РОЗНЫЯ МАРЫ
Аб вышынi хай марыць журавель,
Больш сцiплай мару трэба мець сiнiцы.
6273 ГОРДАСЦЬ
Нiчога – значна лепш,
Чым вельмi мала.
6274 СВОЙ ЧАС
Нiколi ўдзень не выпадзе раса,
Яна заўжды бывае толькi ранкам.
6275 ДАКЛАДНЫ РАЗЛIК
Не след далёка заплываць,
Як на зваротны шлях не хопiць сiлы.
6276 ПЛАНКА ГОДНАСЦI
Як першы раз табе заплацяць,
Такая i твая цана.
6277 ДАПАМОГА
Ад спёкi вельмi шмат травы
Адзiнае ў цянi схавае дрэва.
6278 НЕПАТРАБАВАЛЬНАСЦЬ
Калi не вельмi прыглядацца,
I знiчка можа зоркай здацца.
6279 ПОКЛIЧ МЭТЫ
Цудоўна вабiць i чаруе шлях,
Звычайным стане, калi ззаду фiнiш.
6280 КАНЧАТКОВЫ ВЫНIК
Не кветкi, а саспелыя плады
Смак iсны выявяць заўжды.
6281 ПУСТАСЛОЎЕ
Агонь гарыць не ад прыгожых слоў,
Але шугае, як падкiнуць дроў.
6282 ЖЫЦЦЁВЫ ВОПЫТ
Лепш ведаць iсцiны старыя,
Чым выдумляць заўжды свае.
6283 НАСУПЕРАК
Калi на ланцугу сабака,
Ёй збегчы хочацца з двара.
6284 НЕ СПЯШАЦЦА
Калi ў зямлю насенне кiнуў,
Чакай цярплiва ураджай.
6285 НЕ ЎТАIЦЬ
Калi хадзiць на дыбачках заўжды,
Ўсё роўна пакiдаюцца сляды.
6286 УЗНЁСЛАСЦЬ
Калi пяе ад радасцi душа,
Не здатна настрой сапсаваць iмжа.
6287 УЗДЫМ ДУШЫ
Адчуць сябе каб вельмi маладым,
Душу разварушыць павiнен ўздым.
6288 НЕ ПА ЗУБАХ
Цудоўны яблык ў вершалiне,
Але не дацягнуцца да яго.
6289 УПАРТАСЦЬ
Хаця дакладна сведчыць факт,
Ды цяжка з праўдай пагадзiцца.
6290 ЖАДАНЫ МIРАЖ
Найлепшае бясконца вабiць,
Ды не хапае яго ўсiм.
6291 ВЫМУШАНАСЦЬ
Хай нават цёплая вада,
Ды ўтаймаваць ёй можна смагу.
6292 СТАЛЫ СПАКОЙ
Спакой ва ўсiм лепш мець заўжды,
Ад хвалявання – шмат бяды.
6293 КЕПСКI ВЫБАР
У нетры завяла дарога,
Бо нельга выбiраць з нiчога.
6294 ВIНАВАЦIЦЬ СЯБЕ
Калi зрабiў памылак воз,
Не трэба скардзiцца на лёс.
6295 ВАБНЫ ЎСПАМIН
Увесну быў прыгожым сад,
Ды час не коцiцца назад.
6296 НЕЖАДАНЫ ДАДАТАК
Нiхто не марыць аб калючках,
Iх ружа прынясе з сабой.
6297 ВЫСОКIЯ IМКНЕННI
Круты лепш да вяршынi шлях,
Чым надта роўны па далiне.
6298 СТАЛАЕ НАТХНЕННЕ
Нiколi не сканчаецца дарога,
Як хобi – хуткая хада.
6299 БАРАЦЬБIТЫ
Абараняць каб гонар сцяга,
Патрэбна сiла i адвага.
6300 ВАБНАСЦЬ ЧУЖОГА
Гляджу праз плот – саспела вiшня,
I хочацца яе паспрабаваць.
6301 СIНУСОIДЫ ЛЁСУ
Жыццёвы шлях – як райскi сад,
Падчас – бязводная пустыня.
6302 ЛЕПШ ПАВОЛI
Як будзе надта ўзлёт круты,
Магчыма з штопару не выйсцi.
6303 ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ
Няхай вядзе цудоўны шлях наперад,
Быць трэба пільным, каб не трапіць ў нерат.
6304 НЕБЯСПЕЧНАЯ КРАСА
Усе прыгожыя грыбы,
Але не кожны можна з'есцi.
6305 БЫЛАЯ МОЦ
Хоць моцна полымя шугае,
Згарае вогнiшча да тла.
6306 ВЫДАТКI ПРЫЕМНАСЦI
Хаця калючыя шыпулькi,
Цудоўны водар у смалы.
6307 ЧОРНЫЯ ДУШЫ
Чарнобыль цел стварыў чарнобыль,
Чарнобыль душ iдзе даўно.
6308 ЖАДАНАЯ ЦЕМРА
Ноч цемрай прыкрывае вады,
Таму для многiх люба ноч.
6314 НЕЧАКАНАСЦЬ
Здараецца, што добрыя шляхi
Ў мясцiны кепскiя прыводзяць.
6315 СПАДЧЫННАСЦЬ
Калючы цёрн нiяк не ў змозе
Красуню-слiву нарадзiць.
6316 БЯСПЕКА РАБОЎ
Заўжды лаяльная трава:
Скамячыцца, ды выправiцца ў змозе.
6317 УПЭЎНЕНАСЦЬ
Калi абутак адмысловы,
Ступiць не страшна на змяю.
6318 НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ
Заўсёды хвалi бераг б'юць,
Iх лёс такi, iнакшага не будзе.
6319 СВОЕЧАСОВАСЦЬ
Як ў час не зрэзаць баравiк,
На коранi счарнее без карысцi.
6320 ШКОДА АД МАЛОГА
Хоць лыжка дзёгцю ў бочцы мёду,
Ды шмат агiды i смуроду.
6321 АДНОСНАСЦЬ
Тады бяжыць павольней час,
Як ёсць заўжды яго запас.
6322 ГОРДАСЦЬ
Таго, хто не згiнае галаву,
Таптаць не будуць, як траву.
6324 ПАДВОЙНАЯ БЕЗПАДСТАЎНАСЦЬ
Хаця шыпчына i не ружа,
Ды больш калючак у яе.
6325 ПАДМАНЛIВАСЦЬ
Здалёк – як шаўкавiстая трава,
А зблiзку цяжка выбраць сабе месца.
6326 ПЕРШАСНАСЦЬ
Хто першы быў для сэрца дарагiм,
Не ў змозе стаць ужо нiяк другiм.
6327 КАРЫСНАСЦЬ РУХУ
Дзе плынь бяжыць,
Не будзе тванi.
6328 КАМПРАМIС
Схiляць магчыма галаву,
Калi каханне вымагае.
6329 ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ
Як брудны ў будучыню шлях,
То марна iм да шчасця крочыць.
6330 СЛОДЫЧ
Сэрца ад пяшчоты слодыч адчувае,
Скончыцца цукерка, што яго чакае?
6331 НЕЧАКАНАСЦЬ
Хацеў знайсцi пад сонцам месца,
Ды трапiў ў надта чорны цень.
6332 ГРУНТОЎНАСЦЬ
Лепей раз пракласцi кладку,
Чым заўжды шукаць абход.
6333 КОЖНАМУ – СВАЁ
Заўжды мацней казырны туз,
Ды болей сцiпласцi ў шасцёркi.
6334 НЕАБХОДНАСЦЬ
Як вельмi моцна мучыць смага,
З балота будзеш пiць ваду.
6337 СКАРАСПЕЛАСЦЬ
Як яблык унутры грызе чарвяк,
То ён заўжды саспець хутчэй iмкнецца.
6338 ЧАРНАТА
Ад сонейка стаць скура можа чорнай.
А што у змозе пачарнiць душу?
6339 ПЕРААЦЭНКА
Вачыма хутка робiцца усё,
Так жвава працаваць не ў стане рукi.
6340 ПАКУТЫ ДУШЫ
Калi душа стамiлася ад ран,
I летам ляжа восеньскi туман.
6342 СЛОДЫЧ
Хай сняцца хоць зрэдку салодкiя сны.
Мо яву сабой падсалодзяць яны?
6343 ПРЫЕМНЫЯ ЦЯЖКАСЦI
Заўжды не вельмi лёгкi выбар,
Ды горш, як выбару няма.
6344 ГАНЕБНЫ БРУД
Ад бруду звонку адмывацца можна.
А як адмыцца ад яго ўнутры?
6346 НЕЧАКАНАСЦЬ ЛЁСУ
Як роўны шлях наперадзе – ўсё ясна,
Ды невядома, што хавае паварот.
6347 СВОЕЧАСОВАСЦЬ
Прыгожы яблык быў чырванашчокi,
Ды час прыйшоў – упаў з галiнкi ў бруд.
6348 СУМНЫ ВЫНIК
Заўжды маланка здейснiць свой удар,
Калi душа счарнелая ад хмар.
6349 РОЗНЫ ГУСТ
Кагосьцi вабiць хлеба луста,
А зайца – морква i капуста.
6350 НЕЦЯРПЛIВАСЦЬ
Масток к каханаму шукала,
Не дачакалась – ўброд пайшла.
6351 СПАЗНЕННЕ
Калi шугае полымя пажару,
Агонь ужо вадою не залiць.
6352 ЛЕТУЦЕННАЕ ШЧАСЦЕ
Хоць сцiпласць – рыса найвышэйшай пробы,
Ды шчасце сцiплым цяжка здабываць.
6353 ПАЛЫМЯНАЕ КАХАННЕ
Душа палае ад кахання,
Яно падобна на гульню з агнём.
6354 РАЎНАВАГА
Таму кацiцца здатна кола,
Што спiцы роўныя усе.
6355 АДНОСНАСЦЬ
Гара высокая заўжды,
Як назiраць яе з далiны.
6356 СЛАБАСЦЬ МОЦНЫХ
I дубу цяжка утрымацца,
Калi вада падмые каранi.
6357 ВАБНАСЦЬ
Калi жардзiну выбiраюць,
Крывое дрэва не ссякуць.
6358 ВОЛЯ
Заўжды ў нябёсы птушачка ляцiць,
Калi ёй клетку адчыняюць.
6359 ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ
Заўжды паснедаць лепей зранку,
Бо познiм можа быць абед.
6360 САКРЭТ ПРЫГАЖОСЦI
Усмешка упрыгожыць сцiплы твар,
Красуню хмурнасць робiць непрыгожай.
6361 НЕ АДСТАВАЦЬ
Бяжыць даволi хутка час,
Каб радасць мець, патрэбна бегчы разам.
