ab8. 2 Жывi, Беларусь! 43 вершы
Што натхненне дае, спадзяванне?
Добра ўсё зразумела без слоў:
Да жаданай жанчыны каханне
I да роднай зямелькi любоў.
Калi сэрца яшчэ не астыла,
I жанчыну ёсць здольнасць кахаць –
Гэта вельмi вялiкае дзiва,
Трэба пiльна яго зберагаць.
Ды ўсялякае можа здарыцца,
I каханне растане, як снег,
Ў другi раз шанцы ёсць ажанiцца,
Так здараецца – гэта не грэх.
Але iншая справа – Радзiма,
Як яе перастанеш любiць,
Уявiць такi грэх немагчыма,
Ў такiм выпадку лепей не жыць.
Бо зямелька цябе гадавала,
Калыхала, як мацi, цябе,
З ёй шляхетна паводзiцца мала,
Ўсё, што вiнен, аддай для яе.
Трэба помнiць, што мы – беларусы,
Што Рдзiма у нас – Беларусь,
I не трэба нам кепскай спакусы
На суседку вялiкую – Русь.
Бо вялiкаю Русь таму стала,
I дзяржаву змагла збудаваць,
Што ганебна i жорстка пачала
Ўсе народы сабе пакараць.
Слава Богу, набылi мы волю,
Гаспадарыць каб самi маглi,
Сваю долю, няшчасную долю
Ў свае рукi, нарэшце, ўзялi.
Каб яе утрымаць, трэба, мабыць,
Назаўжды пра Расiю забыць.
Беларускасць чаму нас не вабiць?
Нам патрэбна яе аднавiць.
Каранi ўсе каб нашы не ссохлi,
Трэба мовай сваёй рзмаўляць,
I знявечанай годнасцi кроплi
У струмень паступова збiраць,
Каб збiралась стременьчыкаў многа,
I ракой паўнаводнай цяклi.
Да свабоды адна ёсць дарога:
Трэба, годнасць каб мы набылi,
Палка каб палюбiлi Айчыну,
Не давалi сябе абражаць,
Каб сусед нас зусiм не паглынуў,
Трэба нам беларусамi стаць.
24.12.1992
397 ЗЯМЛЯ
Навокал вельмі бедная ралля:
Падзол, суглiнак, жоўценькi пясочак,
Тут Беларусь любiмая мая,
Зямля усiх яе сыноў i дочак.
Такая занядбаная зямля,
Не удалось жыццё ёй даць калгасу,
Бо шмат гадоў яна ўжо нiчыя,
Належала сялянскаму ўся класу.
Ды дрэнны гаспадар быў гэты клас,
Зусiм за працу людзям не плацiлi,
Прыгон яны трывалi доўгi час,
Таму сваю зямельку загубiлi.
Прайшлi гады, i камунiзм прапаў,
Ды так людзей ад працы адвучылi,
Што аб зямлi ужо не кожны дбаў,
I, як рабы, далей усе рабiлi.
Цi селянiну аддадуць зямлю?
Не кожны нават быў ў калгасе лодар,
Каб абрабляў зямельку ён сваю,
То адчуваў бы густ яе i водар.
Бо людзi толькi на сваёй зямлi
Усю сваю душу ўкладуць у працу,
Зямлю яны б да ладу давялi,
I пачало б жыццё зноў адраджацца.
21.11.1994
420 МАЛIТВА
Калiсьцi вельмi чыстую зямлю
Стварыла нам вялiкая прырода,
Не бераглi кармiцельку сваю,
За дабрыню была ёй платай шкода.
Але за нечы кошт патрэбна жыць,
Прынеслi людзi ёй бяды нямала,
Яна цярпела. Што магла зрабiць?
Ды вось прыйшла з Чарнобыля навала...
Заплакала зямля, навокал жах,
Бо жудасна глядзяць у неба хаты,
Як у вайну, у гэтых жа краях
Глядзелi ў неба мёртвыя салдаты.
Смерч атамны пранёсся над зямлёй,
Але яго мы самi утварылi,
I лёс зямлi таксама, як лёс свой,
На многiя стагоддзi атруцiлi.
Цяпер няўцешна плача ўся зямля,
Але яна паскардзiцца не можа.
