Дабрыня
Дабрыня не пахне і не мерзне;
Колеру не мае і вагі:
Абатрэ дзіцячы тварык слёзны,
Знойдзе людзям лекі ад тугі.
Дабрыня... Яна не прадаецца.
Хай бясконца, нібы той ручай,
Гэта капяліначка ад сэрца
І празрыстасць шчырасці вачэй.
Дабрыня..
Несказанае нешта.
Гэта штосьці болей слоў і дзей...
Людзям я аддам яе без рэшты
Каб паліцца рэхам ад людзей.
1997
Свидетельство о публикации №114061603238
Калі чалавек хоча жыць больш, чым мае на гэта сіл, - дабрыня яму не памочнік.
Владимир Кабердин 22.12.2014 18:26 Заявить о нарушении
Трэба быць ня добранькім, а добрым, і тады заўжды ўсё будзе добра.
Вацлав Хадосевич 23.12.2014 07:43 Заявить о нарушении