Пасля Вадохрышча

Спаўзае футра студзеня са стрэх
Праз пікі крышталёвых ледзяшоў,
Блакіт асновай лёг у неба шоўк,
Уціснуў згорбленыя плечы снег.

Вадохрышча мароз кудысьці збег
Шматкроп'ямі паўсюдных капяжоў,
А ў новы год і час адлік пайшоў,
Калі ўсё больш патрэбна я табе.

Законную тчэ супрацьлегласць ніць
У вечнай той з адзінствам барацьбе...
А дзень у клічніках дажджу звініць
Мелодыяй надзеі на трубе.

21.01.21   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Не знаю белорусского... НО зная русский и украинский - никаких проблем с пониманием )) Очень напевные стихи! )

Александр Анатольевич Лозовой   05.03.2021 00:20     Заявить о нарушении
Я рада за понимание... И точно так же читаю на украинском... Спасибо за отклик!

Ядвига Довнар   06.03.2021 21:07   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.