О, Беларусь, няшчасная мая!
Дай дапамогу нам, Вялiкi Божа!
Каб выжыць i не згiнуць нам усiм,
Каб беларусам выпаў шанц застацца,
Каб быў народ наш вечна маладым,
I каб мы здатны былi усмiхацца.
2.12.1994
726 НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ
Якое шчасце незалежным быць заўсёды:
Ў рабоце, у каханнi, у сям'i!
Залежнасць толькi прынясе ў жыццё нягоды,
А хочацца, яны каб не прыйшлi.
Калi знiкае незалежнасць паступова,
Ёсць згода з чужой воляю заўжды,
То стане любаю тады чужая мова,
Прыгоннiцтва прыходзiць на гады.
Калi спiну згiнаць i падаць на каленi,
Ды прынцыпы свае не баранiць,
Свабоды з кожным годам будзе меней,
I незалежнасць прыйдзецца згубiць.
Як людзi лiчаць, што мець волю не патрэбна,
Жыццё страчае лепшую з асноў,
Сваю свабоду адкiдаць калi ганебна,
Не атрымаем панскую любоў.
Бо даражэй усiх даброт – пачуцце волi,
Як воля ёсць цi час прыйшоў здабыць,
Не след нікому аддаваць яе нiколi,
Каб потым ўсё жыццё рабом не быць.
Вялiкi цуд – свабоды шчасце для народа,
I Бог, нарэшце, шчасце нам паслаў.
Вялiкай вельмi i жахлiвай будзе шкода,
Калi б свабоду мой народ праспаў.
16.04.1995
902 ХТО ВIНАВАТЫ?
Радзiма, мiлая зямля!
Сваiх сыноў ты раскiдала,
Iх за мяжой цяпер нямала,
Такая доля i мая.
Гiсторыя нам шанц дала,
Дзяржава дзе? Зноў невядомасць...
Нацыянальная свядомасць
У нашы сэрцы не прыйшла.
Народ стаў камунiзм чакаць,
Ды i няма чаго здзiўляцца,
Было лепш дома заставацца,
Каб дэмакратыю ствараць.
Бо лёгкiх пажадаў шляхоў,
Хто дастаткова быў свядомы,
А iншыя засталiсь дома,
Таму зноў горкi час прыйшоў.
Саюз Савецкi хочам зноў,
Не трэба мовы i дзяржавы,
Сваёй нацыянальнай славы,
Бо да Расii ў нас любоў.
Свабода не патрэбна нам,
Цураемся i роднай мовы.
К чаму цяпер пустыя словы?
З нас кожны вiнаваты сам.
26.06.1995
1871 МЫ ТАКIЯ
Унiкнуць явы хочацца заўжды,
Прыемней толькi быць ў ружовай мроi,
Няма там нi маркоты, нi бяды,
Не адчуваеш там сябе iзгоем.
Але ў жыццi, куды не зробiш крок,
Нiдзе дабра i радасцi не будзе,
Прыйдзецца атрымаць ганьбы урок,
Бо чорствыя, глухiя сэрцам людзi.
Таму к нам рэвалюцыя прыйшла,
Таму мы кветку нацыi згубiлi,
Няма дабра, i толькi мора зла
Адзiн другому цэлы час чынiлi.
Жыццё таму паганае у нас,
Мо стане лепей, ды зусiм нязначна,
Бо не дае надзеi нават час,
Падстаў зусiм для лепшага не бачна.
Пад корань высякалi розум свой,
Знiшчалi свае рукi залатыя,
К нам дабрабыт не прыйдзе i спакой,
Нiхто не вiнаваты: мы такiя.
5.12.1996
1903 СТРАЦIМ БЕЛАРУСЬ?
Зноўку збеглi вясновыя воды,
Ды i летась таксама было,
Не пазналi мы густу свабоды,
Не жадаем мы к ёй пад крыло.
Не iмкнемся да вольнай дарогi,
Спадабаецца ноч, а не дзень,
I не хочуць iсцi туды ногi,
Дзе святло, выбiраюць, дзе цень.
Продкi ведалi славу i волю,
Баранiлi ў баях гонар свой,
Выбiраем мы рабскую долю.
Як нашчадкам жыць з доляй такой?
