Спарышы

    Чакаю. Шлю позірк удалеч. Аніякай канкрэтыкі. Шмат кропак, каб засяродзіцца, шмат падзей, каб прааналізаваць, шмат думак, каб засмуціцца і ўзрадвацца.
     Анёл. Дзесьці побач. Яго прысутнасць, дотык, пяшчота. Насамрэч дапаможаш? Знойдзеш- прывядзеш? Скрозь сузор’і  па млечным шлясе ці праз балоты і пачварных гадаў. Усё роўна. Веру табе, мой светлы, заўсёдны, чулы анёл!
      Ніякай споведзі. Сапсаваць дасканаласцю? Убачыш чорнае- зразумееш, дзе тое патрэбнае белае. Да таго ж, ты больш створаны, чым падобны.
      Мае пальцы, і локці, і калені. Усёй істотай чакаю. Не можа быць, каб шчасце выпілі. Мы ўсе- спарышы: напалову пустая або напалову поўная будзе шклянка- залежыць ад цябе. Таму ўсміхайся – хораша, бліскуча, адкрыта.
      Імкнуцца да наступнасці. Дачакацца. Заззяць. Так будзе. “Наіўна? Супер!”


Рецензии