Сэнс

Гасі святло. Запалівай газ.
Усё стагоддзе – дэкаданс.
«Лёгкія-лёгкія» N.R.M.

Змяняць жыццё
На новы лёс,
Ці ў небыццё –
І да нябёс.

У вочы снег,
У сэрца – боль.
І гэты грэх
Перад сабой.

У далонях крыж,
Душа крычыць.
І ты стаіш,
А час бяжыць.

Мінаюць дні,
А снег ідзе.
Былі агні –
Цяпер нідзе.

Ты страціў сэнс,
Згубіў сябе.
І гіне фэст
У барацьбе.

Гараць масты,
Зямля дрыжыць…
Праходзіш ты –
А час – стаіць.

Мінск, 21.03.03г.


Рецензии
пасля яго...
нейкi роздум...i вельмi не хочацца марнаваць час абы на што...
дзякуй, Алена, за добры верш

З цяплом i павагай, Алесь

Александр Зенкевич   11.04.2003 09:47     Заявить о нарушении
Табе дзякуй, за разуменне =)

Алена.

Елена Болотова Шанькова   11.04.2003 09:55   Заявить о нарушении