Быццё

Маленькае дзіцятка
У маці на руках.
Ну, быццам зайчанятка!
А шчасця ў вачах!..
На ўсіх, напэўна, хопіць.
Ён - маленькі анёл,
Нічога ён не просіць.
А шчасця ў дом прынёс проста так...
Але ён хутка падрасце,
Мо будзе ён мастак?
А можа музыкай знойдзе шчасце?
Ці стане міліцыянтам,
Альбо прастым рабочым...
...Хто адказ дасць нам?
Можа яго вочы?
Ён заўтра будзе казаць,
Што стане касманаўтам.
Потым пачне гуляць
І марыць стаць камедыянтам.
Потым сур'ёзныя мэты паўстануць:
Трэба жыць і працаваць.
Нельга проста ў паветра дзьмуць,
Каб штосьці атрымаць!
Паўстануць цяжкасці,
Затым каханне.
Потым выступ у якасці
Таты - зачараванне.
І зноў пайшло жыццё,
Такое ж і ў сына,
А мо ў дачкі - быццё...
Ва ўсіх яно адзіна!


Рецензии