Я хачу
Там, дзе здолее толькі разумны і вольны прайсьці.
Я хачу стаць на дрэвах імхом
І дакладным разьлікам,
Каб табе стала трошкі лягчэй сваю мэту знайсьці!
Розум твой цяжкі шлях, але правільны шлях выбірае,
У дарогу заве і спакойна пажыць не дае.
Я хачу стаць той зьнічкай,
Што ў небе імкліва згарае
У хвіліну, калі ты люляеш жаданьні свае!
Ты жывеш у краіне,
Зусім для жыцьця непрыдатнай,
Асабліва жанчын і дзяўчат.
Вось такі вось праклён.
Я хачу стаць той песьняй,
Той куляй, той сілай, той праўдай,
Што нам верне свабоду, культуру, парадак, закон!
Але цудаў ня будзе.
Мы келіх належнага болю
Будзем піць, пакуль нашай надзеі віднеецца здань.
Я хачу быць з табою сабою,
І толькі сабою,
Да канца.
Быць сабой да канца...
Зьнічка падае, глянь!
Свидетельство о публикации №102081200419