Восеньскае апавяданне
I неверагодная празрыстасць;
Першага марозу адчуванне
I нябёс блiскучая празрыстасць;
Голасу твайго жывое рэха,
Успамiнаў несупынны танец,
Тонкае сузор’е майго смеху
I галiнкi голай строгi палец;
Абяцанай радасцi чаканне,
Цiшыня невымаўленых думак
I маё аб тым апавяданне –
Да цябе, каханы мой, прытулак.
Мiнск, 24.09.02г.
Свидетельство о публикации №102093000499