6362 ЛЁГКI ЗДАБЫТАК
Каб бачыць прыгажосць цудоўных зорак,
Падняць патрэбна толькi галаву.
6365 ВАБНАСЦЬ
Краса кiдаецца у вочы,
I кожны да яе ахвочы.
6366 ПАДМАНЛIВАСЦЬ
Хоць свецiць сонейка ласкава,
Але у змозе абпячы.
6367 ЗДАВОЛЕНАСЦЬ МАЛЫМ
Калi навокал толькi цемра,
То як дарунак – i адзiн прамень.
6368 НЕЦЯРПЕННЕ
Спелы колас не чакае:
Зерне кiдае на дол.
6369 НЯСТРЫМАНАСЦЬ
Маланка быць не можа таямнiцай:
Абавязкова выдасць гром.
6370 ВЫМУШАНАСЦЬ
Заўжды абставiны мацней,
Яны – як рэчышча для плынi.
6371 ПРАЗМЕРНАСЦЬ
Выходзiць рэчка з берагоў,
Як пройдзе вельмi шмат снягоў.
6372 ВЫДАТКI СПАКОЮ
Хоць цiша i дае спакой заўсёды,
Але напяць не здатна ветразi.
6373 ФАТАЛЬНАЯ ПАМЫЛКА
Адзiн не ў тым напрмку крок
Дае на ўсё жыццё урок.
6374 САМАЗАСПАКОЕНАСЦЬ
Ствараюць сабе часам мiражы,
Яны – бальзам пакрыўджанай душы.
6375 ДВАIСТАСЦЬ
Не толькi вабiць лес красой,
А нетрамi упарта страшыць.
6376 ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Не будзе крышталёвай плынь,
Калi выток яе ў балоце.
6377 ЗАЛАТАЯ КРЫНIЦА
Зямля, як вугаль, чорная заўжды,
А колас нараджае залаты.
6378 НЕ СТРАЧАЦЬ ПIЛЬНАСЦЬ
Імгнення хопіць, каб упасцi,
А падымацца трэба доўгі час.
6379 МАГУТНАСЦЬ СЛОВА
Адно прыветлiвае слова
Змянiць у змозе ўсё жыццё.
6380 РОЗНЫ МЕНТАЛIТЭТ
Аб чым бярозе хочацца шумець,
Не ў стане дуб магутны зразумець.
6381 ПОКЛIЧ
Як сонечны зайчык, усмешка
Паклiкала ў сонечны край.
6382 СЛУШНЫ ВЫБАР
Хай зрэжа лепей любая пiла,
Бо горай будзе, як ссячэ сякера.
6384 РЭАЛЬНАСЦЬ
Усiм прыемней водар ружы,
Ды хтосьцi нюхае палын.
6385 РОЗНЫ СТАН
Змяняецца душа заўжды, як луг:
То ў кветках ззяе, то бялее снегам.
6386 РАТУНАК
Каханне лёс напоўнiла журбой,
Хачу ляцець, хмурыначка, з табой.
6387 БЕССЭНСОЎНАСЦЬ
Калi знiшчае сiлы барацьба,
То пiррава чакае перамога.
6388 ЗМЕНЛIВАСЦЬ
Ласкава ветрык песцiць скуру,
Ды вецер з ног збiвае здуру.
6389 ДАСТАТКОВАСЦЬ
I камень кроплямi заплача,
Калi праз меру награваць.
6390 ЗМЕНЫ
Праз час цудоўная уцеха
Ў душы гучыць, як ў лесе рэха.
6391 СУМНЫ ВЫНIК
Калi крутыя берагi,
Не вырвацца на волю плынi.
6393 ВЫБАР ЛЁСУ
Грымяць па рэйках цягнiкi.
Як зведаць, сесцi на якi?
6394 ЦЯЖКАЕ ПЫТАННЕ
Ласкавы будзе лёс цi грубы?
Да шчасця пойдзе цi да згубы?
6395 РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
На выгляд тоесныя ўсе, як спарышы,
Ды свет асобны ў кожнага ў душы.
6396 ЖАДАННЕ
Калi ў душы не ззяе сонца,
Хай месяц крышку дасць святла.
6397 ТАКАЯ IСНАСЦЬ
Вярблюд зусiм не вiнаваты,
Што нарадзiўся ён гарбаты.
6398 НЕБЯСПЕЧНАЯ МЯЖА
Не металiчны нерв, на жаль,
I ў струнах лопаецца сталь.
6399 ПРЫЕМНЫЯ ПАКУТЫ
Пакуты ад кахання лепей мець,
Чым радасць ад удалай вельмi помсты.
6400 ВЫНIК СТАНУ
Адно i тое ж рэчыва – вада,
Ды хмары чорныя, а белыя аблокi.
6401 НАДЗЕЙНАСЦЬ
Хаця нябёсы i люблю,
Але трымаюсь за зямлю.
6402 МАРНАСЦЬ
Не утрымаць у прыгаршчы вады:
Яна ўсё роўна шлях на волю знойдзе.
6403 УПЛЫЎ АБСТАВIН
Гуллiвы настрой – не заўжды,
Той зразумее, хто ў жалобе.
6404 ПЫТАННЕ
Вянок вянчальны лепей ўсiх вянкоў.
Але чаму ён вельмi хутка вяне?
6405 НЕВЯДОМАСЦЬ
Аб мiнулым розныя ёсць згадкi,
Вабяць, што засталiсь, як загадкi.
6406 ЗБЕРАГАЦЬ ЛЮБАЕ
Ключа няма – не да чаго замок,
Таму страчаць не трэба любы ключык.
6407 ПЯШЧОТНАСЦЬ АДНОСIН
Касцёр пагас. Каб разгарэлiсь галавешкi,
Патрэбен вецер, а не дождж.
6408 АСАБIСТЫ ВОПЫТ
Не зразумець тэарэтычна адзiноту,
Яе патрэбна паспытаць.
6409 ЖАДАННЕ
Твае вочы – як валошкi ў жыце,
Ў iх сiнiм моры прагну патануць.
6410 ГАТОЎНАСЦЬ
Калi не разгуляўся апетыт,
Сядаць за стол абедзены не трэба.
6411 ЗАНАДТА
Чакалi надта сонечныя днi,
Але ад сонейка хаваюцца ў цянi.
6412 ПРЫКМЕТА
Адной гара нiколi не бывае:
За ёй заўсёды цягнецца ланцуг.
6414 ЦУДОЎНЫ ВЫНIК
I вельмi скрыўленыя сцежкi
Падчас прыводзяць да мэты.
6415 СКАРАЦЕЧНАСЦЬ ЧАСУ
Радуйся цёпламу лету,
Хутка настане зiма.
6416 ЦЯЖКАЕ ЗАДАННЕ
Каханне зберагаць цяжэй,
Чым лес i поле пераходзiць.
6417 НЯМА МЯЖЫ
Адкрытая кнiга жыцця,
Чытай яе, колькi магчыма.
6418 ЦАНА ЖАРТАЎ
Падчас зусiм пустыя жарты
Болей глыбокiх думак варты.
6419 СПАЗНЕННЕ
Прайшлi сунiцы i чарнiцы,
Iсцi ў лес трэба па грыбы.
6420 ШЧАСЛIЎЦЫ
Для ўсiх не хопiць прыгажосцi,
Але яе прыдбае хтосьцi.
6421 МАРНАЯ НАДЗЕЯ
Спакой жаданы толькi снiцца:
Грымiць навокал навальнiца.
6422 СПАГАДА
Калi знiшчае лёс суровы,
Пяшчотныя па густу словы.
6423 СВОЕЧАСОВАСЦЬ
Заўжды патрэбна смажыць рыбу,
Пакуль што свежая яна.
6424 ДВА БАКI МЕДАЛЯ
Штыль вабiць цiшынёй цудоўнай,
Ды абвiсаюць ветразi.
6425 НЕСПАДЗЯВАНАСЦЬ
Ручай бег жвава i не думаў,
Што рэчка хутка паглыне.
6426 ПЭЎНАСЦЬ
Лёс невядомы у драбнiчках,
Ў галоўным – ўсiм вядомы лёс.
6427 ЗОРНАЯ ХВАРОБА
На пiк нялёгка падымацца,
Яшчэ цяжэй на iм трымацца.
6428 СПАКОЙ
Калi зусiм зляцець з нябёс,
Прывабней значна стане лёс.
6429 БАРАЦЬБА
Хаця цудоўна зоркi ззяюць,
Iх гасiць сонейка святло.
6430 ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ
Хоць добра працавала барана,
Аддаць галоўны гонар трэба плугу.
6431 НАДЗЕЙНАЯ АПОРА
Лягчэй тады удары лёсу,
Калi iх ёсць чым сустракаць.
6432 ЛЕТУЦЕННЕ
У мроях – ранняя вясна,
Ў сапраўднасцi зiма кладзецца.
6433 СВЕТАЧ НАДЗЕI
Цяплом паходня не сагрэе,
Ды шлях пакажа да цяпла.
6434 РАДАСЦЬ АД БЯДЫ
Калi б не жвавы нацiск ветру,
Не чулi б, як гамонiць гай.
6435 ПРЫВАБНАЯ ЦЯЖКАСЦЬ
Каханне – вельмi цяжкi груз,
Ды кожны хоча яго несцi.
6436 ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Шчадроты каб не дала неба,
То ссохла б поўнасцю зямля.
6437 ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ
Цяплом павеяла ў душы,
Ды хутка прагараць лаўжы.
6438 АБАЧЛIВАСЦЬ
Не трэба хутка разганяцца:
Шлях можа крута павярнуць.
6439 КРОХКАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ
Цудоўны вельмi кубак з шкла,
Ды можа ў друзачкi разбiцца.
6440 ТУПIК
Не здатны выпраўляць памылкi лёс,
Як назбiраўся iх вялiкi стос.
6441 УДАР ЛЁСУ
Спявала б аб шчасцi бяроза,
Ды сук ёй зламаў ураган.
6442 НЕБЯСПЕКА
Паветраны прыгожы шарык,
Калючкi знiшчылi яго.
6443 АДПАВЕДНАСЦЬ
Як пара запрагаецца у воз,
Адзін яго не ў змозе нават зрушыць.
6444 БУРЧЛIВАСЦЬ
Гудуць заўсёды правады,
Як нават i няма бяды.
6445 БЕЗНАДЗЕЙНАСЦЬ
Хацела б ў вырай паляцець,
Ды шлях дагэтуль невядомы.
6446 ПРАГА ДЗЕI
Цудоўна адчуваць спакой,
Але прыемней думак рой.
6447 АСЦЯРОЖНАСЦЬ
Каб не спаткалась небяспека,
Змагацца лепш не з дрэвам, а з травой.
6448 ПАВОЛЬНАСЦЬ
Не заўжды ў жыццi спяшацца трэба,
Бо iснуе шлях на эшафот.
