Л ст да мац

Добрай раніцы, Матуля!
Сёння свята ў цябе.
Таму гэта я лістую
Вельмі шчыра ад сябе.

Доўга думала, гадала,
Чым цябе павіншаваць,
Усё лічыла, успамінала...
І стамілася гадаць.

А аднойчы я сасніла,
Што найлепшы падарунак
Я не зшыла, не купіла,
Не спляла табе карунак.

Ува сне Анёл сказаў мне:
"Просто ліст ты напішы!"
Ува сне я напісала
Вельмі шчыра, ад душы.

Раніцой узяла паперу,
За мяне пісаў Анёл.
І дагэтуль я не веру,
Што быў гэта проста сон.

Анёл, мой сябра, дапамог
Сказаць усё, што ў душы.
Зрабіць ён гэта змог
Ува сне і проста ў цішы.

І зараз я пішу вось гэта.
І прызнаюся табе ў каханні,
Быць можа мне далёка да паэта,
Але усё ж раблю прызнанне!

Матуля! У дзень твайго народжання,
Яшчэ разок цябе я пацалую.
Табе не падару марожанага,
А проста трошкі скажу я.

Пра тваю ўсмешку шчырую,
Пра мяккіе рукі твае.
Як усё гэта люблю я!
І як гэтага, парой, не дастае...

Ты, чамусьці, бываеш сумнаю.
Трошкі ў гэтым і маёй віны.
Бывае, здаюся я вумнаю,
А, бывае, што няма ў мяне галавы...

Я прашу ў гэты дзень прабачэння
За ўсё тое, што калісьці казала.
Сёння, Матуля, дзень твайго нараджэння,
Ты толькі што прачнулася, устала...

Ці не сніўся табе той Анёл?
Бо зноў яго бачыла я ўва сне.
Да мяне ён ноччу прыйшоў,
І сказаў трошкі мне пра цябе.

Пералічыў ён кожны сівы валасок,
На кожную слязінку ўказаў.
Усё, як атрымалася, як змог,
Ён мне раскрыў і паказаў.

І сэрца сціснулася ў мяне,
А ён сказаў: "Чаго ж ты?
А зараз уяві сябе,
Як было маці "добра"!"

І зараз, калі за акенцам раніца,
Табе я, Маці, прашу - прабач!
З гэтага часу абяцаю ісправіцца,
Толькі, Матуля, ніколі не плач!

І зараз! Не трэба!
Не заслугоўваю я.
У цябе сёння свята!
А віншуе цябе твая дачка...


Рецензии