Разв танне
З тых апошніх гадзін,
Калі з майго жыцця зышоў
Чалавек каханы адзін.
Ён зірнуў на мяне - РАЗВІТАННЕ!
Не сказаўшы ні слова - знік!
Я чакала новага спаткання,
Але хутка запал мой панік.
Можа проста ўсё не назаўжды,
Пачакаю і зноў убачу,
А пакуль хаджу туды-сюды
І плачу...
Можа прыйдзе? Можа явіцца зноў?
Я чакаю ў надзеі бесмяротнай.
Але месяц роўна прайшоў,
І жаданням адказ адваротны.
Чаму менавіта я?
Каму я зрабіла дрэнна?
Можа дзесьці памылка мая?
Так, я павінна, напэўна.
А можа вернецца зноў да мяне?
І гэтым позіркам паглядзіць!
А пакуль... Пакуль я як у сне
Працягваю ў роздуме хадзіць
Свидетельство о публикации №102070700174
Спадабалася.
Надзея, на мой позiрк самае галоунае, а яна у Вас есць.
С павагай, Саша
Александр Зенкевич 07.07.2002 08:26 Заявить о нарушении
Chase 17.11.2002 08:52 Заявить о нарушении