6449 РАЗГУБЛЕНАСЦЬ
Хаця прайшла пара завей,
Як праз сумёты рухацца далей?
6450 УМОВА ШЧАСЦЯ
Каб шчасце адчуваць штодня,
Патрэбна толькi дабрыня.
6452 ГОРКАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ
Хачу людзей ўсiх добрымi лiчыць,
Але рэальнасць не дае падставы.
6457 ЖАДАННЕ ШЧАСЦЯ
Зрэдку свецiць месячык мiж хмар,
Лепей, каб заўсёды ззяла сонца.
6458 ВЫВАД
Калi баiцца чалавек,
То ёсць чаго яму баяцца.
6459 ЗАПАСЛIВАСЦЬ
Суквецце лепш адзiнай кветкi,
Заўжды надзейны ёсць рэзерв.
6460 НАВУКА ЖЫЦЦЯ
Ненадзейны сябар небяспечны,
Ён – як лодка з вельмi слабым дном.
6461 ШАНЦ
Лёс заўжды дае шырокi выбар,
Трэба навучыцца выбiраць.
6462 МЯЖА
Толькi раз адзiн страчаюць гонар,
Пасля больш яго ужо няма.
6463 ПРЫЕМНАСЦЬ
Цудоўна, што iснуе мох,
Не будзе голым нават камень.
6464 СВАВОЛЬНЫ ЛЁС
Лёс – як баксёр, калi жадае,
То б'е бязлiтасна заўжды.
6465 БЕССЭНСОЎНАСЦЬ
Метафара прыгожая, як цуд,
Але зусiм бязглуздая, як мара.
6467 СВАЯ ВIНА
Каханыя не вiнаваты,
Што не змаглi iх утрымаць.
6468 ЗАЛОГ ПОСПЕХУ
Асенняга не будзе ураджаю,
Як не пасеяна вясной.
6470 ВУЧЫЦЬ ЧАС
Калi сканчаецца урок,
Яшчэ не будзе поўных ведаў.
6471 ЦЯЖКI ПОШУК
Ва ўсiм ёсць зерне залатое,
Ды толькi як яго знайсцi?
6472 ДОБРЫ ПАДМУРАК
Каб стала нiва залатой,
Абавязкова трэба гной.
6473 ПРОЦIЛЕГЛАСЦЬ
Ляцяць, як птушкi, хутка думкi,
Паўзе павольна справа, як чарвяк.
6474 ДУРАСЦЬ
Навошта сеяць столькi многа,
Што нельга ураджай сабраць?
6478 ВАБНАЯ НЕДАСТУПНАСЦЬ
У рэчкi вельмi стромкi бераг,
Вады ёсць шмат, ды як папiць?
6479 НЯЗБЫТНАЕ ЖАДАННЕ
Вабяць яблыкi за плотам:
Дацягнуцца не магу.
6480 ПРАГА ЖАДАННЯ
Ў каханнi часам – як у моры без пiтва:
Вады ёсць шмат, але знiшчае смага.
6481 ВАБНЫ ПАЖАР
Знiшчаюць, як полымя, страсцi,
Ды вельмi прыемна гарэць.
6482 ЛЕПШ НЯСПАННЕ
Турботы даюць хваляванне,
Ды горш, як заснула душа.
6483 АДНАСТАЙНАСЦЬ
I зайцу абрыдне капуста,
Як морквы нi кроплi няма.
6484 ВАДЫ ВАБНАГА
Прыемна вельмi быць у лесе,
Але не бачна паднябессе.
6485 ПАКУЛЬ ГАРЫЦЬ
Амаль што свечка дагарэла,
Але пакуль дае святло.
6486 РАЗДАРОЖЖА
Няшчасце, калi мроя i рэальнасць
Абралi сабе розныя шляхi.
6487 АСАБIСТАЕ I АГУЛЬНАЕ
Тады шчаслiвым можа быць народ,
Як шчасце усмiхаецца жанчынам.
6488 ПАРАЖЭННЕ
Не дала плён за шчасце барацьба,
Цяпер гняце душэўная журба.
6489 ПЕРААЦЭНКА МАГЧЫМАСЦЕЙ
Ў юнацтве сабе рыцараў стваралi,
Ды мроi ў гразь жыццёвую упалi.
6493 ВАЖКАЯ ПРЫЧЫНА
Дуб упадзе, як пад касой трава,
Як абсячы яму карэнне.
6505 ЛЕПШЫ ВЫБАР
Не заўжды па густу перамога,
Часам вабiць у палон дарога.
6506 АДНАВЕКТАРНАСЦЬ
Калi глядзець упарта ў корань,
Не бачна шатаў прыгажосць.
6510 ПАДМАН ЗРОКУ
Заўжды прыгожы лес здалёк:
Не бачна пнёў i буралому.
6511 ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Калi б не шчодрыя дажджы,
I рэкi хутка абмялелi
6512 БЕЗ ЗАЙЗДРАСЦI
Крот пад зямлёй жыве заўжды,
I, тым не меней, ён шчаслiвы.
6513 ВЯЛIКАЯ КАШТОЎНАСЦЬ
Прыемней зведаць боль пакут,
Чым кiнуць ўласны гонар ў бруд.
6514 АБ'ЯДНАННЕ
Хоць невялiкая рачулка,
Ды амаль разам берагi.
6515 РАЗ'ЯДНАННЕ
Агульная плынь у шырокай ракi,
Ды розныя вельмi яе берагi.
6516 У ЧАС
Як не сабраць духмяныя сунiцы,
Яны згнiюць сярод iглiцы.
6518 НЕБЯСПЕЧНАЯ МЯЖА
Калi сканчаецца цярпенне,
Ў душы вiруе раздражненне.
6519 ПЭЎНА
Цi можна крочыць ў правiльным напрамку,
Як з iншымi шагаеш не ў нагу?
6520 САПРАЎДНАСЦЬ
Сяброў шукаюць моцных i багатых,
Няма з кiм кволым або бедным сябраваць.
6521 НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ
Шлях выбiраў, каб крочыць ў рай,
А ён вядзе упарта ў пекла.
6522 ВАБНАЯ МРОЯ
Лiст клёну зжоўклы бачыў сны:
Падобным стаў шыпулькам у сасны.
6523 ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ
Хай хваляванне зменiцца трывогай,
Бо горай крочыць абыякавай дарогай.
6524 СПАКОЙ
Ад настальгii каб не мець пакут,
Не трэба пакiдаць свой родны кут.
6525 РАДАСЦЬ РУХУ
Зацвiце вялiкая вада,
Як зусiм яе пазбавiць плынi.
6526 БЕЗ ВОЛI
Нават сабака на кароткiм ланцугу
Нiкчэмнасць адчувае i тугу.
6527 НЕАБХОДНЫ ЎЗРОВЕНЬ
Паводка будзе, калi бераг нiзкi,
Трымаць высока трэба гонар свой.
6528 МАРНАЕ ШЧАСЦЕ
Кiпела вiшня белым цветам,
Ды карты зблытаў ёй мароз.
6529 УЦЕХА
Не трэба слёзы лiць ад крыўды,
Для слёз яшчэ абраза ёсць.
6530 ПАДАРАК ЛЁСУ
Прыемна, як нiчога не чакаў,
А лашчыць сэрца вабная пяшчота.
6531 АШУКАНСТВА
Вады прыхаваць магчыма
Толькi на кароткi час.
6532 НЕМIНУЧАСЦЬ
Хоць шыю гусь занадта выгiнае,
Ў гусятнiцу ўсё роўна пападае.
6533 ПАМЫЛКА
Заўжды здаецца: новая дарога
Не мае нi калдобiн, анi ям.
6534 ПЛАТА ЗА ТУРБОТУ
Каб пiць чысцюткую ваду,
Патрэбна даглядаць крынiцу.
6535 НЕДАСТУПНАСЦЬ
Святлом цудоўным вабяць зоркi,
Ды iх нiколi не прыдбаць.
6536 АДПАВЕДНАСЦЬ
Не толькi рай, iснуе пекла,
Таму павiнны быць грахi.
6537 УЛАСЦIВАСЦЬ
Мужчына – нiбы электрон:
Iмкнецца на часовую арбiту.
6538 УСЁ МIНАЕ
Няхай iдзе калючы снег,
Цяплом пацягне, ён растане.
6539 ВЫНIК
Хвалебныя паслухаць можна словы,
Ды лепш на справы паглядзець.
6540 МАРНАЕ СПАДЗЯВАННЕ
Хоць вельмi ярка зорка ззяе,
Ды здатна вогнiшча сагрэць.
6541 АСНОВА
Хоць безлiч кветак, шмат нектару,
Ды толькi пчолы створаць мёд.
6542 АСЦЯРОЖНАСЦЬ
I добрая сабака мае iклы,
Не трэба ёй занадта давяраць.
6543 ЗМЕНЫ
Ласкавае маленькае цяля,
Але з яго бык вырастае грозны.
6544 ПАГРОЗА
Здалёк – звычайная зялёная трава,
Але пячэцца моцна крапiва.
6545 ПАДМАННАЯ ВАБНАСЦЬ
Мох на дрыгве – як аксамiт,
Адведаць яго клiчуць журавiны.
6546 РОЗНАЕ ПРЫЗНАЧЭННЕ
Ад позiрку хавае прыгажосць,
Але ад жаху беражэ адзенне.
6547 ВЕРАГОДНАСЦЬ
Не заўсёды будзе рэшка,
Бо у лёса ёсць арол.
6548 НЕБЯСПЕЧНАЯ ВЫШЫНЯ
Сядзець пад дрэвам больш бяспечна,
На дрэве горш, бо крыл няма.
6549 ВЫМУШАНАСЦЬ
Цудоўны кволы цень кустоў,
Калi няма навокал дрэва.
6550 ПРЫЕМНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
Хоць сагравацца хораша цяплом,
Ды робяць фортачкi для свежага паветра.
6551 НЕДАСТАТКОВАСЦЬ
Пунсовыя у марах ветразi,
Каб рухацца, патрэбен свежы вецер.
6552 ПРАЦЯГ ПАЧАТКУ
Ў жыццi, як ў шахматах: i мiтэльшпiль, i эндшпiль
Заўжды такi, якi абраў дэбют.
6553 ВАЖНАЕ ПЫТАННЕ
Вядзе да шчасця прыгажосць на твары,
Цi добры нораў i краса душы?
6554 САДРУЖНАСЦЬ
Каб не гнулась ад ветру бяроза,
Побач дуб быць павiнен заўжды.
6555 ДАБРОТЫ ЧАСУ
Бура у бярозы сук зламала,
Час трэба рану зацягнуць карой.
6556 ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ
Каб цень прыемны мець у спёку,
Патрэбна дрэва пасадзiць.
