Дарога да цябе

Мне не хапіла сілаў,
Каб дабрацца да Бога.
Я цябе так прасіла.
Ты сказаў, што і так замнога.

Я паверыць хацела, ды й толькі,
Чыста, сардэчна і шчыра.
Толькі ты запярэчыў: “Колькі?“
Мне ж тваіх слоў не хапіла.

Мне не хапіла духу,
Каб ураз пабароць i сябе.
І душу ахінула скруха,
Не знойшоўшы, згубіла цябе.
(сакавік 2003)


Рецензии