Дзiцячы бязногi

Слухай, хопіць жаночых слёз
І мужчынскай крыві таксама.
Бессардэчная рыфма «лёс» –
Гэта нашага часу драма.

Так абрыдла вайна твая,
Як ты сам і твае халопы.
За дзяцей боль ужо ўдвая.
Дзірка чорная – цэнтр Еўропы.

Застаюцца без ног, без рук
Сведкі супраць цябе на небе.
Там – дакорам грукоча брук,
Тут – сляды на маўклівай глебе.


06.08.2022


Рецензии