6557 ПАДАБЕНСТВА
Ў грамадстве – як на курасаднi:
На нiжнiх падае памёт.
6558 НЯСТРЫМНАЕ IМКНЕННЕ
Стамiцца ў любай справе могуць рукi,
Але нястомная душа.
6559 МАРНАЕ ЖАДАННЕ
I нават кволая травiнка
Iмкнецца дуба пакахаць.
6560 АДНОЛЬКАВЫ ФIНIШ
Ўсiх робiць роўнымi агонь:
Не разглядзець, дзе попел дуба, дзе асiны.
6561 АДЗIНСТВА
Асобна кожны – для бяды,
Для шчасця – разам дождж i спёка.
6562 НЯЎМОЛЬНЫ ЧАС
Любоў трымае моцна, як ланцуг,
Але, на жаль, карозiя iснуе.
6563 СХАВАНАЯ СУТНАСЦЬ
Пад фарбай iснасцi не бачна,
Стаць значным здатна, што нязначна.
6564 РОЗНЫЯ ГУСТЫ
Хто ходзiць бiтаю дарогай,
Камусьцi неруш па душы.
6565 РАЗБУРАНАЕ АДЗIНСТВА
Два берагi прыгожых мае рэчка,
Як плынь, адзiнства раздзяляе спрэчка.
6566 ПРЫРОДУ НЕ ПАДМАНIШ
Ў красунi сэрца – як замок,
Ды к кожнаму замку iснуе ключык.
6567 БАБIНА ЛЕТА
Вясна абдзялiла магутным крылом,
Хай восень сагрэе апошнiм цяплом.
6568 ГАЛОЎНАЯ ЎМОВА
Ў каханнi вабiць прыгажосць,
Ды шчасце можа даць надзейнасць.
6569 НЯЗГАСНАЕ ЖАДАННЕ
Колькi ў клетцы птушку не трымай,
Ёй бясконца хочацца на волю.
6570 ЦЯЖКI ЧАС
Душу няшчасную пячы
Бяда стараецца ўначы.
6571 СТАРАЯ КАЛЯIНА
Калi знаёмая мясцовасць,
Без компаса не заблукаць.
6572 НЯЎМОЛЬНЫ ЧАС
I каменне разбурае час,
Нiдзе няма жаданага ратунку.
6573 ЦЯЖКАСЦI АДНОСIН
Напятыя, як шкура барабана,
Не могуць нервы, нiбы скрыпка, пець.
6574 БЯДА АД ШЧАСЦЯ
Шмат прычын iснуе для няшчасця,
I каханне часам сярод iх.
6575 СЛУШНЫ ПРАГНОЗ
Кладзецца на зямлю туман,
Напэўна, хутка будзе восень.
6576 ЧАКАНЫ ВЫНIК
Калi счарнелi вельмi хмары,
Абавязкова будзе дождж.
6577 НЕПРАДБАЧЛIВАСЦЬ
Знiшчае спёка, нiшчыць смага,
Крынiчаньку шукаюць, каб папiць.
6578 ПАГРОЗА
Калi дажджы iдуць праз меру,
Паводка можа пагражаць.
6579 ПАДМАННАСЦЬ
Шырокай можа быць, як мора, плынь,
Ды глыбiня ў ёй – курам па калена.
6580 СПАДЧЫННАСЦЬ
Элiтнае калi спiлуюць дрэва,
Магутны застаецца пень.
6581 ЗНАДВОРНАЕ I ЎНУТРАНАЕ
У яблыкаў хоць вабны выгляд,
Але важлiвей значна смак.
6582 СВЕТАПОГЛЯД
Гляджу на свет адкрытымi вачыма,
Ружовых акуляраў не цярплю.
6583 БЕЗВЫХАДНАСЦЬ
Як збродлiвы занадта кот,
Яму даруюць i махлярства.
6584 НЕПАСРЭДНАСЦЬ
Асёл быў не такi дурны,
Але ён хiтрыкаў не ведаў.
6585 УПЛЫЎ СТАНУ
Калi няшчадна палiць сонца,
Крынiчнай стане i балотная вада.
6586 ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Зайздроснае занадта вока
I мары здатна ўзняць высока.
6587 УЗАЕМАСУВЯЗЬ
Як робiш справу пад прымусам,
Непаслухмяная рука.
6588 НЕПАЗБЕЖНЫЯ ВАДЫ
I у вялiкай прызнанай ракi
Плынь часам разразаюць астраўкi.
6589 ПРЫЦЯГАЛЬНАСЦЬ
Калi прывабны агарод,
Не дапаможа нават плот.
6590 НЯЎЗГОДНЕНАСЦЬ
Кароткi, нiбы хвост у зайца, дзень,
Ды шэраг спраў даўжэй, чым хвост лiсiцы.
6591 БЕЛАЕ I ШЭРАЕ
На дзве паловы дзелiцца жыццё:
На свята да вяселля i на буднi.
6592 ХIСТКАСЦЬ
Занадта лёгкi тапалiны пух,
Таму яго разносiць слабы ветрык.
6593 УМОВА
Каб быў дастатак рамантычных мар,
Мець трэба для фантазii абшар.
6594 НЕЧАКАНАСЦЬ
Здараецца, што i каваны конь
На роўным месцы можа спатыкнуцца.
6595 УПАРТАСЦЬ
Як вельмi наравiсты конь,
Не дапаможа нават пуга.
6596 ШЧОДРАЯ РУКА
Даваць заўсёды лепей, чым прасiць,
Таму, як змога ёсць, заўжды давайце.
6597 НЕВЫКАНАЛЬНАЯ ПАРАДА
Абраза значна меншай стане,
Як на яе не даць адказ.
6598 ЧАС ЛЕЧЫЦЬ
I бiтая занадта сцежка
Травою здатна зарасцi.
6599 ШЧАСЦЕ
Прыемна жыць, калi салодкi ранак,
Такi, як вечар ўчора быў.
6600 ПЛЫНЬ ЖЫЦЦЯ
Час прыйдзе – покаюць пупышкi,
Нiчым iх рух не утрымаць.
6601 У ЧАС
Вясна бывае раз ў жыццi,
Паспець патрэбна адцвiсцi.
6602 ПАМЫЛКА
Чакала дождж – здарыўся град,
Але шляхоў няма назад.
6603 ЦЯЖКIЯ СТРАТЫ
З каханым спрэчка – як нажы,
Што крояць лепшы скарб душы.
6604 ВАБНАЯ СЦIПЛАСЦЬ
Часам лепей месячная ноч,
Чым дажджлiвы цёмны дзень пахмурны.
6605 ЦЯЖКАСЦI
Ў адносiнах бязрадасная слота
Душу ператварае у балота.
6606 ДАНАСЦЬ
Як ранак мудрасцi не даў,
Вячэрняю парой не дачакацца.
6607 АДКАЗ
Нiколi дуб нiкога не чапаў,
Ды аж гудзе, калi пачнецца вецер.
6608 ПАДМАННЫ ВЫГЛЯД
Хоць шэры i маленькi салавей,
Але спявае значна лепш, чым певень.
6609 ЗОРНАЯ ХВАРОБА
Зоркi з пыхай глядзяць на Зямлю.
Мо яны яе нават не бачаць?
6610 УМОВА ШЧАСЦЯ
Як адзiмуе рунь шчаслiва,
То будзе залатая нiва.
6612 ПЕРАБОР
Калi салодкага занадта,
То вельмi горкiм будзе смак.
6613 НАСТОЙЛIВАСЦЬ
Траву каса бязлiтасна сячэ,
Яна маўчыць, але расце яшчэ.
6614 РЭАКЦЫЯ
Як плёскаюць ў душу хлуслiвы бруд,
Яна ў знямозе цяжкай ад пакут.
6615 КРОХКАЕ ШЧАСЦЕ
Якiм бы дзень не быў працяглы,
Ўсё роўна наступае ноч.
6616 ПРЫГНЁТ
Як стане лёд на вадаёме,
Не здатны вецер хваль падняць.
6617 ПРАГА ЖЫЦЦЯ
Жывое прагна хоча жыць:
Аблюбавала дах бярозка.
6618 ГРОЗНЫ ВЫГЛЯД
Здалёк грымелi перуны,
Але бяскрыўдныя яны.
6619 СТАЛАЯ КРАСА
Заўжды прыгожыя сасновыя лясы,
Спякотным летам i халоднаю зiмою.
6620 СIНЕКУРА
Глядзелi колы з зайздрасцю на вось:
Рух мае, ды не трэба ёй круцiцца.
6621 ВАБНАЯ ЛIСЛIВАСЦЬ
Стаў важаком магутны леў,
Iмкнуўся чуць асанны спеў.
6622 ДРАМА
Калi каханне не прыйшло,
Жыццё становiцца нiкчэмным.
6624 МОЦНЫ ЎПЛЫЎ
Цуд стварыць у змозе прыгажосць:
Распасцерцi крылы для палёту.
6625 НЕЗАДАВОЛЕНАСЦЬ
Так не бывае, каб усё было,
Для шчасця чаго-небудзь не хапае.
6626 ПОЎНАЕ ШЧАСЦЕ
Шчасце – калi выканалiсь мары,
Нават таямнiчых мар няма.
6627 ПРАМЕНЬ НАДЗЕI
Старанна сетку тчэ павук:
Пакуль жыве – жыве надзея.
6628 НЕСУМЯШЧАЛЬНАСЦЬ
Знаходiць нельга з дурнем скарб:
У вынiку багата страцiш.
6629 IМКНЕННЕ
Заўсёды вабiць, што смачней,
Калi язык не страцiў смаку.
6630 КОЖНАМУ – СВАЁ
Не здатны слон ў аблокi узлятаць,
Не след яму аб крылах нават марыць.
6631 СКАРЫСТАЦЦА ДАРАМ
Калi даны прыродай крылы,
То трэба к сонейку лятаць.
6632 ВЕРА Ў ЛЕПШАЕ
Гняце хай ноч i дождж, i вецер,
Ды сонечны i цiхi прыйдзе дзень.
6633 СЛУШНЫ ВЫБАР
Без ветру не след ставiць ветразi,
Упарта трэба налягаць на вёслы.
6634 ЖОРСТКАСЦЬ
Жывое трэба паважаць:
Ў букеце хутка звянуць кветкi.
6635 ПРОЦIЛЕГЛАСЦЬ
Адзiнкам ўцешна дрэва пасадзiць,
Але бяздушна большасць iх ламае.
6636 ДАКЛАДНЫ ПАДЫХОД
Бездапаможны грубасць або сiла,
Вядзе пяшчота шляхам перамог.
6637 АНТЫПОДЫ
Як брытва, вострая каса,
Але ў траве схаваўся камень.
6638 НЕВЯДОМА
Рашэнне час прыйшоў прымаць,
Спяшацца трэба цi чакаць?