Густ свабоды не зведалi. Шкода.
Ў рабства самi цяпер папаўзлi,
Няма волi – няма i народа.
Застанемся цi не на Зямлi?
Не жадаем мець ўласную хату,
I напрамак бярэм не туды,
Пакарымся як рускаму брату,
Беларусь страцiм мы назаўжды.
19.12.1996
2014 ЁСЦЬ ЗМАГАРЫ
Мы рабству аддаем прыярытэт,
Нам незалежнасць – як чужое слова,
I не патрэбны суверэнiтэт,
I родная амаль не трэба мова.
Па волi не выказваем журбы,
У продкаў была iншая дарога,
Амаль усе нашчадкi – як рабы,
Ёсць змагары, ды iх не вельмi многа.
Жывем у рабстве ўжо працяглы час,
Ды здатны лёс народу ўраз змянiцца,
Калiсьцi воля прыйдзе i да нас,
Але пакуль што толькi часам снiцца.
Ды калi ёсць за волю змагары,
Iснуе i галоўная умова,
Каб дачакацца радаснай пары,
Бо воля трэба нам абавязкова.
28.03.1997
2018 ВОЛЯ ДАРАЖЭЙ
Хаця для птушкi ў клетцы шмат яды,
Ды золата пруткоў i корм нямiлы,
Бо воля даражэй ўсяго заўжды,
Як ў паднябессе падымаюць крылы.
Жывёлам воля любая павек,
Змагаюцца яны за вызваленне,
Напэўна, ў змозе толькi чалавек
Мець да няволi любасць i цярпенне.
Iмперыя стваралась ў барацьбе,
Элiта вынiшчалася ў народа,
Цяпер шукаем зноў паноў сабе,
Не да спадобы для рабоў свабода.
Але пакуль мы ў большасцi – рабы,
Таму шляхi нам вольныя закрыты,
Адным бяда, другiм няма журбы,
Бо воля трэба толькi для элiты.
29.03.1997
2241 ЧЫРВОНАЯ КНIГА
Панаванне скончылась крамля,
Больш няма i штучнага саюза,
Пад нагамi – родная зямля,
Богам што дана для беларуса.
Браты доўга лезлi ў наш гарод,
Шкоды нарабiлi ўжо нямала.
Цi адметнасць зберажэ народ,
Бо пранеслась руская навала?
Годнасць аддаем амаль дарма,
Мовы нашай – як i не бывала,
Мы стаiм ля прорвы, дна няма.
Нацыя цi ёсць, або прапала?
Трэба сваю мову аднавiць,
Перад старшым братам досыць гнуцца,
Можам, рускiх будзем як любiць,
У чырвонай кнiзе апынуцца.
24.08.1997
2278 ВЕДАЦЬ ГЕРОЯЎ
Ўжо болей за дзвесце абрыдлых гадоў
Жывем у складаных умовах,
К героям чужым прышчапляем любоў,
Цi даўнiх шануем, цi новых.
Народ мой не гнуўся i быў ў барацьбе,
Быў вольны ад рускага брата,
Чужых мы герояў знаходзiм сабе,
I вельмi знайшлi iх багата.
Па вулiцах трэба прайсцi гарадоў,
Сляды бачны рабскай спакусы:
Ульянава, Неўскага, Ленiна зноў.
Пытаеш, цi мы беларусы?
Героi народу! Не ведаем iх,
А ведаем, то надта мала.
Нам ведаць патрэбна герояў сваiх,
Каб годнасць у сэрцах гучала.
7.10.1997
2447 СIМВАЛ БЕЛАРУСI
Цудоўны сiмвал Беларусi,
Цябе цаню я i люблю:
З нябёсаў сiнiх белы бусел
Глядзiць заўжды ўдалечыню.
I адкрываецца прастора,
Далёка бачыць прад сабой,
Пад iм лясоў зялёных мора,
Ляцiць, любуецца зямлёй.
Вакол узгоркi i разлогi,
I рэчак цiхая вада,
Махае крыламi што змогi,
Ды шчасця мала, ўсё бяда.
Бяда навiсла над Радзiмай,
Калi, як людзi, будзем жыць?
А шчасце пралятае мiма,
Як бусел, што ўгары ляцiць.
