Акцыя на прыступках КДБ, з ФБ

Перад акцыяй на прыступках КДБ
"Курапатская Варта" -- намётавы гарадок Вясны 2017 года, у якім 15 дзён и 14 начэй Малады Фронт начале са Зміцерам Дашкевічам, адбіваў ад санінскай улады месца растрэла беларусаў энкэвэдэшнікамі. Праз карупцыйныя схемы месца было прададзена беларускаму бізнесмену, на якім той збіраўся нешта збудаваць. Хлопцы прыкоўвалі сябе бранзалетамі да тэхнікі, падвяргаліся начным нападам пераапранутых у цывільнае невядомых. Улады замоўчвалі і не паказвалі тое, што чворыцца ў межах сталіцы праз дзяржаўныя СМІ. Нарэшце і да забудоўшчыка дайшло, ён заявіў: "Я на касцях будаваць не буду". І згарнуў будаўніцтва, забраў тэхніку. Як толькі намётавы гарадок разабралі самі абаронцы Курапатаў, былі выдзерты з зямлі тры асвечаныя драўляныя крыжы. Знялі з кальцавой сем бел-чырвона-белых сцягоў і пачаліся рэпрэсіі. Цяпер 26 курапатскіх абаронцаў, у тым ліку і Зміцер Дашкевіч, кінуты за краты КДБ, -- той самай структуры, якая і растрэльвала ў лесе мірных жыхароў, растрэльвала свой народ. Якая і сёння ідзе супраць беларускага народа, хаця жыве за яго грошы, якая здасць незалежнасць Рэспублікі Беларусь фээсбэшнай свалаце і крэмлядзі. Людзі, гэта яшчэ не Перамога, што будоўля спынена. Сатанінская ўлада можа прадаць месца пад Курапатамі якім-небудзь кітайцам, і тады можаце ўявіць сабе, што пачнецца? Мы павінны ісці да канца. Патрабаваць пакарання ўсіх кэдэбэшных чынуш, якія арганізавалі рэпрэсіі супраць нашых абаронцаў. Нашы хлопцы адстаялі гонар і годнасць беларускай нацыі, а іх кідаюць за краты. Дык хто тады злачынец? Лукашысцкая вертыкаль злачынная, яна ваюе са сваім народам, яна не прыслухоўваецца да голаса свайго народа. Мы павінны патрабаваць адкрыцця ўсіх архіваў КДБ, і судзіць гэтых падонкаў адкрытым Народным Трыбуналам, за "Здраду Радзіме". Мы павінны раз і назаўсёды зацвердзіць "ахоўную лінію Курапат", каб за кошт дзяржавы былі ўсталяваны памежныя слупы ваколо усяго Мемарыяла.
Але самае галоўнае, цяпер і ТуТ -- "Акцыі Салідарнасці з палітвязнямі", "Рух Салідарнасці Разам" заклікае ўсіх сумленных беларусаў прыйсці сёння на прыступкі "КДБ" са свечкамі і правесці мірную і маўклівую акцыю пратэста. Збіраемся каля гэтай ненавіснай многіх будыніны сёння ў 19.00
Падтрымайце хлопцаў маральна, пішыце ім пісьма. Асабіста я бяру паручыцельства за Арцёма Леўчанка.
Свабоду паэту Арцёму Леўчанка!!!
220030 вул.Валадарскага 2 , СІЗА №1
220050 г.Менск, Галоўпаштамт, а/с 8 СІЗА КДБ
1.Абрамаў Аляксей Анатольевіч,
2.Барсток Сяргей Пятровіч - (вызвалены)
3.Бяляўскі Андрэй Валер'евіч(СІЗА КДББ)
4.Васільеў Раман Ігаравіч - СІЗА №1
5 Грэк Ілля Генадзьевіч -СІЗА КДБ
6 Гурын Юрый - СІЗА КДБ-
7.Данілаў Віктар Канстантынавіч - СІЗА КДБ
8 Дашкевіч Зміцер Вячаслававіч - СІЗА №1;
9 Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч- СІЗА КДБ
10 Дундукоў Андрэй Вячаслававіч- СІЗА КДБ
11.Кавальчук Іван Віктаравіч- СІЗА КДБ
12 Комлік-Ямацін Андрэй Вячаслававіч -СІЗА КДБ
13 Крэмянецкі Дзмітрый Алегавіч - СІЗА №1
14.Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч- СІЗА КДБ,
15.Леўчанка Арцём Русланавіч - СІЗА №1
16.Міхалькоў Мікалай Мікалаевіч -СІЗА КДБ
17.Міхалькоў Ян Мікалаевіч -СІЗА КДБ
18 Новікаў Зьміцер Мікалаевіч-СІЗА КДБ
19 Палтаржыцкі Яўген Канстантынавіч-СІЗА КДБ
20.Пашкевіч Цімур
21.Пальчэўскі Сяргей Аляксандравіч -СІЗА №1
22.Румянцаў Уладзімір Аляксандравіч -СІЗА КДБ
23.Стрыбульскі Сяргей Сяргеевіч; СІЗА КДБ
24.Сцяпанаў Максім Сяргеевіч - СІЗА КДБ
25.Яроменак Уладзімір Мікалаевіч; СІЗА №1
26.Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, СІЗА №1
27.Зімніцкі Аляксандр Антонавіч, СІЗА КДБ
31.03.2017 г. 16.48
Alena Talstaya Анатоля Кудласевіча затрымалі сёння ля КДБ за акцыю салідарнасці з нашымі хлапцамі. 31.03. 2017, 21.54

