Сямейны

Ах! Якiя выйшлi фоткi! Вось – з прыгожым абярэгам,
Што сама рабiла Натка на працягу нейкiх дзён.
На зялёным абадочку дзiўных постацей бярэмя:
Шышкi, кветачкi, ялiнкi – карпатлiвай працы плён.
Ад падману i спакусы, ад нячысьцiкаў і шкоды,
Ад няўрымсьлiвых замахаў прайдзiсьветаў i бадзяг.
Абарона неблагая. Абярэг сямейнай згоды,
Радавога дабрабыту ды лагоднага жыцця.
Як калядная лампадка, ён гарэзьлiвым вяночкам
Аздабляе калiдорчык, прытулiўшыся ў дзьвярах.
Дзьве красунi, донька з мацi,  у рахманасьцi жаночай,
Зiхацяць, як зоркi Сына з Назарэту цесляра.

4.01.2024
PS:
Заканчэнне апошняга радка не гучыць (прычым - кульгае адразу ў двух сэнсах)...
Але - пакуль што так. Хай i перарабiць не цяжка. Напрыклад, выгнаўшы гэты радок пад слоўка "абярэг" (напрыканцы) i адмовiўшыся ад яго некалькi вышэй...

Вось...

Абарона не благая. Абразок Сямейнай Згоды,
Радавога * дабрабыту ды лагоднага жыцця.
Як калядная лампадка, ён гарэзьлiвым вяночкам
Аздабляе калiдорчык, прытулiўшыся ў дзьвярах.
Дзьве красунi, донька з мацi,  у рахманасьцi жаночай,
Абрамляюць, быццам зоркi, цудатворны Абярэг.

Абразок – иконка. Каб не ўжываць ключавое iмя занадта.
* Радавога – як ад Роду, так i ад... Ну, у сэнсе – «ряда» (шэрага). Радавы, шараговы, звычайны.
Якi варыянт лепш?! Калi да Каляд (к Рождеству), згадка пра Сына Божага не перашкодзiла б... Але ж тут Езус неяк змешваецца з сваiм зямным бацькам. Ды i рыфма «дзьвярах-цесляра» жадае крыху лепшага. Уладкоўваць сюды нешта накшталт «ваяроў», было б, наадварот, занадта «гладка» i не зусiм да месца. А абярэг – досыць прыстойна. Тым больш, што закругляе ўвесь верш.


Рецензии
!!!! Я кайфую, когда ты пишешь на белорусском !!!)) Я на украинском так не могу - обидно!)Всех благ тебе в Новом году и УДАЧИ!!

Сергей Лысенко 2   19.01.2024 18:33     Заявить о нарушении
Ай, и не ахти я вытягиваю. На мове. Но уже за почтение к ней, спасибо, Серёжа!
Ага! Хотелось бы (Удачи). Да удаль прежняя хромает. На обе! Но, с твоей подачи, ишчо подтянем. За ней.
Тебе же - не меньшего. А хоть и наследующих три (годка)!

Вольф Никитин   19.01.2024 21:30   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.