3.03.1998
2596 ПАЛЁТ БУСЛА
Шчасце адчуваецца якое!
Жыта дачакалася пары,
Поле пад нагамi залатое,
I абсяг блакiту угары.
А вакол – лясоў цудоўных нiтка,
Край мой родны ўзлёт пачаў круты,
Ўсiм вядома, што яго вiзiтка –
Лес зялёны, колас залаты.
Ў вышынi расправiў крылы бусел,
I блакiт раскiнуўся вакол,
Бусел – мірны сiмвал Беларусi,
Здатны пагражаць яму арол.
Бусел не ляцiць ў абшар сумежны,
Радасць яго ўгору падняла,
Ды арол нахабны i драпежны
Сочыць, як iдзе палёт бусла.
8.05.1998
2758 ВАРОНЫ I АРЛЫ
Не забаронiш каркаць варанню,
Ды, як аб нечым каркаюць упарта,
Няма нiколi дыму без агню,
Прыслухацца да голасу iх варта.
А кажуць, што нахабныя арлы,
Што робяць ўсё яны не па закону,
Дастатак што ў варон цяпер малы.
Няўжо i застанецца так да скону?
Цяпер арлы, але ж з варон яны,
Вароны iх арламi выбiралi,
Накiнулi спачатку кайданы,
А потым каркаць аб бядзе пачалi.
Хоць каркай або не: бяда прыйшла,
Уголас каркаць зараз ўжо баяцца,
Каб добрым мець галоўнага арла,
На выбарах за розум трэба брацца.
6.09.1998
2803 НЕ ТУДЫ
Iмкнуцца людзi ў першыя рады,
I самым першым быць жадае кожны,
Як выявiцца: шлях быў не туды,
Хто першым быў, становiцца апошнiм.
Iдуць назад, апошнi ўжо вядзе,
Ён першым апынуўся выпадкова,
Але, вядома, зноўку быць бядзе,
Замкненае ствараецца так кола.
Калi няверна вызначаны шлях,
Бо правадыр калiсьцi плёўся ззаду,
Заўсёды вынiк будзе – поўны крах,
Бо зноўку не туды вядзе грамаду.
Iдзе перабудова дзесяць год,
Але дастатку людзi не знаходзяць,
Бо не туды iдзе ўвесь час народ,
Бо па чарзе апошнiя нас водзяць.
4.10.1998
2866 СТАНЕ РОДНАЮ?
Радзiма, мiлая мая!
Што праз гады з табою будзе?
Хоць беларуская зямля,
Ды рускiмi зрабiлiсь людзi.
Чужую мову набылi,
I незалежнасцi не трэба,
Не трэба нам сваёй зямлi,
Лясоў, палёў, блакiту неба.
Упарта коцiмся назад,
Звiнець жадаем кайданамi,
Каб кiраваў старэйшы брат,
А мы заўжды былi рабамi.
На сэрцы горыч i журба,
Чамусьцi шчасце крочыць мiма,
За волю трэба барацьба,
Каб стала роднаю Радзiма.
16.12.1998
2959 ЛЮДСКАЯ ГОДНАСЦЬ
Радзiма! Як здарылася з табой,
Што дзецi адцуралiся ад маткi?
Вялi за волю продкi цяжкi бой,
Ды славы iх нявартыя нашчадкi.
Нацыянальнай годнасцi няма,
Сваю культуру мы не паважаем,
Бо рускi вiрус горай, чым чума,
Нас нiшчыць. Быць народам не жадаем.
Бо мовы мы саромiмся сваёй,
Вялiкай, некранутай i магутнай,
У сэрцах, як на могiлках, спакой,
Радзiмы мову лiчым вельмi бруднай.
Радзiму любiм, але мала нас,
А большасць ёй зрабiць гатовы шкоду,
Без годнасцi людской праз нейкi час
Не будзе нi Радзiмы, нi народу.
28.01.1999
3023 АДРАСТУЦЬ КРЫЛЫ?
Няма на свеце больш страшэннай шкоды:
Падрэзаныя крылы птушцы мець.
Калi сапраўднай не даюць свабоды,
То для яе спаткаць прыемней смерць.
Такая ўжо птушыная прырода,
Што клiча вышыня i перуны.
