Трэцяга сакавiка
I павiнна спяваць вясна.
А ля дома стаiць снегавiк,
I абсыпана снегам сасна.
Трэцi дзень лямантуе зiма,
Не зыходзiць з зямлi мароз,
I завея нясе туман,
Як дымочак ад папiрос.
Трэцi дзень адыходзiць прэч
У шэрай шаце сваёй тугi…
А надвор’е, дзiyная рэч,
Нiбы помсцiцца за даyгi.
Трэцi дзень з непахiльных хмар
Аблятае на горад снег…
I вясна з патаемных мар
Недзе там прыпынiла свой бег…
Мiнск, 3.03.03г.
Свидетельство о публикации №103030400335