6639 ПА МАГЧЫМАСЦI
Зiмой пайсцi не здатны вабны дождж,
Таму заўсёды хмары сыплюць снегам.
6640 ВЫПАДКОВАСЦЬ
I нават вопытны баксёр
Папасцi можа у накаут.
6641 СТРАЧАНЫ ШАНЦ
Прыгажосць – як моцная гармата,
Ды асечку капсуль можа даць.
6642 ВАБНАЯ ВIРТУАЛЬНАСЦЬ
Вакол хай мароз са снягамi,
Ды ў мроях – рамонкавы луг.
6643 НЕ МIТУСIЦЦА
Калi пачаўся моцны лiвень,
Намокнеш, бегчы цi стаяць.
6645 НЯШЧАСНАЯ
Не шанцуе чаромхi заўжды,
Бо квiтнее ў чаромхавы холад.
6646 ТУГА АДЗIНОТЫ
У лузе вырасла самотная бяроза,
Прывольна, ды ёй хочацца у лес.
6647 ЖОРСТКАСЦЬ ПРЫГАЖУНI
Прыгожая маланка – як краса,
Знiшчае жорстка, як траву каса.
6648 ВАБНЫ КIРУНАК
Не замiнаў каб вецер руху,
Старацца трэба, каб напяў ветразь.
6649 ЦЯЖКI ВЫБАР
Калi адзiны шлях прамы – ўсё ясна,
А як на ростанях напрамак выбiраць?
6650 РАШУЧЫЯ ЗМЕНЫ
Смурод працяглага застою
Толькi свежы вецер разнясе.
6651 АДНОСНАСЦЬ
Гара заўжды малой здаецца,
Як ззаду да вяршынi шлях.
6652 ПАМЯЦЬ
I праз шмат гадоў старыя пнi
Нагадаюць аб былым магутным лесе.
6653 ТОЛЬКI АДЗIНСТВА
Калi матыў падобны плеснi,
З прыгожых слоў не будзе песнi.
6654 ЗАБЫЦЦЁ
Хоць здатны памяць зберагаць крыжы,
Але яны не вечныя таксама.
6655 НЕБЯСПЕЧНЫ ФОРС
Квiтнее верас позна нездарма,
Каб бачылi: не страшная зiма.
6656 НЯЗВАНАЯ
Бяду нiколi не чакаюць,
Бо ў марах толькi шчасця цуд.
6657 СПРАВА ПА ДУШЫ
Калi прыемная ёсць справа,
I настрой ёсць, i жыць цiкава.
6658 МАГУТНЫ ПАТРОН
Як моцныя у дрэва каранi,
Страшэнны ураган яму не шкодзiць.
6660 УМЕННЕ СЛУХАЦЬ
Ў любой размове лепшая украса –
Кароткая, як хвост у зайца, фраза.
6662 IДЭАЛ
Не шкодзiць выбiраць бясконца,
Ды плямы мае нават сонца.
6663 НЕ ТУДЫ
Да шчасця не знаходзяцца шляхi,
Ды безлiч iх чамусьцi да тугi.
6664 ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Якi выток – такая будзе плынь,
Яе нiяк ужо не перайначыць.
6665 МЕЦЬ МУДРАСЦЬ
Не кожны год прыносiць сад плады,
Таму ссякаць бяздумна дрэў не трэба.
6666 МЁД ЦI АТРУТА?
Адносiны даюць багата бруду:
Нам пiць бы мёд, мы ж часам пьем атруту.
6667 РОЗНЫЯ ЯКАСЦI
Спаталiць вада у змозе смагу,
I яна ж у стане утапiць.
6668 БЫЦЬ ВЫШЭЙ
Не трэба трымаць крыўды на свiнню:
Ў яе заўсёды недахоп культуры.
6669 СПАРЫШЫ
Спрачалiся сякера i пiла,
Хто лепш, але яны абое – каты.
6670 НЕВЯДОМАСЦЬ
Багата ранак абяцае,
А што запрапануе дзень?
6671 ВЫЗНАЧАНАСЦЬ
Да магiлы вядзе кожны крок,
Не пакрочыш назад або ўбок.
6672 НЕПРЫСТАСАВАНАСЦЬ
Калi бясконца лашчыць слава,
Здаецца прорваю канава.
6673 ТЭАРЭТЫКI
Ўсе выяўляюць мужнасць i адвагу,
Пакуль не трэба галаву пакласць на плаху.
6674 ВАБНАСЦЬ ШЛЯХУ
Цi след iмкнуцца да мэты,
Калi вядома, што яна не пакарыцца?
6675 УЦЕХА
Не страшна, калi цяжкае жыццё,
Бо значна горш зрабiць яго кароткiм.
6676 СПАКОЙ
Хоць беднае жыццё, ды моцны сон
Цудоўны, як вясёлка на паўнеба.
6677 ВЯСНОВАЕ СПАДЗЯВАННЕ
Хоць ўвосень даўкi цёрн, няедкi,
Але вясной якiя кветкi!
6678 ЗВЫЧКА
Не клiча у палёт свабода,
Як крылы сцялi у народа.
6679 ЛАГОДНАЯ РАЎНАВАГА
Заўсёды клiнам выбiваюць клiн,
Лепш без клiноў пяшчоту мець i згоду.
6680 ВЫПРАБАВАННЕ
Хоць бура робiць безлiч шкоды,
Ды ўрокi якасцi дае.
6681 МЯЖА ЦЯРПЛIВАСЦI
Не супынiць нiколi кола,
Калi пакоцiцца з гары.
6682 АСНОВА ЖЫЦЦЯ
Ёсць шмат iмкненняў i патрэб,
Ды найпатрэбней толькi хлеб.
6683 СПРЫЯЛЬНЫ ЎПЛЫЎ
Калi няма навокал прыгажосцi,
Душа нiяк не здатна добрай стаць.
6684 ПАГАНЫ ЎПЛЫЎ
Зiхацiць на сонцы аблачына,
Ды яна чарнее сярод хмар.
6685 РАБЫ ПАЧУЦЦЯ
I гордых, непрыступных, як скала,
Каханне стаць прымусiць на каленi.
6686 ВАРОЖАЯ IСЦIНА
Люстэрка вiнавацiць звыклi,
Бо яно праўдзiвае заўжды.
6687 ПРАВА НА АБАРОНУ
Як вiнавацiць за укус змяю,
Калi ёй моцна хвост прыцiснеш ботам?
6688 РАШУЧАСЦЬ
Змяя не частавала каб атрутай,
Ёй трэба наступаць на галаву.
6689 ЗМАГАЦЦА З ПРЫЧЫНАЙ
Каб не мець тугi пачварнай,
Трэба вынiшчаць выток.
6690 ТРАГIЧНЫ ВЫБАР
Як памылiцца грамада,
Чакае чорная бяда.
6691 ЖЫЦЦЁВЫЯ СЦЯЖЫНКI
На шлях не ўсе вядуць сцяжынкi,
Шмат да балота iх бяжыць.
6692 АПТЫЧНЫ ПАДМАН
Часам нельга давяраць вачам,
Бо нават бачнае не бачна.
6693 РАЗНАСТАЙНЫЯ МАГЧЫМАСЦI
Агонь сагрэе, зварыць ежу,
Ды спапялiць ўсё здатны ўшчэнт.
6694 ВАБНАЯ НАВIЗНА
Калi у лесе – вабiць луг,
А ў лузе лес здаецца цудам.
6695 ЦУДОЎНАЕ АДЗIНСТВА
Як страчаны маленькi ключ,
Замок вялiкi без патрэбы.
6696 ГОРКI ВЫНIК
Калi згiбацца цэлы час,
Ад стомы можна i зламацца.
6697 ТУРБАВАННЕ МОЦНЫХ
Сцiскаць спружыну не патрэбна,
Бо небяспечны дасць адказ.
6698 НЕДАСТАТКОВАСЦЬ
Не дазволiць зносiн кладка,
Як высокая вада.
6699 ЗГУБНАЯ ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Калi знаходзiцца кумiр,
Закруцiць небяспечны вiр.
6700 БЕСКАРЫСНЫЯ НАМАГАННI
Не ўтрымаць у рэшаце вады,
Не стрымаць iмкненне закаханых.
6701 СЛУШНАЯ ЎМОВА
Хаця iдзеш iмклiва ўперад,
Назад патрэбна добра помніць шлях.
6702 ПАДМАННАЯ ВАБНАСЦЬ
Ярчэй iх чырвань, чым сунiцы,
Ды кiслы смак у журавiн.
6703 ПАМЫЛКОВАЕ ЎРАЖАННЕ
Здавалась: рэчка па калена,
Ды пад вадою безлiч ям.
6704 СТРАТА РЭАЛЬНАСЦI
Калi салодкага празмерна,
Гарчынкай аддае яно.
6705 ДУРАСЦЬ
Не утрымаць запрудай плынь:
Вада падымецца да краю.
6706 ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ
Падняцца на гару – паўсправы,
А як з яе пасля сысцi?
6707 ПЕРААЦЭНКА МАГЧЫМАСЦЕЙ
Iмкнецца беспадстаўна у палёт,
Ды мець не здатны хоць якiя крылы.
6709 НЯШЧАСНАЕ СЭРЦА
Трывожыць сэрца будуць раны,
Калi ў каханнi лёс паганы.
6710 ПРАФАНАЦЫЯ
Саням калёсы дакаралi,
Што iм патрэбна колы мець.
6711 НЕАДПАВЕДНАСЦЬ
Шампанскае страчае смак,
Як пiць яго звычайнай шклянкай.
6712 БЯСПЕКА
Прыемна хутка набiраць разгон,
Важлiвей ведаць шлях для тармажэння.
6714 ПАЖАДАННЕ
Мой любы, мiлы сэрцу край!
Хай хоць ўначы табе заззяюць зоры.
6715 ЛIСЛIВАЯ НАХАБНАСЦЬ
Казаў прад норкай кот, каб чула мышка:
«Мне вельмi шэры колер па душы».
6716 АБЫЯКАВАСЦЬ
Глухая грамада, як цёмны лес:
Пiлуюць дрэва, а другiм – ўсё роўна.
6719 НЕСПАДЗЯВАНАСЦЬ
Чырвоны яблык здзiваваны:
Кавун чырвоны унутры.
6721 ЦУД РАНКУ
Зара, як казку, прыгажосць
Раскiдаць здатна у нябёсах.
6722 ЗНАХОДКА
Як позiрк з позiркам сальюцца,
Не трэба больш нiякiх слоў.
6724 НАДЗЕЙНАСЦЬ
Быць слова можа мяккае, як вата,
А трэба, каб было цвярдзей, чым сталь.
6729 БОЛЬ АБРАЗЫ
Бываюць словы горш нажа:
Ад цяжкiх ран балiць душа.