Чаму для беларускага народа
Мець болей да спадобы кайданы?
Бо крылы нам падрэзалi выдатна,
Хоць птушкi зерне на зямлi дзяўбуць,
Узняцца чарада ужо не здатна.
А мо калiсьцi крылы адрастуць?
26.02.1999
3024 ХАЛОДНЫЯ СЭРЦЫ
Радзiма мая! Чыёй болей вiны,
Што ты пакутуеш ад мукi?
Дзяды вiнаваты, бацькi цi сыны?
Магчыма, дадуць волю ўнукi.
За волю тваю не вядзем барацьбы,
Бо сэрцы, як попел, астылi,
Бо мы памяркоўныя, нiбы рабы,
Бо годнасць сваю не цанiлi.
Радзiму жадаюць без бою аддаць
Халодныя сэрцы i рукi.
А мо праз гады незалежнымi стаць
Захочуць маленькiя ўнукi?
26.02.1999
3043 НЕЗВЫЧАЙНЫ ЦУД
Што вольны магу быць, нiколi
Нi думаць не мог, нi ўявiць,
Як хлеба хацелася волi,
Бо сэрца ў прыгоне балiць.
Не купiш свабоды у краме,
Ў вiтрыне яна не ляжыць,
Ды вольнаму духам з рабамi
Мець зносiны цяжка i жыць.
I цуд незвычайны здарыўся,
Ў такое паверыць хто мог?
Савецкi Саюз разбурыўся,
Напэўна, свабоду даў Бог.
4.03.1999
3052 СВАБОДА ДУХУ
Амаль усе ў мянтальнасцi – рабы,
Бо страцiў вольным быць народ ахвоту,
З уладай унiкае барацьбы,
Зусiм не пакутуе ад прыгнёту.
Але заўсёды былi змагары,
Якiм народ, што заблукаўся, шкода,
Яны з свабодай даўнiя сябры,
Мэта iх – ўсеагульная свабода.
Хай ў барацьбе шмат цяжкiх перашкод,
Ды змагары не адчуваюць скруху,
Бо вольным стане з часам той народ,
Ў якiм яшчэ жыве свабода духу.
9.03.1999
3296 ЛЁС РАДЗIМЫ
Радзiма, любая Радзiма!
Ты вельмi доўгi час ў бядзе,
Ды кожны з нас праходзiць мiма,
Дарогай кепскаю iдзе.
Хаця Радзiма i не плача
Ад зла, што кожны Ёй прынёс,
Ды толькi проста мы не бачым
Ад крыўды надта горкiх слёз.
Твая свабода пад пагрозай,
А баранiць каму няма.
Няўжо Тваiм адвечным лёсам
Далей застанецца турма?
14.07.1999
3396 ГОРКАЕ ЖНIВО
Старанна, аж з'явiлiся мазолi,
Каб знiкла ўсё без следу, як вада,
Пшанiцу, жыта i ячмень палолi,
Каб пышна разраслася лебяда.
Цяпер пасевы на грамадскiм полi
Нясуць адзнакi суму i бяды,
Як не старайся, але ўжо нiколi
Не вырасце пшанiцы з лебяды.
Таму ў бядзе любiмая Радзiма,
Як птушка, у якой адно крыло,
Шчаслiвы лёс праходзiць дзесьцi мiма,
Бо маем вельмi горкае жнiво.
29.09.1999
3502 АРОЛ I АХВЯРЫ
Схавае страус галаву ў пясок,
Яму здаецца, што яго не бачна,
Ды паляўнiчых не пачуе крок,
I небяспеку пагаршае значна.
Бо добра бачна страуса здалёк,
Хоць шмат пяску, ды нельга ў iм схавацца,
Лепш адысцi ад небяспекi ўбок,
Заўжды каб непашкоджаным застацца.
Ў Расiю ўпарта сунем галаву,
Свая нам непатрэбная дзяржава,
Бясконца двухгаловаму арлу
Яшчэ ахвяр няшчасных вельмi мала.
14.12.1999
3516 ДЗIКI ГУСЬ
«Навошта, – разважаў так хатнi гусь, –
Ўзлятаць абавязкова пад аблокi,
Я вышынi i ветрыку баюсь,
Няхай сабе ляцяць туды сарокi.
