Ангелина Добровольская
і Слова было Богам...”(Евангелле пав. Іаана, 1, 1).
З дзяцінства я адчувала сваю сувязь са СЛОВАМ, гарманічнасць і прыгажосць навакольнага свету, сваю сувязь з прыродай, людзьмі і вышэйшым пачаткам. Да мяне “прыходзілі” вершы. Шчырыя і па-дзіцячы наіўныя, яны былі не створаныя штучна, а натхнёныя пачуццём святла і любові да існага: лесу, птушак, кветак, родных людей. З цягам часу жыццё адкрыла перада мной не толькі светлыя бакі, але, нават стаўшы дарослай, я не разчаравалася ў людзях і гарманічнасці свету – наадварот, у выпрабаваннях знайшла веру ў Госпада і радасць жыцця.
Мой першы зборнік вершаў – “Пазамежнасць” (па-руску – “Запредельность”) – выйшаў у 1994 годзе:
http://www.preslib.org.by/upload/polock/lit1.html
Акрамя яго мае вершы і артыкулы публікаваліся ў двух штогодніках, шасці калектыўных зборніках, дзвюх паэтычных анталогіях, мностве рэспубліканскіх, замежных і мясцовых літаратурных, культурна-мастацкіх, рэлігійных і перыядычных выданняў.
Зараз падрыхтавала да выдання тры зборнікі вершаў: “Лінія святла” (па-руску – “Линия света”), "Пацеркі на павуцінцы" (па-руску — "Бусинки на паутинке"), "Вандроўка да святога Іаана Кармянского" (па-руску — "Паломничество к святому Иоанну Кормянскому").
На сайце Стихи.ру я з 2007 года. У мяне дзве старонкі:
на русском языке — http://stihi.ru/avtor/utro0504
на беларускай мове — http://stihi.ru/avtor/angelina20
http://www.dobr-korma.narod.ru — мой сайт-візітка
http://angel-dobro.narod.ru — тут амаль усе мае вершы на беларускай мове.
Шчыра рада ўсім гасцям, якія завітваюць на мае старонкі, нават калі яны не пакідаюць сваіх каментароў. З удзячнасцю прымаю дабразычлівую і канструктыўную крытыку.
Паважаю ўсіх, але прашу прабачэння, калі не змагу адказаць на каментары адразу. Абавязкова зраблю гэта крыху пазней.
З любоўю да чытача,
пажаданнямi шчасця, раскрыцця сябе ў жыццi i творчасцi
- с а п р а ў д н а г а !
Ангеліна.
* * *
Не дадзена нам прадказаць,
як слова наша адгукнецца.
І спачуванне нам даецца,
як нам даецца благадаць.
(Фёдар Цютчаў.
Пераклад Алега Нагорнага.)
Произведений: 171
Получено рецензий: 114
Написано рецензий: 86
Читателей: 13242
Произведения
- Анёлу-ахоунiку 1 - религиозная лирика, 05.04.2007 00:14
- Анёлу-ахоунiку 2 - религиозная лирика, 05.04.2007 00:13