Дым сляза

Чырвоныя вусны і чорныя вочы.
Гітару трымаюць дзявочыя рукі.
Цяпер яна тут не ўдзень, а ўночы.
На сэрцы ў яе – невыносныя мукі.

Зацягвае дым з цыгарэты атрутнай,
Па струнах праводзіць рукою дрыжачай.
І кожны акорд ёй здаецца пакутай,
І кожнае слова ў песні – гарачым.

Сляза пакацілася. Струны прыціхлі.
Упала сляза, а за ёю – другая.
На аркушы стаў расплывацца паціху
Знявідны ёй надпіс “Бывай. І кахаю“.
(20/10/2002)


Рецензии
Выдатна!.. Супер!.. Заўсёды быў упэўнены, што ёсць талентавітая моладзь ў Беларусі! Мэлёдыя гэтай мовы існуе!.. Быццам трапіў ў час юнацтва! Жадаю Вам усяго найлепшага ў жыцці і творчасці.

Игорь Борисов   23.07.2006 23:29     Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.