6730 ВАБНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ
Безлiч колераў мае вясёлка,
Да жалобнага, к шчасцю, няма.
6731 РОЗНЫ ВЫБАР
Лепш сустрэча або развiтанне?
Ўсё залежыць дзе, з кiм i калi.
6732 УСЁ ПРАХОДЗIЦЬ
Кацiла рэчка мора слёз,
Пакуль скаваў яе мароз.
6733 БЫСТРАЦЕЧНАСЦЬ
Iмгненна днi гартае календар,
Кладзе маршчыны i тугу на твар.
6734 РАДАСНЫ ЧАС
Сонечны зайчык жыцця
Знiкне, як сонейка зайдзе.
6735 ГАЛОЎНАЯ МЭТА
К сабе мець лiтасцi не трэба,
Каб выбраць ўвесь рэсурс жыцця.
6738 МIНУЛАЕ
Знiкае хутка бляск вачэй,
Калi няма былых начэй.
6739 ПРАЎДА ЖЫЦЦЯ
Заўжды iснуюць антыподы,
Таму шмат спрэчак, мала згоды.
6740 ВАБНАЕ
Таго стрыгуць, хто мае воўну,
Зайздросцiў кабану баран.
6741 НА БЕРАГ ШЧАСЦЯ
Палаюць на рабiнах гронкi,
Iду, хоць лёд не рэчцы тонкi.
6742 БЕЗ ПАДМУРКУ
Хаця няма зусiм падстаў,
Ды ўпарта вабiць п'едэстал.
6743 КЕПСКI ЎПЛЫЎ
Бяруць хусiм нягожыя урокi
Ад чорных хмар бялюткiя аблокi.
6744 СКРЫТНАСЦЬ
Калi на рэчцы рабiзна,
Не бачна нi травы, нi дна.
6745 ПЕРАЎВАСАБЛЕННЕ
Зусiм маленечкi выток
Магутнай стаць у змозе рэчкай.
6746 АСНОВЫ МАГУТНАСЦI
Была каб моцнаю рака,
Ёй мець патрэбна шмат прытокаў.
6747 ГРУНТОЎНЫ ПОШУК
Заўсёды iсцiна адна,
Калi пакорпацца да дна.
6748 СХАВАНАЯ IСЦIНА
Заўжды знаходзiцца прычына,
Ды вiнавата не яна.
6749 ЗЛАЧЫННАЯ МЯККАСЦЬ
Як дараваць заўжды грахi,
Яны абаваязкова паўтарацца.
6750 ПЕРАБОР
Бяда, што скончылась дарога,
Ды не дасягнута мэта.
6760 БЕСПАДСТАЎНАСЦЬ
Дрыжыць асiна лiсцем ўсё жыццё,
Але ссякаюць дуб або бярозу.
6761 ШЧАСЦЕ
Хай вельмi крыўдным будзе дзень,
Галоўнае, каб быў пяшчотным вечар.
6763 МАРНАЕ СПАДЗЯВАННЕ
Надзея часам радасць не прыносiць,
А дорыць сэрцу толькi горкi сум.
6764 РЭАЛЬНАСЦЬ
З нябёс заўжды чакаем манны,
Але дае яе зямля.
6765 РАШУЧАСЦЬ
Не змог бы плуг араць выдатна,
Калi б баяўся зруйнаваць нарог.
6766 МАРНАЕ СПАДЗЯВАННЕ
Новыя, як лялька, чаравiкi,
Але нацiраюць мазалi.
6767 ГАТОЎНАСЦЬ
Калi чакаеш небяспеку,
Бяспечней значна будзе шлях.
6768 НА АДЛЕГЛАСЦI
Як жыць далёка ад свякрухi,
Мацней любоў, бо меней скрухi.
6769 ГРУНТОЎНАСЦЬ
Краса – абгортка для кахання,
Але каштоўней ў кнiзе змест.
6770 ПРЫХАВАНЫ ВЫБУХ
I на цiхай спакойнай рацэ
Бушуе вясною паводка.
6771 АГУЛЬНЫ ШЛЯХ
I для вельмi хiтрай рыбкi
Ёсць дасведчаны рыбак.
6772 ЦЯЖКI ВЫБАР
Сцяжынак шмат, ды дзе твая,
Каб не зайсцi падчас у пекла?
6773 АДПЛАТА
Добры ураджай дасць цалiна,
Хаця ўзнiмаць яе нялёгка.
6774 УВАЖЛIВАСЦЬ
Заблытацца магчыма ў двух саснах,
Калi глядзець бясконца у нябёсы.
6775 АГУЛЬНЫ ВЫНIК
Магутныя, як волаты, дубы
Сканчаюць свой жыццёвы шлях калiсьцi.
6776 МУДРАСЦЬ ПРЫРОДЫ
Галоўны ўклад зрабiлi птушкi,
Каб лётаў ў небе самалёт.
6777 МАРЫ I ЖЫЦЦЁ
У марах – сiнявокая красуня,
Але няма на ўсiх такiх красунь.
6778 ВЫДАТКI КАРЫСНАСЦI
Хай вецер к долу вецце гне,
Але прыносiць дажджавыя хмары.
6779 ТАЯМНIЦЫ ПРЫГАЖОСЦI
Балота – нiбы луг здалёк,
Ў iм небяспечны кожны крок.
6780 ВЫСОКАЯ ГОДНАСЦЬ
З натхненнем назiраю хрызантэмы:
Яны пад снег квiтучымi iдуць.
6781 ВЯСТУН БЯДЫ
Не зазвонiць аб шчасцi набат,
Ён заўсёды вяшчае аб горы.
6782 ЛЕПШ ПАМЯРКОЎНАСЦЬ
У лёсе небяспечныя заўсёды
Крутыя вельмi павароты.
6783 ПОКЛIЧ ПРЫРОДЫ
Як спапяляюць моцна страсцi,
Ўсё роўна прыйдзецца упасцi.
6784 ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ
Хоць кажуць, што губа не дура,
Належыць выбар языку.
6785 ВЫДАТКI БЕРАЖЛIВАСЦI
Не трэба зберагаць хвiлiнку,
Бо можна страцiць шмат гадзiн.
6786 РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
У кожнага каштоўнасцi свае,
Агульнымi зрабiць iх немагчыма.
6787 СВАЯ ФIЛАСОФIЯ
Цанiць патрэбна думкi iншых,
Ды жыць лепш розумам сваiм.
6788 ТОЛЬКI НАПЕРАД
Гiсторыi вечнае кола
Круцiць немагчыма назад.
6789 ПРОЗА ЖЫЦЦЯ
Пяшчотным пальчыкам падчас
За бруд прыходзiцца кранацца.
6790 СУМНЫ ВЫНIК
Як непадзельнае дзялiць,
Яно заўсёды сапсуецца.
6791 СВАВОЛЬСТВА ЧАСУ
Трымаць каханне здатна, як ланцуг,
Але праз час метал iржа з'ядае.
6792 ШЛЯХ ДА IДЭАЛУ
Заўжды, каб лепшае знайсцi,
Рабiць патрэбна толькi спробы.
6793 ЖЫЦЦЁВЫЯ ШЛЯХI
У долi шлях заўжды iмглiсты,
Хоць ў марах – зырка-прамянiсты.
6796 СЛАБАЕ СУЦЯШЭННЕ
Цудоўныя, як казка, дынi,
Але далёка Бухара.
6797 МУДРАСЦЬ
Радавацца трэба i малому,
Бо большага, магчыма, не здабыць.
6798 ЗВЫЧКА
Ад злодзея не абаронiць плот,
Калi зладзейства не ганьбiць народ.
6799 IНШАЯ СУТНАСЦЬ
I лужына крынiцай можа быць,
Як ў спёку надта хочацца папiць.
6800 МАРНАЯ НАДЗЕЯ
Не дапаможа нават свежы вецер,
Як драныя занадта ветразi.
6801 ЗМЕНЫ ГУСТУ
Абрыдне з часам i блакiт,
Зноў вабяць белыя аблокi.
6802 ЛЕПШЫ ВЫНIК
Хоць зоркi ўласным зiхацяць святлом,
Лепш свецiць месяц адбiццём ад сонца.
6803 АСЦЯРОЖНАСЦЬ
Не пераходзiць лепш там рэчку ўброд,
Дзе дно дакладна не знаёма.
6804 БЕЛАЕ I ЧОРНАЕ
Не толькi лёс знаходкi здатны даць,
Ён вымагае часам несцi страты.
6805 БЕСКАРЫСНАСЦЬ
Калi цябе не заўважаюць,
Нагадваць не патрэбна аб сабе.
6806 АГУЛЬНЫ ЛЁС
Сплятуцца лёсы, нiбы каранi,
Не раз'яднацца iм ужо без болю.
6807 ВЯСНОВАЯ НАДЗЕЯ
Дуб запытаўся у сасны:
«Што ты чакаеш ад вясны?»
6808 МIНУЛАЕ
Каханне знiкла, толькi рэха
Яшчэ лунае, як уцеха.
6809 ЛЕПШ ГАЛАВОЙ
Ад працы будуць мазалi,
Калi рабiць яе рукамi.
6810 ШКАДА
Парой у птушкi не хапае сiл,
Данеслi крылы каб яе у вырай.
6811 ТРЫВОЖНЫ СПАКОЙ
Пад лёдам сом прыдбаў спакой,
Ды кiслароду не хапала.
6812 РАДАСЦЬ ПЕРАМОГI
I цяжкая дарога стане лёгкай,
Як мроя здзейснiцца ў канцы.
6813 СЛУШНЫ ПАДЫХОД
Лепш небяспеку абысцi,
Чым выпрабоўваць лёс на моцнасць.
6814 ВIРТУАЛЬНАЕ ШЧАСЦЕ
Летуценне не дасць асалоды для цела,
Ды ўзносiць ў нябёсы душу.
6815 IМГНЕННЕ ШЧАСЦЯ
Калi няма святла ад сонца,
Хай месяц часам дасць яго.
6816 ЧЫСТАЯ ДУША
Пускаць ў душу не трэба бруд,
Каб не цярпець ёй ад пакут.
6817 НЕВЯДОМАЯ БУДУЧЫНЯ
Плыве па хвалях карабель кахання,
Цi не патопiць яго люты шторм?
6818 НАДЗЕЙНАЯ СХОВАНКА
I кепскае надвор'е не зашкодзiць,
Як ёсць прытулак для душы.
6819 БЯСПЕЧНЫ ШЛЯХ
Як мудрасцi не хопiць, лёс
Упасцi пад адхон у змозе.
6820 ПАРАДА
Каханне можна утрымаць
Не дапяканнем, а каханнем.
6824 НЕ СХАВАЦЦА
Як замятаць сляды мятлою,
Ўсё роўна застаецца след.