Ад пунi нiкуды не палячу,
На поплаве я корпаюсь ў асноўным,
Гаспадарам карысным быць хачу,
Iмкнуся стаць узорна-памяркоўным».
Тым часам незалежны дзiкi гусь
У вырай адлятаў ў палёт высокi.
Мо прыйдзе час, калiсьцi Беларусь
Ўзляцiць, здабыць каб шчасце, пад аблокi?
28.12.1999
4227 НЕ ХЛЕБАМ АДЗIНЫМ
Узлятаюць птушкi ў неба,
Там блакiт i аблачыны,
На зямлi хапае хлеба,
Ды не вабiць хлеб адзiны.
Неабсяжная свабода,
Адчуванне дзiўнай волi
Заўжды трэба для народа,
Каб жыць ў шчасцi i патолi.
24.09.2000
4475 ЛАНЦУГI
Калi ужо звязалi ланцугамi,
То позна iх праз сiлу разрываць,
Хоць цiснуь шыю, нiбы абцугамi,
Ды прыйдзецца працяглы час трываць.
Бо i металы падуладны часу,
Магутная з'ядае iх iржа,
Лепш не давацца ў ланцугi адразу,
Каб волю мелi цела i душа.
7.11.2000
4480 ЛЮБЫ СУСЕД
Стварыць каб незалежную краiну,
Нiколi не ўзнавiўся каб саюз,
Рашуча трэба рэзаць пупавiну,
Хутчэй вялiкарускi скiнуць груз.
Вяртаць сваю, як цуд, як песня, мову,
Ўваходзiць, як i iншыя, у свет,
Стварыць каб незалежнасцi аснову,
Расiя будзе любы, ды сусед.
7.11.2000
4729 БУСЕЛ МIЖ АРЛОЎ
Радзiма! Жаль яе да болю,
Ды час, напэўна, не прыйшоў
Здабыць ёй шчасце i патолю,
Жыве яна сярод арлоў.
Хаця магутны белы бусел,
Арлы свабоды не даюць,
Няма свабоднай Беларусi,
Бо сэрца ёй арлы дзяўбуць.
7.12.2000
4760 СВАЕ КОЛЕРЫ
Снег заносiць ўзiмку журавiны,
Белы, як абрус, вакол прасцяг,
Толькi ззяюць зыркiя калiны,
Быццам бел-чырвона-белы сцяг.
Колеры цудоўныя прырода,
Як узор адметнасцi, дае,
I таму у кожнага народа
Сцягi маюць колеры свае.
16.12.2000
4793 ПАМЫЛКА
Як памылiўся ў выбары дарогi,
Трывожна загучыць бяды набат,
Саб'еш на камянiстых сцежках ногi,
Але вяртацца прыйдзецца назад.
Мёд вабіў, а сустрэлась журавiна,
Ды страчана дарэмна безлiч год,
Бяда, калi памыліцца краiна,
Няшчасным будзе доўгi час народ.
23.12.2000
4875 ВЕРНЕЦЦА ЧАС
Зноў сiвер прынёс нечаканы мароз,
Сумёты паклалi завеi,
Трымае ў ляшчотках няўрымслiвы лёс,
I даць не жадае надзеi.
Але быць адвечна не могуць снягi,
I мучыць бясконцай журбою,
Прыйдзе яшчэ час без бяды i тугi,
Бо пахне паветра вясною.
5.01.2001
4925 ЦЁМНЫЯ НОЧЫ
Цяжкiя, доўгiя, цёмныя ночы,
Холаду льецца струмень,
Нават не трэба мець позiрк прарочы:
Прыйдзе яшчэ светлы дзень.
Будзе утульна, прыемна i гожа,
Як ў еўрапейскiх краях,
Цемру працяглую як пераможа
Наша Пагоня i Сцяг.
13.01.2001
4929 БЫСТРАЦЕЧНАЯ РАЧУЛКА
Плынь свабоду згубiла, на жаль,
А рачулка была быстрацечнай,
Моцны панцыр лядовы, як сталь,
I, здавалась, бяда будзе вечнай.
