Вочы

Не бачыў.
Ніколі нічога не бачыў.
Вось і зараз –
Не бачу ні неба, ні сонца.

Вочы.
Адзіныя ў гэтым свеце.
Я вырашыў –
Будуць вочы
Натхняць мяне
Зараз і вечна.

Да сэрца
Далонню халоднай
Прыціснуў сваё адчуванне
Адчаю,
Спакою,
Ніякасці,
Радасці,
Што ад сустрэчы
Навечна застануцца
Ў памяці.

Мой розум кіруе
Як быццам
Маімі рукамі.
Але ж я не веру,
Бо ведаю – Вочы
Вядуць мяне з цемры.

Не бачу.
Ніколі нічога не бачу.
Але ў кожным воку
Навокал
Мне мрояцца Вочы.


Рецензии
Як цудоўна! Не часта на гэтым сайце можна прачытаць верш на беларускай мове, а тым больш такі меладычны, прыгожы і, відаць, пісьмовым чалавекам складзены. :)
Дзякуй вялікі за прынесенае задавальненне

З павагай Жэня

Жэка   18.02.2004 16:28     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.