Пра настальгiчнае

Чыстых крыніц цячэнне,
Шэлест старых дубраў,
Белых буслоў кружэнне,
Водар мядовых траў.

Вецер змятае вёсны
Пылам лясных дарог,
Падае ліст залётны
Ніцма на мокры мох.

Доўгай касой бярозка
Сціпла хавае твар,
Дзесьці за гаем вёска
Дрэмле пад коўдрай хмар.

Гучна трашчыць сарока,
Бачны часовы госць,
Хата ваконным вокам
Плача пра маладосць.


Рецензии
Гучна трашчыць сарока,
Мо верабей... гілёк...
І калі сам далёка –
Стукае сэрца ў радок.

І таму такі прыгожы і душэўны верш!

З цеплынёй успрымання,

Ядвига Довнар   23.12.2023 12:45     Заявить о нарушении
Дзякуй! З павагай!

Анатолий Яльницкий   23.12.2023 14:23   Заявить о нарушении
На это произведение написано 9 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.