6825 ЗАГАРТАВАНАСЦЬ
Горка, як спаткалася няўдача,
Ведаць трэба – не апошняя яна.
6826 СТАЛЫ ВЫБАР
Шмат вельмi розных кветак ёсць,
Ды вабiць толькi водар ружы.
6827 УКОЛЫ ЛЁСУ
Не плач, што адляцелi жураўлi,
Вяртацца трэба iм абавязкова.
6828 ШЧАСЛIВЫ ВЫПАДАК
I нават залатая рыбка
Калiсьцi ў сетку пападзе.
6829 РАЗГУБЛЕНАСЦЬ
Не будзе шпак спяваць рулады,
Калi займуць шпакоўню вераб'i.
6830 НЕСПАДЗЯВАНАСЦI ЛЁСУ
I жвавы, нiбы ртуць, ручай
Калiсьцi можа перасохнуць.
6831 МАРНАСЦЬ
Галiнкi страчаныя дрэва шкадавала,
Ды пiлаваць ужо пачалi ствол.
6832 ПРЫЗНАЧЭННЕ
Без руплiвай мужчынскай рукi
Засумуе зямля i жанчына.
6833 РАТАЎНIЧЫЯ ВАДЫ
Няма чаго сасне крывой журыцца,
Прамую выбяруць сякера i пiла.
6834 УЗАЕМНАСЦЬ
Хаця пчала i забярэ нектар,
Яго карысна аддаваць для кветкi.
6835 СТАЛАСЦЬ
Заўжды салёна-горкi пот,
Бо ён не здатны быць салодкiм.
6836 САПРАЎДНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ
Твар аздабляе макiяж,
Ды вабiць значна больш усмешка.
6837 УЗНЁСЛАСЦЬ ДУШЫ
Заўсёды кладзецца пад ногi дарога,
Калi у палёце душа.
6838 ВАДЫ АД ГОДНАСЦI
Безабаронны – як дзiця,
Бо, нiбы волат, моцнае сумленне.
6839 КОЖНАМУ – СВАЁ
У птушак – поўная свабода,
Ды розныя iм месцы па душы.
6840 ШЧАСЛIВЫ ВЫПАДАК
I новая падкова у каня
Камусьцi адрываецца на шчасце.
6841 ЗНОЎ РЭАЛЬНАСЦЬ
Малы назойлiвы камар,
Ды можа знiшчыць велiч мар.
6842 ПАМЯРКОЎНАСЦЬ
Хоць на кароткiм ланцугу,
Ды ў будцы з поўнай мiскай ежы.
6843 АБМЯЖАВАНАСЦЬ
Шмат вельмi вабнага вакол,
Ды абхапiць не хопiць рук i часу.
6844 ПАКОРНАСЦЬ I АДВАГА
Кладзецца у пракос трава,
Але з касой не згодны камень.
6845 У МЕРУ
I лес ад ветру зашумiць,
Яму ласкавы ветрык да спадобы.
6846 ВАБНЫ ВЫНIК
Калi ёсць моц у плынi ручая,
Вада на дне каменьчыкi варушыць.
6847 МОЦ ГАРМОНАЎ
Ад кахання няма паратунку,
Моцнай плынi нiчым не стрымаць.
6852 СХАВАНАЯ ЯКАСЦЬ
Хоць белая кара бярозы,
Ды дзёгаць робiцца з яе.
6853 НЯСТРЫМНАЯ СIЛА
I моцны дуб у два абхваты
Не устаiць перад пiлой.
6854 БЛIЗКАЯ СВАБОДА
Не здатны утрымаць ланцуг,
Калi зусiм згнiе ашыйнiк.
6855 ДАРЭМНАЕ СПАДЗЯВАННЕ
Калi жыве у марах журавель,
Не утрымаць ў руках сiнiцу.
6856 ВАБНЫ ЧАС
Iскрыцца, нiбы сонейка, раса,
Ды цуд згасае, як нацягнуць хмары.
6857 МОЦНАЯ АБАРОНА
Магутнасць ўсёй жаночай зброi
Бярэ не кожнага ў палон.
6858 КЕПСКАЯ ЧАСОВАСЦЬ
Як шлях на час паходня асвятляе,
То потым горш у цемразi iсцi.
6859 РОЗНЫЯ ЛЁСЫ
Хоць свецiць сонейка для ўсiх,
Сагрэць душу не ў змозе кожны.
6860 УПЭЎНЕНАСЦЬ
Мароз не вельмi дакучае,
Як ў хаце добра грэе печ.
6861 ЖОРСТКАСЦЬ
Калоссе залатой пшанiцы
Без жалю жорстка рэжа серп.
6862 ВЫНIК НЕДАХОПУ
I соль здавацца будзе мёдам,
Яе як доўга не было.
6863 УЛАСНЫ ВЫБАР
Што лепш: ратуючы падман
Цi праўда з горкiх цяжкiх ран?
6864 ГОРА АД РОЗУМУ
Варон нiхто не памячае,
Лябёдка коле вочы ўсiм.
6865 ПРАКТЫЧНАСЦЬ
Калi няма у рэчцы рыбы,
Не трэба вуды закiдаць.
6866 ВЫКРУНТАСЫ ЛЁСУ
Хацела слухаць салаўя,
Ды ён ў суседнi лес падаўся.
6867 БОЛЬ ДУШЫ
Ад спёкi трэскае зямля,
Што ж адбываецца у душах?
6868 ПРОЦIЛЕГЛЫ ВЫНIК
Калi салодкае заўжды,
Яно здаецца горш бяды.
6869 ПЕРАШКОДА ШЧАСЦЮ
Прахалоду не дасць свежы вецер,
Калі сметнiк ў яго на шляху.
6870 ФАНТАЗIЯ
Блакiтная няхай папесцiць мара,
Калi жыццё – пакутлiвая кара.
6871 ПАДМАН ЗРОКУ
Калi душы бясконца любы,
Не памячаюць безлiч вад.
6872 ЗМЕНЛIВАСЦЬ ЛЁСУ
Вiр здатны зацягнуць на дно,
Як нават можаш добра плаваць.
6873 НЯПОЎНАЕ ШЧАСЦЕ
Хай часам вочы выядае дым,
Ды грэе добра вогнiшча ўсё роўна.
6874 БЕЗДАПАМОЖНАСЦЬ
Калi iдзе шалёны лiвень,
Не дапаможа парасон.
6875 ГОРКАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ
Не дапамогуць акуляры,
Калi няма на што глядзець.
6876 ШЛЯХ У НIКУДЫ
Не заўсёды ёсць канец дарогi:
Ад пачатку шлях iшоў ў тупiк.
6877 МАСТАК
Як мае музыкант вялiкi талент,
Сыграе добра на адной струне.
6878 МАСКIРОЎКА
Пад белым, нiбы снег, адзеннем
Быць можа чорная душа.
6879 НЕЧАКАНАСЦЬ
На чыстай, нiбы белы снег, дарозе
Упасцi можна ў надта чорны бруд.
6880 НАДЗЕЯ
I самыя глухiя нетры
Бяспечны маюць выхад не адзiн.
6881 УСЁ НАПЕРАДЗЕ
Калi на яблынi зялёны яблык ёсць,
Чырвоным стане ўвосень i духмяным.
6882 ПОШУК ЛЕПШАГА
На месцы камень абрастае,
Але на iм малы i ссохлы мох.
6883 НЕАБХОДНАСЦЬ
У кожнай птушкi ёсць сваё гняздо,
Iначай дзе ёй высядзець яечкi?
6884 ПЕРАД БУРАЙ
Працяглая цiша заўсёды
Трывогу пасее ў душы.
6885 ЖЫЦЦЁВЫ ВАКЗАЛ
Заўжды лепш ехаць ў першым цягнiку,
Другога можна i не дачакацца.
6886 НАСТОЙЛIВАСЦЬ
Каб шчасце заблукаць было не ў змозе,
Патрэбна цэлы час яго гукаць.
6887 АБАЧЛIВАСЦЬ
Калi благое дно у лодкi,
Спускаць яе не трэба на ваду.
6888 УЛАСНЫ ВАБАР
Калi зайшоў ў сасновы лес,
Iглiца будзе пад нагамi.
6889 АБЫСЦI БОКАМ
Змяя не джалiць без прычыны,
Не трэба ёй даваць падстаў.
6890 ЖОРСТКАСЦЬ I ЛАГОДНАСЦЬ
I ў мароз здараецца адлiга,
Толькi на кроткi вельмi час.
6891 КРАСА I БОЛЬ
Не бывае ружы без калючак:
За прыгожосць патрэбна заплацiць.
6892 УЛАСНЫ ВОПЫТ
Каб шчасце годна ацанiць,
I смак няшчасця трэба ведаць.
6893 АГУЛЬНАЯ ГРЭШНАСЦЬ
I нават чыстая паверхня
Амаль нябачны мае пыл.
6894 НАДЗЕЙНАЯ ПРАВЕРКА
Як чырвань шчокi залiвае,
Жыве сумленне у душы.
6895 ЗНОЎ ПРАСЁЛАК
Заўжды клубiцца слупам пыл,
Як магiстраль ў жыццi згубiў.
6896 РАЗЫХОДЖАННЕ
Не заўжды духмяны водар
Вызначае добры смак.
6897 СПАЗНЕЛЫ СПАКОЙ
Пранеслась злая бура над сасной,
Зламала ствол. К чаму цяпер спакой?
6898 ПЕРШАПАЧАТАК
Пракласцi цяжка першы след,
Пасля iдзе шлях, як па маслу.
6899 УСЁ МIНАЕ
I ў вясновай моцнай плынi
З часам скончыцца вада.
6900 ПАЖАР
Агонь кахання лёгка запалiць,
А пагасiць яго не вельмi проста.
6901 ПАДСТАВА ДЛЯ ПАЛЁТУ
Душа ўзлятаць, як птушка, ў змозе,
Калi галiнка ёсць, дзе адпачыць.
6902 СПАДЧЫННАСЦЬ
Вожыка не трэба вiнавацiць,
Што ён коле, як яго пагладзiць.
6905 ЦУДОЎНАЕ ЖАДАННЕ
I спёка дакучае, i мароз,
Сярэдзiну знайсцi як залатую?
6909 УМОВА
Грыб не вырастае на асфальце,
Трэба, хаця кволы, але лес.
6912 ШКОДА ВЕДАЎ
Мо лепш не ведаць вельмi шмат,
Не адчувалась каб пакута?
6913 ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ
Калi прыходзiш на вакзал,
То трэба на цягнiк садзiцца.
6914 НЕ ЎСЁ СТРАЧАНА
I ў вялiкай кучы гноя
Знойдзеш зерне залатое.
6915 НЕПАМЕТНАЕ МIНУЛАЕ
Калi наступiш на мазоль,
Ўсю дабрыню знiшчае боль.
