Матуле
Вырашыла прысвеціць верш.
Доўга думала я,
Якую мову ўзяць найперш...
Расейская - твая родная,
А сэрца шэпча: беларуска.
Мова наша не модная,
Але толькі для рускага.
А ты, матуля, тут жывеш,
Шануеш, паважаеш...
Таму мой гэты верш
На роднай мове прачытаешь.
Няма слоў... і моцаў - усё сабраць...
Я так цябе кахаю,
Што не магу так проста сказаць.
Я вершык гэты прысвячаю.
Няскладны, пленны...
Усё такое.
Пакрыўдзішся, напэўна,
Што я дзіця гаркое...
Но не кветкі я зараз табе паднясу,
Не кубачак кавы...
А просто вось гэты мой верш
Такі весь няскладны, нецікавы.
Прабач! Вось як магла!
Аднак нічога яшчэ не сказала...
Ты мне шмат дапамагла,
А я вось так маўчала.
Скажу два словы, тры - бывае...
А верш ніколі не пісала.
Чужому хлопцу вершы прысвячала,
Амаль не лісты яму пісала.
А матуле роднай ні слова... Прабач.
Я зараз вось пішу, я гатова.
Толькі, матуля, не трэба, не плач.
Ты - лепшая маці ў свеце,
Не, нават, у сусвеце!
Няскладны верш, праўда?
Прабач.
Можа быць заўтра
Паспрабую яшчэ раз!
Свидетельство о публикации №102100600167