Усё што напiсау лепей не стане

Усё што напісаў
Лепей не стане-
Я не буду кранаць і правіць.
Дрэвы пасохлі,
І глеба
Больш не дае жыцця
Ні парасткам травы ні пустазеллю.
І насенне,
Што кінулі долу
Не прарасце-
Я не палью вадой...
Хіба зямля урадліва,
Калі толькі попел і пыл
Над ёю штодня,
А ад дажджа
Застаюцца пустыя лужы-
Люстэркі,
Дзе зрэдку сваё аблічча бачу,
Якое шамрэе...
Край азёр,
Мне пашчасціла бачыць цябе.
Каханне,
Я адчуваў твой подых,
Тваё цяпло,
Але так і не дакрануўся.
Жыццё,
Ты мабыць клічаш мяне дагэтуль...
Але бездань мацней за волю,
І прорва у ног маіх як пастка.
Калісьці казаў, што здалею,
Цяпер не хапае кроку...
Ці хопіць моцы пайсці?
Ці хопіць волі стаяць?
Хутка мяжы не стане,
А ці застануся я,
Калі знікне тое,
Што трымала дагэтуль...
Аднойчы я нарадзіўся,
Аднойчы я памру.
Ўсё што зрабіў - маё.
Ўсё што пакінуў - ваша.
Кропля,
Якая упала на снег,
Імгненна робіцца лёдам.
Вазьмі яе у далоні,
І растае яна
На руках тваіх.
Калі упаду у сумёт,
І холад пачне
Працінаць мяне наскрозь,
Ці будзе каму падняць
Сярод хворых душой,
Што праходзяць міма...


Рецензии