Заява

Стварыў за два гады расстаньня
У сэрцы вобраз. Твой - і не.
І вось - прыйшло з табой спатканьне!
Ды вобраз спанаваў мяне.

Ён быў шалёна дарагім
І быў бясконца дасканалым.
Ён быў тваім - і не тваім;
Быў абсалютным ідэалам.

Адразу ж горача і пылка
Паверыў плёну мар сваіх...
Найгоршая ў жыцьці памылка
Няўхільнай стала ў гэты міг.

Ты аказалася ня той...
Я, ўсю ў кулак сабраўшы волю,
Разьбіў каханы вобраз твой,
Згубіў цябе, сканаў ад болю.

Ды засталася ты са мною!
Ажыў... Як сьмешна ні гучыць,
Пачаў знаёміцца з табою,
Зьдзіўляцца, радавацца... жыць.

І я пяшчотна палюбіў
Цябе - сапраўдную, жывую,
І штосьці ў будучым зрабіў,
Што - прадказаць не рызыкую.

Друг друга мы давай ня будзем
Скараць, караць і дакараць,
Бо сэнс жыцьця, калі мы людзі -
Штоміг любоў дарыць і браць!


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.