Offline Disconnect

Зноў іду ў задуменьні шчымлівым
У звычайны - дадому - свой шлях.
Нік твой родны чырвоным курсівам
Ад раньня да раньня - у вачах.
Твой настрой, такі зьменліва-розны,
Звонкі голас і шэпт у цішы,
Твой жывы вынаходлівы розум,
Хараство тваёй сьмелай душы...
Справу добрую робіць разлука:
У расстайнай спакойнай журбе
Горкім шчасьцем - салодкая мука
Зразумець: я кахаю цябе.
І у памяці век не загіне
Наша першая вольная ноч,
Цела юнай паганскай багіні
І вядзьмарскі агонь тваіх воч.
Жар ласкавых і мяккіх далоняў
Адчуваю ў экстазе шальным,
Сваёй любай цалуючы ўлоньне,
Без разваг патанаючы ў ім!

Нам ніколі ня будзе спакою,
Ці ж мы спынім калісьці свой бег?
Не. Але я хачу быць з табою,
Чуць твой стогн,
І гамонку,
І сьмех!


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.