6916 ЗАКАНАМЕРНАСЦЬ
Не здатны хто здаволiцца малым,
Нiколi не здаволiцца вялiкiм.
6917 ПАДМАННАЯ ВЕЛIЧ
Хоць ўсiх вышэй растуць таполi,
Ды не цанiлi iх нiколi.
6918 РАТУНАК
Як часам лёс вывальвае ў гразi,
Пунсовыя ратуюць ветразi.
6919 НЕВЯДОМА ДЗЕ
Дзесьцi шчасце заблукала,
Што шчаслiвых вельмi мала.
6922 ПРЫЧЫНА
З'яўляецца заўжды расчараванне,
Калi знiкае, як мiраж, каханне.
6924 НЕ СПАЗНIЦЦА
Калi бярэш занадта познi старт,
На фiнiшы не будзе перамогi.
6925 НЕПАМЕТНЫ БОЛЬ
Гудзе магутны вецер,
Ў пакутах б'ецца вецце.
6926 ВЫМУШАНАСЦЬ
Як скончылась духмяная сунiца,
I журавiна кiслая згадзiцца.
6927 ПАДМАННАЕ ЎРАЖАННЕ
На выгляд вельмi добрая сцяжынка
Завесцi ў нетры здатна спакваля.
6928 ЖАДАННЕ
Бялюткiя пялёсткi кветак яблынь
Няхай сумёты намятуць ў маёй душы.
6929 НЯЎМОЛЬНЫ ЧАС
Хай днi збягаюць казачна iмклiва,
Але чаму такiя хуткiя гады?
6930 АНТЫПРЫРОДНАСЦЬ
Не выйдзе на шчаслiвы шлях народ,
Як для яго элiту прызначаюць.
6931 ДАСТАТКОВАСЦЬ
Не трэба цяжкi камень, каб ударыць,
Засыпле вочы дробненькi пясок.
6932 НЕПРЫСТАСАВАНАСЦЬ
Куст ружы там расцi не змог,
Дзе пышна рос i цвёў быльнёг.
6933 ПРАМАЯ ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Толькi ўгноеная глеба
Даць ў змозе ўдосталь хлеба.
6934 НЯЗВЕДАНАЕ
Рашучы ў невядомасць крок
Заўжды карысны дасць урок.
6935 НЕБЯСПЕКА
Бясконцыя сур'ёзныя пагрозы,
Што рознымi шляхамi пойдуць лёсы.
6936 ВАДЫ ПРЫГАЖОСЦI
У сонечны i цёплы дзень
Ёсць чорны i халодны цень.
6937 ХIТРЫКI ЧАСУ
Красу, найлепшую з украс,
Руйнуе i знiшчае час.
6939 МОЦНЫХ НЕ ЧАПАЮЦЬ
Безабаронная трава,
Атрутай джалiць крапiва.
6945 ВЯСНОВЫ СУМ
Сок з-пад кары бяжыць, як кроплi слёз,
Вясновы час нялёгкi для бяроз.
6946 ЖЫЦЦЁВЫ ВОПЫТ
Хто не зведаў суровасцi лёсу,
Той не ведае нораў жыцця.
6947 ВАБНАСЦЬ ВЕЧАРА
Магчыма, што мудрэйшым будзе ранак,
Ды вечар дае радасць i спакой.
6948 ПАЧАЦЬ З СЯБЕ
Спачатку навучы сваiх сыноў,
А потым зробiш i маiм заўвагу.
6949 РАМАНТЫКА ДУШЫ
Магчыма адчуваць ў душы палёт,
Як прыгажосць навокал здатны бачыць.
6950 ПАМЫЛКI ШЛЯХЕТНАСЦI
Нема чорная крычыць на белым кропка,
На чорным непаметна чарнаты.
6951 ЦЯЖКАЯ НЕЧАКАНАСЦЬ
Хай дрэва лепей упадзе у буру,
Чым знянацку ў ясны цiхi дзень.
6952 КРОХКАЯ ДУША
Нязносны боль душэўных ран,
Iм загаiцца вельмi цяжка.
6953 ЖАРТЫ ШЧАСЦЯ
Не вельмi трэба верыць шчасцю,
Падманным можа быць яно.
6954 ЗНIЖЭННЕ ЎЗРОЎНЮ
Як смага дапякае цэлы час,
Не да таго, каб адшукаць крынiцу.
6955 ПРЫЗЕМЛЕНАСЦЬ
Не кожнаму па сiлах вышыня,
Таму iдуць далiнаю штодня.
6956 ЗРАЗУМЕЛАЯ НАВУКА
Заўсёды вучыць лепш бiзун,
Чым ўзнёслае настаўнiцкае слова.
6960 ВЫРАТАВАЛЬНЫ АГОНЬ
Агонь кахання як яшчэ не згас,
I горыч лёсу падсалодзiць час.
6961 СЛУШНЫ ВЫБАР
Iсцi лепш сцежкай непаметнай да мэты,
Чым магiстраллю, але ў бок зваротны.
6962 БЕСКАРЫСНАСЦЬ
Узор i прыклад не навучаць,
Калi сумленне моцна спiць.
6963 ТРАГIЧНАЯ ПАМЫЛКА
Не заўжды там iсцiна ляжыць,
Дзе яе шукаць жадае большасць.
6964 НЕ IНАЧАЙ
Спрадвек ручай не бег на горку,
I далей вечна будзе так.
6965 ВЫДАТНЫ ВЫНIК
Зямля там здатна маннай з неба пасыпацца,
Дзе ўкладзены ў яе i пот, i праца.
6966 ЖЫЦЦЁДАЮЧАЯ КРЫНIЦА
Хаця славуты працаю нарог,
Прыбытак ўсё ж стварае толькi Бог.
6967 ПРАЯВА ПРЫГАЖОСЦI
Прыгажосць – як сонейка на небе:
Ззяе, як на твары хмар няма.
6968 ДАНАСЦЬ
I любыя сэрцу дарогi
Сканчацца павiнны праз час.
6969 ЦУДОЎНЫ ВЫПАДАК
Як снег, бялюткi саду цвет
Хоць зрэдку, ды ўпрыгожыць свет.
6970 ПАДАБЕНСТВА
Душа – як з'явы у прыроды:
I цiша ў ёй, i ураган.
6971 САСТУПІЦЬ МОЦНЫМ
Арліца-восень крылы распасцерла,
Пара у вырай лету-лебедзю ляцець.
6973 ПРЫЕМНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
Калi б аблокаў не было i хмар,
Абрыдла б нават сонца сваiм ззяннем.
6974 МУДРАСЦЬ
Як ведаеш: на фiнiш не дайсцi,
Не трэба нават i на старт выходзiць.
6975 РАННЯЕ ЗГАСАННЕ
Жыццё – як свечка на вятры:
Не заўжды дашчэнту дагарае.
6976 ЧАСОВАСЦЬ
Бяжыць ў паводку шмат вады,
Яна праз час сыдзе заўжды.
6979 ПРЫМАЦЬ ТАКIМ
Несправядлiва жорсткi свет,
Але такiм ён створан Богам.
6980 МОЦНЫ БАРАЦЬБIТ
Засумаваў па дзейнасцi шчупак:
Карась падрос i перастаў баяцца.
6981 IЛЮЗIЯ
У мроях – пахкiя сунiцы,
На справе – смак ад журавiн.
6982 УСМЕШКА ЛЁСУ
Хаця лёс суровы i грозны,
Ды часам ўсмiхнецца i ён.
6983 РУЙНАВАННЕ
I камнi здатны знiшчыць час,
Таму знiкаюць i пачуццi.
6984 ДАБРЫНЯ
Ад добрых слоў – мужней мужчына,
Жанчына – значна прыгажэй.
6985 ПА КАЛЯIНЕ
Хоць хуткiя, як стрэлы, цягнiкi,
Ды рэйкi iх пазбавiлi свабоды.
6986 АБМЕЖАВАННЕ
Хачу заўсёды быць самiм сабой,
Ды iншым мой iмпэт не да спадобы.
6987 ПАКУТНIЦА
Безабаронная прырода,
Калi нахабны чалавек.
6988 СУМНЫ ВЫНIК
Шмат хвалявання i журбы
Ў душы ад цяжкай барацьбы.
6990 БЕЗ ПРАЦЯГУ
Хоць i прайшоў пушысты першы снег,
Дыван бялюткi ляжа не заўсёды.
6991 СХАВАНЫЯ ЯКАСЦI
I на шэрым небе знiчка
Пакiдае зыркi след.
6992 СТАЛАЕ ЖАДАННЕ
Прыгожы бераг у ракi,
Але бясконца хочацца на iншы.
6993 ЖАДАНЫ СПАКОЙ
Лепш, чым песцiць кволую надзею,
Спакойна без надзеi жыць.
6994 ВЫНIК
Калi сальюцца дзве ракi,
Два лiшнiх будуць берагi.
6995 РОЗНЫ ФIНIШ
Калi прайшоў шлях да канца,
I асалода ёсць, i смутак.
6996 НЯЯСНАСЦЬ
Жыццё бяжыць, як з кроснаў палатно,
Цi будзе белым цэлы час яно?
6997 НЕЧАКАНАСЦЬ
Ў жыццi нiколi не чакаеш драму,
Як на шляху, заўжды раўнюткiм, яму.
6998 ЭРЗАЦ
I штучных кветак шмат прыгожых,
Ды не ляцiць на iх пчала.
6999 МУЖНАСЦЬ
I доўгi шлях сканчаецца, але,
Калi хапiла сiл трываць нягоды.
7000 СВАБОДА ВЫБАРУ
Ёсць для людзей у Бога розныя шляхi,
Прайшоў адзiн – Ён дасць ўзамен другi.
12.06–31.07.2001
Свидетельство о публикации №103042500279
Дякую. Щасти Вам і Вашій Вітчизні.
Валео Лученко 29.04.2003 15:51 Заявить о нарушении
і тройчы дзякую за высокую ацэнку прыгажосці маёй
роднай мовы. Пісаць вершы па-беларуску я пачаў пад
уплывам украінскай мовы, якую 30 гадоў чуў і апошнім
часам размаўляў штодзённа ў Львові.
Цяпер жыву на Радзіме, але, на жаль, беларусы зусім не
карыстаюцца роднай мовай, не чутна ніводнага слова, і
толькі намаганнямі пісьменнікаў і журналістаў яшчэ
падтрымліваецца вельмі слабы яе агеньчык. Але жыве
надзея, што прыйдзе іншы час, разгарыцца і будзе шугаць
моўнае полымя.
Даброт роднай Украіне і Вам асабіста.
З удзячнасцю і павагаю,
Anatoly Bolutenko 02.05.2003 08:12 Заявить о нарушении
Валео Лученко 05.05.2003 21:19 Заявить о нарушении