Такое вось КIНО. Легенда

Сярод звязак у горле туліцца крык камяком, але час наступіў, і тут – крычы, не крычы.
Толькі потым хтосьці доўга не зможа забыць, як, хістаючыся, байцы выціралі мячы.

І як пляскала крыламі чорнае племя варон, як смяялася неба, а потым прыкусіла язык.
І дрыжэла рука ў таго, хто застаўся жывы, i імгненна ў вечнасцi нехта бясследна знiк.

І гарэў пахавальным кастром закат, і глядзелі ваўкамі зоркі на тых сыноў,
Што, раскінуўшы рукі, сышлі навекі ў ноч, а астатнія спалі жывыя, не бачачы сноў…

А "жыццё" – проста слова, ёсць толькі каханне і смерць…
Гэй! А хто будзе спяваць, калі ўсе будуць спаць?

Смерць варта таго, каб жыць, а каханне вартае, каб чакаць…

08.06.2014


Рецензии
Прывітаньне, Сяргей.

Цудоўна гучыць, як набліжэньне навальніцы, і хмары перад вачыма цёмныя, і малангі ў іх пабліскваюць, грымотаў пакуль не чуваць, але ўсё сціхла ў чаканьні, і вось-вось, хутка наляціць шквал.

Мне вельмі падабаюцца вашы беларускія тэксты.
І вашы і Лаззары.

Барбара Спотка-Козиуска   18.06.2014 08:38     Заявить о нарушении
Хвалюе мяне гэтае Лаззара. Як усё невядомае i таямнiчае.

Вершы   21.06.2014 23:59   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.