Дзiва
Не магу без цябе. Не магу.
У. Караткевiч
- Ты перамянiлася! – А ў вачах здзiўленне.
I чаканне доўгае слоў маiх у адказ.
Вось i пачынаецца непаразуменне,
I супрацьстаяння надыходзiць час.
Я з усмешкай сонечнай пагляджу ў неба
I пайду ўздоўж вулiцы ад пытанняў тых.
Я хачу, каб толькi ты, дарагi мой, ведаў,
Што жывеш у думках, марах, снах маiх.
Я перамянiлася. У душы – надзея,
I насустрач радасцi лёгка я бягу.
I такое смешнае тых вачэй здзiўленне.
Проста не кахаць цябе, любы, не магу.
Мiнск, 24.09.02г.
Свидетельство о публикации №102100100630