Верасень

Верасень. Дождж ідзе.
Сонца схавалася. Дзе яно, дзе?
Холад і вецер.
І шчасця няма ва ўсім свеце.

— Вы бачыце, светла ўверсе?
Глядзіце! На пятым паверсе!..
Ноч на двары,
І зорак не бачна ўгары...

— Чаму святло гарыць?
— Дык, нехта шчэ не спіць.
— Яшчэ не заваліўся?
— Мо, з кімсьці пасварыўся...

За пыльным пісьмовым сталом,
Закіданым ўсякім г...,
У раз не першы
Ён піша вершы.
(верасень 2001)


Рецензии
Прывітаннечка!
Вельмі цёплы вершык.
Я таксама ноччу амаль усё пішу, праўда на дзевятым.
Ноччу лётаюць Начніцы, але можна іх паслаць і пісаць.
Да таго ж ціха і ніхто(нішто) у душу не стукае.

Заўвагі - "сховалася" трэба праз "а"
"Ў гары" трэба пісаць разам "ўгары"

Шчасцейка табе
Чаму на літару не пішацё?

П.С Вываліў свае новыя старыя вершыкі.
Заходзьце

Tsikhan   29.07.2004 02:30     Заявить о нарушении
Прывiтанне.
Гэта я раней ноччу пiсала. Цяпер цэлымi днямi па 24 гадзiны у суткi. Ужо надакучыла запiсваць. :)
А заувагi... Сама заусёды зауважаю, а паправiць забываю.
На лiтару яшчэ буду пiсаць. Цяпер, на жаль, часу няма. У Злучаных Штатах я марную свой час. Таму i "у нескладовае" знiкла :)))
Да цябе (можна на "ты", спадзяюся?) заходзiла, чытала, спадабалася. Яшчэ пакiну водгук.
Пакуль.

Жэка   30.07.2004 08:56   Заявить о нарушении
Спадзяюся не ў эміграцыі??
На ты, зразумела, можна.
Заходзіў на "твордом". Хачу далучыцца.
Прылятай да нас хутчэй -- падарую ў аэрапорце
шакаладную літару "у кароткае"

tsikhan

Tsikhan   31.07.2004 10:10   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.