Няхай жыве!

Няхай жыве, няхай квітнее
Краіна наша Беларусь!
Зары палоска чырванее
На небе чыстым, як абрус.

І свежы вецер зноў імчыцца,
Пагоня разам з ім ляціць.
І жыта ў полі каласіцца,
І песня родная гучыць!


Рецензии