Алена Ждановіч Так, ужо даведалася..(
• 31 марта в 21:55
Анатоль Кудласевіч Алена, не за акцыю, а за "намер здзейсніць акцыю", толькі за "намер", прэвентыўна, так сказаць, а таму і цалкам не законна. Сама акцыя павінна была пачацца роўна а 19.00, я павінен быў запаліць грамнічную свечку, дастаць партрэты Алрцёма Леўчанкі з надпісамі і памаліцца 15 хвілін моўчкі. Але мне не далі гэтага зрабіць, бо затрымалі за паўтары хвіліны да пачатку акцыі, пасля троххвіліннай прэсавай канферэнцыі перад журналістамі. Там што мы яшчэ ўсім пяці арганізацыям і ўстановам пададзім сустрэчыныя іскі і спагонім з кожнай па 260 рублёў за "страчаную матэрыяльную выгаду", бо за гэтыя тры дні на Акрэсціна я праўдаў бы дзесяць сваіх кніжак. Так што няхай усе, хто спрычыніўся да маёй адсідкі: КДБ, АМАП, Цэнтральны РАУС, адміністрацыя Акрэсціна і Суд Цэнтральнага раёна выплочваюць мне кампенсацыю за панесеныя страты.
 • 8 апреля в 15:58

Бернарда Повасар 
Калі ж усё гэта зверства спыніцца??? А Зміцера Дашкевіча чакаюць дома дзеткі.... Няужо сінявокая Беларусь з яе цудоуным народам стала Гулагам?
 • 31 марта в 22:22

Святлана Софіна рытарычнае пытанне...
 • 1 апреля в 9:11

Вячеслав Ананьев Лукашенко видели в лесу!
 • 1 апреля в 9:13
Анатоль Кудласевіч Няхай бы ён у лесе тым навечна заблудзіўся і не выйшаў болей да Беларусі. Дастаў.
 • 12 апреля в 1:50

Валентин Антипенко У цябе нешта здарылася, ці як?
 •  • 1 апреля в 9:15
Анатоль Кудласевіч А што магло здарыцца, тэкст прачытай, там усё проста і ясна нпісана, без гіпербал і ваобразаў. Простыя словы, простыя рэчы
• 12 апреля в 1:56


Рецензии