Дазволь

Дазволь мне проста кахаць цябе...
Не трэба мне сустрэч і слоў...
Дазволь мне проста жыць у журбе.
Жыць некалькі гадоў...
І марыць аб спатканні:
Хоць трошкі на цябе зірнуць.
Дазволь мне жыць у жаданні
Цябе шчасцем агарнуць.
Табе трэба толькі дазволіць!
І нічога не трэба казаць!
Я прашу ў цябе дазволу
Ціхонька і шчыра кахаць...


Рецензии