Ды настала, нарэшце, вясна,
I паводка пайшла, як цунамi,
Крыгi моцныя рвала яна,
Не адвечна нам жыць з кайданамi.
14.01.2001
4930 ПАЎДНЁВЫЯ ВЯТРЫ
Вельмi доўга цягнулась зiма,
Пеклi сцюжы, знiшчалi марозы,
I, здавалась, ратунку няма,
Ад яе не сцiхалi пагрозы.
Лютавала зiма да пары,
Хоць прынесла шмат болю i шкоды,
Ды паўднёвыя крочаць вятры
I нясуць з сабой шчасце свабоды.
14.01.2001
4931 НА ЧУЖЫМ КАНI
На каленях стаялi ўвесь час,
Продкi крочылi ў бiтвах да славы,
Цяпер справа датычыцца нас,
Не жадаем уласнай дзяржавы.
Зноў заходнi стварыць хочам край,
Ў хамуце хадзiць з сцёртаю шыяй,
На чужым канi ўехаць у рай,
Быць адзiнай вялiкай Расiяй.
14.01.2001
5015 НЕПАХIСНЫЯ ДУБЫ
Здавалiсь моцнымi пагрозы
Ад немiнучай барацьбы,
Шумяць лiстотаю бярозы,
Ды непахiсныя дубы.
28.01.2001
5084 ВЫНIК БАРАЦЬБЫ
Прыходзiць час, пупышкi разрываюць
Аковы вельмi шчыльнай лупiны,
Упарта сабе волю здабываюць
Ў няшчаднай цяжкай барацьбе яны.
8.02.2001
5098 ШЛЯХ ПА КАЛЯIНЕ
Папала кола ў каляiну,
Свабоды звузiўся абсяг,
Вядзе няшчасную краiну
Па старай каляiне шлях.
11.02.2001
5361 ЯШЧЭ ЗIМА
Вясна з ракi зрывае панцыр лёду,
Хоць цяжкi ён i моцны, нiбы сталь,
Нясе вясна жаданую свабоду,
Але ў душы яшчэ зiма, на жаль.
25.03.2001
5588 АДВЕЧНЫ ПРАКЛЁН
Дзяржаву манкурты жадаюць ў iмгненне
Аддаць у бясконцы палон,
Наступнае прыйдзе ў жыццё пакаленне,
Iм будзе адвечны праклён.
20.04.2001
5805 МУЖНЫЯ СЫНЫ
Не разарваць нiколi ланцугi,
Калi змiрыцца цiха з кайданамi,
Пакорлiвы адзiн, рве сталь другi,
Радзiма слаўна мужнымi сынамi.
20.05.2001
5927 КАРАНI ГIСТОРЫI
Мiнулае святло лье ў нашы днi,
Народ з мiнулым – горды, мужны, смелы,
Гiсторыi забылi каранi:
Пагоню i сцяг бел-чырвона-белы.
6.06.2001
Свидетельство о публикации №103042400348
За прывітанне Вам удзячны,
Прыйшоў мне сціплы водгук зноў,
Напэўна, вершаў цыкл нязначны,
Што не знайшлося пары слоў.
Ды я рашаю паступова
Галоўную з маіх задач,
Няхай ў рэцэнзіі – ні слова,
Знайшоўся любы мой чытач.
Вітаю Вас і зычу творчых поспехаў,
з павагаю,
Anatoly Bolutenko 12.06.2003 07:39 Заявить о нарушении
пачуўшы гукі родных слоў,
ад прывітання,сябр шаноўны,
як утрымацца?Вось і зноў
звяртаюся да Вашых вершаў,
знаходжу думак хараство.
Shiri 17.06.2003 11:43 Заявить о нарушении
верш Вы напісалі!
І зярнятка не было раней,
Цяпер ёсць жменя, поўная да краю.
ВАЛОШКІ Ў ЖЫЦЕ
Радкі цудоўныя у Вас,
Нібы валошкі ў спелым жыце,
Для роднай мовы ў цяжкі час
Па-беларуску лепш пішыце.
Няўтульна мове, як ўначы,
Калі у чорных хмарах неба,
Каб мову продкаў зберагчы,
Пісаць на ёй паэтам трэба.
З павагаю,
Anatoly Bolutenko 21.06.2003 06:44 Заявить о нарушении