Кахаю

Ад сустрэчы да сустрэчы
Жыву я.
З новай існасцю рэчы
Ваюю.

Сонца раніцай шчыра
Вітаю.
Як ляцяць птушкі ў вырай –
Чакаю.

Усе правіны і крыўды
Прабачу.
Калі госцейкі прыдуць –
Убачу.

Усе імгненні рупліва
Збіраю…
Так цябе я, мой мілы,
Кахаю.

Мінск, 21.03.03г.


Рецензии
вельмi добра, калi чалавек закаханы
жадаю, как гата у цябе засталося...

С павагай, Алесь

Александр Зенкевич   11.04.2003 10:01     Заявить о нарушении
Дзякуй, Алесь =)
А усяго сэрца =)

Закахная Алена =)

Елена Болотова Шанькова   11.04.2003 10:11   Заявить о нарушении