Перевод моего стихотворения на белорусский язык
http://www.stihi.ru/2018/05/19/2167
Елена Ительсон. Метроном
Максим Троянович
http://www.stihi.ru/2011/04/09/4635
У блакадным Ленінградзе, калі па Радыё не ішлі перадачы-
ў радыёпрымачы працаваў метраном.
Яго чулі ўсе Ленінградцы.
Радыё было ўключана ва ўсіх.
Хуткі тэмп азначаў пачатак паветранай трывогі.
Павольны - адбой трывогі.
Калі ў гады зусім мірныя, гады майго дзяцінства,
па Ленінградскім Радыё ў перапынак (з 15.00 да 16.00)
стаў працаваць метраном - людзі пісалі лісты. Прасілі змяніць гук.
Яны баяліся гэтага гуку. Але радыё па звычцы не выключалі.
МЕТРАНОМ
Сёння ён лічыльнік рытму-
Метраном.
Гук Блакады.
Рытм пашаны
Сёння ў ём..
Часам страшна
Чуць той гук.
Гэта холад .
Гэта голад.
Сэрца грук.
Гэта знак, што ёсць жывыя.
Гук у сцяне.
Гэта там, яны, хворыя,
Вераць мне.
Вераць, што ўратуе смерці
Метраном.
Вераць, што бяда ў канверце,
Міне гром.
Вераць, што наступіць шчасце
Назаўжды.
Метраном-войны ўдзельнік, ды бяды
Ужо ніколі.
(І ніколі я не лічыла
Рытм з табой.
Нават у школе
Той музычнай
Адбівалі рытм нагой,
Ці то пляскалі ў далоні,
Каб не чуць той метраном).
Ён стаяў у шафе нібы памяць,
Метраном,
Пра Блакаду,
Пра Блакаду.
І аблокамі дзяцінства
За вакном.
Перевод на белорусский язык Максима Трояновича
© Copyright: Максим Троянович, 2018
Свидетельство о публикации №118051902167
Другие статьи в литературном дневнике: